3. Дарагі для сэрца водар ранку! (65 вершаў)

3. Дарагі для сэрца водар ранку! (65 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

4176     ЗОРКI

 

Прыгажосць вакол перад вачамi,

Цуд убачыць хочацца хутчэй,

Ў небе вераснёвымi начамi

Зоркi значна болей i ярчэй.

 

Ранiцай дзiвосныя хвiлiны,

Ды душа смуткуе ў гэты час,

Зоркi ззялi, нiбы журавiны,

I без следу згаслi разам ўраз.

 

11.09.2000

 

File 10     Home Page

 

4219     АПОШНIЯ ПАЦАЛУНКI

 

Апошнiя ад лета пацалункi,

Надоўга развiтацца трэба з iм,

Цудоўныя асеннiя малюнкi:

Блакiт у небе, залаты кiлiм.

 

I павуцiнне – лепшая прыкмета,

Што час ужо мiнае залаты,

Што бабскае шыбуе ў вырай лета,

Наперадзе чакаюць халады.

 

21.09.2000

 

File 10     Home Page

 

4220     ЖУРАЎЛIНЫ КЛIН

 

Туманы паднiмаюцца з далiн,

I сонейка заззяла над зямлёю,

Прыемна бачыць жураўлiны клiн,

Што выцягнуў шнуры над галавою.

 

Ды на душы трывога ад тугi,

Што лета адспявала звонкай лiрай,

I час цудоўны, сэрцу дарагi

На крылах жураўлi нясуць у вырай.

 

21.09.2000

 

File 10     Home Page

 

4277     АСЕННЯЕ ПАВЕТРА

 

Паветра п'ю, як добрае вiно,

Што восенню чысцейшае, чым росы,

Узнёсласць для душы дае яно,

I месца не знаходзiцца для прозы.

 

Апошнiя пагожыя дзянькi,

Даўно ўжо восень стала залатою,

Ды настрой яшчэ радасны такi,

Як быццам сустракаюся з вясною.

 

4.10.2000

 

File 10     Home Page

 

4306     ЗIМОВЫ АБРУС

 

Ужо дажджы аплакалi зямлю,

Павысыхалi цалкам цяпер слёзы,

Спакою вецер не дае галлю,

Шумяць дубы, асiны i бярозы.

 

Абрус зiма паклала дарагi,

На поплаве, у лесе, ў чыстым полi,

Яго ўвесь час адбельваюць снягi,

Зiмой не будзе брудным ён нiколi.

 

12.10.2000

 

File 10     Home Page

 

4356     ВОСЕНЬСКI ЛЕС

 

Сярод пажоўклай восеньскай лiстоты

Цi ў дзiўных кветках познiх верасоў

Прыемна я здзiўляюсь ад нагоды,

Калi знайду сям'ю баравiкоў.

 

Вялiкая i мудрая прырода!

Ад прыгажосцi восеньскiх лясоў

Прыходзяць i здзiўленне, i пяшчота,

А ў сэрцы да яе Тварца любоў.

 

20.10.2000

 

File 10     Home Page

 

4513     ПАЛКАЕ ЛЕТА

 

Ужо пазалацiў час лiст зялёны,

Ён хутка стане цалкам залаты,

Але я ў лета палкае ўлюбёны,

Любоў сваю аддаў я назаўжды.

 

Хоць восенню багатая прынада,

Як летам, прамень сонечны лаўлю,

Але не па душы зусiм мне здрада,

Я толькi лета палкае люблю.

 

12.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4567     ЗМЕНЫ

 

Жыць доўга загадалi фаэтоны

I рэзвых троек бомы з-пад дугi,

Бо у жыцця iмклiвыя законы,

Час твар дае яму зусiм другi.

 

Ды засталiсь у дрэў такiя ж кроны,

I ранкам сонца узыходзiць зноў,

Глядзiць на месяц, як раней, ўлюбёны,

Не здатны змены закранаць любоў.

 

15.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4568     IДУ СЦЕЖКАЮ

 

Асфальтаваю крочыць лепш шашою,

Чым слаба бачнай сцежкай палявой,

Але прыемна адчуваць душою,

Як кветкi прывiтаюцца з табой.

 

Вакол снягi раскiнулi рамонкi,

I жабы спрытна скочуць у ваду,

Павiс у небе жаваранак звонкi,

Прыемна мне, як сцежкаю iду.

 

15.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4578     ЗАЛАТЫЯ СОСНЫ

 

Я змалку вельмi лес люблю,

Ён мне як першае каханне,

Хвiлiны радасцi лаўлю,

Iду як к соснам на спатканне.

 

Бук сустракаў я i самшыт,

Ды любы мне пейзаж дзiвосны,

Як ў небе сонца i блакiт,

А побач залатыя сосны.

 

17.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4581     ГЕРОI ВЕРША

 

Мае героi горы i далiны,

Лес, поле, луг i берагi ракi,

Квiтучыя сады i журавiны,

У восеньскiх барах баравiкi.

 

I ў золаце цудоўныя бярозы,

I раннiя сумёты хрызантэм,

Таму няма маркоты i пагрозы,

Што не знайду для верша болей тэм.

 

17.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4601     МIНУЛАЯ ЖАЛОБА

 

Плакалi асеннiя бярозы

Па сваёй лiстоце залатой,

Ды пачалiсь раннiя марозы,

I журба змянiлась на спакой.

 

Золата бярозам да спадобы,

Але ў бруд пападала дабро,

Ды мiнуў, нарэшце, час жалобы:

Іней убраў вецце ў серабро.

 

19.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4620     МЯЦЕЛIЦА

 

Дождж марзянкаю болей у шыбы не б'е,

Адгуляла ўжо восень дажынкi,

Закружыла мяцелiца танцы свае,

Запрасiў вецер ў скокi сняжынкi.

 

I, здаецца, абрус разаслаў белы пух,

Ляжыць стала i больш не растае,

Не спыняюць сняжынкi цудоўны свой рух,

А мяцелiца песнi спявае.

 

23.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4621     УПАЛI СНЯГI

 

Раней усходы хвалявалi,

Натхняла золата бяроз,

Снягi ў радкi мае упалi,

Страфу ахутвае мароз.

 

Душа не поўнiцца тугою,

I сэрца холад не гняце,

Бо ў марах я ужо з вясною,

Бо хутка вiшня зацвiце.

 

23.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4641     ДОЖДЖ

 

Упала кропля, а пасля другая,

I дождж палiў, як быццам бы з вядра,

Зара на даляглядзе залатая,

Павiслi ў небе нiцi з серабра.

 

Дождж скончыўся, i серабро прапала,

Ды хмара зацягнула неба кут,

I золата жалезам шэрым стала,

Але натхненне даў дзiвосны цуд.

 

25.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4652     ПЯЛЁНКI

 

Дакарэнна ўсё змянiлась звонку,

I, вядома, дзякаваць каму,

Снег паслаў бялюткую пялёнку,

Пачынае калыхаць зiму.

 

Ды зiма, як волат, вырастае,

А трава пад снегам бачыць сны,

Вельмi хутка белы снег растае,

I пялёнка будзе для вясны.

 

27.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4656     ВЯСНОВЫ БОР

 

Калi натхненне дораць вёсны,

Люблю хадзiць ў сасновы бор,

Павук наладзiў свае кросны

I тчэ карункавы узор.

 

Гуляе сонца па палянках

У дзiдах травеньскай травы,

Люблю прыходзiць ў лес па ранках:

Дурманiць водар ад смалы.

 

28.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4658     ЛЕС ЗIМОЙ

 

Прыгожы, нiбы волат, лес зiмой,

Бо хвоя зелянiну зберагре,

Душа набудзе ад яе спакой,

Да вершалiн ад радасцi ўзлятае.

 

Снег пакрывае хвою i зямлю,

Ляцiць з галля i ззяе, як сузор'е,

Я з радасцю заўжды iсцi люблю

Зiмовым лесам ў добрае надвор'е.

 

28.11.2000

 

File 10     Home Page

 

4702    АСАЛОДА ЗЯМЛI

 

Я у зямлi вясковай у зяцях,

Але яна даўно мне роднай стала,

Ляжыць вакол палёў, лясоў абсяг,

Красой яна сваёй зачаравала.

 

Я за яе трымаўся, як Антэй,

Знаходзiў для адведзiнаў нагоду,

Пранеслась шмат вiхораў i завей,

А я дасюль зямлi п'ю асалоду.

 

3.12.2000

 

File 10     Home Page

 

4731     ГАРАДСКI ПЕЙЗАЖ

 

Маркота ў гарадскiх дварах,

Пейзаж натхнення не народзiць,

Садзiцца сонейка за дах,

З-за даху ранкам зноў усходзiць.

 

Пайду на поплаў цi на луг,

Душа спявае на раздоллi,

Там бачны сонца поўны круг,

Маркота не прыйдзе нiколi.

 

7.12.2000

 

File 10     Home Page

 

4828     СТРУНА ВЯСНЫ

 

Развезла прадвясеннія шляхi,

Яшчэ не паднялася зелянiна,

Але зiмовай больш няма тугi,

I музыка ў душы гучыць няспынна.

 

Бо з выраю ужо ляцiць вясна,

Бо скочылась зiмовае чаканне,

Гучыць ў маёй душы вясны струна,

Яна пяе нястомна пра каханне.

 

30.12.2000

 

File 10     Home Page

 

4846     СIНЬ ВАДЫ

 

Клiчуць сiнявокiя азёры,

Берагi высокiя ракi,

Залаты пясочак, як на моры,

Вабяць з iзумруду мурагi.

 

Як нявеста, цягне к сабе лета,

Спеў яго адвечна малады,

Радасцю заўжды душа сагрэта,

Як глядзець бясконца ў сiнь вады.

 

1.01.2001

 

File 10     Home Page

 

4847     СНЕГАПАД

 

Снег спадае, як пух тапалiны,

Засцiлае абрусам зямлю,

I малюе, як ў казцы, карцiны,

Снегапад назiраць я люблю.

 

Была чорнай, як вугаль, дарога,

Ды сняжынкi пачалi свой рух,

Яны сыплюцца, нiбы з нiчога,

I кладуцца ласкава, як пух.

 

1.01.2001

 

File 10     Home Page

 

4867     ПРАДВЕСНЕ

 

Праменьчыкi ў рукi лаўлю

I слухаю ветрыка песнi,

Як снег пакiдае зямлю,

Разбег пачынае прадвесне.

 

Вясна – час цудоўных надзей,

Душа асалоды чакае,

Бо сонейка свецiць ярчэй,

Душу ад пакут ачышчае.

 

4.01.2001

 

File 10     Home Page

 

4899     КАШТОЎНЫ ДАРУНАК

 

Мой найлепшы каштоўны дарунак –

Родны край, ён душы дарагi,

Мяне вабiць тут кожны малюнак:

Чмель над кветкай, на лузе стагi,

 

Рэчкi плынь, дзiўны лес задуменны,

I цудоўны блакiт у нябёс,

Я ў адданай любовi нязменны,

За дарунак свой дзякую лёс.

 

9.01.2001

 

File 10     Home Page

 

4947     НЯСКОНЧАНЫ РАДОК

 

Ўсё спала лiсце залатое,

Ў галлi завiс адзiн лiсток,

Удзячны золату за тое,

Адзначыў я яго здалёк.

 

Ў натоўпе кожнага не бачыў,

Але мiжвольна сцiшыў крок,

Бо поруч золата адзначыў,

Нiбы няскончаны радок.

 

17.01.2001

 

File 10     Home Page

 

4990     ВЯСНОВЫЯ РУЖЫ

 

Мне радасць дарыла глыбокая восень

Лiстотай сваёй залатою,

Ў мiнулым даўно павуцiнне i просiнь,

Ды я не сумую зiмою.

 

Не вернецца болей вясновае дзiва,

I замецi кружаць, i сцюжы,

Бяжыць час зiмою галопам iмклiва,

Ды ў мроях вясновыя ружы.

 

24.01.2001

 

File 10     Home Page

 

4992     ХВАЛI ЖЫЦЦЯ

 

Гайдалi мяне Сожа любага хвалi,

I песцiла Мiнскае мора,

Мне Чорнага мора прыбоi спявалi,

Ды з iм развiтаўся я скора.

 

Заходнi Буг стаў мне жаданы i мiлы,

З яго вады шмат прыйшлось выпiць,

Цяпер ужо будуць да самай магiлы

Гайдаць мяне Пiна i Прыпяць.

 

24.01.2001

 

File 10     Home Page

 

4993     КАРЦIНЫ ЮНАЦТВА

 

Далёка я жыў доўгi час ад Айчыны,

Але не ўтваралась мяжы,

У мроях ў балотах збiраў журавiны,

Купаўся у любым Сажы.

 

Адчуў ў сваiм сэрцы значэнне Айчыны,

I шчасце быць з роднай зямлёй,

У снах толькi бачыў юнацтва карцiны,

Павек цяпер разам я з ёй.

 

24.01.2001

 

File 10     Home Page

 

5047     МАРА АБ ЛЕЦЕ

 

З надзеяю мару аб будучым леце,

Натхненне у сэрцы нашу,

Бо сонца ласкава i радасна свецiць

I шчасцем натхняе душу.

 

3.02.2001

 

File 10     Home Page

 

5050     ЛЮБАЯ ВОСЕНЬ

 

Бабскае лета, ляцiць павуцiнне,

Лепш не бывае красы!

Любая восень душу не пакiне

Ўзiмку ў благiя часы.

 

3.02.2001

 

File 10     Home Page

 

5152     ЗIМОВАЯ ТУГА

 

Бачу ў мроях белыя рамонкi,

Хоць цяпер вакол ляжаць снягi,

Адчуваю лета голас звонкi,

I зiмовай больш няма тугi.

 

21.02.2001

 

File 10     Home Page

 

5217     СТРЭЦЬ СОНЕЙКА

 

Пошчакi, трэлi, рулады,

Iмi душу абагрэў,

Птушкi стрэць сонейка рады,

Слухаць люблю iхнi спеў.

 

2.03.2001

 

File 10     Home Page

 

5245     ЛУГАВЫЯ КВЕТКI

 

Хай лепей будуць кветкi лугавыя,

Чым ружы, што ў букеце адцвiлi,

Бо да спадобы мне яны жывыя

У мурагу цудоўным на зямлi.

 

7.03.2001

 

File 10     Home Page

 

5247     ТРАВЫ

 

Адным лепш заўжды толькi росныя травы,

Другiм – ў ззяннi сонца трава,

Бо водар духмяны i выгляд цiкавы,

Аж кругам iдзе галава.

 

7.03.2001

 

File 10     Home Page

 

5275     ЗIМОВЫ СОН

 

Сады яшчэ бачаць сон страшны зiмовы

Ў якiм i туга, i журба,

Ды час наблiжаецца радасны новы,

Вясну ўжо адчула вярба.

 

12.03.2001

 

File 10     Home Page

 

5285     АДЧУЦЬ ВЯСНУ

 

Вясна штогод здараецца заўсёды

Памiж зiмой i летам на мяжы,

Адчуць магчыма дзiўны цуд прыроды,

Калi вясна буяе у душы.

 

13.03.2001

 

File 10     Home Page

 

5308     БЕЛ-ЧЫРВОНАЯ ВIШНЯ

 

Кiпела вiшня белым цветам,

Пялёсткi слала на зямлю,

Яна чырвонай стала к лету,

За колеры яе люблю.

 

16.03.2001

 

File 10     Home Page

 

5383     РАТУНАК

 

Бярозкi бягуць маладыя, як козы,

Шлях доўгi, ды спёка ўвесь дзень,

Я лягу ў траву каля старай бярозы,

Ратунак дае яе цень.

 

28.03.2001

 

File 10     Home Page

 

5391     ВЯСНОВЫЯ АРЭЛI

 

Яшчэ шпакi мелодыi не пелi,

Не раставалі зімнiя снягi,

Нясуць мяне вясновыя арэлi

Блiжэй да шчасця, далей ад тугi.

 

29.03.2001

 

File 10     Home Page

 

5403     ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ

 

Ужо зiму халодную чакалi,

Яна не ў змозе ўзяць правы спаўна,

I восень залатая крочыць далей,

Ды цёплая такая, як вясна.

 

31.03.2001

 

File 10     Home Page

 

5411     ЖАРТ ВЯСНЫ

 

Быў цёплым люты, лiлась асалода,

Здавалась, што вясна прымае старт,

Ды у вясны жаночая прырода,

Бо цеплыня – звычайны добры жарт.

 

1.04.2001

 

File 10     Home Page

 

5420     ЖАДАНАЯ ВЯСНА

 

Гляджу на луг, на плынь ракi,

Ужо канчаецца прадвесне,

На крылах буслы i шпакi

Вясну жаданую прынеслi.

 

1.04.2001

 

File 10     Home Page

 

5502     АКНО ДУШЫ

 

Чароўны час чакаю я даўно,

Каб вiшня зацвiла бялюткiм цветам,

I расчыню ў вясну душы акно,

Каб любавацца дзiўным боскiм светам.

 

12.04.2001

 

File 10     Home Page

 

5589     РАМОНКI

 

Спеў лета пачаўся узнёслы i звонкi,

I радуе вока абшар,

Як сонейка ў белых аблоках, рамонкi –

Цудоўны зямлi боскi дар.

 

20.04.2001

 

File 10     Home Page

 

5594     ЧАРОЎНАЯ ВЯСНА

 

Прыгажосць якую даў Ўсявышнi!

Я вясну чароўную люблю,

Бо пялёсткi абсыпаюць вiшнi,

Аздабляюць неба i зямлю.

 

21.04.2001

 

File 10     Home Page

 

5596     ВЯСНОВЫ НАСТРОЙ

 

Асалода вясновых садоў,

З ёю нават няма параўнання,

Цвiтуць вiшнi i яблынi зноў,

I ствараюць настрой для кахання.

 

21.04.2001

 

File 10     Home Page

 

5597     КЛIЧА ЛЮБОЎ

 

Ўжо вяртаюцца буслы дамоў,

Ад вякоў зберагаюць парадак,

Бо iх клiча упарта любоў,

Яны ў дзюбах нясуць буслянятак.

 

21.04.2001

 

File 10     Home Page

 

5599     ЖАДАНЫ ЧАС

 

Песнi шчасця спявае пчала,

Ў садах кветкi льюць водар духмяны,

Бо вясновая радасць прыйшла,

Час кахання, час сэрцу жаданы.

 

21.04.2001

 

File 10     Home Page

 

5600     ЧЫСТАЯ ПЛЫНЬ

 

Каламуць дакучала, бо моцнай была,

Бегла хуткая плынь без супынкi,

Не спяшаецца плынь, бо паводка прайшла,

Чысцiня яе, як у расiнкi.

 

21.04.2001

 

File 10     Home Page

 

5601     НОВЫ ШЛЯХ

 

Звык да вандровак, развiтацца шкода,

Хадзiў i па лясах, i па лугах,

Але, калi спаткаецца нагода,

З натхненнем выбiраю новы шлях.

 

22.04.2001

 

File 10     Home Page

 

5611     АДНА БЯРОЗКА

 

Шмат сосен у лесе, яны не хвалююць,

Хоць золата ззяе ў кары,

Ды струны душы хваляванне адчуюць:

Бярозка адна на гары.

 

24.04.2001

 

File 10     Home Page

 

5699     ЗАЛАТАЯ ЛIСТОТА

 

Пападалi пялёсткi на зямлю,

I яблыкi здымаць прыйшла нагода,

Ды яблыньку за тое я люблю,

Што залатая ёсць на ёй лiстота.

 

6.05.2001

 

File 10     Home Page

 

5702     ПЕРШЫ ЎРАДЖАЙ

 

Прыемна, як пасадзiш добры сад,

I кветак дачакаешся вясновых,

Я першаму ўраджаю вельмi рад,

Ён дадае магутных сiл жыццёвых.

 

6.05.2001

 

File 10     Home Page

 

5706     ЗЯМЛЯ АЙЧЫНЫ

 

Зямля Айчыны! Ў спёку i завею

Нiдзе няма другой зямлi мiлей,

Душу тваёй пяшчотай шчодрай грэю

I чэрпаю магутнасць, як Антэй.

 

7.05.2001

 

File 10     Home Page

 

5715     МАЛЮНКI ВЯСНЫ

 

Зiма сцюдзёная, няйначай,

Ды ў тым яе няма вiны,

Пад снежнай коўдраю я бачу

Малюнкi будучай вясны.

 

8.05.2001

 

File 10     Home Page

 

5744     ВЕЧНЫ РУХ

 

Куды бягуць бялюткiя аблокi,

I плынь нясе блакiтная рака,

I залатое сонца робiць крокi?

Чыя дае iм вечны рух рука?

 

12.05.2001

 

File 10     Home Page

 

5781     ЦЁПЛЫЯ АДНОСIНЫ

 

Мне цёплых хочацца адносiн,

Як ў смагу мець глыток вады,

Хаджу сярод бяроз i сосен,

Iх шчодра лес дае заўжды.

 

18.05.2001

 

File 10     Home Page

 

5834     УЗДЫМ У ДУШЫ

 

Мядовыя лугi, ў блакiце неба,

I рэчкi плынь у ззяннi залатым,

Душы натхнення лепшага не трэба,

У ёй ад дзiўнай прыгажосцi ўздым.

 

25.05.2001

 

File 10     Home Page

 

5839     ДЫВАНЫ ЧАСУ

 

Адзiн дыван, пасля зусiм другi

Час хутка рассцiлае пад нагамi,

Вясновых кветак белыя снягi

Зiмовымi змяняюцца снягамi.

 

27.05.2001

 

File 10     Home Page

 

5905     УРАЖАННI

 

Дамоў цудоўныя уражаннi нясу,

Хоць прарыбачыў цэлы дзень без толку,

З натхненнем назiраў чароўную расу,

I ў кроплях бачыў сонца i вясёлку.

 

3.06.2001

 

File 10     Home Page

 

5910     АБЛОКI

 

Хаця аблокi белыя люблю,

Гляджу на iх i радуюсь бясконца,

Яны кiдаюць ценi на зямлю,

Прыгожыя, а затуляюць сонца.

 

4.06.2001

 

File 10     Home Page

 

5919     ЧЫРВОНЫ ЯБЛЫК

 

Упрыгожваюць кветкi зямлю,

Iх чароўнай вясною мiльёны,

Ды я яблыньку шчыра люблю

Больш за яблык духмяны чырвоны.

 

5.06.2001

 

File 10     Home Page

 

5931     ЗАМАЛЁЎКА

 

Зара закату загарэлась,

Знянацку знiкнуўшы затым,

Зазiхацелi зырка зоркi

Здалёку ззяннем залатым.

 

6.06.2001

 

File 10     Home Page

 

5976     ЗГУБЛЕНАЯ КРАСА

 

Валошкi ў жыце назiраць люблю,

Бо сiнь у iх такая, як у неба,

Як серп кладзе iх з жытам на зямлю,

Нiкому красы згубленай не трэба.

 

12.06.2001

 

Апошні верш     File 10     Home Page