Каханне непазбежна, як вясна! (92 верша)

Каханне непазбежна, як вясна! (92 верша)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

131     ПОМНIЦЬ КАХАНЫХ

 

Цудоўна памяцi скарбонка,

Жыцця фрагменты ў ёй ляглi.

Ці ёсць асобная старонка

Для тых, хто любымi былi?

 

Калейдаскоп жыцця мiнае,

Кладзе узоры на шляху,

Каханне хтосьцi сустракае,

А хто празмерную тугу.

 

Багата ёсць пачуццяў розных,

Што след пакiнулi ў душы,

Ды, чым каханне, больш сур'ёзных

Няма, бо люба без мяжы.

 

Яно ў палон бярэ адразу,

Цi платанiчнае, цi не,

З адказам або без адказу

Пакiнуць след не прамiне.

 

Хай нават лёс складзецца потым,

Што месца любым ў iм няма,

Але душа готова к ўзлётам,

Каханне грэла нездарма.

 

Каханых сэрцу мець ахвота,

Але ў жыццi нямнога iх,

Не згасла каб ў душы пяшчота,

Каханых помнiць след сваiх!

 

14.09.1993

 

File 2     Home Page

 

328     ПАЛЁТ ДУШЫ

 

Калi душа лагодна заспявае,

I струны яе ўзнёсла загучаць,

Ў жыццi найлепшы самы час чакае,

Душу паслухаць трэба, памаўчаць.

 

Пра што яна спявае безупынна,

I што ўсяго прыемней адчуваць?

Пра тое, спадабалась што дзяўчына,

I як яе мне хочацца кахаць!

 

Душы каханне моц дае i крылы,

Ляцiць ў блакiт нябёс душа мая,

Палёт яе прыгожы i iмклiвы,

Не вабiць болей тленная зямля.

 

Каханне моцна у жыццi трымае

I надае душэўных безлiч сiл,

Бо без кахання шчасце абмiнае,

Няма і кволых рудыментаў крыл.

 

Каханне шчасця здатна даць багата,

Калi яно – як быццам плынь ракi,

Каханне будзе доўжыцца, як свята,

Павек як будуць разам берагi.

 

Таму кахаць з пяшчотай верна трэба,

Каб ад жыцця натхненне атрымаць,

Падняцца душы могуць разам ў неба

I над зямлёй чароўнаю лятаць.

 

4.12.1993

 

File 2     Home Page

 

454     САПРАЎДНАЕ КАХАННЕ

 

Хоць на мяне ты хцiва не глядзела,

Пабачу як цябе, бясконца зноў

Хвалююць моцна чары твайго цела,

I метраномам б'ецца ў скронях кроў.

 

Каханнем стан падобны называюць,

Яшчэ хто ўзлёту шчасця не пазнаў,

Мог толькi чуць, што iншыя кахаюць,

Сам сапраўды нiколi не кахаў.

 

Ў каханне ўсiм адкрытая дарога,

Iнакш нiяк ў жыццi не можа быць,

Яно, як дзiўны цуд, дано ад Бога,

Адвечна на Зямлi каб людзям жыць.

 

Калi каханне з часам стане спелым,

З яго каб не адбыўся пустацвет,

Кахаюць i душой, i палкiм целам,

Вядзе каханне у дзiвосны свет.

 

Няма мацней i даражэй жадання,

Чым поклiч род свой працягнуць ў вякi,

I роля неацэнная кахання,

Праходзiць ўсё жывое шлях такi.

 

Калi каханне расхвалюе цела,

I тайны яго хочацца пазнаць,

Хоць на мяне ты хцiва не глядзела,

Прыйшоў час па-сапраўднаму кахаць.

 

16.12.1994

 

File 2     Home Page

 

473     СIЛА КАХАННЯ

 

Каханне цалкам ўсё ў жыццi змянiла,

I зараз сам сябе не пазнаю:

Адкуль знайшлася велiчная сiла,

Што волю амаль знiшчыла маю?

 

Каханне – цуд, нязведанае дзiва,

Раней яго моц i ўявiць не мог,

Што на шляху, дзе ты прайшла iмклiва,

Пацалаваў бы след ад мiлых ног.

 

Чаму душу пяшчота залiвае

I хочацца заўжды ласкавым быць?

Ў вышынi рвецца кожны, хто кахае,

Дай крылы, i ў нябёсы ўраз ўзляцiць.

 

Душу каханне робiць вельмi шчырай,

Нiколi сцюжы ў ёй не можа быць,

Ў душы бясконцы i адвечны вырай,

Касцёр кахання полымем гарыць.

 

Ды з цягам часу ўсё ў жыццi мiнае,

Як поўнасцю касцёр кахання згас,

Яно душу ўжо больш не аздабляе,

Пяшчота згiне, злоснасць прыйдзе ўраз.

 

Калi бясконца ад кахання шчасны,

След пiльным быць, каб шчасце не прайшло,

Каб шчодра грэў яго касцёр нязгасны,

Адвечна для душы даваў цяпло.

 

22.12.1994

 

File 2     Home Page

 

479     КУБАК ЛЮБАСЦI

 

Што лепей, чым каханне, можа быць!

Яго парыў магутны, нечаканы:

Учора мог яшчэ спакойна жыць,

А сёння, як ад хмелю, нiбы п'яны.

 

Цябе я поруч бачыў доўгi час,

Але душа халодная драмала,

Незразумела, сэрца як ураз

Агнём пякельным моцна запалала.

 

Не растлумачыць дзiўны феномен,

Як цуд пачуццяў створаны ў прыродзе:

Будзь кволы целам або супермэн,

Душу каханне знойдзе пры нагодзе.

 

Чаму твая бялявая каса

Так з розуму мяне няшчадна зводзiць?

Ты – прыгажосць мая, мая краса,

Кахаць цябе нiшто не перашкодзiць.

 

Каханне маладое – як вiно:

Саспее i даруе асалоду,

Як смак i водар набярэ яно,

Пераадолiць лёгка перашкоду.

 

Няхай, як ад вiна, бушуе кроў,

Каханне каб усе ў жыццi набылi,

Пяшчотна бераглi сваю любоў,

Заўчасна з кубка любасцi не пiлi.

 

25.12.1994

 

File 2     Home Page

 

484     ПРОЦIЛЕГЛАСЦI

 

Чаму хвалюе твой прыгожы твар

I сэрца млее, як гляджу на грудзi?

Ў душы маёй запалымнеў пажар,

Не ведаю, далей са мной што будзе.

 

А позiрк твой падобны на вясну,

Але адкуль у iм такая сiла?

Душу ты абудзiла ада сну

I сэрца прыгажосцю пакарыла.

 

Цябе прыемна бачыць, хоць здалёк,

Бесперастанку ты жывеш ва ўяве.

Калi зраблю насустрач смелы крок,

Але не ў марах, а на самай справе?

 

Каханне нам заклаў у душы Бог,

Таму яно мацней магутнай сiлы,

Няма прычыны, каб зрабiць не змог,

Калi цябе папросiць голас мiлы.

 

Раней быў недаступны, як гранiт,

Мяне прымусiць не маглi сагнуцца,

Але ты прыцягнула, як магнiт,

I я хачу бязвольна прыцягнуцца.

 

Бясконца процiлегласць будзе жыць,

Пратон i электрон зусiм няроўны,

Дадатны да адмоўнага бяжыць,

К дадатнаму кiдаецца адмоўны.

 

26.12.1994

 

File 2     Home Page

 

601     УПЛЫЎ КАХАННЯ

 

Каханне – моцны рухавiк жыццёвы,

У змозе немажлiвае зрабiць,

Каханым кажуць i такiя словы,

Што могуць зорку з неба падарыць.

 

Да слоў каханне не патрабавальна,

Яны прыгожай музыкай гучаць,

I казкi успрымаюцца нармальна,

Калi не слухаць цягне, а кахаць,

 

Кахаць цудоўна, непрыметна, ўпотай.

Каханай каб прыемнае зрабiць,

Каханню след аддацца ўсёй iстотай

I радасць для каханай падарыць.

 

Калi закруцiць, нiбы вiр, каханне,

Кране пяшчота шчодра, без мяжы,

I радасцi прыходзiць адчуванне,

Такi стан у кахаючай душы.

 

Каханне – нагарода чалавеку,

Дабро даруе сэрцу, гонiць зло,

Яно было узвышаным адвеку,

Душу ўзнiмала хутка на крыло.

 

Кахаючыя добрыя заўсёды,

Бясконца людзi каб маглi кахаць,

Нiколi не чынiлi б iншым шкоды,

Бо ад пяшчоты нельга зла чакаць.

 

7.03.1995

 

File 2     Home Page

 

616     З ПЕРШАГА ПОЗIРКУ

 

Незразумела, ды здарылась так,

Хаця быў з ёю нават незнаёмы,

Ды хутка закахаўся, як прастак,

Ў пакутах сэрца ад любоўнай стомы.

 

Яна была б цудоўнай парай мне,

Сустрэцца з ёй шукаю зноў нагоды,

Упэўнены: каханне не мiне,

Змагацца цяжка супраць сiл прыроды.

 

Душа мая – як ў жудасным агнi,

I не магу знайсцi нiяк спакою.

Калi настануць радасныя днi

I буду я, нарэшце, разам з ёю?

 

Бясспрэчна, трэба выйсце адшукаць,

Сустрэну, зраблю сцiплае прызнанне,

Бо цяжка незнаёмую кахаць,

Ды першы позiрк дараваў каханне.

 

Абрыс у марах бачу дарагi,

Мне ад кахання нiкуды не дзецца,

Абавязкова вызначу шляхi,

Каб на самоце, ўрэшце, нам сустрэцца.

 

Я пра каханне палкае скажу,

Ажыццявiцца залатая мара,

Яна адкрые мне сваю душу,

I створыцца ўраз закаханых пара.

 

12.03.1995

 

File 2     Home Page

 

675     ХАЛАСЦЯК

 

Я халасцяк, адвечны халасцяк!

Каханне сэрца мне не зачапiла,

Ды зараз закахаўся, як прасцяк,

Сапраўднае сустрэў, нарэшце, дзiва.

 

Ласкава ў сiнь яе вачэй гляджу

I ад красы не ў змозе адарвацца,

Адразу ёй адкрыў сваю душу,

Прыйшла пара пяшчотна закахацца.

 

Багата ведаў розных я дзяўчат,

Але яна маю душу кранула,

Цяпер наяве вабны рэзультат:

Мая душа ў каханнi патанула.

 

I зараз па цячэнню я плыву,

Няма жадання нават супынiцца,

Каханне закруцiла галаву,

I што здарыцца, хай хутчэй здарыцца.

 

Ад радасцi танцуй хоць i спявай,

Душа няспынна хоча весялiцца,

Напоўнiлася шчасцем цераз край,

Кахання б'е магутная крынiца.

 

Быў халасцяк, адвечны халасцяк,

Але цяпер жадаю ажанiцца!

Чаму прыйшло каханне позна так?

Каханнем палкiм буду ганарыцца!

 

28.03.1995

 

File 2     Home Page

 

708     РАДАСЦЬ

 

Радасць сэрца спаткае калi,

Толькi шчасце яго напаўняе,

Хутка шэрыя буднi прайшлi,

I вясёлка бясконца палае.

 

Многа вабнага ёсць у жыццi,

Неабсяжная шчасця прастора,

След каханню у сэрца прыйсцi,

Бушаваць будзе радасць, як мора.

 

Разлiваецца радасць вакол

I красою душу напаўняе,

Зразумела каханай без слоў,

Што натхненне душа адчувае.

 

Моц кахання! Нябачна яго,

Ды магутнае, нiбы навала,

Яно моцна, мацней за ўсяго

Нашы сэрцы ў адно аб'яднала.

 

Я кахаю, i радасна мне,

Пульс жыцця адчуваю чуллiва,

Час чароўны ў жыццi, як у сне,

Шчасця любаго вабнае дзiва.

 

Хай каханне не згасне ў душы!

Радасць стала б'е, нiбы крынiца,

Каб ручай дзiўны бег у цiшы,

Мог бясконца для нас струменiцца.

 

9.04.1995

 

File 2     Home Page

 

779     БЯСКОНЦАСЦЬ КАХАННЯ

 

Час у душу прыйшоў такi чароўны,

Па-iншаму пачаў жыццё ўспрымаць,

Свет для мяне вакол цяпер цудоўны,

Дзiвосны цуд ўдалося мне пазнаць.

 

Ў душу, як гром, ўварвалася каханне,

Пачуцце шчасця, лепшы Боскi дар,

Змянiлась рэзка свету адчуванне,

Нязгасны бурна запалаў пажар.

 

Жыццё адразу сэнс свой адшукала,

I радасць перапоўнiла душу,

Хачу, яна каб палка пакахала,

Больш iншага у Бога не прашу.

 

Каханне нечакана адгукнулась,

Незразумела, як прыйшло, чаму?

Але мая душа кахаць iмкнулась,

Прыйшло пачуцце, ўдзячны я яму.

 

Няхай маё каханне не згасае,

Яно дало вялiкую мэту,

Паходняю наперадзе палае,

I па жыццю з натхненнем я iду.

 

I не хачу нiколi развiтання,

Пяшчотна ўсё жыццё хачу кахаць,

Каб не згасаў ў душы агонь кахання,

Каб Боскi дар бясконца адчуваць.

 

2.05.1995

 

File 2     Home Page

 

853     НЕ ТРЭБА АРГУМЕНТАЎ

 

Бязлiтасна нас доля раскiдала,

Сустрэчы вабнай прычакаць магу,

Разлука наша колькi б не трывала,

Каханне непарушным зберагу.

 

Ўраз захапляе у палон каханне,

Не зразумець выток i цуд яго,

Ўзнiкае, як маланка, адчуванне,

I выбiрае толькi аднаго.

 

Не разумее логiкi каханне,

Не дапаможа аргументаў нiць,

Неверагодна цяжкае заданне

Ў час расквiту каханне разбурыць.

 

Здараюцца жыццёвыя нягоды,

Але парыў каханых не стрымаць,

Няма мацней пачуцця у прыроды,

Не трэба аргументаў, каб кахаць.

 

Каханне расцвiтае нечакана,

Нiбы вiшнёвы дзiўны цвет вясной,

Няшчадна будзе мучыць сэрца рана,

Як разбурыць любоў любой цаной.

 

Каханне мудра утварае пары,

Душой душу цудоўна пакахаць,

Ўлюбёныя гатовы да ахвяры,

Каб цяжкасцi жыццёвыя стрываць.

 

3.06.1995

 

File 2     Home Page

 

979     ДАР ПРЫРОДЫ

 

Калi гарачая бяжыць у жылах кроў,

То закiпае з часам, безумоўна,

Бо неабходнага цяпла дадасць любоў,

I кроў кiпiць бурлiва i чароўна.

 

Каханне прыйдзе нечакана, нiбы гром,

I грудзi ад пачуццяў падымае,

У скронях кроў грукочыць, нiбы метраном,

Турбуе i спакою пазбаўляе.

 

Мiнулi хутка цiхамiрныя гады,

Iнакшыя пачалiся працэсы,

Бо ў вабны час або стары, цi малады

Становяцца адразу, як гарэзы.

 

Гармоны кроў бунтуюць моцна ў любы час,

Ад iх каханню людзi падуладны,

Пакуль ў душы агонь палаючы не згас,

Гасiць яго нiчым нiяк няздатны.

 

Запал жадання не згасiць нiяк здалёк,

I на душы тужлiва i трывожна,

Агонь кахання цяжка каб душу не пёк,

Яго гасiць каханнем толькi можна.

 

Час пройдзе, зноўку разгараецца пажар,

Душу ён асвятляе, нiбы сонца,

Мець людзям добра ад прыроды цэнны дар,

Мажлiва карыстацца iм бясконца.

 

5.08.1995

 

File 2     Home Page

 

1180     ПРЫЗНАННЕ БЕЗ СЛОЎ

 

Мне радасна, калi я бачу вас,

Ад шчасця трапяткое сэрца млее,

Хачу ў каханнi прызнавацца ўраз,

Але язык чамусьцi камянее.

 

Як словы вам пяшчотныя скажу?

Хачу сказаць, пабачу i не смею,

Мо, калi сэрца трохi астужу,

Язык, наадварот, цяплом сагрэю?

 

Бо сцiплымi каханне робiць нас,

Хоць без кахання былi Дон-Жуаны,

Але прыходзiць незабыўны час,

Што ад кахання будзеш, нiбы п'яны.

 

З жанчынамi размовы весцi звык,

Але каханне мову забiрае,

Зусiм не пакараецца язык,

Хто сцiплы, той заўжды мацней кахае.

 

Хоць не кажу нiчога i маўчу,

Вiруе ў сэрцы палкае каханне,

Але без слоў я голасна крычу

Для вас сваё пяшчотнае прызнанне.

 

11.11.1995

 

File 2     Home Page

 

1184     МОЦНЫ АРГУМЕНТ

 

Не пераб'е бiзун абух нiколi,

Хоць колькi намагацца яго бiць,

Не абысцi таксама сваёй долi,

Калi настаў час палка палюбiць.

 

Нявеста родным як не падыходзiць,

Каханне аргументы б'е ушчэнт,

Хоць вадаў шмат ў красунi хай знаходзяць,

Каханне самы моцны аргумент.

 

Нiколi не пагодзiцца каханне,

Калi яго жадаюць разбурыць,

Зусiм не трэба цешыць спадзяванне,

Вадой ўлюбёных нават не разлiць.

 

Як пакахаў, то радзiць надта позна,

Каханне па жыццю само вядзе,

Калi забаранiць каханне грозна,

Здараецца вялiкай быць бядзе.

 

Магутнай не iснуе ў свеце сiлы,

Што здатна нават кропельку змянiць,

Хто замiнае, будзе век нямiлы,

Бiзун абух не можа перабiць.

 

12.11.1995

 

File 2     Home Page

 

1249     ПРАШУ РУКI

 

Мяне ў палон ты захапiла,

А мо наўмысна здаўся сам?

Дакладна ведаю: згубiла

Мяне дзявочая краса.

 

Не устаiць нiхто нiколi

Перад дзявочаю красой,

Я захапiўся мiмаволi,

Зачараваны ўраз табой.

 

Я непрыступны быў мужчына,

Ты мне ў душу ўдыхнула жар,

Агонь у позiрках прычына,

Што ўзняўся у грудзях пажар.

 

Не меў малога спадзявання,

Што будзем разам ты i я,

Палае вогнiшча кахання,

Ты доля любая мая.

 

Мяне ў палон павек узяла,

Я стаў пакорлiвы такi,

Бо ўдзячны, што ты пакахала,

Цяпер прашу тваёй рукi.

 

8.12.1995

 

File 2     Home Page

 

1584     ВОДАР КАХАННЯ

 

Нясмелыя спробы раблю

Хаця б за руку яе ўзяцца,

Сябе зноў на думцы лаўлю:

Нядрэнна б ў яе закахацца.

 

Чароўная вельмi каса,

Прыгожыя сiнiя вочы,

Любоў выклiкае краса,

Заўжды да яе я ахвочы.

 

Ў палоне кахання ўжо я,

Яе вельмi бачыць жадаю,

Цудоўная радасць мая,

Красуню цяпер называю.

 

Каханне прыйшло, моц яго

Адчуў i сустрэчы чакаю,

Шалёны ад шчасця свайго

У марах яе абдымаю.

 

Кахаю i веру: яна

Таксама мяне пакахае,

Мы вып'ем каханне да дна,

Я водар яго адчуваю.

 

9.09.1996

 

File 2     Home Page

 

1677     БЫЦЬ ЗОРКАЙ

 

Безлiч ў небе зорак ходзiць,

Многа ў свеце ёсць жанчын,

Ды душа адну знаходзiць,

Не мяняе без прычын.

 

Ад кахання дзе падзецца?

Яно джалiць, як пчала,

Як яе любоў прачнецца,

Закружыцца галава.

 

Бо каханая трымае

Моцна, нiбы кайданы,

Душа iншых не шукае,

Хоць прыгожыя яны.

 

Вельмi яркiя ёсць зоркi,

Ды найлепшая свая,

I аб iх няма гаворкi,

Бо сваю кахаю я.

 

Ўсё залежыць ад мужчыны,

Як умее ён любiць,

Ды прыемней для жанчыны,

Калi зоркай здатна быць.

 

8.10.1996

 

File 2     Home Page

 

1732     У КАХАННI СIЛА

 

Калi ў душы каханне ёсць,

Жыве ў ёй любая пяшчота,

На белы свет мінае злосць,

Ў руках спарней гарыць работа.

 

Калi каханне не прыйшло,

Амаль няма жыццёвай сiлы,

На ўсiх ў жыццi вiруе зло,

Свет белы – шэры i нямiлы.

 

I праца не iдзе да рук,

Звычайны стан душы – лянота,

На сэрцы боль ад дум i мук,

Гняце бясконцая маркота.

 

Каханне – шчасця пачуццё,

З iм iснаванне мае сутнасць,

Шчаслiвым каб зрабiць жыццё,

Патрэбна i яго прысутнасць.

 

Бо хочацца, каб доўгi час

Ў душы каханне гаманiла,

Запал жыццёвы каб не згас,

Ў каханнi – моц душы i сiла.

 

19.10.1996

 

File 2     Home Page

 

1842     УЗНАГАРОДА ШЧАСЦЕМ

 

Зведаць ўсё не здатны у жыццi,

Без падставы марнае жаданне,

Але не ўдаецца абысцi

I мiнуць жаданае каханне.

 

Ўсе кахаюць: дрэвы i жукi,

Ды пяшчотней ўсiх кахаюць людзi,

Поклiч ў сэрцы тоiцца такi,

Кожнаму каханне песцiць грудзi.

 

Вельмi нечаканае заўжды,

Вабная цудоўная навала,

Сталы надта або малады,

Кожнага ў палон няшчадна брала.

 

Мы сабой няздольны кiраваць,

Як ў душу ўрываецца каханне,

Здатна яно нас перамагаць,

Барацьба з iм цяжкае задане.

 

Ды зусiм не трэба барацьбы,

Бо каханне шчасцем ўзнагарода,

Радасцi крынiца i журбы:

У кахання жорсткая прырода.

 

21.11.1996

 

File 2     Home Page

 

1886     ПАЖАР ДУШЫ

 

Каханне нечакана, як пажар,

Знянацку хутка з iскаркi ўзнiкае,

I ззяе, нiбы сонца, сярод хмар,

Гарыць яно, пакуль не прагарае.

 

Каханне не ўдаецца затушыць,

Хоць можна залiваць пажар вадою,

Ды як на папялiшчы потым жыць,

Калi душа напоўнiлась бядою?

 

Каханнем немажлiва кiраваць,

Душа ў агнi ад краю i да краю,

Пажар душы нiколi не суняць,

Хто тушыць, сам ў яго агнi згарае.

 

Агонь кахання бурна хай гарыць,

Цяплом яго сагрэцца кожны рады,

Яго не удаецца разбурыць,

Як будуць нават слушныя парады.

 

Агонь кахання жорсткiм здатны быць,

Бо ён душы зусiм непадуладны,

Пакуль ўвесь жар на попел прагарыць,

Нiхто пажар душы суняць не здатны.

 

12.12.1996

 

File 2     Home Page

 

2141     КОЗЫР

 

Хвалююць сэрца сцёгны або твар,

Яшчэ мацней прываблiваюць грудзi,

Чароўны i цудоўны божы дар

Уздзеяннем нябожчыка разбудзiць.

 

Глядзiш, глядзiш i хочацца глядзець,

Ад асалоды дух перахапiла,

Калi, як у Венеры, грудзi мець,

Нястрымная у iх схавана сiла.

 

Любога вельмi проста пакарыць,

Было бы толькi у жанчын жаданне,

Бо здатны сэрцу радасць падарыць

I запалiць пякельнае каханне.

 

Жанчынам трэба ведаць козыр свой,

I сцёгны падабаюцца, i твары,

Ды грудзi – наймацнейшы козыр той,

Што ў душах здатны запалiць пажары.

 

18.07.1997

 

File 2     Home Page

 

2162     МАРНАСЦЬ

 

Змянiўся свет ад шэрагу вякоў

Цi сталым застаецца назаўсёды?

Бягуць па небе купкi аблакоў,

Збягаюць, як раней, у мора воды,

 

I марнасцi пануюць, як раней.

Ды сэнс жыцця вядомы Саламону,

Бо ад кахання свет быў весялей,

I будзе так для кожнага да скону.

 

Але Экклесiаст ў тупiк зайшоў,

Таму i марнасць марнасцей спаткала,

Бо не пазнаў жаночую любоў,

Хаця багацця назбiраў нямала.

 

Бо без кахання не мiнуць бяды,

I сэнс жыцця знаходзiць ёсць прычыны,

Ўсё з часам стане марнасцю заўжды,

Як не пазнаў кахання да жанчыны.

 

23.07.1997

 

File 2     Home Page

 

2292     МОВА КАХАННЯ

 

Упарта дзелiць час па парах,

Кахаюць кволы i атлант,

Блукаюць позiркi па тварах,

Шукаюць лепшы варыянт.

 

Праз час сканчаецца шуканне,

Пераадолена мяжа,

I разгараецца каханне,

Агонь распальвае душа.

 

Калi ад моцнага пажару

Ў другой душы гарыць любоў,

Жаданую знаходзяць пару,

Не трэба для прызнання слоў.

 

Каб выказаць сваё каханне,

Не трэба нават моўны гук,

Бо зразумела i маўчанне,

Ды мова губ i мова рук.

 

10.10.1997

 

File 2     Home Page

 

2334     СЛАБАСЦЬ

 

Здавалась, што яна мне ў рукi плыла,

Я сапраўды ёй хутка ў рукi плыў,

Бо выбар свой яна на мне спынiла,

Хоць непаметны быў яе уплыў.

 

Жанчынам не патрэбна перамога,

Ды не сыходзяць з выбраных дарог,

Iх слабасць здатна здзейснiць вельмi многа,

Мужчынам дораць лаўры перамог.

 

Бо слабасць iх заўжды вядзе да мэты,

З мужчынамi гуляюць ў паддаўкi,

Бо да спадобы вельмi метад гэты,

Зусiм другi не вабiць нiякi.

 

Здавалась, што не зроблена нiчога,

Мяне каб у палон ўзяць назаўжды.

Ды да каго схiлiлась перамога?

I слабасцю браць можна гарады.

 

29.10.1997

 

File 2     Home Page

 

2402     ЖАНОЧЫ ПОЗIРК

 

Пранiзваць здатны позiрк, як бураў,

Калi глядзiць у вочы маладзiца,

Нiколi такой моцы не чакаў,

Бо нельга ад яго абаранiцца.

 

Бо позiрк цiсне, як магутны прэс,

I ад яго страчаецца свядомасць,

Здаецца, д'ябал у душу залез,

I клiча адпраўляцца ў невядомасць.

 

Упарта позiрк за сабой вядзе,

I не дае навокал азiрнуцца,

I дум няма аб будучай бядзе,

А хочацца з iм побач апынуцца.

 

Або стары, цi надта малады,

Жаночы позiрк – не занадта многа,

Але такi ён моцны, што заўжды

Павесцi здатны за сабой любога.

 

10.02.1998

 

File 2     Home Page

 

2403     ЖАДАННЕ

 

Iдзе жаданне следам, нiбы цень,

I робiць, што захочацца, са мною,

Яно ўначы турбуе, мучыць ўдзень,

Гарыць агонь i не дае спакою.

 

Няўжо гарэць застанецца павек?

Абрыдне надта вечная трывога,

Ды створаны такiм быў чалавек,

Жаданне iм атрымана ад Бога.

 

Цi добра мець жаданне або не?

Ў iм моцы лепей мала мець цi многа?

Калi яго няма, то горш ўдвайне,

Бо не цiкавiць больш зусiм нiчога.

 

Як уначы жаданне ёсць i ўдзень,

То шкадаваць аб iм няма прычыны,

Як крочыць яно побач, нiбы цень,

Прывабным можна здацца для жанчыны.

 

12.02.1998

 

File 2     Home Page

 

2442     МАСТЫ КАХАННЯ

 

Цудоўны, дзiўны дар прыроды,

Каб апiсаць – не хопiць слоў,

Няма на свеце нагароды

Каштоўней значна, чым любоў.

 

Якое не было б багацце,

Высокi у грамадстве пост,

Працяглы смутак будзе ў хаце,

Як сэрцы не злучае мост.

 

Няшчасце прыйдзе у каханне –

Спаткае мора гаркаты,

На радасць згiне спадзяванне,

Калi ўжо спалены масты.

 

Абавязкова выйсце будзе,

Патрэбна добры брод шукаць,

Або, каб грэць каханнем грудзi,

Зноў новы мост пабудаваць.

 

2.03.1998

 

File 2     Home Page

 

2537     ЧАРОЎНАЯ ЎСМЕШКА

 

Шаша грунтоўная – не сцежка,

У пекла шлях па ёй iдзе,

Твая чароўная усмешка

Любога з розуму звядзе.

 

Адкуль ў яе такая сiла,

Што полымем душа гарыць?

Магутнай зброяю любiла

Для жарту сэрца пакарыць.

 

I не iснуе абароны,

Каб моцны клiч перамагчы,

Браць душы здатная ў палоны,

Ды сэрцы болем абпячы.

 

Я варажу: арол цi рэшка,

Звядзеш ты з розуму цi не?

Твая чароўная усмешка

На хiбны шлях вядзе мяне.

 

13.03.1998

 

File 2     Home Page

 

2542     ТРОЙЧЫ «НЕ»

 

Ў адказ хай нават тройчы скажа: «Не»,

Але ў палон душу маю забрала,

Няхай не будзе шанцаў у мяне,

Ды бачыць постаць вабную цiкава.

 

Як сонейка, пяшчотай свецiць твар,

Як зорачкi, яскрава ззяюць вочы,

Ў маёй душы пачаў палаць пажар,

Бо iскру кiнуў позiрк ёй дзявочы.

 

Мне сумна, як яна ўдалечынi,

Хачу быць побач хоць адно iмгненне,

Каб даравалi радасныя днi

Маёй душы цудоўнае натхненне.

 

Каметай хай натхненне прамiне,

Ды для душы прыемная нагода,

Хай тройчы у адказ мне скажа: «Не»,

Ды клiча на красунь глядзець прырода.

 

15.04.1998

 

File 2     Home Page

 

2550     КАЗАЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Глядзiш – як прыгажуня з казкi,

Вачэй нiяк не адарваць,

Няма такой нiводнай краскi,

Красу з чым можна параўнаць.

 

Ў душу закралася трывога,

Яе няпроста ўтаймаваць,

Краса прызначана ад Бога.

Як мне такую пакахаць?

 

Няма мяжы майму адчаю,

Але вагацца не прыйшлось,

Здаецца, я ужо кахаю,

Чакаць не здатна маладосць.

 

Занадта казачны пачатак,

Далей сумленнасць цi мана?

Шмат ў казцы чараў i загадак,

Чым можа скончыцца яна?

 

19.04.1998

 

File 2     Home Page

 

2573     ЛЮБIМЫЯ ВОЧЫ

 

Глядзеў бы бясконца ў глыбокiя вочы,

Жадаю ўтапiцца у iх ужо я,

Таму раблю вывад занадта прарочы,

Што ты цяпер доля, бясспрэчна, мая.

 

Даўно твае вочы былi мне знаёмы,

Ды меней была тады ў iх глыбiня,

Цяпер сэрца млее чамусьцi ад стомы,

Ты стала блiжэй для мяне, чым радня.

 

Глядзеў бы цяпер ў твае вочы бясконца,

Кахання нектар я з крынiц дзiўных п'ю,

Яны ў свет нязнаны мне свецяць, як сонца,

Я вочы твае назаўсёды люблю.

 

Вачэй вельмi многа дзявочых на свеце,

Твае толькi вабяць мяне глыбiнёй,

Яны доўгi час у мяне на прыкмеце,

Скакаць у iх згодны, як ў вiр, з галавой.

 

27.04.1998

 

File 2     Home Page

 

2607     ПАЛАЕ СЭРЦА

 

Як здатна сэрца запалаць

Лягчэй, чым падпалiць бяросту,

Прыйшла ў жыццi пара кахаць,

Яно непадуладна ўзросту.

 

Яшчэ малы або стары,

Душою хочацца сагрэцца,

Закруцяць моцныя вiры,

I нiкуды ад iх не дзецца.

 

Ў iх сiла моцная заўжды

Ўсё не сваiм шляху змятае,

Ды вiр – прытулак для бяды,

З яго не кожны выплывае.

 

Але каханне не суняць,

Яго няспынная навала,

Як сэрца здатна запалаць,

Каханне шчасця дасць нямала.

 

12.05.1998

 

File 2     Home Page

 

2672     АШЫЙНIК

 

Ты мяне зачаравала,

Зараз водзiш пад руку,

Бег, куды хацеў, бывала,

Ды цяпер на павадку.

 

Ты мяне прываражыла,

Раней з хлопцамi хадзiў,

Мяне цалкам пакарыла,

Волю любую згубiў.

 

Але ты мне спадабалась,

Удваiх цiкава нам,

Адна доля заставалась,

Я надзеў ашыйнiк сам.

 

I цяпер мяне ты водзiш

На кароткiм ланцугу,

Хоць ашыйнiкам не шкодзiш,

Ды ўбок збегчы не магу.

 

2.07.1998

 

File 2     Home Page

 

2780     ЛОГIКА I АРГУМЕНТЫ

 

Каханню логiка не трэба,

Хоць аргументаў ёсць мiльён,

Яно спадзе, як знiчка з неба,

I сiлай забярэ ў палон.

 

Бездапаможныя парады

Любоў другому падарыць,

Не дапамогуць i загады

Свайго каханага забыць.

 

Плод саладзей ад забароны,

I лепей даць паспрабаваць,

Калi адбыўся шлюб законны,

Ўжо так не хочацца кахаць.

 

Хто логiку лiчыў няўдалай,

I аргументы – за нулi,

Любвi не ведалi трывалай,

Таму няшчаснымi былi.

 

27.09.1998

 

File 2     Home Page

 

3063     ЛЮБОЎ СЛЯПАЯ

 

Любоў ажыццяўляецца душой,

I не жадае, як Фемiда, бачыць,

Бо адмысловы мае погляд свой,

Якi нiкому ўжо не перайначыць.

 

Бо не жадае адкрываць вачэй,

Не знiкла цалкам каб аб шчасцi казка,

Заўжды каб сагравала гарачэй,

Хай будзе ратавальная павязка.

 

Зусiм не бачны вады у жанчын,

Калi пяшчотна пакахаць ахвочы,

Любоў сляпая, i няма прычын,

Каб ёй прыдбаць пранiклiвыя вочы.

 

24.03.1999

 

File 2     Home Page

 

3196     КАРАНI ЖЫЦЦЯ

 

Не здатна дрэва без карэння жыць,

Яму не iснаваць на белым свеце,

Вясною сок у iм не пабяжыць,

Лiста не будзе нават на прыкмеце.

 

Яно яшчэ стаiць, але гнiе,

I можа павалiцца у iмгненне,

Заўсёды небяспека настае,

Як падсячы ўшчэнт моцнае карэнне.

 

Дарэмна шчасця нейкага чакаць,

Нянавiсць дзе ў душы ужо саспела,

Жыццё паблякне, калi не кахаць,

Каханне – нiбы каранi для дрэва.

 

23.05.1999

 

File 2     Home Page

 

3305     ЦАЦКА

 

З другой заўжды праводзiў вечары,

Ды не кахаў, лiчыў яе за цацку,

Але цягнулась так да той пары,

Пакуль цябе пабачыў я знянацку.

 

Ты сэрца, як маланкай, абпякла,

Змянiла вельмi крута маю долю,

Ў палон без бою назаўжды ўзяла,

Зрабiла надта паслухмянай волю.

 

Ды для мяне прыемны такi шлях,

Маркотнасцi зусiм не адчуваю,

Цяпер я цацка у тваiх руках,

Таму што па-сапраўднаму кахаю.

 

23.07.1999

 

File 2     Home Page

 

3431     СВЯТЛО Ў АКНЕ

 

Вячэрнi горад. Вокны-лiхтары,

I адмысловых не знайсцi прыкметаў,

Калiсьцi мы з табой былi сябры,

Дзе свецiцца тваё акно, не ведаў.

 

Але, каханне як душу кране,

Яна пяшчотай поўнiцца да краю,

Як зорачка, святло ў тваiм акне,

Яшчэ здалёк яго я адзначаю.

 

Святлом прывабным зорка свецiць мне,

I, што не згасне, цвёрдая ёсць вера,

Сышоўся ўвесь сусвет ў тваiм акне,

Яно ярчэй здаецца, чым Венера.

 

22.10.1999

 

File 2     Home Page

 

3611     ПРЫСАК АД КАХАННЯ

 

Вясною моцны бушаваў касцёр,

Але застаўся толькi прысак к лету,

I падарожнiк попел распасцёр,

Падзьмухаў, прыкурыць каб цыгарэту.

 

Але агонь пачаў лiзаць лаўжы,

I паднялося полымя высока,

Хоць мала дроў, не ведае мяжы,

Празмерная пачала мучыць спёка.

 

Намер адзiны быў – пажартаваць,

На прысак ад кахання пачаў дзьмухаць,

Ды нечакана палка стаў кахаць.

Мо лепей было вогнiшча не рухаць?

 

6.02.2000

 

File 2     Home Page

 

3748     КАВАЛЬ

 

Агонь жалеза здатны размякчаць,

Без цяжкасцей гарачае куецца,

I па жаданню форму атрымаць,

Калi каваль выдатны, удаецца.

 

Калi агонь любвi ў душы гарыць,

Яна таксама моц сваю страчае,

З яе вяроўкi нават можна вiць,

Бо пакарыцца любаму жадае.

 

Калi любоў датла згарыць, на жаль,

Хаця каваль цудоўны i выдатны,

Але душа становiцца, як сталь,

I стан яе змянiць цяпер не здатны.

 

2.04.2000

 

File 2     Home Page

 

3896     РАЗМОВЫ ДА РАНКУ

 

Я лепшыя песнi табе спець хачу,

I весцi да ранку размовы,

Але, як вады ў рот набраўшы, маўчу,

Нiяк не заходзяцца словы.

 

Як быццам прысох да гартанi язык,

Бо марным было намаганне,

Хоць весцi размовы свабодна я звык,

Ды голас скавала каханне.

 

Каханне – свавольства цудоўнай вясны,

Цябе я праводжу да ганку,

Змагу, пэўна, зняць з языка кайданы,

Каб весцi размовы да ранку.

 

12.06.2000

 

File 2     Home Page

 

3899     КРАСА

 

Як красуня з пяшчотаю гляне,

Немагчыма спакой зберагчы,

Гаснуць зоркi, як сонейка ўстане,

Ярка хоць зiхацелi ўначы.

 

I адразу даць хочацца згоду,

Мой спакой атрымае урон,

Халасцяцкую страчу свабоду,

Хай красуня бярэ у палон.

 

У свабоды заўжды прысмак горкi,

Лепей смак у ранковай расы,

Сонца значна магутней, чым зоркi,

Абароны няма ад красы.

 

15.06.2000

 

File 2     Home Page

 

3905     ПАВОДКА КАХАННЯ

 

Вясной рака ўзрывае моцны лёд,

Нiяк не мог ён утрымацца далей,

I там, дзе летем быў даступны брод,

Вада раўла, i ў бераг бiлi хвалi.

 

Але паводка будзе не заўжды,

Бо пройдзе час, вада сысцi павiнна,

Яе напор прыносiць шмат бяды,

Закрытай як апынiцца плацiна.

 

Калi каханне прыйдзе да людзей,

Яно мацней, чым у паводку воды,

Ўмяшацца небяспечна ў ход падзей,

Каханне ўсе зруйнуе перашкоды.

 

18.06.2000

 

File 2     Home Page

 

3932     СВАРКА

 

Не здарыцца каб бядзе,

Мяне сварыць матка,

Ды да любага вядзе

Праз рачулку кладка.

 

Я да кладачкi бягу

Колькi маю сiлы,

Бо iначай не магу,

Бо чакае мiлы.

 

Мяне любы цалаваў,

Свяцiў месяц яркi,

Хто сапраўды пакахаў,

Не баiцца сваркi.

 

1.07.2000

 

File 2     Home Page

 

3966     СХАВАНАЯ КРАСА

 

Як прыгажосць нябёс затуляць хмары,

Шыбуе iх бясконцы карагод,

Не бачны анi захадаў пажары,

Нi сонейка прыветлiвы усход.

 

Краса на небе – нiбы таямнiца,

Не свецяць зоркi, месяц схаваў рог,

I позiрку няма дзе супынiцца,

Ад хмар бясконцых я душой знямог.

 

Калi прамень заззяе на iмгненне,

Ўсмiхнецца сонца праз акенца хмар,

Iснуе, каб красу схаваць адзенне,

Яно баронiць ад жаночых чар.

 

14.07.2000

 

File 2     Home Page

 

4077     ВЯЛIКI СЭНС

 

Жаданне цяжка зразумець,

Нялёгка вынiк растлумачыць,

Ды як душа пачне гарэць,

Парыў ўжо позна перайначыць.

 

Здаецца, што ганебны секс,

Мiнулага здарэння шкода,

Вялiкi у жаданнi сэнс,

Не робiць дурасцей прырода.

 

12.08.2000

 

File 2     Home Page

 

4116     СТАЛАЕ ЖАДАННЕ

 

Цудоўны цвет у вiшнi быў вясной,

Але вясна пранеслась птушкай скорай,

Хоць пёк па кветках ў сэрцы неспакой,

Ды смак i водар вiшаняк не горай.

 

Здаецца маладосцi, што яна

Выключна мае права на каханне,

Ды вельмi хутка скончыцца вясна,

Смачней, як вiшня, сталае жаданне.

 

23.08.2000

 

File 2     Home Page

 

4252     АПТЫЧНЫЯ ЗАКОНЫ

 

Заўсёды бачны цуд вясновай кроны,

I золата асенняга цана,

Бо сталыя аптычныя законы,

Калi ў душы бясконцая вясна.

 

А без кахання шэрым ўсё здаецца,

Снягоў вясновых крон не бачыць зрок,

Лiст залаты убачыць не ўдаецца,

Святло ператвараецца у змрок.

 

28.09.2000

 

File 2     Home Page

 

4318     ПРЫЦЯЖЭННЕ ЛЮБВI

 

Людзей яднае радавая кроў,

Радне мы аддаем прыярытэты,

Яшчэ мацней прыцягвае любоў,

Як Сонца свае зоркi i планеты.

 

Любоў – як прыцяжэнне да Зямлi,

Хаця радня ёй часам робiць шкоды,

Калі любоўю лёс пераплялi,

Ўлюбёным па плячы ўсе перашкоды.

 

14.10.2000

 

File 2     Home Page

 

4492     ШЧЫРА ДЗЯКУЮ

 

Прыйшоў, нарэшце, мой жаданы час,

Не скончыцца ён за адно iмгненне,

Я чэрпаю энергiю ад вас,

I п'ю, як мёд, чароўнае натхненне.

 

Прыемна зноўку адчуваць узлёт,

Ў душы гучыць прыветлiвае лета,

Лячу над лесам i над плынню вод

I вельмi шчыра дзякую за гэта.

 

9.11.2000

 

File 2     Home Page

 

4510     АТРУТА КАХАННЯ

 

У сэрцы радасць i пакута,

Ў душы i дол, i вышыня,

Кахання смачная атрута,

Я пiць яе хачу штодня.

 

I знемагаю ад пяшчоты,

Бо маладосць не утрымаць,

Крутыя лёсу павароты

Каханне здатна утвараць.

 

11.11.2000

 

File 2     Home Page

 

4511     ХВАЛI КАХАННЯ

 

Магутныя хвалi кахання,

Нiхто iх яшчэ не стрымаў,

Пад моцным уплывам жадання

Дзевяты накоцiцца вал.

 

Б'юць жорска, бязлiтасна хвалi,

Загiбель прыйдзе ўсё адно,

Вялiкiя судны хавалi,

Пускалi без жалю на дно.

 

11.11.2000

 

File 2     Home Page

 

4577     КАШТОЎНАСЦI

 

Дакладна позiрк твой у сэрца б'е,

Знiшчае ўшчэнт маю былую волю,

Адначасова асалоду лье,

I ад яе цудоўную патолю.

 

Магутны позiрк сiлы мне дае,

Каб ўвышыню ляцець, гарыць жаданне,

Змянiлiся каштоўнасцi мае,

Мне не свабода трэба, а каханне.

 

17.11.2000

 

File 2     Home Page

 

4631     АДЗIНЫ АРГУМЕНТ

 

Ўсё даруе жанчына без жалю ў жыццi:

I памылкi, i горыч блукання,

Але лiтасцi ў сэрцы яе не знайсцi,

Як не будзе падстаў для кахання.

 

Безлiч раз жыццё ставiла эксперымент,

Што каханне – лепш лепшай прынады,

Бо каханне – адзiны з усiх аргумент,

За якi ўсе даруюцца вады.

 

25.11.2000

 

File 2     Home Page

 

4827     ДАЛЁКI БЕРАГ

 

Як цёпла, пераходзяць рэчку ўброд,

Прыемна лашчыць тулава вадзiца,

Але узiмку, калi тонкi лёд,

Ў палонку ёсць магчымасць правалiцца.

 

Калi душа смуткуе ад нягод,

То не хапае часу для чакання,

Далёкi бераг вабiць, нiбы мёд.

Iдуць. Няма ратунку ад кахання.

 

29.12.2000

 

File 2     Home Page

 

4850     НОВАЕ КАХАННЕ

 

Згасла, нiбы вогнiшча, любоў,

Слоў пяшчотных гаварыць не прагну,

I не бачу больш вясновых сноў,

Цягне абыякавасць у багну.

 

Растапiць ў душы халодны лёд,

Запалiць на шчасце спадзяванне,

Ўзняць душу у радасны палёт

Здатна толькi новае каханне.

 

2.01.2001

 

File 2     Home Page

 

4874     НЕ СТРАШНЫ ПАГРОЗЫ

 

Як вецер магутны пачаў спеў журбы,

То хiляцца травы да долу,

К бярозам галлё сваё цягнуць дубы,

Вядуць аб каханнi размову.

 

Хоць цяжкi, хвалюючы час для травы,

Але расквiтнелi бярозы,

Хто палка кахае, заўсёды правы,

Каханню не страшны пагрозы.

 

5.01.2000

 

File 2     Home Page

 

4876     ПАНЦЫР ДУШЫ

 

Ужо зiма пайшла на злом,

Сезон сканчаецца суровы,

Рака набухла пад iльдом

I рве нахабныя аковы.

 

Трыванню больш няма мяжы,

Калi каханне – як атрута,

Зрывае панцыр час з душы,

Сарве, i скончыцца пакута.

 

5.01.2001

 

File 2     Home Page

 

4905     НЕ ЗДАЕЦЦА ДУША

 

Хай вецер магутны злуецца,

I цела згiнае на дол,

Нiколi душа не здаецца,

Калi ў ёй палае любоў.

 

Бо моцныя сiлы прыроды

Нiчым немагчыма стрымаць,

Па сiлах iм ўсе перашкоды,

Бо нельга нiяк не кахаць.

 

10.01.2001

 

File 2     Home Page

 

4906     БIЯЛАГIЧНЫЯ ХВАЛI

 

Позiрк мае сiлу або не?

Як ў спiну упарта глянуць кралi,

I яна галоўку павярне,

То дайшлi па прызначэнню хвалi.

 

Шмат iдзе бiялагiчных хваль,

Але у другiм дыяпазоне,

Позiрк пiльна аглядае даль

За сваёю краляю ў пагонi.

 

10.01.2001

 

File 2     Home Page

 

4955     ПАЛОН

 

Не даюць спакою вочы,

Бо бярэ разбег вясна,

Зброяй знiшчаны дзявочай,

Проста ў сэрца б'е яна.

 

I нiдзе няма ратунку,

Ява – як дзiвосны сон,

Зброя б'е ў маiм кiрунку,

Пападаю у палон.

 

19.01.2001

 

File 2     Home Page

 

4970    НЕЗНАЁМАЯ

 

Ты мяне зачаравала,

Незнаёмая амаль,

Закружыла, загайдала

I панесла памiж хваль.

 

I даверыўся я плынi,

Ўжо далёка берагi,

Хай спакой мяне пакiне,

Няма шчасця без тугi.

 

20.01.2001

 

File 2     Home Page

 

4977     МАГУТНЫЯ СЛОВЫ

 

Здаецца, слова толькi кволы гук,

Ды здатна даць выдатную зарадку,

Яно дакладна, як спартыўны лук,

Пад яблычак б'е ў самую дзесятку.

 

Ёсць добрых шмат i шмат паганых слоў,

Ды не адны душу не хвалявалi,

Як словы пра адданую любоў,

Яны магутней, чым марскiя хвалi.

 

21.01.2001

 

File 2     Home Page

 

5123     ВЫНIК У КАХАННI

 

Стрымаць немагчыма плынь бурнай ракi,

Разбурыць любую плацiну,

I вынiк ў каханнi таксама такi,

Калi замiнаць моцна сыну.

 

17.02.2001

 

File 2     Home Page

 

5155     БАЛЬЗАМ НА РАНУ

 

Каханне прыйдзе нечакана,

Аб гэтым не ведаеш сам,

Душа, як адкрытая рана.

Цi будзе ёй даны бальзам?

 

21.02.2001

 

File 2     Home Page

 

5160     ЖАДАНАЕ ДА БОЛЮ

 

Каханне – нiбы кайданы,

Страчаеш канчаткова волю,

Але яму няма цаны,

Яно – жаданае да болю.

 

22.02.2001

 

File 2     Home Page

 

5162     СУХI ЛIСТ

 

Любоў закружыць, нiбы лiст сухi,

Якi плыве бязвольна ўнiз па плынi,

Бязгрэшнай можа быць i мець грахi,

Ды рэчышча ўсё роўна не пакiне.

 

22.02.2001

 

File 2     Home Page

 

5174     СТРАСЦI

 

Калi паставiць ў посуду ваду

I вогнiшча вялiкае раскласцi,

То закiпiць. На шчасце цi бяду,

Заўжды разаграваюць моцна страсцi.

 

23.02.2001

 

File 2     Home Page

 

5207     НЯСТРЫМНАЕ ЖАДАННЕ

 

Што лепей: восень, лета цi вясна?

Вясну прырода дала для кахання,

Пачуццi здатна абудзiць яна

I выклiкаць нястрымнае жаданне.

 

28.02.2001

 

File 2     Home Page

 

5230     ПОКЛIЧ КАХАННЯ

 

У рыб заўсёды глыбiня ў цане,

Каб забяспечыць лепшыя умовы,

Ды нераст iх iдзе на мелiне,

Кахання поклiч жорсткi i суровы.

 

5.03.2001

 

File 2     Home Page

 

5289     КРЫЛЫ КАХАННЯ

 

Нясуць, як лёгкi пух, кахання крылы,

Ды не заўжды прыходзiцца iх мець,

Пачуцце згасне, i не будзе сiлы

На вышыню жаданую ўзляцець.

 

14.03.2001

 

File 2     Home Page

 

5290     ЦУД ПРЫРОДЫ

 

Агонь ў грудзях – сапраўдны цуд прыроды,

Калi яму палаць прыйшла пара,

Ён абыдзе любыя перашкоды,

Сагрэе або спапялiць да тла.

 

14.03.2001

 

File 2     Home Page

 

5303     ЗАКОНЫ ПРЫРОДЫ

 

Ад кахання няма абароны,

Як i мураў для радыёхваль,

Ды вялiкай прыроды законы

Разбураюцца часам, на жаль.

 

16.03.2001

 

File 2     Home Page

 

5304     СКАЛА I ТРАВIНКА

 

Каханая – як гордая скала,

Iначай – як травiнка пры дарозе,

Скала заўсёды моцнаю была,

Стаптаць заўжды травiнку кожны ў змозе.

 

16.03.2001

 

File 2     Home Page

 

5499     АБАВЯЗКОВЫ ПРЫСУД

 

Каханне як дыктатар i тыран,

Улiчваць не збiраецца умовы,

Каб сэрца не пякло ад цяжкiх ран,

Прысуд яго заўжды абавязковы.

 

11.04.2001

 

File 2     Home Page

 

5514     ЛЮБОЎНЫЯ IМГНЕННI

 

Не ведае прырода выключэннi,

Каханне трэба, як надзённы хлеб,

Чароўныя любоўныя iмгненнi

Датычацца i стойкiх незачэп.

 

13.04.2001

 

File 2     Home Page

 

5540     СУЧАСНАЕ

 

Сучаснае становiцца мiнулым

Ўжо праз хвiлiны, месяцы, гады,

Ды палкае каханне ў сэрцы чулым

Сучасным застаецца назаўжды.

 

16.04.2001

 

File 2     Home Page

 

5546     НЕЎМIРУЧА ЖЫВЕ

 

Не стрымаць забаронай каханне,

Бо яно неўмiруча жыве,

Перашкода не дасць спадзявання,

Моц паводкi плацiну прарве.

 

17.04.2001

 

File 2     Home Page

 

5547     АГОНЬ КАХАННЯ

 

Агонь не толькi грэе, а знiшчае,

Калi спантанна ён пачне палаць,

Руiны за сабою пакiдае.

Агонь кахання. Як iм кiраваць?

 

17.04.2001

 

File 2     Home Page

 

5558     ЗОРНАЕ КАХАННЕ

 

Гаснуць зоркi, як прыходзiць ранне,

Хаця ярка ззялi уначы,

Нават вельмi зорнае каханне

Толькi ночы здатны зберагчы.

 

18.04.2001

 

File 2     Home Page

 

5564     ГРОЗНЫЯ ВIХУРЫ

 

Няхай нясуцца грозныя вiхуры,

Галлё няхай ламаюць у дубоў,

Нiколi не руйнуецца ад буры

Сапраўдная пяшчотная любоў.

 

18.04.2001

 

File 2     Home Page

 

5639     ПОКЛIЧ ПРЫРОДЫ

 

Як моцны поклiч у прыроды,

Сумненне пройдзе, знiкне страх,

Нягледзячы на перашкоды,

Праб'е каханне сабе шлях.

 

28.04.2001

 

File 2     Home Page

 

5644     РУБIКОН

 

Каханне не прымае забарон,

Яго парыў мацней вясновай плынi,

Свой кожны пераходзiць Рубiкон,

У нетрах або сонечнай далiне.

 

29.04.2001

 

File 2     Home Page

 

5688     ВЯСНОВАЯ ПЛЫНЬ

 

Ад зiмовага чакання

Сэрца зведала тугу,

Плынь вясновага кахання

Рве замiнкi на шляху.

 

5.05.2001

 

File 2     Home Page

 

5704     ВЕРУ ВЯСНЕ

 

Каханне у душу цяплом дыхне

I белым цветам буйна расквiтнее,

Аддана веру будучай вясне,

Зрабiць яна шчаслiваю умее.

 

6.05.2001

 

File 2     Home Page

 

5785     ШТЫЛЬ

 

Зруйнаваць каханне здатна муры,

Каб адрэзаць свайго шчасця скрыль,

Бо яго мацуюць толькi буры,

Вельмi небяспечны яму штыль.

 

19.05.2001

 

File 2     Home Page

 

5832     НЯМА АБАРОНЫ

 

Ад лома няма абароны,

Руйнуе любыя замкi,

Таксама мужчына ўлюбёны

Упарты ў каханнi такi.

 

25.05.2001

 

File 2     Home Page

 

5920    ГАРАЧЫЯ ВIХУРЫ

 

Расплавiцца i камень можа ўраз,

Як хопiць у агня тэмпературы,

Ў каханнi сэрца пакарыць не час,

А моцныя гарачыя вiхуры.

 

5.06.2001

 

File 2     Home Page

 

5937     ЗАМОК ДУШЫ

 

Як позiрк вельмi палкi i упарты

Кiдаюць, нiбы незнарок,

Душу ён расхвалюе не на жарты,

I расчыняе ў ёй замок.

 

7.06.2001

 

File 2     Home Page

 

5951     ПАЛКIЯ ГУБЫ

 

Пяшчотныя рукi i палкiя губы,

Ды яблыкi вабных грудзей

У змозе свабоду давесцi да згубы,

Аб ёй ўспамiнаю радзей.

 

10.06.2001

 

File 2     Home Page

 

5973     БАГIНЯ

 

Я радасць ўдосталь п'ю з тваiх крынiц,

Аазiсам становiцца пустыня,

Гатовы прад табой упасцi нiц,

Прыгожая каханая багiня.

 

12.06.2001

 

Апошні верш     File 2     Home Page