1. Няма радасці, толькі маркота... (100 вершвў)

1. Няма радасці, толькі маркота... (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

17     ЦЯЖКI ВЫБАР

 

Разбеглiся майго жыцця шляхi:

Якi бяду дасць, а якi украсу,

Цi першы будзе вабны, цi другi?

Нiяк рашэнне не прыняць адразу.

 

I першы шлях здаецца дарагi,

Другi заззяе часам, нiбы сонца,

Схавана шчасце дзе, дзе боль скрухi,

I доўжыцца няўпэўненасць бясконца:

 

Трывалым будзе у жыццi саюз,

Па лёсе пойдзем у каханнi разам?

Пакуль што выбар цiсне, нiбы груз,

Становiцца яшчэ цяжэйшым з часам.

 

Рашэння, пэўна, добрага няма,

Для сэрца надта цяжкае заданне,

Шлях выбраць не ўдаецца нездарма,

Рашучасць можа падарыць каханне.

 

Павiнна толькi сэрца выбiраць,

Калi адзiны будзе любы ў свеце,

Яшчэ патрэбна трохi пачакаць,

Каб вабны сэрцу шлях адкрыўся трэцi,

 

Рашаць зусiм не прыйдзецца задач,

Не будзе месца у душы турботам.

Пакуль не выбраць мне, хаця заплач,

Рашэнне адкладаецца на потым.

 

4.10.1992

 

File 3     Home Page

 

62     УСЁ ПРОЙДЗЕ

 

Як зiгзаг, бяжыць жыццёвы шлях,

Сонца свецiць ярка ў паднябессi,

Ды раптоўна хмары прыйдзе гмах,

I душа больш не спявае песнi.

 

На душы трывога i цяжар,

I знiкаюць, як туманы, мары,

Пройдзе дождж, зруйнуе сiлу хмар,

Зноў ў нябёсах чыстыя абшары.

 

Добра, як дождж пройдзе сярод дня,

I вясёлка шчасцем адгукнецца,

Хоць яна – аптычная хлусня,

Ды душы ад болю дасць сагрэцца.

 

Каб не хмары, дожджык не пайшоў,

Пра вясёлку мы б з табой не зналi,

Хай сустрэнем хмары зноў i зноў,

Каб пяшчотна, як раней, кахалi.

 

Але лепей не спаткаць бяды,

Сонца толькi ззяла б ў паднябессi,

Хмары знiклi з лёсу назаўжды,

I душа спявала ўзнёсла песнi.

 

Зменлiвая дзiўная любоў:

Запалаюць палкiя пажары,

Ды дажджы iх залiваюць зноў,

Чорныя душу бянтэжаць хмары.

 

7.12.1992

 

File 3     Home Page

 

103     СУПЯРЭЧНАСЦЬ

 

Хоць i кахаюцца сардэчна,

Ды супярэчнасць можа быць,

Бо процiлегласцi адвечна

Не давялося раздзялiць.

 

Ёсць супярэчнасць – вельмi шкода,

Ды выйсця iншага няма,

Бо процiлегласцi прырода

Ствараць стараецца сама.

 

Як процiлегласцi не будзе,

Пагана вельмi можа стаць,

Калi не ненавiдзяць людзi,

Не будуць ведаць, як кахаць.

 

Таму, як доля раззлуецца,

Згасае палкая любоў,

Адразу толькi так здаецца,

Не след рабiць благiх высноў.

 

Каб супярэчнасцi ў iмгненне

Забыць, зрабiць да шчасця крок,

Патрэбна толькi прымiрэнне,

Хай спакваля, хай незнарок.

 

Ёсць процiлегласцi i будуць,

Так толькi трэба свет ўспрымаць,

Ды супярэчнасцi забудуць,

Як вельмi хочацца кахаць.

 

2.09.1993

 

File 3     Home Page

 

122     ЦЯЖКАСЦI КАХАННЯ

 

Кахаю я, ты мне павер!

Паверыш з часам,

Не абражай мяне цяпер

Сваiм адказам.

 

Чакаць прыемнасцi дарма,

Боль адчуваю,

Кахання лёгкага няма,

Я добра знаю.

 

Каханым немагчыма стаць

Заўжды адразу,

Яно пакуты здатна даць,

Яшчэ абразу.

 

Каханне каб пабудаваць

След мець цярпенне,

Бо немажлiва пакахаць

Ў адно iмгненне.

 

Агульнай мовы як няма,

Лепш не спяшацца,

Бо пройдуць сцюжа i зiма,

Каб мiлавацца.

 

Не запалiць любоў ў душы

Нiяк наказам,

Не трэба пракладаць мяжы,

Быць лепей разам.

 

11.09.1993

 

File 3     Home Page

 

237     ПАКУТА КАХАННЯ

 

Каханне – як палёт душы

На крылах добрага анёла,

З нябёс злятае ён ў цiшы

I кажа пра каханне слова.

 

Пачуцце клiча спакваля:

Давай нязнанае пазнаем!

Даруе неба i зямля,

Калi ў душы каханне маем.

 

Свой кубак даўкага вiна,

Якога смак раней не зналi,

Абодва выпiлi да дна

I асалоду атрымалi.

 

Але каханне не адно

У кубке шчасця. Там – пакута.

У iм, на саменькае дно,

Заўжды пакладзена атрута.

 

Каханне знiчкай можа стаць,

Здалёк, як цуд, прывабна ззяе,

Але няздатна шчасця даць,

Бо да зямлi не далятае.

 

Каб радасць адчуваць ў жыццi,

I лёс не быў благi i люты,

Кахання кубак след знайсцi

Ў якiм няма на дне атруты.

 

18.10.1993

 

File 3     Home Page

 

252     ГРАНI КАХАННЯ

 

Як прайсцi з каханнем праз нягоды,

Зруйнавацца каб яму не даць,

Дасягнуць жаданай сэрцу згоды,

Нi на што нягледзячы, кахаць?

 

Ад кахання i душа чуллiва,

Скрыўдзiць проста, без праблем, яе,

Бегла мiг назад жыццё шчаслiва,

А цяпер душа больш не пяе.

 

Як ў душы каханне ўшчэнт згарэла,

Струны тонка больш не загучаць,

Патрываць спакойна можа цела,

Нават, калi будуць абражаць.

 

Хоць каханне часам – водар мёду,

Тоiцца ў iм гарката абраз,

Адчуваць цудоўны смак ў ахвоту

Немажлiва вельмi доўгi час.

 

Хай ў душы гарыць агонь нязгасны,

Лёс не будзе вечна залатым,

Ён шчаслiвы будзе цi няшчасны,

Полымя дае цяпло i дым.

 

Бо кахання кубак разнастайны,

Ў кожнай гранi ёсць свая цана,

Каб пазнаць схаваныя ў iм тайны,

Пiць кахання кубак след да дна.

 

28.10.1993

 

File 3     Home Page

 

261     ГАЛОЎНАЕ – КАХАННЕ

 

Што маем, не заўсёды цэнiм тое,

Было нядаўна, больш не ўдасца мець,

З душы сплывае шчасце залатое,

Адразу вынiк цяжка зразумець.

 

Няхай мiне час горкi i суровы,

Каб халады ў душу не дапускаць,

Ласкавыя казаць зноў буду словы,

Цяплом сваiм пяшчотна саграваць.

 

Ў жыццi нам другараднага не трэба,

Увагу нельга на яго звяртаць,

Лепш вышыню ў каханнi мець, як неба,

Ты мне патрэбны, я хачу кахаць!

 

Давай ад болю сэрцы заспакоiм,

Пазбегнуць каб няпрошанай бяды,

Каханню не дазволю стаць iзгоем,

З табой пяшчотнай буду назаўжды.

 

Хоць замiнаюць справы бытавыя,

Ды трэба ўбок адкiнуць цэлы свет,

Пачуццi засталiся каб жывыя,

Каб не спаткалась у каханні бед.

 

Душу сваю каханню адкрываю,

Каханне – галаўнейшае ў жыццi,

Бо ўзлёт душы i шчасце адчуваю,

Цудоўна поруч па жыццю iсцi.

 

31.10.1993

 

File 3     Home Page

 

272     СПРЭЧКА

 

Хутка плынь iмчыць ваду,

Круцiць вiры рэчка.

Як шлях к любаму знайду?

Замiнае спрэчка.

 

Лепей радасна кахаць,

Не страчаць нагоду.

Невядома, што чакаць:

Боль цi асалоду?

 

Няма шчасця без бяды,

Яны стала разам.

Прыйшлi спрэчкi назаўжды

Цi адыдуць з часам?

 

Ззяла сонейка з нябёс,

Не чакала згубы,

Ды ў мяне няўдалы лёс:

Не прыходзiць любы.

 

Знемагаю ад тугi,

Памiж намi – рэчка,

Разышлiся берагi,

Развяла iх спрэчка.

 

Болей не магу чакаць,

Мучыць расставанне,

Буду ў рэчцы брод шукаць,

Зберагаць каханне!

 

5.11.1993

 

File 3     Home Page

 

274     БУРШТЫНАВЫЯ СЛЁЗЫ

 

Ўсё проста, ясна, ды пагана:

Даброт няма,

Бо згасла радасць нечакана,

Ў душы зiма.

 

Мо, трошкi я сказаў не тое,

Пад свой нахiл,

Ды знiкла шчасце залатое

За небасхiл.

 

Я ад нудоты амаль гiну,

Iмпэт ачах

Ад светлых кропелек бурштыну

Ў тваiх вачах.

 

Тугу i сум у вiр я кiну,

Хай будзе зноў

Ў вачах замест расы з бурштыну

Твая любоў.

 

Ўсмiхнiся ты хутчэй з ахвотай,

Iдзе вясна,

Хай сварка зменiцца пяшчотай

Яшчэ адна.

 

Каханым сваркi – не пагрозы,

Хоць боль мiне,

Твае бурштынавыя слёзы

Не трэба мне.

 

4.11.1993

 

File 3     Home Page

 

280     ЯКОЕ КАХАННЕ?

 

Кахання плынь спаткалася вясной,

I знiшчыла цяпло былую сцюжу,

Шмат каралеў, а я жыву адной

I здабываць яе каханне мушу.

 

У незачэп заўжды высокi трон,

Пераадолець перашкоды ў змозе,

Ад мары каб здабыць цудоўны плён,

Дапамагчы ёй трэба у дарозе.

 

Каханне маладое – як агонь,

Бо на кавалкi сэрца разрывае,

Кроў метраномам б'ецца каля скронь,

Ды радасцi душа не адчувае.

 

Каханне – дар цудоўны для душы,

Ды, як пяшчотны водгук атрымала,

Яно дарма не згiне ад iржы

I здатна шчасця дараваць нямала.

 

Кахаць – не проста поле перайсцi,

Ў каханнi радасць, шчасце, боль атруты,

Адначасова можна ў iм знайсцi

Цуд асалоды i бяду пакуты.

 

Таму кахання лёгкага чакаць

Нi пры якiх абставiнах не трэба,

Нягоды часам прыйдзецца трываць,

Бо шчасця вельмi хочацца, як хлеба.

 

12.11.1993

 

File 3     Home Page

 

310     ВЫБIРАЦЬ ГАЛОЎНАЕ

 

Моцнасць кахання! Няма ёй мяжы!

Марнасць паволi яго разбурае,

Добра кахаць, але цяжка душы,

Як быт прычыны для сваркi стварае.

 

Трэба галоўнае ўмець выбiраць,

Каб зберагалась каханне цудоўна,

Перш-наперш лепей пяшчотна кахаць,

Справы нiколi не скончыць ўсё роўна.

 

А супярэчкi руйнуюць спакой

I паступова знiшчаюць каханне,

Словы нязгоды збягаюць ракой,

I наблiжаецца час расставання.

 

Лепей заўжды ў душы з радасцю жыць,

Дзiўным спакоем жыцця любавацца,

Ды, каб такiя умовы стварыць,

Лепш непатрэбна за дробязь чапляцца.

 

I больш нiколi з-за розных падзей

Любым не след душу ранiць няшчадна,

Ды, як здарылася сварка, хутчэй

Шлях прымiрэння знаходзiць выдатна.

 

Трэба каханне сваё берагчы,

Iншаму даць другарадную ўвагу,

Пiльна ахоўваць удзень i ўначы,

Каб не пакласцi бязмэтна на плаху.

 

27.11.1993

 

File 3     Home Page

 

313     ЗОРКА КАХАННЯ

 

Дзе пракласцi мяжу мiж палётам душы

I жаданнямi грэшнага цела?

Цела здатна бясконца пацiху грашыць,

Хоць душа зрабiць грэх не хацела.

 

Вельмi добра заўсёды гармонiю мець,

Ды не ўсiм яна проста даецца,

Таму цяжка, бясспрэчна, другiх зразумець,

Над якiмi лёс горка смяецца.

 

Як на свеце жывеш, ўсё патрэбна пазнаць,

Каб жыццё бiла чыстай крынiцай,

Калi лёс абдзялiў, каб аддана кахаць,

То i з лужыны можна напiцца.

 

Калi смага пячэ, вельмi хочацца пiць,

Звяртаць цяжка на якасць увагу,

Як з крынiцы сваёй радасць цяжка здабыць,

Ды няма супакоiць чым прагу.

 

Хоць кахае душа, ды як прага пячэ,

Цела стала шукае прыгоду,

Хоць ў крынiцы вады ёсць даволi яшчэ,

Папiць з iншай знаходзяць нагоду.

 

Прыйдуць хай супакой целу разам з душой,

Дзе душа, хай там будзе i цела,

Каб ты стала адзiнаю зоркай маёй,

I ў крынiцы вада зiхацела.

 

29.11.1993

 

File 3     Home Page

 

342     ПРЫГОЖЫМ

 

Прыгожая, падобна на сунiчку,

Прыходзiлась ёй столькiм адмаўляць,

Што перайшла адмова хутка ў звычку,

А ў вынiку няма каго кахаць.

 

Красунi цяжка вызначыцца з доляй,

Прыгожую ўсе хочуць пакахаць,

Паклоннiкаў становiцца ўсё болей,

Нялюбым след бясконца адмаўляць.

 

I цэлы час здаецца, безумоўна,

Абавязкова прынц належыць iм,

Ды так чынiць няспынна бессэнсоўна,

Бо шчасцем раскiдаюцца сваiм.

 

Красунi часта шчасце прапускаюць,

Бо прыгажосць iм пыху надае,

Рэальнасцi зусiм не адчуваюць,

Шануючы амбiцыi свае.

 

Красою карыстацца след умела,

Прыдатнай каб не перайсцi мяжы,

Бо прыгажосць – не толькi формы цела,

А надзвычайна добры стан душы.

 

Як падарыла прыгажосць прырода,

То скарыстацца мудра трэба ёй,

Спаткаецца заўсёды перашкода,

Каб развiтацца з доляю сваёй.

 

9.12.1993

 

File 3     Home Page

 

362     ПРАХОДЗIЦЬ ПОРУЧ

 

Цвiтуць вясной цудоўныя сады,

Калi ў нябёсах сонейка i просiнь,

Ў прыгожы i дзiвосны час заўжды,

Не зацвiтуць нiколi яны ўвосень.

 

Не трэба дрэвам любых выбiраць,

I пошуку трывалага не трэба,

Калi настане ўзнёслы час кахаць,

Пылок ляцiць на кветкi шчодра з неба.

 

Бялее дзiўны i прыгожы цуд,

Прадуглядзела вабна ўсё прырода,

Кахаюць кветкi шчыра, без пакут,

Заўжды пануе памiж iмi згода.

 

Ды людзям як кахаць надыдзе час,

Бясконцыя ўзнiкаюць перашкоды,

Бо парам не стварыцца хутка, ўраз,

Няма жаданай, любай сэрцу, згоды.

 

Бо хочацца кахання i красы,

А лёс даруе надта шчодра гора,

Увосень зацвiтаюць верасы,

Ды снег iх засыпае вельмi скора.

 

Бясспрэчна, лепей прынца пакахаць,

Ды ад кахання часта ў душах горыч,

Бо не жадае хуткі час чакаць,

Цудоўнае ў жыццi праходзiць поруч.

 

25.12.1993

 

File 3     Home Page

 

380     АЛГАРЫТМ ШЧАСЦЯ

 

Чаму заўжды каханне боль нясе?

Бо, дзе святло, заўсёды будуць ценi,

Пякучы боль адведалi усе,

Ён кожнага паставiў на каленi.

 

Заўсёды намагаюцца кахаць

За моц крыл жураўля, а не сiнiцу,

Хоць цяжка ў небе жураўля дастаць,

Ды бачаць ў iм жыццёвую крынiцу.

 

Таму каханне першае заўжды

У кожнага няшчаснае бывае,

Як пройдзе боль у сэрцы ад бяды,

Даступных кожны ў пару выбiрае.

 

З iмкненнем сэрца цяжка саўладаць,

Красунь кахаць упарта намагалiсь,

Ды хочацца iм прынца прычакаць,

Чакалi доўга, ды не дачакалiсь.

 

Таму, калi кахае нехта вас,

Не трэба плысцi ў моры неабсяжным,

Бо можа надысцi трывожны час,

Калi любы здавацца будзе важным.

 

Iснуе вечны шчасця алгарытм:

Не журавель у небе, а сiнiца,

Каб не парушыць свой жыццёвы рытм,

Са шчасцем па начах цудоўна спiцца.

 

15.10.1994

 

File 3     Home Page

 

445     СЭРЦА ПАДКАЖА

 

Ўсё заблытана на свеце,

Хто параду можа даць:

Ваню, Колю або Пецю

Лепей палка пакахаць?

 

Ваня хлопец кучаравы,

Абдымае ён лаўчэй,

Вельмi спрытна робiць справы

I цалуе гарачэй!

 

Коля мой занадта сцiплы,

Моўчкi на мяне глядзiць,

Хаця голас мае хрыплы,

Мо, яго мне палюбiць?

 

Пеця вельмi ганарыцца,

Мо, патрэбна пачакаць?

Бо зусiм мне не гадзiцца

Ганарлiвага кахаць!

 

Мяне хлопцы выбiраюць,

Што магу iм адказаць?

Няхай трошкi пачакаюць,

Як адразу трох кахаць?

 

I нiхто не дапаможа,

Асабiста лепш рашаць,

Што зрабiць, мне годна можа

Толькi сэрца падказаць!

 

14.12.1994

 

File 3     Home Page

 

470     НЯСМЕЛЫ

 

Я ад кахання дар утрацiў мовы,

Заблытаны як вузел развязаць?

Ў душы гатую зноў прызнання словы,

Ды не магу рашыцца iх сказаць.

 

Мо, мне ў праблеме хтосьцi дапаможа,

Нарэшце, словы ўзнёслыя скажу,

Хто за мяне зрабiць прызнанне можа,

Каб ад пакуты вызвалiць душу?

 

Маўчу працяглы час, гляджу упарта,

Хоць не магу далей ужо чакаць,

Кахаць ўпрыглядку любую няварта,

Няпроста для нясмелага кахаць.

 

Мне з сiламi пара хутчэй сабрацца,

Сказаць каб словы вечныя для той,

Ў якую лёс дазволiў закахацца,

Набыць каб радасць, шчасце i спакой.

 

Ды сумняваюсь доўгi час, бясконца,

Мо, на рамонках лепш паваражыць?

Рамонак жоўта-белы, нiбы сонца

Сказаў: «Так!» Ды задачу як рашыць?

 

Пакуль я сумняваўся i баяўся

Пяшчоты словы цяжкiя сказаць,

Мой сябра у каханнi ёй прызнаўся

I на вяселле запрасiў гуляць.

 

20.12.1994

 

File 3     Home Page

 

490     ЦЯЖКАЕ КАХАННЕ

 

Чаму начамi доўгiмi не спiцца?

Душу чаму згрызае цяжкi сум?

Калi засну, сон мне тужлiвы снiцца,

I роспач на душы ад горкiх дум.

 

Раней жыццё лагодна усмiхалась,

З усiх дзяўчат мяне ты выбраў сам,

Ўзаемна я адразу закахалась,

I шлях цудоўны адкрываўся нам.

 

Адна цяпер, таму зусiм не спiцца,

Бо нечакана лёс спаткала зло,

Хоць не было зусiм чаго журыцца,

Але ўбакi нас гора развяло.

 

Мо, я не так калiсьцi што зрабiла,

Але памылак ты не дараваў,

Цябе занадта горача любiла,

I вельмi палка ты мяне кахаў.

 

Давай яшчэ памiрымся з табою,

Каб у душу вярнулася цяпло,

Сплыве хай крыўда з быстраю вадою,

Нiколi сварак больш каб не было.

 

Кахання цуд, як быццам сонца ў небе,

Ды хмаркi яго будуць закрываць,

Грунтуецца на надта зыбкай глебе,

Таму так цяжка радасна кахаць.

 

28.12.1994

 

File 3     Home Page

 

546     ЧАС КАХАННЯ

 

Ўсё мiне: пяшчота i каханне,

Хваляванне пойдзе ў небыццё,

Час наблiзiць хутка развiтанне,

Стане абыякавым жыццё.

 

Шчодра ўсе надзелены iстоты

Пачуццём, каб працягнуць свой род,

Ды не абмiнуць закон прыроды:

I каханне ўтворыць антыпод.

 

У жыцця час розны i ў кахання,

Хочацца, каб дзiўны цуд не згас,

Доўжыцца працягла красаванне,

Ды пялёсткi ападаюць ўраз.

 

Як сагрэе цеплынёй каханне,

Ўпершыню калi яно прыйшло,

Ранiцы прыходзiць адчуванне,

Нiбы сонца у душы ўзышло.

 

Ды, калi ёсць ранак, вечар будзе,

Безаглядна след хутчэй кахаць,

Як кахання цуд напоўнiць грудзi,

Пульс жыцця прыемна адчуваць.

 

I таму, пакуль яшчэ не вечар,

Лепей палымяна пакахаць,

Цяжар жалю каб не лёг на плечы,

Страчаны каб час не шкадаваць.

 

1.02.1995

 

File 3     Home Page

 

566     ПРАБАЧ!

 

Прабач мяне, дзе быў я вiнаваты,

I там, дзе ты вiноўнiцай была,

Спакой душы здабыць бясконца рады,

Ды хваля неспакою зноў прыйшла.

 

Кахаў цябе усё жыццё аддана,

Ў юнацтве атрымаў кахання дар,

Як моцнае пачуцце, жыць складана,

Няспынна у душы гарыць пажар.

 

Што iншым дараваць мог вельмi проста,

Табе нiколi я не дараваў,

Кахаю да старэчага узросту,

Таму яшчэ спакою не прыдбаў.

 

Як зменiць абыякавасць каханне,

Спаткае, як на могiлках, спакой,

Мiне, як цуд, гарачае жаданне,

Заўжды пяшчотным буду я з табой.

 

Калi кахання высахне крынiца,

Ўраз вельмi безудзельным магу стаць,

Спакой цяпер нам можа толькi снiцца.

Калi кахаеш, як яго спаткаць?

 

Але няхай гарыць ў душы каханне,

Хоць цяжка вельмi ад яго парой,

Прыемней значна сэрцу мiлаванне,

Чым толькi вечны холад i спакой.

 

17.02.1995

 

File 3     Home Page

 

584     КРЫЛЫ КАХАННЯ

 

Душа ў палёце радасна спявае,

Гучыць ў ёй хор пяшчотных галасоў,

Яна шырока крылы распраўляе,

Як дзiўны час кахання надышоў.

 

Кахання радасць параўнаць з чым можна:

Нi з чым у свеце нельга параўнаць,

Яе iмпэт адчуць павiнен кожны,

Як радасць не прыйшла, след пачакаць.

 

Каб шчасця цуд мець у жыццi заўсёды,

Ў палёце каб магла душа спяваць,

Рабiць каханню непатрэбна шкоды,

А пiльна ды упарта зберагаць.

 

Бо лёгка падразаць каханню крылы,

Каб не было магчымасцi ўзлятаць,

Тады нячутны голас песнi мiлы,

Каханню нават цяжка размаўляць.

 

Бо без палёту спеў гучаць не будзе,

Не след каханнем смутак называць.

Чаму дар Божы не пiльнуюць людзi?

А як прыемна радасна кахаць!

 

Не вырастуць пасля другiя крылы,

Калi падрэзаў iх або зламаў,

Аддаць без жалю ўсе патрэбна сiлы,

Бясконца каб палёт душы трываў.

 

28.02.1995

 

File 3     Home Page

 

589     ПЕРАШКОДЫ КАХАННЮ

 

Чаму заўжды каханню суд чынiлi

I да кахання жорсткiмi былi?

Шляхоў багата любым зачынiлi

I ў розныя бакi iх развялi.

 

Каханне – пачуццё амаль святое,

Яго пяшчотна трэба калыхаць,

Змагацца палка доўгi час за тое,

Каб без турбот каханую кахаць.

 

Пяшчота рана у душу прыходзiць,

Дабро дзяўчынцы хочацца зрабiць,

Ды, як заўважаць iншыя, нашкодзяць,

Бо пачынаюць здзеклiва дражнiць.

 

Калi юнак пазнаў любвi патолю,

Ад кепiкаў спакою больш няма,

I пакутуе зноў душа ад болю,

Гасцюе ў ёй халодная зiма.

 

Амаль заўжды знявечана каханне,

Бо не даюць яму, як след, саспець.

Мо, замiнаюць вады ў выхаваннi?

Заўсёды трэба далiкатнасць мець.

 

I нiзашто каханне церпiць здзекi,

Але яно павiнна гордым стаць,

Кахання цуд – душы збалелай лекi.

Без перашкод як радасна кахаць!

 

1.03.1995

 

File 3     Home Page

 

613     ЗАЛАТАЯ ДОЛЯ

 

Як ягады рабiны,

Лёс горкi у мяне,

Салодкiм быць павiнны,

Ды доля не дае.

 

У марах рву малiну,

Наяве – горкi смак,

Ды мару не пакiну

Пакуль яшчэ нiяк.

 

Нарэшце, пакахала,

Чакала: будзе мёд,

Ды стрэлася навала,

Намерз у сэрцы лёд.

 

Чакала, што растане,

Ды доўгая зiма,

Жыць цяжка у падмане,

Бо радасцi няма.

 

Чакаю зноў нагоду,

Каб лёд паплыў вадой,

Змянiў каб лёс прыроду,

Стаў доляй залатой.

 

Каб ягады рабiны

Не сустракалiсь мне,

А толькi смак малiны

Адчула па вясне.

 

11.03.1995

 

File 3     Home Page

 

620     ТАЯМНIЦА КАХАННЯ

 

Багата ёсць пачуццяў у людзей,

Ды не адразу могуць ўсе адкрыцца,

Такiя ёсць, што пазнаём хутчэй,

Другiя з iх – заўсёды таямнiца.

 

З маленства кожны добра зведаў злосць,

I радасць адчувалась надта стала,

I крыўду перажыць усiм прыйшлось,

Але ў каханнi вопыту замала.

 

Ды таямнiцу хочацца пазнаць,

Каханне не прыйдзе ў душу адразу,

Хвалюе прывiд шчасця – пакахаць,

Не зведаць ад узнёсласцi абразу.

 

Пачуццi ўсе апiсаны даўно,

Занадта вабiць любае чытанне,

Дзе пра пачуццi сказана адно:

Пра моцнае пяшчотнае каханне.

 

Пакуль пара падыдзе пакахаць,

Магчымасцi саспеюць i умовы,

Багата кнiжак можна прачытаць,

Тэарэтычна ўсе кахаць гатовы.

 

Хоць веды ёсць, ды цяжка пакахаць,

Бо часта шчасце можа толькi снiцца,

Яго практычна трэба вывучаць,

Бо ўсё жыццё каханне – таямнiца.

 

14.03.1995

 

File 3     Home Page

 

673     СВАРКI ЗАКАХАНЫХ

 

Без цябе вельмi цяжка сумую,

Хаця вольны, як птушка цяпер,

Адзiноту як сэрца адчуе,

Пакутуе, як загнаны звер.

 

Цесна часам, калi з табой разам,

У каго няма сварак ў жыццi?

I здаралася нават абраза,

У каханнi ўсё трэба прайсцi.

 

Як ў душы абыякавасць будзе

То халодны спакой, як зiма.

Як каханне запоўнiла грудзi,

То нiколi спакою няма.

 

Як кахаеш аддана i палка,

То напята душа, як струна,

Рэагуе на ўсё, як запалка,

Да чуллiвасцi здатна яна.

 

Як кахаеш, не страшна сварыцца,

Без кахання i сварак чым жыць?

Пасля сварак прыемна мiрыцца,

Як спачатку, пяшчоту дарыць.

 

Быць кахання не можа без сварак,

Немагчыма спакойна кахаць,

Хоць са сваркай жыццё не падарак,

Як кахаеш, патрэбна трываць.

 

28.03.1995

 

File 3     Home Page

 

687     ЛЕПЕЙ ГАРЭЦЬ

 

Калi сабраць ў касцёр сырыя дровы,

А тонкiх i сухiх амаль няма,

Стварацца непрыдатныя умовы,

Распальваць – сiлы вытрачаць дарма.

 

Як дроў сухiх накласцi, але грубых,

Таксама iх нялёгка падпалiць,

Калi накласцi тонкiх дроў, то люба:

Запалку кiнуў, i агонь гарыць.

 

Аналагiчна i кастры кахання:

Як грубая душа, i хiбы ёсць,

Агонь здабыць – складанае заданне,

Каханне будзе, як нязваны госць.

 

Як тонкая душа i марыць можа,

Ёй без агню кахання не пражыць,

Ў жыццi каханне моцна дапаможа

Мець радасць i бясконца шчасным быць.

 

Калi ж сырыя дровы загарацца,

Такi касцёр працяглы час чадзiць,

Што запалае, лепш не спадзявацца,

З душой нясталай цяжка палюбiць.

 

Як якасныя дровы ў кастры будуць,

Цяплом каханне здатна шчодра грэць,

Калi галлё – такi касцёр забудуць,

Ды лепей ўсё ж, хоць хутка, ды гарэць.

 

3.04.1995

 

File 3     Home Page

 

715     НЕ МАГУ РАШЫЦЦА

 

Ты дарма на мяне раззлаваўся,

I не знаю, рабiць што, хоць плач.

Ну i што, калi ты закахаўся?

Не магу я рашыцца, прабач.

 

I цябе я пяшчотна кахаю,

Ды цяпер адчуваю тугу,

Бо адказнасць за лёс адчуваю

I рашыцца нiяк не магу.

 

Клiча ўголас прырода вясною,

I нялёгка кахаецца мне,

Хачу быць назаўсёды з табою,

А не толькi на час па вясне.

 

Поклiч цела! Яго моцна чую,

Ты даруй, ды нiяк не магу,

Давай лепей цябе пацалую,

Цноту я для цябе зберагу.

 

Прыйдзе час, i не трэба спяшацца,

Паспрабую яшчэ пачакаць,

Каб не целам адзiным кахацца,

А душою душу адчуваць.

 

Пачакае няхай яшчэ цела,

Каб не змог ты з дакорам сказаць,

Што кахаць вельмi кепска умела,

I вяселле не будзем гуляць.

 

11.04.1995

 

File 3     Home Page

 

720     КРАСАВIКУ – КРАСАВАЦЬ

 

Хоць красавiк ў палове, а зiма,

Яна дадала для душы маркоты,

Вясна своечасова не прыйшла,

Панамятала да кален сумёты.

 

Хоць красавiк, але цяпла няма,

Пупышкi дрэвы ўжо параспускалi,

Але яму паверылi дарма,

Бо халадоў пякучых не чакалi.

 

Шмат красавiк пяшчоты абяцаў,

Неспадзявана надышла навала,

Хоць абяцаў, ды сцюжу дараваў,

Але душа пакуты не трывала.

 

Наперад лепей цуд не абяцаць,

Расчараванне сыпле соль на рану,

Бо хораша i радасна кахаць,

Ад абяцанак як няма падману.

 

Каханне можа нешчаслiвым быць,

Замест цяпла яно ў душу дасць лёду,

Як красавiк змог снегам абдарыць,

Чакаць бязглузда травеньскага мёду.

 

Не ведаць лепш красавiцкiх снягоў,

Ў красавiку каб душы красавалi,

Не адчувалi сцюжы ланцугоў

I цiхамiрна радасна кахалi.

 

13.04.1995

 

File 3     Home Page

 

721     АДНЫ ПЫТАННI

 

Чаму iмклiва бурны час сплывае?

А радасцi чаму амаль няма?

Чаму мяне нiхто не пакахае?

Чаму ў душы бясконцая зiма?

 

Не знаю, што рабiць, куды падацца?

I цi змагу калiсьцi шчаснай стаць?

Цi з мараю патрэбна развiтацца?

Дзе мне свайго каханага шукаць?

 

Чаму каханне бокам абыходзiць?

Шукае iншых, мне чаму няма?

Чаму працягла любы не знаходзiць?

Магчыма, вiнавата я сама?

 

Чаму маё каханне затрымалась?

Як без кахання мне на свеце жыць?

Чаму ж, калi магла, не закахалась?

Чаму iмклiва хуткi час бяжыць?

 

Ўсе замужам, а я чаму без мужа?

Чаму мне справядлiвасцi няма?

Чаму замест каханых ў сэрцы сцюжа?

Чаму лiчыла: iх кахаць дарма?

 

Чаму цяпер я вельмi горка плачу?

I разабрацца не магу, чаму?

Мо, трэба закахацца, не iначай?

Салодка стане сэрцу, мо, майму?

 

14.04.1995

 

File 3     Home Page

 

725     ПЯШЧОТА I КАХАННЕ

 

Што лепей: мець нялёгкае каханне

Цi без кахання мiр i супакой?

Як з кожнай сабе знойдзеш мiлаванне

Цi як заўжды быць хочацца з адной?

 

Кахаць няпроста, нават так складана!

Прыемна, ды адказна для душы,

Бо часам узнiкаюць нечакана

Нягожыя крутыя вiражы.

 

Калi душа пяшчотна пакахае,

Яе належна трэба паважаць,

Таму яна нiяк не дазваляе,

Яе каб за пяшчоту абражаць.

 

Кахаючым пяшчота надта трэба,

Душу каб у палёце утрымаць,

Душа пяшчоты хоча болей хлеба,

Яна – магутны сродак, каб лятаць.

 

Бо, калi стомiць крыўда i абраза,

Кахаючай душы не перажыць,

Палёт узнёслы скончыцца адразу.

Як ў штопары каханне не згубiць?

 

Каб штопару нiколi не бывала,

Каб мяккую пасадку толькi мець,

Няхай мiне маёй душы навала,

Наступны раз каб ўвышыню ўзляцець.

 

15.04.1995

 

File 3     Home Page

 

734     УСМЕШКА

 

Ты, нарэшце, ласкава ўсмiхнулась,

А была халоднаю, як лёд,

Доўгi час душа к табе iмкнулась,

Разам каб адправiцца ў палёт.

 

Бо прыемна адчуваць прастору,

У блакiт цудоўна паглядаць,

Як каханне дасць душы апору,

Можна лёгка ў неба узлятаць.

 

Каб пабачыць дзiва або казку,

Вабную узнёсласць адчуваць,

Бо душа ахвочая на ласку,

Ёй заўсёды хочацца кахаць.

 

У душы народзiцца ахвота,

Каб усмешку шчыра падарыць,

Бо каштоўны любасць i пяшчота,

Як каханне полымем гарыць.

 

Але ў час, калi нахмурыш бровы,

Гасне яркi радасцi касцёр,

Бо ў душы змяняюцца умовы,

Калi холад крылы распасцёр.

 

Я жадаю, каб ты мне ўсмiхалась,

Бо душы прыемна мець цяпло,

Не хачу, каб кепскае здаралась,

I ў душу сумёты намяло.

 

18.04.1995

 

File 3     Home Page

 

740     ДАЛЁКIЯ ЗОРКI

 

Здалёк занадта вабна зоркi свецяць,

Лагодна i пяшчотна зiхацяць.

Што можа лепей быць на белым свеце?

Iх хочацца бясконца назiраць.

 

Але святло чаруе, як далёка,

Iсцi да зоркi – прычакаць бяды,

Бо вады бачыць вельмi добра вока,

Ды зорка здатна абпалiць заўжды.

 

Здалёк, як цуд, прыемныя жанчыны,

Ад ўсёй душы iх хочацца кахаць,

Здаецца, што няма зусiм прычыны,

Каб боль i смутак ад красы пазнаць.

 

Ўдалечынi прыгожая жанчына,

Павiнна i душой чароўнай быць,

Але, калi наблiзiцца мужчына,

То ў полыме, як матылёк, згарыць.

 

Прыемна грэе полымя кахання,

Ды надта пячэ полымя абраз,

Бо хутка пройдзе ўцехi адчуванне,

Як абгараюць крылы шчасця ўраз.

 

Каб не зрабiць сабе вялiкай шкоды,

Ўпрыглядку зорку лепей пакахаць,

Наблiзiцца як да яе, заўсёды

Ў агнi няшчадным мары абгараць.

 

19.04.1995

 

File 3     Home Page

 

742     РАЗЛУКА

 

Калi кахаеш, цяжкая разлука,

Бо сэрца па каханай забалiць,

I ўраз жыццё становiцца, як мука,

Нялёгка у разлуцы з любай жыць.

 

Душа няспынна без прычын сумуе,

Каханай не хапае мне ў жыццi.

Тугу на сэрцы хто цяпер ўгамуе?

Лякарства ад тугi дзе мне знайсцi?

 

Жыць у разлуцы – адчуваць абразу,

Яе не хоча цела дараваць,

Хачу, каб не было другога разу,

Лепш любую зусiм не пакiдаць.

 

Але разлука – iнструмент цудоўны,

Каханне каб выдатна адтачыць,

Хоць грукат сэрца ў сумны час няроўны,

Душа у смутку полымем гарыць.

 

Ды ад разлук мацуецца каханне,

Сустрэча клiча i пяшчота рук,

I пацалункаў палкiх мiлаванне,

Iх не адчуць, каб не было б разлук.

 

Хоць цяжка, ды хай доўжацца разлукi,

Хоць сэрца будзе вельмi сумаваць,

Але ёсць сэнс пазнаць кахання мукi,

Бо палка можна ад разлук кахаць.

 

20.04.1995

 

File 3     Home Page

 

763     ПЕНА

 

Тваё каханне утварыла пену,

Расчараванне цяжка адчуваць.

Куды сваё каханне я падзену?

Сваю вясну з кiм буду сустракаць?

 

Усё было бязвоблачна спачатку,

Здавалася, што ты мяне кахаў,

Ты загадаў мне не адну загадку,

Я вырашала, як ты вымагаў.

 

Мацней тваё каханне не зрабiлась,

Яно ўсё больш халоднае было,

Ўсё, чым раней заўсёды ганарылась,

З маёй душы з вадой цяпер сплыло.

 

А па вадзе плылi абрыўкi пены,

Ператварылася каханне ў дым.

Чаму адбылiсь у каханнi змены?

Чаму застацца хочаш халастым?

 

Я верыла табе заўжды бясконца,

Быў для мяне ты з каменю сцяной,

Твайго кахання закацiлась сонца,

Цяпер прыйшлось застацца мне адной.

 

Вясна. Чароўны час. Пара кахання.

Кахаю. Цяжка вельмi. Я адна.

Пакуль яшчэ не маю адчування

Што страцiлась каханне спрэс, да дна.

 

25.04.1995

 

File 3     Home Page

 

767     НАДВОР'Е ДУШЫ

 

Зноў захмарылась неба над намi,

I ўжо дожджык маленькi iдзе,

Так здарацца павiнна часамi,

Калi смутак ў душу надыдзе.

 

Ну i што, што захмурылась неба?

Ну i што, калi дожджык iмжыць?

Мо, дарэчы такая патрэба,

Каб пагодны час лепей цанiць?

 

Бо душу дождж ад бруду адмые,

Ёй чысцюткай заўжды трэба быць,

Каб усiх, хто табе дарагiя,

Мог пяшчотна i верна любiць.

 

Пройдзе дождж, i зноў сонца заззяе,

Без дажджу ўсё ад спёкi згарыць,

Дождж душу ў раўнавазе трымае,

Каб ёй радасць i шчасце дарыць.

 

Як бязхмарнае будзе надвор'е,

Памячаць надта цяжка дабро,

Хаця радасна ззяюць сузор'i,

I дзiвуе расы серабро.

 

Супярэчнасць не згубiць каханне,

Была, ёсць, далей будзе яна,

Абвастрае душы адчуванне,

Каб ўзрастала пачуцця цана.

 

26.04.1995

 

File 3     Home Page

 

792     УЗАЕМНАСЦЬ

 

Мяцелiца шмат снегу намяла:

Пялёсткi белых кветак ападалi,

Пара для вiшань дзiўная прайшла,

Як iм належыць, кветкi адкахалi.

 

Але каханне рознае заўжды,

Аднолькава хоць кветкi выглядалi,

Адны прынеслi добрыя плады,

Другiя без ўзаемнасцi прапалi.

 

Ў каханнi шчасце проста назiраць,

Бо звонку можна вызначыць прымету:

Плады адно каханне можа даць,

Другое – кепскi вынiк пустацвету.

 

Кахаць складана вельмi у жыццi,

Стварыць каханне могуць толькi двое,

А пару цяжка для сябе знайсцi,

Каханне каб ўтварылась неблагое.

 

Пара кахання – цяжкая пара,

Бо шчасце ад кахання мець ахвота.

Цi падаруе яно шмат дабра,

Цi боль у сэрца прыйдзе i маркота?

 

На ўсё жыццё каб моцна пакахаць,

Ў каханнi пустацвет каб не ўтвараўся,

Такую кветку трэба адшукаць,

Каб у яе ўзаемна закахаўся.

 

7.05.1995

 

File 3     Home Page

 

823     СВОЙ ВАРЫЯНТ

 

Не можа быць, каб доля абдзяляла,

Бо кожнаму належнае дае,

З тых варыянтаў, што прапанавала

Мы выбiраем лепшыя, свае.

 

Ды ведаць як, дзе варыянт апошнi?

I колькi трэба лепшага чакаць,

Каб не iсцi адной ў жыццi па пожнi

I радасцi кахання не пазнаць.

 

Заўжды таму, жадае хто багата,

Жыццё занадта мала можа даць.

Своечасова невядома дата,

Калi ўжо па-сапраўднаму кахаць?

 

Дзяўчаты скрупулёзна выбiраюць,

Але сваю як долю пакарыць?

Хоць у юнацтве любага кахаюць,

Але сям'ю з iм не ўдалось стварыць.

 

Апошнi варыянт чакаць не трэба,

Яго, напэўна, можа i не быць,

Не сыплецца нiколi манна з неба,

Патрэбна шчасце ў барацьбе здабыць.

 

Бясконца доля шанцы прапануе,

Ды вельмi ўмела трэба выбiраць,

Як варыянт душа свой не адчуе,

Прыйдзецца ў адзiноце сумаваць.

 

19.05.1995

 

File 3     Home Page

 

839     ЧЫСТАЕ КАХАННЕ

 

Каханымi прыгожых называюць,

Ды нельга пакахаць ўсiх у адказ,

Як адмаўляюць, нават не ўяўляюць,

Як сэрца ад бяды заные ўраз.

 

Адмовiць у каханнi iншым можна,

Ды надыходзiць непрыемны час,

Калi самому на душы трывожна,

Адмова сэрцу не дае украс.

 

Жыццё стварае замкнутае кола

Выпрабаванняў цяжкiх i пакут,

Неасцярожна сказанае слова

Каханне заганяе ў глухi кут.

 

У коле ўсе няшчадна пакутуюць,

Каб чыстае каханне перажыць,

Замест кахання ненавiсць адчуюць,

А з ёй не вельмi проста потым жыць.

 

Паўторыцца кахання нагарода,

Ды каб не адчуваць адмовы боль,

На непрыгожых спее ў сэрцы мода,

Не сыпаць каб сабе на раны соль.

 

Жывуць з аднымi, ды пра iншых мары,

Таму ў жыццi шмат месца для бяды,

З каханым першым лепей быць у пары,

Каханне будзе чыстае заўжды.

 

26.05.1995

 

File 3     Home Page

 

860     ЛЕПШ НЕ ЗАЛIВАЦЬ

 

Агонь кахання радасна палае,

Ды ёсць альтэрнатыва i агню,

Яна касцёр вадою залiвае,

Хаця пашкадаваць агонь малю.

 

Душу няшчадна полымя палiла,

Але магутней быў струмень вады,

Яна касцёр амаль што затапiла,

Ад полымя засталiся сляды.

 

Каханне, як касцёр, гарыць заўсёды,

Сухiя дровы лепей падкiдаць,

Каб полымю палаць без перашкоды,

Яго вадой не трэба залiваць.

 

Каханне ад абраз заўжды згасае,

Душа тугой напоўнiцца да дна,

Пяшчота, нiбы дым кастра, знiкае,

I застаецца ненавiсць адна.

 

Не след ўраз залiваць агонь кахання,

Каб ён паволi прагарэў i сцiх,

Бо горкае заўсёды адчуванне

Ад галавешак. Трэба дроў сухiх.

 

Хаця заўжды душа цяпла жадае,

Ды галавешкi добра не гараць,

Калi касцёр кахання запалае,

То лепш яго вадой не залiваць.

 

6.06.1995

 

File 3     Home Page

 

907     РАДАСЦЬ I ГОРА

 

Радасць кахання! Вясною яна

Ў сэрцы з'яўляецца без папытання,

П'яны ад радасцi, як ад вiна,

Ў неба ўзлятае душа ад кахання.

 

Радасна жыць, цуд цвiцення вакол,

Бо без кахання душа знемагае,

Хочацца чуць вабных некалькi слоў,

Што i яна мяне палка кахае.

 

Шчасце кахання знаходзiць усiх,

Радасны час, калi душы спяваюць,

Але не ўсе ад пачуццяў сваiх

Верных каханых сабе набываюць.

 

Бо i пачуццi зусiм не заўжды

Сэрцу дзявочаму адпавядаюць,

I застаюцца ад шчасця сляды:

Як ты кахаеш, цябе не кахаюць.

 

Хутка каханне згарае ў агнi,

Згасне касцёр i застанецца прысак,

Цяжка душы у журботныя днi,

Як ад надзеi застаўся агрызак.

 

Радасць кахання i гора нясе,

Бо жураўля ў небе палка кахаюць,

Шчасце кахаць, ды няшчасныя ўсе,

Бо недаступнага толькi жадаюць.

 

30.06.1995

 

File 3     Home Page

 

959     ЗБЕРАГАЦЬ КАХАННЕ

 

Навошта восень завiтала зноў,

Ды змоўклi хутка радасныя песнi?

Прапала спадзяванне на любоў,

Не надышло чаканае прадвесне.

 

Час радасны чамусьцi не прыйшоў,

Душа сумуе цяжка без кахання,

Яна – нiбы рака без берагоў,

Няма магутнай плынi адчування.

 

Як быццам супынiлася жыццё,

Ды сэрца неспакойнае чакае,

Яму не да спадобы забыццё,

Калi нiхто пяшчотна не кахае.

 

Гасцюе толькi шэрасць на душы,

Бо непагадзь даруе шчодра восень,

Чароўныя ўзнiкаюць мiражы:

Прадвесне, на нябёсах ззяе просiнь.

 

Душа – чуллiвы надта iнструмент,

Яна гiмн трубiць, як яе кахаюць,

А не, то струны хутка рвуцца ўшчэнт

Або цiхутка рэквiем спяваюць.

 

Каханне пiльна трэба зберагаць,

Каб радасць у жыццi не абарвалась,

Паўторна вельмi цяжка пакахаць,

Хоць многiм i па-iншаму здавалась.

 

27.07.1995

 

File 3     Home Page

 

977     КУБАК ШЧАСЦЯ

 

Прайшло цвiценне, кветкi адкахалi,

I сокам налiваюцца плады,

А мы з табой яшчэ не пачыналi,

Мiнаюць марна вабныя гады.

 

Калi ў душы гарыць агонь жадання,

Ды вусны вуснаў нават не знайшлi,

То мы яшчэ далёка ад кахання,

Нiбы халодны Месяц ад Зямлi.

 

Каханне без сустрэч не дасць нiколi

Раскошы той, што можна адчуваць,

Каб у каханнi дасягнуць патолi,

Да цела цела лепей прыцiскаць.

 

Душой кахаць – прыблiзны выбар толькi.

Глыткi каб з кубка шчасця адпiваць,

Мажлiвасцей вакол iснуе колькi!

Ды сваю долю хочацца спаткаць.

 

Душу каханне часам расхвалюе,

Жаданне – толькi спроба пакахаць,

Каханне шчодра шчасцем абдаруе,

Калi пяшчотна можна цалаваць.

 

Бог даў каханне для жывой прыроды,

Каб вечна i бясконца iснаваць,

Ды не ўпрыглядку, а з агульнай згоды

Пiць з кубка шчасця, а не адпiваць.

 

5.08.1995

 

File 3     Home Page

 

978     ЧАС ДЗЯВОЦТВА

 

Хаця каханне дорыць асалоду,

Але яно дае пякучы боль,

Як на шляху сустрэне перашкоду,

Ў нянавiсць перетворыцца любоў.

 

Як можа ў антыпод ператварыцца?

Здавалась, без каханай нельга жыць,

Як прыгажуня вельмi ганарыцца,

Жыццёвы шлях у iншы бок бяжыць.

 

Кахання хутка разарвуцца путы,

Калi зусiм ўзаемнасцi няма,

Сканчаюцца нязгасныя пакуты,

Лёс выбрала каханая сама.

 

Бо ў вабных марах лепшы пакахае,

Але не хопiць лепшых лёсаў ўсiм,

Красунi, што ўвесь час перабiрае,

Любы здаецца трошкi не такiм.

 

Бягуць гады, i горкiя часiны

Пара прыйдзе самой перажываць,

Жаданы не знайшоўся i адзiны,

Хоць плач, зусiм няма каго кахаць.

 

Каханне каб давала асалоду,

Каб векавухай не застацца ўраз,

Кахаючым рабiць не трэба шкоду,

Бо, нiбы дым, мiне дзявоцтва час.

 

5.08.1995

 

File 3     Home Page

 

1008     ЗАХАВАЦЬ КРЫШТАЛЁВЫМ

 

Мiнулае прыемна ўспамiнаць,

Душу што да асновы хвалявала,

Хоць хораша пяшчотна пакахаць,

Здараецца каханне, як навала.

 

Прызнанне лепей хутка не казаць,

Балючае каханне без адказу,

Бязглузда шчасця сцiплага чакаць,

Няпроста зносiць горкую абразу.

 

Не скрыўдзiць цяжка каб сваю душу,

Не трэба прызнавацца у каханнi,

Бо вельмi лёгка перайсцi мяжу,

Дзе толькi кепскiм будзе адчуванне.

 

Прыемна i салодка радасць мець,

Калi каханне на крутым узлёце,

Бо, нiбы птушцы, хочацца ляцець,

Ў блакiтным небе лепей, чым ў балоце.

 

Каханне каб сваё не прызямлiць,

Павек каб захавалась крышталёвым,

Каханым лепш аб iм не гаварыць,

Каб лёс не стаў трывожным i суровым.

 

17.08.1995

 

File 3     Home Page

 

1022     ДВУХБАКОВАВОСТРЫ МЕЧ

 

Прыемна вельмi бачыць прыгажосць,

Яшчэ цудоўней ёю карыстацца,

Калi з красой сустрэцца не прыйшлось,

Абавязкова трэба закахацца.

 

Бо прыгажосць каханай вабны дар,

Яна нi з чым не можа параўнацца,

Каб шчасце атрымаць ад светлых мар,

Каханню трэба рэалiзавацца.

 

Ўзаемнае каханне як вiно,

Хмель моцны ад яго бяжыць па жылах,

Мажлiвасцi дае заўжды яно,

Якiя без кахання не па сiлах.

 

Калi адказу вабнага няма,

Уплыў пачуцця для душы нязгасны,

Ды радаснай пары чакаць дарма,

Бо ад кахання, як iзгой, няшчасны.

 

Краса каханай лепшая з украс,

Але кахаць працэс не вельмi просты.

Наперадзе якi чакае час?

Кахаць красунь меч двухбаковавостры.

 

24.08.1995

 

File 3     Home Page

 

1029     РАШАЦЬ САМОЙ

 

«Кахаць табе, дачушка, не пара,

Кахаць табе яшчэ занадта рана!»

Рашыць няпроста, на плячах гара,

Цi стаць, цi не жаданай i каханай?

 

Ўжо не адзiн касцёр кахання згас,

Пачуўшы матчын вокрык вельмi грозны,

Ў нябыт збягае прыгажосцi час,

Бо мiльгацяць ўраз, нiбы сарны, вёсны.

 

Аб вабным шанцы каб не шкадаваць,

Бязглузда гнаць з сваёй душы каханне,

Душою немагчыма кiраваць,

Занадта непасiльнае заданне.

 

Нялёгка жыць з каханнем у душы,

Якому перашкодзiла быць мацi,

Бо ў снах або ва ўяве мiражы,

Усё жыццё яны няспынна ў хаце.

 

Сама павiнна кожная рашаць,

Калi здарыцца слушная нагода:

Кахаць цi лепей трохi пачакаць,

Каб потым ўсё жыццё не грызла шкода.

 

26.08.1995

 

File 3     Home Page

 

1111     ПАПРАШУ ПРАБАЧЭННЯ

 

Як ў сэрцы радасцi няма,

А толькi цяжкi боль няспынна,

Напэўна, ў вынiку сама

У першую чаргу павiнна.

 

Душа ў пакутах i журбе,

Бо цяжка цiсне адзiнота,

Бясконца мару аб табе,

С табой пабачыцца ахвота.

 

Бо па табе душа балiць,

Але ёй гонар замiнае,

Не ведаю, далей як быць,

Бо сэрца трапятка кахае.

 

Не буду слухаць я душу,

Хай сэрца правiльна падкажа,

Я прабачэння папрашу,

На сэрца камень больш не ляжа.

 

I я пазнала смак бяды,

З табой сустрэнусь пры нагодзе,

Бо вельмi цяжка жыць заўжды,

Як сэрца i душа не ў згодзе.

 

4.10.1995

 

File 3     Home Page

 

1144     ПАВАЖАЦЬ IНШАГА

 

Каб адбылось, нарэшце, прымiрэнне,

Зрабiць павiнен нехта першы крок,

Ў душы каб панавала зiхаценне,

А не халодны i няўтульны змрок.

 

Чаму каханне цяжкае бывае?

Што замiнае радасна кахаць?

Бо кожны ад другога вымагае

Больш значна, чым той здатны яму даць.

 

Зрабiць як свой адбiтак намагацца,

Другога у сябе ператвараць,

З бядой вялiкай прыйдзецца спаткацца,

Ў адносiнах дарма дабра чакаць.

 

Было каб вельмi моцнае каханне,

Нiколi не трывожыла каб злосць,

Натхняла толькi шчасця адчуванне,

Кахаць такога трэба, якi ёсць.

 

Амаль не будзе спрэчак i абразы,

I можна лёгка радасна кахаць,

Адносiны сагрэюцца адразу,

Як iншага характар паважаць.

 

24.10.1995

 

File 3     Home Page

 

1170     СПАТКАЛА БЯДУ

 

Мне пра каханне не кажы,

Табе я болей не паверу,

Бо вельмi цяжка на душы,

Бо давяралася не ў меру.

 

Гучаў пяшчотна голас твой,

Прыемныя кахання гукi!

Чужыя мы цяпер з табой,

Ў душы абразлiвыя мукi.

 

Цудоўна ў радасцi кахаць,

Была надзея: будзем разам

Сваё каханне калыхаць,

Ды спадзяванне знiкла з часам.

 

Каханне каб не разбурыць,

Не трэба вельмi давярацца,

Як у каханнi сцiплай быць,

Адной ў адчаi не застацца.

 

У адзiноце я тужу,

Бо цалкам, што магла, аддала,

Сваю не слухала душу,

Бяду сапраўдную спаткала.

 

5.11.1995

 

File 3     Home Page

 

1183     КАХАЦЬ САЛДАТА

 

Не плач, спазнiлась, мне не трэба плачу,

Каханне ты сваё не зберагла,

Ў тваiх вачах агеньчыкаў не бачу,

Пара кахання, як вясна, прайшла.

 

Мне абяцала, што ты пачакаеш,

Пакуль служу, пакуль прыйду дамоў,

Ды час мiнуў, ты iншага кахаеш,

Не аднавiць цяпер кахання зноў.

 

Я ў чысцiне збярог сваё каханне,

Чаму слоў не стрымала, лепш скажы?

Не здейснiлась на шчасце спадзяванне,

I толькi цяжкi боль жыве ў душы.

 

Да пабачэння, недарэчы слёзы,

Як сталь, павiнна цвёрдым слова быць,

Каб здрады нават не было пагрозы,

Не проста хоць салдата палюбiць.

 

Каханне промень сонца для салдата,

Каб з лёгкасцю свой тэрмiн адслужыць,

Яго чакае радаснае свята,

Калi нявеста шчасцем даражыць.

 

12.11.1995

 

File 3     Home Page

 

1195     СIНIЦА I ЖУРАВЕЛЬ

 

Уважлiвей у вочы паглядзi,

Адразу бачна: я цябе кахаю,

Праходзiш мiма да другой. Iдзi.

Яшчэ ёсць час, цябе я пачакаю.

 

Спачатку здатны ўсе перабiраць,

Бо не сiнiца, журавель iм трэба,

Ды жураўля не проста адшукаць,

Прыгожыя глядзяць бясконца ў неба.

 

Праносяцца няўмольныя гады,

I журавель радзей начамi снiцца,

У вырай адлятае ён заўжды,

I з часам падабаецца сiнiца.

 

Бо кожнай не хапае жураўлёў,

На iх не трэба нават спадзявацца,

Юнацтва час каб марна не прайшоў,

Мо лепей у сiнiцу закахацца?

 

Навошта шчасця марнага чакаць,

Мо лепей на надзейнае згадзiцца?

Заўсёды будзе дома зiмаваць

I шчасце дасць цудоўная сiнiца.

 

17.11.1995

 

File 3     Home Page

 

1201     МЯЖА ДАЗВОЛУ

 

Прайшоў запал сустрэч кароткiх,

Ўвесь шлях ўдалося нам прайсцi,

Жадаю сноў табе салодкiх,

Кахання шчырага ў жыццi.

 

Ў жыццёвым моры заблукалi,

Забудзь мяне цяпер, прашу,

Мы целам моцна пакахалi,

Халоднай збераглi душу.

 

Душа каб ярка зiхацела,

Сустрэлiсь шчасце i спакой,

Недастаткова ўцехi цела,

Кахаць патрэбна i душой.

 

Цудоўна, як душа кахае,

Ды целу як чакаць душу?

Калi яно кахаць жадае,

Дазволу перайдзе мяжу.

 

Але мяжа дазволу, можа,

Не вельмi кепская мяжа?

I целам пакахаць прыгожа,

Хаця халодная душа.

 

19.11.1995

 

File 3     Home Page

 

1253     ПАДМАННАЕ КАХАННЕ

 

Загад не ў змозе сэрцу даць,

Таму пяшчотна пакахала,

Але бяда мяне чакала,

Прыйшоў час слёзы пралiваць.

 

Такой наiўнаю была,

Бо ты аддана глядзеў ў вочы,

Да пацалункаў быў ахвочы,

Табе каханне аддала.

 

Ты абудзiў маю душу,

I я кахаць цябе хацела,

Табе ж было патрэбна цела,

Цяпер у роспачы тужу.

 

Каханне крылы мне дало,

Але маркотны лёс дзявочы,

Да цела кожны быў ахвочы,

Душы маёй як не было.

 

Душа iмкнецца пакахаць,

Але падманнае каханне,

Каб не прыйшло расчараванне,

Магчыма, лепей пачакаць?

 

9.12.1995

 

File 3     Home Page

 

1345     УДЗЯЧНЫ Я

 

Удзячны я, чароўная, ўвесь час,

Што ты жывеш, што побач ты iснуеш,

Касцёр кахання мой к табе не згас,

Як любасцi дагэтуль не адчуеш?

 

Касцёр цудоўны трэба берагчы,

I на яго ласкава толькi дзьмухаць,

Бо можна моцна сэрца абпячы,

Пачаць як без патрэбы яго рухаць.

 

Няхай сабе ён радасна гарыць,

Цудоўна шлях жыццёвы асвятляе,

Цяпло душы ён здатны падарыць,

Як бура дроў у iм не раскiдае.

 

Не трэба буры грознай i вятроў,

Няхай шугае полымя заўсёды,

Бо шчасце як гарыць ў душы любоў,

Няма на свеце лепей асалоды.

 

Удзячны я, чароўная, табе,

Мне трэба значна болей мець трывання,

Душу ты не спячы агнём сабе,

Не разбурай касцёр майго кахання.

 

22.01.1996

 

File 3     Home Page

 

1386     РАЗГУБIЎСЯ

 

Ужо жонку выбiраць

Мне пара настала,

Дзеўку лепшую кахаць

Мацi наказала.

 

Дзевак безлiч, але як

Ў справе разабрацца?

Глядзеў гэтак, глядзеў так,

Каб мне закахацца.

 

Вельмi цяжка выбiраць,

Не iдзе каханне.

Як з iх лепшую пазнаць,

Выканаць заданне?

 

Разглядаю дзевак я

Спераду i ззаду.

Ну, якая з iх мая?

Зноў знаходжу ваду.

 

Цалкам страцiў я спакой,

Мне цяпер не спiцца.

Адна лепшая другой,

Як не разгубiцца?

 

8.02.1996

 

File 3     Home Page

 

1389     КАХАЦЬ АДЗIНАГА

 

З адным цалавалась пад клёнамi,

Гадала, што замуж пайду,

Любоў аказалась зялёнаю,

Кахала сабе на бяду.

 

З другiм цалавалась пад вязамi,

Каханне ка мне не прыйшло,

Нядоўга былi з гэтым разам мы,

Ды што было, тое было.

 

Спаткалася з трэцiм пад соснамi,

Кахання не стала чакаць,

Як ўспомню, становiцца млосна мне,

Ўжо лепей зусiм не кахаць.

 

Чацвёрты нiяк не знаходзiцца,

Куды я яго прывяду?

Кахання няма, жыццё коцiцца,

Ды долю сваю не знайду.

 

Мiнае надзея апошняя,

Жадала любоў параўнаць,

Цяпер апынулась на пожнi я,

Адзiнага трэба кахаць.

 

9.02.1996

 

File 3     Home Page

 

1390     ТОЛЬКI КВЕТКI

 

Было каханне моцным, як навала,

Як смерч, як навальнiца, ды цяпер

Ўсё, што цвiло, амаль паадцвiтала,

Нябачны раздзяляе нас бар'ер.

 

Хаця з табою пад адным мы дахам,

Але хачу кахаць бясконца я,

Ды мой парыў ўспрымаецца са страхам,

Таму i доля горкая мая.

 

Раней i я уяўлення не мела,

Што ёсць зусiм нябачная мяжа,

Не ведала патрэбы свайго цела,

Цябе кахала палкая душа.

 

Я так пяшчотна горача кахала!

Ды вельмi часта ад бяды тужу,

Кахаць ўсiм сэрцам мне бясконца мала,

Каханню трэба цела i душу.

 

Было, як цвет садоў, у нас каханне,

Але пялёсткi хутка адцвiлi,

Ў маю душу iдзе расчараванне,

Хачу, заўжды каб кветкi ў ёй былi.

 

10.02.1996

 

File 3     Home Page

 

1394     САСТАЎНЫЯ КАХАННЯ

 

Як хочаш есцi што перабiраць,

Паесцi можна сала або хлеба,

Як вытанчанасць хочацца шукаць,

То бутэрброд з iкрою есцi трэба.

 

Так i ў каханнi нiбы у ядзе:

Ёсць нiзкi ўзровень, толькi ўзровень цела,

Ды асалоды поўнай не прыйдзе,

Як вытанчанасць месца там не мела.

 

Каб асалоду зведаць без мяжы,

Не след спяшацца есцi хлеб i сала,

Каханне трэба адчуваць ў душы,

А флiрт для цела надзвычайна мала.

 

Ды кожны сам свой выбiрае шлях,

Флiрт падыходзiць, калi ў душах беднасць,

Збудуе той кахання моцны гмах,

Хто мае у сваёй душы шляхетнасць.

 

Каханне з двух складаецца палоў:

Душа i цела утвараюць брацтва,

Як дзее толькi цела не любоў,

Банальнае бяссорамнае ... .

 

11.02.1996

 

File 3     Home Page

 

1411     ДРОБНАЯ ДЭТАЛЬ

 

Ў жыццi каб шчасце сустракаць,

Недастаткова ўдосталь мець пяшчотных слоў,

Патрэбна целам пакахаць,

Шчаслiвы час абавязкова каб прыйшоў.

 

Але кахай хоць колькi раз,

Душы нiколi не знайсцi сабе спакой,

Калi не зведаеш аргазм,

Абрыдлым лёс тады бясконца будзе твой.

 

Пяшчотнаю жадала быць,

Але сябе нiяк прымусiць не магу,

Зусiм пяшчоты не здабыць,

Бо адчуваю толькi горкую тугу.

 

Але устроены мы так,

Не абысцi секс, не схавацца нiкуды,

Каханы будзе як слабак,

Каханне хутка прагарае назаўжды.

 

Здаецца, дробная дэталь,

Але так моцна вызначае пачуццё,

Калi няма яе, на жаль,

Каханне цяжка утрымаць на ўсё жыццё.

 

17.02.1996

 

File 3     Home Page

 

1421     АДЧУВАЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Калi спаткае палкае каханне,

Яго пяшчотна трэба зберагчы,

Бо назаўжды быць можа расставанне,

Душу зацягне цемра, як ўначы.

 

Лягчэй расстацца, ды цяжэй вярнуцца,

I пацякуць бяскрылыя гады,

Ды горкiм болем ў сэрцы адгукнуцца,

Кахаць, як хлеба, хочацца заўжды.

 

Халодны секс абрыдне цалкам з часам,

Прыемна, ды цяпла ў душы няма.

Якi цудоўны секс з каханнем разам!

Ды спадзявацца на яго дарма.

 

Каханне, як касцёр, даўно згарэла,

I прысак назаўжды яго пагас,

Хоць ўспыхнуць iскры, як кахае цела,

Ды не сагрэцца, гаснуць хутка ўраз.

 

Секс без кахання горш, чым суп без солi,

Як доля дасць магчымасць пакахаць,

Каханне лепей не страчаць нiколi,

Бязмежнае каб шчасце адчуваць.

 

20.02.1996

 

File 3     Home Page

 

1433     НЕ ВIНАВАТА

 

Я цябе так аддана люблю!

Для мяне ты, як сонейка, мiлы,

Аб адным толькi Бога малю,

Каб каханне не страцiла сiлы.

 

Ўсё адкiнула гора убок,

Не цiкавiць нi ежа, нi праца.

I як толькi падумаць ты мог,

Што я з iншым магла пакахацца?

 

Маё сэрца ў глыбокай журбе,

Яму болю зрабiў вельмi многа,

Я кахаю пяшчотна цябе,

Мне нiколi не трэба другога.

 

Жалю ў сэрцы халодным няма,

Безпадстаўныя толькi пагрозы,

Прашу верыць, стараюсь дарма,

Дай спакой мне i ўцеш мае слёзы.

 

Прабачэння не буду прасiць,

Я i так выбачалась багата,

Немагчыма адданей любiць,

Я нi кропелькi не вiнавата.

 

24.02.1996

 

File 3     Home Page

 

1443     РАЗЛУКА

 

Зноўку голас выразна твой чую,

Бачу рысы каханых вачэй,

У разлуцы з табой пакутую

I кахаю яшчэ гарачэй.

 

Бо каханне мацней маё з часам,

Як касцёр звар'яцелы, гарыць,

Вельмi хочацца быць толькi разам,

Цябе песцiць i палка любiць.

 

Для кахання патрэбна разлука,

Праз яе шлях да шчасця пралёг,

Як ў юнацтве, ў душы боль i мука,

Бо вялiкае бачна здалёк.

 

Забываюцца сваркi i кпiны,

I другiх недарэчнасцяў шмат,

Ўспамiнаецца слодыч малiны,

Зноў адчуць яе буду я рад.

 

Бо няшчадна разлука стамiла,

Бо нялёгка ў разлуцы кахаць,

Бруд з кахання ўвесь цалкам адмыла.

Так жадаю цябе зноў спаткаць!

 

15.03.1996

 

File 3     Home Page

 

1459     ВЫБЯРЭ КАХАННЕ

 

Хвалюе моцна процiлеглы пол,

Застацца халастым няма прычыны,

Чакаю я сапраўдную любоў,

Ды любай не знайшоў яшчэ дзяўчыны.

 

Здаецца, што знаходзiцца яна,

I сэрца, i душа бясконца рады,

Ды для кахання не прыйшла вясна,

Бо нават у красунь iснуюць вады.

 

Дагэтуль супынiцца не магу,

Бясконца ўпарта я перабiраю.

Якая ж развядзе маю тугу,

Якую з iх, нарэшце, пакахаю?

 

Але бяжыць iмклiва хуткi час,

З каханаю сустрэцца мне ахвота,

Жадаў i ажанiцца ўжо не раз,

Бо жудасна абрыдла адзiнота.

 

Дзяўчат ёсць шмат, як зорак уначы,

Знайсцi сваю – не лёгкае заданне,

Свабоду не жадаю зберагчы,

Хай любую мне выбярэ каханне.

 

30.05.1996

 

File 3     Home Page

 

1466     КРЫЎДНЫЯ СЛОВЫ

 

Ты не кажы мне крыўдных слоў,

Мiж намi хай пануе згода,

Бо нават кепская любоў

Лепш вельмi добрага развода.

 

Якой у нас любоў была!

Ды нешта з ёй цяпер здарылась,

Чамусьцi трэшчыну дала,

Хачу, любоў каб аднавiлась.

 

Патрэбна шчыра дараваць

I вельмi чулым быць старацца,

Няпроста доўгi час кахаць,

Заўжды цяжэй, чым закахацца.

 

Каханне будзе – нiбы цуд,

Дасць радасць, шчасце i натхненне,

Як выкiнуць з яго ўвесь бруд,

Як мець пакорнасць i цярпенне.

 

Рабiць не трэба спрэчак зноў,

Бо ў спрэчках спее развiтанне,

Ты не кажы мне крыўдных слоў,

Квiтнне пышна хай каханне.

 

29.06.1996

 

File 3     Home Page

 

1551     КАХАННЕ I БОЛЬ

 

Не трэба цяжкага кахання,

Хай будзе лёгкае яно,

Прайшоў каб боль расчаравання,

Каб грэла моцна, як вiно.

 

Ад спрэчак не патрэбна болю,

Пяшчота толькi будзе хай,

Для сэрца лепей мець патолю,

Каб радасць бiла цераз край.

 

Каханне з болем недарэчна,

Мёд ад кахання трэба пiць,

Але не кожны дзень, бясспрэчна,

Салодка вельмi можа быць.

 

Каханне з болем крочыць разам,

Дазволь памучыць, не дазволь,

Калi каханне пройдзе з часам,

Мiнае ад яго i боль.

 

Мець лепей лёгкае каханне,

Ды вучаць доўгiя гады,

Яно мiраж, надзеi, зданi,

Каханню з болем быць заўжды.

 

22.08.1996

 

File 3     Home Page

 

1557     КАБ НЕ ПАГАСЛА СВЕЧКА

 

Пара юнацтва, час той мiлы,

Калi ў душы агонь гарыць,

Надзея распрастае крылы,

Цудоўна вельмi з iмi жыць.

 

Пара юнацтва залатая,

Цяжар зусiм не цiсне плеч,

А радасць кожны дзень чакае,

Пара кахання i сустрэч.

 

Кахаць i ў сталасцi цiкава,

Як i ў юнацкiя гады.

Зрабiць як, каб каханне стала

Гаспадаром душы заўжды?

 

Не ў модзе чыстае каханне,

У юнакоў ў пашане секс,

Ды, калi прыйдзе час прызнання,

Каханне страцiць пэўны сэнс.

 

Жыццё без сэнсу як загана,

Але, калi раней пачаў,

Сказаць прыйдзецца вельмi рана:

«Пагасла свечка, скончан бал».

 

26.08.1996

 

File 3     Home Page

 

1570     ВОСЕНЬ У СЭРЦЫ

 

На палях засталась толькi пожня,

Дагарае агонь у рабiн,

Залаты лiст спадае апошнi,

На душы кепска, бо я адзiн.

 

Разбурылась няшчадна каханне,

Сум нястрымны бушуе ў душы

I асенняй пары адчуванне,

Вельмi шкода вясны без мяжы.

 

Збажына паднялась i рунела,

Напаўнялась надзеяй зямля,

I каханне ў душы зiхацела,

Ты сказала, што будзеш мая.

 

А цяпер недарэчным ўсё стала,

Быццам любай вясны не было,

Толькi пожнi ў каханнi мне мала,

Хоць калоссе нядрэнным расло.

 

Час iдзе, ўсё няшчадна руйнуе,

Так кахаць мне хацелась адну!

Восень ў сэрцы. Калi ўжо адчую

Я другога кахання вясну?

 

3.09.1996

 

File 3     Home Page

 

1620     НЕ ВЕДАЮ

 

Стаю на скрыжаваннi

Нязведаных шляхоў:

Дзе будуць толькi зданi,

Сустрэне дзе любоў?

 

Куды пайсцi, дзе доля,

Цi рэшка, цi арол?

Знайду шлях, дзе патоля

I моцная любоў?

 

Дзе шчасця ёсць даволi,

Два вабяць жанiхi?

А, можа, гора болей,

Ўсе кепскiя шляхi?

 

Сур'ёзнае пытанне,

Не ведаю, як быць,

Няпэўнае каханне.

Каго мне з iх любiць?

 

Змарыла раздарожжа,

Няма патрэбных слоў.

Хто выбраць дапаможа

Пяшчоту i любоў?

 

25.09.1996

 

File 3     Home Page

 

1644     ПАКАХАЮ

 

Навошта цябе цалаваў?

Бяда ад пяшчоты здарылась,

Цябе я зусiм не кахаў,

Але ты сама пагадзiлась.

 

Мне шкода цябе i сябе.

Навошта мне горкiя слёзы,

Навошта мне жыць ў барацьбе?

Прыемней любоў без пагрозы.

 

Калi i прыйшлось цалаваць,

Жанiцца зусiм не павiнны,

Не трэба вiноўных шукаць:

Вiноўныя толькi жанчыны.

 

Не цяжка зусiм адразняць,

Калi клiча толькi жаданне,

Але ёсць надзея чакаць,

Як разам з iм прыйдзе каханне.

 

Не ведаю, што мне рабiць,

Пачуццi свае вызначаю:

Цябе немажлiва забыць,

Напэўна, цябе пакахаю.

 

30.09.1996

 

File 3     Home Page

 

1754     КАБ ПАЛАЛА ЗАЎЖДЫ

 

Каханне, нiбы вогнiшча, палае,

Ды пiльна яго трэба зберагаць,

Загасне хутка або прагарае,

Калi агонь пагана даглядаць.

 

Бо лёгка запалiць агонь кахання,

Але не вельмi проста зберагчы,

Калi ён згасне, застаюцца зданi

I прыцемкi ў душы, як уначы.

 

Але раздздьмухваць як яго бясконца,

Агонь няшчадным вельмi здатны быць,

Хоць грэе ён магутна, нiбы сонца,

Ды надта хутка цалкам прагарыць.

 

Без вогнiшча кахання не сагрэцца,

Без полымя халодная душа,

Пакутаваць пакорлiва прыйдзецца,

Душу знiшчае паступова ржа.

 

Каб вогнiшча кахання шчасце дала,

А не пайшло знянацку ў небыццё,

Патрэбна, каб яно заўжды палала,

Пяшчотай сагравала ўсё жыццё.

 

26.10.1996

 

File 3     Home Page

 

1772     ПАЛОВА АД КАХАННЯ

 

Каханне здатна пераблытаць долю,

I выйсце вельмi цяжка адшукаць,

Ганебную iграць патрэбна ролю,

Бо кепска жыць, пяшчотна як кахаць.

 

Але кахаць каханага чужога,

На дзвюх адно каханне падзялiць,

Няма у лёсе добрага нiчога,

Але каханне у грудзях гарыць.

 

Хоць розум кажа: так кахаць пагана,

А сэрца ўсё не хоча забываць,

Бясконца ные, нiбы на iм рана,

Не хораша жанатага кахаць.

 

Мiж сэрцам i душой жыве нязгода,

Яны няспынна ў жорсткай барацьбе,

Каханага аддаць бясконца шкода,

I цалкам нельга захапiць сабе.

 

Я на бяду пяшчотна пакахала,

Бо сэрца не жадае больш чакаць,

Палова ад кахання вельмi мала,

Ды i яе не хочацца страчаць.

 

31.10.1996

 

File 3     Home Page

 

1793     ВЫВЯДЗЕ КАХАННЕ

 

Заблукала ў трох саснах

I стаю, гукаю,

Бо няпроста знайсцi шлях,

Сэрцам адчуваю.

 

Каб былi i дзве сасны,

Цяжка разабрацца,

Ў розны бок вядуць яны,

Можна ашукацца.

 

Нават, як сасна адна,

Страх ёсць памылiцца.

Мо вартуе там мана?

Кепска з шляху збiцца.

 

Шлях патрэбна выбiраць,

Лёс такi дзявочы.

Куды позiрк скiраваць?

Бо разбеглiсь вочы.

 

I стаю, трымае страх,

Змучыла чаканне,

Заблукала ў трох саснах:

Вывядзе каханне.

 

5.11.1996

 

File 3     Home Page

 

1798     ДЗЯВОЧЫ ЛЁС

 

Бяда, як цень, бясконца поруч крочыць,

Каханне каб ганебна разбурыць,

Заўсёды вельмi цяжкi лёс дзявочы,

Нялёгка раны ў сэрцы загаiць.

 

Не ўраз згасае палкае каханне,

Ды шмат патрэбна перажыць абраз,

Пасля гняце балючае чаканне,

Для сэрца лепшы лекар толькi час.

 

Збягае час, яго занадта шкода,

Бо без кахання шэра на душы.

Калi яшчэ кахаць прыйдзе нагода?

А ў сэрцы сум i роспач без мяжы.

 

Гняце душу бясконцая трывога,

I боль як заганяюць ў яе цвiк.

Што дасць ў каханнi новая дарога,

А, можа, зноў вядзе яна ў тупiк?

 

Хаця красуня, але ў смутку вочы,

Ў iх радасны агеньчык не гарыць,

Заўсёды вельмi цяжкi лёс дзявочы.

А як яго да лепшага змянiць?

 

6.11.1996

 

File 3     Home Page

 

1870     НЕБА Ў ЗОРКАХ

 

Як ад патолi неба ў зорках,

I шчасце лёс даў шанц пазнаць,

Бывае горкае не горка,

Памылкi можна дараваць.

 

Ды часта ў небе толькi хмары,

I зорак доўгi час няма,

Патоля вабiць толькi ў мары,

Ў жыццi чакаць яе дарма.

 

Мо горш i не здарыцца долi,

Як шчасце ў мары цэлы час?

Ды ява часта без патолi,

Хаця запал душы не згас.

 

Бясконцае перажыванне

Ўначы i нават часам ўдзень,

Замест сапраўднага кахання

Iснуе яго кволы цень.

 

Не можа нават быць гаворкi,

Найлепей – шчасце атрымаць,

Бяда, калi не ззяюць зоркi,

I ў хмарах прыйдзецца кахаць.

 

5.12.1996

 

File 3     Home Page

 

1884     КАПРЫЗНЫ ГОСЦЬ

 

Каханне надзвычайна рэдкi госць,

Не кожнаму наносiць ён вiзiты,

Камусьцi з iм сустрэцца не прыйшлось,

У многiх ён бываў, ды ўжо забыты.

 

Як прыйдзе госць, не вельмi лёгка з iм,

Ды без яго горш ў сто разоў адразу,

Пакiне госць шукаць яго бяжым,

Жыццю дае ён радасць i украсу.

 

Капрызны вельмi госць такi заўжды,

Здараецца, бывае жорсткiм часам,

Ды без яго на сэрцы больш бяды,

Хоць цяжка з iм, ды значна лепей разам.

 

Як госця надта доўгi час няма,

Яго з надзеяй палкаю чакаюць,

Душу знiшчае лютая зiма,

Сагрэць яе пяшчотаю жадаюць.

 

Як завiтае зноў капрызны госць,

Каб доўга быў i не пайшоў зарана,

Каб шчасце мець, забыць патрэбна злосць,

Увага яму трэба i пашана.

 

11.12.1996

 

File 3     Home Page

 

1924     ЛЮБОЎНЫ ТРОХКУТНIК

 

Ад няўдачы душа засмуткуе,

Як пасля ёй патолю знайсцi?

Калi любую iншы цалуе,

Няма большага смутку ў жыццi.

 

Утварыўся трохкутнiк вядомы,

Памiж двух трэба ёй выбiраць,

Адзiн сумны ад болю i стомы,

Ў вусны можа другi цалаваць.

 

Мо трохкутнiкаў быць не павiнна,

Бо нявест вакол многа заўжды,

Ды трохкутнiк iснуе няспынна,

Адбiрае у шчасця гады.

 

Бо трымае ў iм моцна каханне,

Выйсце трэба хутчэй адшукаць,

Хоць i цяжка стрываць развiтанне,

Ды трохкутнiк пара разбураць.

 

Снег раскiнулi першыя вiшнi,

Нечакана пачалась вясна,

Дзе два трэцi, бясспрэчна, быў лiшнi,

Добра там, дзе ёсць ён i яна.

 

28.12.1996

 

File 3     Home Page

 

2022     ЧАСОВАЕ I ВЕЧНАЕ

 

Калi прыгожы, то заўжды – каханы,

Няшчасны непрыгожы, як iзгой,

Там, дзе краса, затоены падманы,

Сустрэцца можна з болем i тугой.

 

Прыемна, як ў каханнi сонца свецiць,

Ды не заўсёды ў вышынi блакiт,

Прыгожыя кахаюць, нiбы вецер,

Каханне непрыгожых – як гранiт.

 

Але чаму заўсёды вецер вабны,

А не гранiт надзейны, нiбы сталь?

Хоць ураган i жорсткi, i нахабны,

Ды выбiраюць больш яго, на жаль.

 

Здараецца, што знiчка ярчэй зоркi,

Ярчэй, але згарае хутка ўраз,

Згарыць, i ўжо няма аб ёй гаворкi,

А зорка добра свецiць доўгi час.

 

1.04.1997

 

File 3     Home Page

 

2048     ПЯШЧОТА I КАХАННЕ

 

Незнарок я табе усмiхнулась,

Бо пяшчотна са мной гаварыў,

На пяшчоту душа адгукнулась,

I каханне ты мне падарыў.

 

Ды сустрэча была выпадковай,

Як цябе ў людскiм моры шукаць?

Я аддаць табе сэрца гатова,

Мрою вельмi нялёгка кахаць.

 

Ад кахання цяжар лёг на плечы,

З сваiм сэрцам цяпер ў барацьбе,

Не забыць мне цудоўнай сустрэчы,

Бо спакою няма без цябе.

 

Iншых сэрцу майму не ахвота,

Так паводзiць яно нездарма,

Бо для сэрца патрэбна пяшчота,

Без пяшчоты кахання няма.

 

26.04.1997

 

File 3     Home Page

 

2052     ПЛАТА ЗА КАХАННЕ

 

Хай знiшчае вецер кветкi ружы,

Хай залева iм учынiць скон,

Парастак расце упарта дужы,

Расцвiтае зноў на iм бутон.

 

Кветка распускаецца iмклiва,

I праходзiць цяжкi час пакут,

Бо душу i сэрца грэе дзiва,

Нiбы сонца, чырванее цуд.

 

З часам адцвiце i гэта кветка,

Быць не можа шчасця без мяжы,

Хоць яно прыходзiць надта рэдка,

Ды дае узнёсласць для душы.

 

Можна ад абразы горка плакаць,

Ад разлукi цяжка сумаваць,

Але гэта будзе плата, мабыць,

За мажлiвасць горача кахаць.

 

27.04.1997

 

File 3     Home Page

 

2083     РАЗГУБЛЕНАСЦЬ

 

Уплывае пацiху каханне,

Да спадобы цi не я яму?

Сэрца коле бяды адчуванне,

Зразумець мне жадана, чаму?

 

Хоць цiкава, але невядома,

Як знайсцi вельмi хуткi адказ,

Ад няяснасцi мука i стома,

Ды дакладна ўсё вызначыць час.

 

I раблю зноў няўдалыя крокi,

Хваляванне расце спакваля,

Палёт мрой быў занадта высокi,

Ды чакае iх, пэўна, зямля.

 

У душы затаiлась трывога,

Адчуваю i боль, i тугу,

Без прычын не бывае нiчога,

А прычыну знайсць не магу.

 

27.05.1997

 

File 3     Home Page

 

2090     РАДАСЦЬ У НЯШЧАСЦI

 

Пачалась бура, нiшчыла дубы,

Галлё ламала, шмат ляцела трэсак,

Не вытрымалi дрэвы барацьбы,

Але цягнуцца к сонцу мог падлесак.

 

Вялiкай ў лузе вырасла трава,

А iншай ужо месца не хапала,

Але каса бязлiтасна прайшла,

I маладая паднялась атава.

 

Калi красуня цвёрда скажа: «Не»,

Павек не знiкне доля залатая,

Бо за душу яшчэ мацней кране

Сваiм каханнем любая другая.

 

Ў няшчасцi можна радасць адшукаць,

Як добра ў сэнсе рэчаў пакапацца,

Калi цябе не хочуць пакахаць,

У iншую магчыма закахацца.

 

4.06.1997

 

File 3     Home Page

 

2093     КВЕТКI I ПЛАДЫ

 

Кветкi сцiплыя мае сунiца,

Сваё кожнаму доля дае,

Ды чаму нават ў снах дзiўных снiцца

Смак i водар духмяны яе?

 

Красой казачнай вабiлi ружы,

Асаблiва бутон малады,

Хаця куст быў прыгожы i дужы,

На iм ўвосень калючкi заўжды.

 

Вясной кветкi – сапраўднае дзiва,

Ды змяняе уражанне час,

Бо вясна прабягае iмклiва,

Дае восень дакладны адказ.

 

Кветкi! Лепей няма прыгажосцi,

Ад iх радасцi шмат i бяды,

На любоў злом адклiкнецца хтосьцi,

Бо атрутай быць здатны плады.

 

7.06.1997

 

File 3     Home Page

 

2136     ГОРКАЕ ПАХМЕЛЛЕ

 

Калi кроў пульсуе ад жадання,

I трыванне скончылась да дна,

Хоць няма сапраўднага кахання,

Але хмель прыходзiць без вiна.

 

Сэрца не жадае розум слухаць,

Будучыня марная тады,

Целам хмель упарта будзе рухаць,

Момант шчасця даражэй заўжды.

 

Але пройдзе хутка час экстазу,

Карацей ён чэрвеньскiх начэй,

Кепска на душы пасля адразу,

Ды няма куды дзяваць вачэй.

 

I прыходзiць горкае пахмелле,

Слёз пралiцца можа цэлы мех,

Але не адбудзецца вяселле,

Бо каханне разбурае грэх.

 

16.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2140     ДАКОРЫ

 

Твае дакоры недарэчы,

Цябе кахаю, як раней,

Адвечны вораг чалавечы,

Як Еву, спакушае змей.

 

Заўжды знаходзiць ён нагоду,

I шэпча, шэпча хiтры вуж,

Каб нарабiць бяду цi шкоду,

I загубiў ўжо безлiч душ.

 

Не трэба слухаць шэпт ганебны

I адцурацца ад лухты,

Дакор нiколi непатрэбны,

Каб не зазнаць лiхой бяды.

 

Калi шаптаць змей будзе часам,

Гнаць трэба ад сябе яго,

Каб быць заўсёды толькi разам,

Кахання не згубiць майго.

 

18.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2164    ЛЕПЕЙ ЦЯЖКАЕ

 

Як рыбы не злавiў, хай будуць ракi,

Бо iмi можна голад ўтаймаваць,

Не будзе да спадобы лёс ўсялякi,

Ды немагчыма лепшы выбiраць.

 

Спантанна сустракаем свае лёсы,

Бо таямнiца – кожны iхнi крок:

Чакае толькi радасць або слёзы,

Цi гора прыйдзе ў госцi незнарок.

 

Цудоўны лёс жыве ў чароўнай мары,

Але жыццё – са смутку i тугi,

Замест блакiту ў небе толькi хмары,

Замест цяпла – халодныя снягi.

 

Не вельмi вабна цяжкае каханне,

Ды лепей, чым яго няма зусiм,

Iначай будзе толькi iснаванне.

Як для душы знаходзiць радасць з iм?

 

24.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2165     КРЫЖЫ КАХАННЯ

 

У марах – вабнае каханне,

Шлях дзiўны па алеi з руж,

Ды вельмi цяжкае яднанне

Ўжо апрыёры розных душ.

 

Занадта розная прырода

Душы узвышанай жанчын,

Таму здараецца нязгода

З душой прыземленай мужчын.

 

Але каханне, як магнiты,

Трымае моцна назаўжды,

Ў адну злiваюцца арбiты,

Ў адзiн складаюцца сляды.

 

Каханне лёгкiм не бывае,

Калi агонь гарыць ў душы,

Ўсё роўна нешта абгарае,

Ды цягнуць ўсе свае крыжы.

 

24.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2169     ГОНАР КАХАЮЧЫХ

 

Сабака злы заўсёды шчэрыць iклы,

I нават можа моцна укусiць,

Але бясконца лашчыцца ён звыклы,

Калi гаспадара пачне любiць.

 

Каля красунi можна прайсцi мiма

Цi камплiменты смела гаварыць,

Ды ўтаймаваць трывогу немагчыма,

Калi ў душы агонь любвi гарыць.

 

Ў душу з каханнем прыйдзе асалода,

Ўдзень сонца бляск i зорачкi ўначы,

Ва ўсiм заўжды бясконца будзе згода,

Але як сваю годнасць зберагчы?

 

Калi ў душы каханне запалае,

То цалкам гонар прыйдзецца згубiць,

З таго, хто вельмi моцна пакахае,

Нiбы з пянькi, вяроўкi можна вiць.

 

25.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2203     ВЫБАР

 

Здавалась: кахаю,

Ды толькi здавалась,

Яе выбiраю,

Яна насмяялась.

 

Я выбраў другую,

Што мне да спадобы,

У думках цалую,

Ды марныя спробы.

 

Няма больш свабоды,

Я трапiў ў палонку,

Не маю нагоды

Знайсцi сабе жонку.

 

Не трэба кахання,

Хачу толькi волi,

Бо шчасця даць зданi

Не ў змозе нiколi.

 

6.08.1997

 

File 3     Home Page

 

2213     ЛЮБIЦЬ ПА-САПРАЎДНАМУ

 

Чаму хутка праходзiць каханне?

Адцвiло, як вясною сады,

Было палкiм занадта прызнанне,

Гром вялiкi, дажджу – як заўжды.

 

Што аддана кахаю, здавалась,

Колькi спроб ў жыццi можна рабiць?

Зноў ў пачуццях сваiх ашукалась,

I разбiтае сэрца балiць.

 

Што даць здатна наступная спроба,

Можа стрэнецца мора бяды?

Бо няўдачы гнятуць, як хвароба,

Але хутка сплываюць гады.

 

Што адразу ў жыццi не ўдаецца,

З кожным разам складаней зрабiць.

Можа доля калiсьцi ўсмiхнецца,

Па-сапраўднаму будуць любiць?

 

10.08.1997

 

File 3     Home Page

 

2246     ПАЗНЕЙ I ПОЗНА

 

Вясна спазнiлась i яшчэ марозна,

Сяўбы ўжо зачакалась ярына,

Абавязкова прыйдзе, хай i позна,

Чароўная жаданая вясна.

 

Але, як затрымаецца каханне

Ад пыхi або жудаснай маны,

Не здзейснiць запаветнае жаданне,

Ў душы не стрэнуць радаснай вясны.

 

Пачуцце, нiбы ружа у букеце

Цi ў жнiўнi ў жытнiм полi каласы,

Хоць вабiла мацней ўсяго на свеце,

Ды з часам ад яго ўсё менш красы.

 

Пазней заўсёды лепей, чым нiколi,

Але, калi працяглы час чакаць,

Сустрэць магчыма толькi вецер ў полi,

Як спадзявацца позна пакахаць.

 

31.08.1997

 

File 3     Home Page

 

2253     ПАЎТАРЭННI

 

Ўсё калiсьцi ў першы раз бывае,

Ды пасля сустрэцца можа зноў,

Кожны, пэўна, у жыццi спаткае

Першы пацалунак i любоў.

 

Кожны для сябе сям'ю збудуе,

I дачок народзiць, i сыноў,

Калi лёс ад гора не ўратуе,

Шчасце будаваць патрэбна зноў.

 

Прыйдзе яшчэ iншае каханне,

Слодыч будзе, нiбы ў першы раз,

Паўтарацца будуць развiтаннi,

Ды не здатны паўтарыцца час.

 

З iншай доляй можна сустракацца,

Ды не ў стане вечнай быць яна,

Можа у жыццi ўсё паўтарацца,

Без паўтору будзе смерць адна.

 

14.09.1997

 

File 3     Home Page

 

2287     ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Спачатку памыляюцца усе,

Калi час прыйдзе для стварэння пары,

Бо перавагу аддаем красе,

Якую толькi бачылi на твары.

 

Ды твары – вельмi слабы аргумент,

Было каб моцным, трапяткiм каханне,

Таму яно разбiцца здатна ўшчэнт,

Не шмат яму падстаў для iснавання.

 

Памылкi часта робiць маладосць,

Балiць на сэрцы ад кахання рана,

Не ведае яна, дзе прыгажосць

Сапраўды добра ад вачэй схавана.

 

Той шчасця атрымае без мяжы,

Хто ў прыгажосцi добра разбярэцца,

Як прыгажосць пабачыць у душы,

Удосталь мёду ад жыцця нап'ецца.

 

8.10.1997

 

File 3     Home Page

 

2331     ЯК ДАЦЬ РАДУ?

 

Жаданне. Час для цела вельмi цяжкi.

А як такiя кожны дзень часы?

Ад iх як пазбаўляюцца манашкi,

I як не памячаюць iх ксяндзы?

 

Не здатны нiяк iншай мець прыроды,

Магчымасць нам такая не дана,

Душа i цела не знаходзяць згоды,

Калi жывеш адзiн або адна.

 

Працяглымi тады здаюцца ночы,

I цёмнымi, як ночы, стануць днi,

Ды сумнымi бясконца будуць вочы,

Бо ў марах – дзiўны бор, наяве – пнi.

 

Прыемна ў целе адчуваць жаданне,

Ды цяжка быць з душою ў барацьбе,

Свабоду замiнае мець каханне.

Як раду пры жаданнi даць сабе?

 

28.10.1997

 

File 3     Home Page

 

2333     НЯМА МЯЖЫ

 

Не ведала. Паверыла. Не знала.

Бо вабiла бясконца вышыня,

Душу каханне моцна хвалявала,

Магутней яго ўплыў ставаў штодня.

 

Наперад шлях кахання невядомы,

Здавалась, што па кладачцы прайду,

Ды нечакана ад любоўнай стомы

Упала у сцюдзёную ваду.

 

Каханне мае жорсткiя законы,

Яго нявiннасць – мары або сны,

Бо вiнаваты спелыя гармоны,

I болей нiчыёй няма вiны.

 

Няма мяжы мiж сексам i каханнем,

Бо пад каханнем разумеем секс,

Не трэба сябе цешыць спадзяваннем,

Што чыстае каханне мае сэнс.

 

28.10.1997

 

File 3     Home Page

 

2356     ЧАС РУЙНУЕ

 

Час няўмольны, iмклiвы i скоры

Быў такiм у любыя часы,

Ён знiшчае далiны i горы,

Сохнуць рэкi, знiкаюць лясы.

 

Час свае высувае законы,

Ды ён здольны i радасць дарыць,

Ад яго не знайсцi абароны,

Калi ў сэрцы каханне гарыць.

 

Нiбы ружа, саспее каханне,

Але шкодзiць калючак укол,

Час пачне горкi шлях руйнавання,

I ссыпае пялёсткi на дол.

 

Для душы раней меў асалоду,

Гарэў моцны агонь, але згас,

Не шукаю сустрэцца нагоду,

Ўсё руйнуе бязлiтасны час.

 

23.11.1997

 

File 3     Home Page

 

2371     ГОРКАЯ ПРАЎДА

 

Пялёсткi ружы вабяць, нiбы цуд,

Паэзiя, няма нi кроплi прозы,

Але цярпець шмат прыйдзецца пакут,

Бо у калючках тайныя пагрозы.

 

Люстэрка серабрыстае вады,

Але ў красе схаваная маркота,

Крок толькi аддзяляе ад бяды,

Бо пад люстэркам гразкае балота.

 

Прыемна слухаць казку пра любоў,

Працяг яе прывабны i жаданы,

Але заўсёды ад падманных слоў

На сэрцы застаюцца толькi раны.

 

Хай кепскія ў жыцці спаткаюць дні,

Ды горыч будзе добраю знаходкай,

Заўсёды праўда значна лепш хлусні,

Хоць часам можа быць мана салодкай.

 

4.12.1997

 

File 3     Home Page

 

2395     ЯК ЗНАЙСЦI?

 

Не кожнаму ў жыццi дано каханне,

Ды кожнаму патрэба ёсць кахаць,

Душу турбуе цяжкае чаканне,

Не хочацца нi есцi, анi спаць.

 

Раней душа сама кахаць хацела,

Жаданню выйсця не знайшла свайму,

Ды спачувае, што ў пакутах цела,

I волю дазваляе даць яму.

 

Ды целу цяжка, як душы, таксама

Свайго партнёра хутка адшукаць,

I ад дылемы наступае драма,

Бо целу годнасць трэба зберагаць.

 

Iдзе i не сканчаецца хiстанне,

Бо невядома, як i што зрабiць,

Спакойна не дае пражыць каханне.

Ды дзе знайсцi яго i як здабыць?

 

31.01.1998

 

File 3     Home Page

 

2421     ВЯРНУЦЦА НАЗАД

 

На ростанях не устаяць,

Кудысьцi трэба падавацца,

Рашэнне час прыйшоў прымаць,

Ды вельмi цяжка вызначацца.

 

Пайду направа – не люблю,

Пайду налева – не кахаю,

Таму на ростанях стаю,

I што рабiць, сама не знаю.

 

Наперад нельга мне iсцi,

Бо пападаю у нядолю.

Дзе iншы, добры шлях знайсцi,

Каб не пазнаць на сэрцы болю?

 

Не падыходзiць нiякi,

Бо можна з горам сутыкнуцца,

Iдуць дзявочыя дзянькi,

Ёсць час яшчэ назад вярнуцца.

 

20.02.1998

 

File 3     Home Page

 

2441     ПАХОДНЯ КАХАННЯ

 

Каханне маладых – паходня,

Святло ў душу дае яно.

Палае, як раней, сягоння,

Цi згасла назусiм даўно?

 

Ў паходнi полымя аж б'ецца,

Спачатку моцна, як ў пячы,

Ды не бясконца удаецца

Яе гарэнне зберагчы.

 

То вецер полымя зрывае,

Або залье яго вада,

Паходня хутка прагарае,

Ў душу ўрываецца бяда.

 

Каханне – моцная паходня,

Ды лепш такое набыццё,

Каб ззяла, як ранней, сягоння,

I не згасала ўсё жыццё.

 

2.03.1998

 

File 3     Home Page

 

2458     САПРАЎДНАЯ ЛЮБОЎ

 

Калi любоў iдзе праз вушы,

А сэрцам ў любы час сляпы,

Яна падобна вабнай ружы:

Калючкi раняць, як сярпы.

 

Хаця прыгожыя пялёсткi,

Салодкi водару дурман,

Ў пяшчотных словах вельмi жорсткi

Магчыма захаваць падман.

 

Са слоў пляцецца гора сетка,

Ды верыць хочацца заўжды,

Яны б'юць ў сэрца надта метка,

А вынiк – поўны кош бяды.

 

Кахаюць сэрцам, не праз вушы,

А сэрцу не патрэбна слоў,

Рамонкi лепш прыгожай ружы,

Бо ў iх – сапраўдная любоў.

 

10.03.1998

 

Апошні верш     File 3     Home Page