2. Хацелась шчасця -- прыгнятаюць мукі. (100 вершаў)

2. Хацелась шчасця – прыгнятаюць мукі. (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

2540     ЦЯЖКI ВЫБАР

 

Вялiкi выбар – мала асалоды,

Апошнi крок спатрэбiцца зрабiць,

Нялёгкi ў справах ён амаль заўсёды,

Таксама, калi прыйдзе час любiць.

 

Калi адна сярод ўсiх каралева,

Адзiны шлях цудоўны да мэты,

Бо сэрца толькi па адной балела,

Яе зрок з iншых вылучаў заўжды.

 

Як гэта да спадобы або тая,

Цi сэрца iншай хочацца здабыць,

Бясконца позiрк прыгажосць гартае,

I невядома, дзе яго спынiць.

 

Як нават вельмi добрага багата,

Адну як выбраць або аднаго?

Нiколi у душу не прыйдзе свята,

Бо цяжкi выбар. Як зрабiць яго?

 

14.04.1998

 

File 3     Home Page

 

2541     УСЁ РАЗАМ

 

Лепей ногi або грудзi,

Сцёгны цi прыгожы твар?

Калi разам усё будзе –

Для мужчын цудоўны дар.

 

Часам вабяць толькi ногi,

Больш прывабнасцяў няма,

Спадабацца будзе трохi,

Ды кахаць такiх дарма.

 

Калi грудзi – як прыгоркi,

Стома ад любоўных мук,

У кахання прысмак горкi,

Абдымаць не хопiць рук.

 

Трэба, каб ўсё мелась разам,

Лепей нечага шукаць,

Бо такую, пэўна, з часам

Можна песцiць i кахаць.

 

15.04.1998

 

File 3     Home Page

 

2561     ПЕРАБОРЫ

 

Чаго не трэба, ёсць амаль заўжды,

Ды не знайсцi тавар мне неабходны,

Цi колер светлы, цi шмат чарнаты,

Памер малы, вялiкi цi нямодны.

 

I так здаецца вельмi доўгi час,

Няма на чым трывала супынiцца,

Да выбару запал паволi згас,

На скронях ўжо валоссе серабрыцца.

 

I можна доўга так перабiраць,

Усё душы, хоть трохi, ды нямiла,

У час патрэбна палка пакахаць,

Адчуць каб сэрцам ад кахання дзiва.

 

Бягуць, як плынь, няўмольныя гады,

Ды шчасце не трымаецца ў далонях,

Здаецца, быў нядаўна малады,

Ды зараз серабро ляжыць на скронях.

 

23.04.1998

 

File 3     Home Page

 

2610     ЗОРКI

 

Яркае сонца, аж чорным стаў цень,

Ды не адно яно свецiць,

Сцiплыя зоркi не бачныя ўдзень,

Шмат iх ў далёкiм сусвеце.

 

Ды трэба цемра працяглых начэй,

Каб iх пабачылi вочы,

Зоркi магутней i значна ярчэй,

Але кароткiя ночы.

 

Зоркi не бачныя, ды да пары,

Лёс калi стрэнецца чорны,

Любыя зоркi заззяюць ўгары,

Каб адшукаўся шлях зорны.

 

Сонца кахання ўсяго даражэй,

Нават няма i гаворкi,

Але як сонца садзiцца нiжэй,

Ў небе з'яўляюцца зоркi.

 

12.05.1998

 

File 3     Home Page

 

2626     ХАЛОДНАЕ СЭРЦА

 

Пад iльдом схавалась рэчка,

Быў раней прыемным брод,

Сэрца астудзiла спрэчка,

Замiнае шчасцю лёд.

 

Няма к сэрцу падыходу,

Бо скаваў яго мароз,

Моцны холад робiць шкоду,

Лёдам сталi кроплi слёз.

 

Калi сонца ярка ззяла,

Плынь ласкаваю была,

Цяпер сэрца лёдам стала,

Пара цяжкая прыйшла.

 

Тваё сэрца адагрэю,

Касцёр палкi раскладу,

Я палiць яго умею,

Лёд ператвару ў ваду.

 

20.05.1998

 

File 3     Home Page

 

2650     БРЫДКI ПАДМАН

 

Як пачынаецца раман,

Не паварожыш на рамонках,

Чакае вернасць цi падман,

Не пачытаеш на старонках.

 

Калi прыйшла пара кахаць,

Здаецца доля залатою,

Як пачынае цалаваць,

То цяжка думаць галавою.

 

Здаецца, што прыхiльны лёс,

Ўсё будзе надалей выдатна,

Не прыйдзе сум, не будзе слёз,

Але каханне крыўдзiць здатна.

 

Калi сканчаецца раман,

I без рамонак зразумела:

Быў брыдкi для душы падман,

Бо вырашала толькi цела.

 

13.06.1998

 

File 3     Home Page

 

2656     ЛЕТНIЯ ХАЛАДЫ

 

Дождж, хмары, вецер, халады –

Як быццам восенi прыкмета,

Так ў чэрвенi амаль заўжды,

Цяплом не хоча песцiць лета.

 

Ды зелянее ўсё вакол,

Дзень цягнецца амаль бясконца,

Адсуне вецер хмары, зноў

З нябёс ласкава гляне сонца.

 

I дасць жаданае цяпло,

Адчуць каб радасць ад патолi,

Бо лета шлях свой пачало

I шчасця прынясе даволi.

 

Так i каханне халады

Студзiць няўрокам могуць часам,

Перачакаць iх лепш заўжды,

Бо летам быць прыемна разам.

 

20.06.1998

 

File 3     Home Page

 

2674     ШУКАЦЬ РАМАНТЫКАЎ

 

Як пазнаць: хутка згасне каханне

Цi удасца яго зберагаць?

Стане важнае вельмi пытанне,

Як каханага час выбiраць.

 

Цi любоў прагарыць без астатку,

Ўраз, як быццам згараюць лаўжы,

Або будзе у поўным парадку,

Ўсё залежыць ад стану душы.

 

Як мужчына рамантык з iмпэтам,

Вельмi добрае ён набыццё,

Ды ў душы калi будзе паэтам,

То кахае заўжды на жыццё.

 

Каб знайсцi для сябе кавалера,

Якi будзе аддана кахаць,

Каб была i надзея, i вера,

След рамантыкаў толькi шукаць.

 

2.07.1998

 

File 3     Home Page

 

2688     МАК I МАЦЯРДУШКА

 

Хоць сiмвал прыгажосцi – мак,

Але ў яго сцяблах атрута,

Таго, хто зведаў яе смак,

Чакае цяжкая пакута.

 

I кветкi дробныя яе,

Над ёю злосна мак смяецца,

Сцябло цудоўны смак дае,

Як мацярдушка ў чай кладзецца.

 

Бясконца вабiць прыгажосць,

Ды не дае яна карысцi,

Каму яе сустрэць прыйшлось,

Часамi локцi будзе грызцi.

 

Пунсовы мак душы мiлей,

Калi красу пабачыць звонку,

Ды мацярдушка даражэй.

Якую лепей выбраць жонку?

 

19.07.1998

 

File 3     Home Page

 

2713     НЕ ТРЭБА ЧАПАЦЬ

 

На кветках, як рубiн, раса,

Калючак дробненькiх не бачна,

Шыпчыны вабiла краса,

Крануў яе, хаця нязначна.

 

Калючка малая была,

Руку паранiла не дужа,

Ды болю б болей надала,

Прывабная каб стрэлась ружа.

 

Бясконца вабiць прыгажосць,

Ды ў ёй схавана шмат падману,

Каму яе чапаць прыйшлось,

Той атрымаў на сэрцы рану.

 

Калючкi там, дзе i краса,

Таму, паквапiцца як хтосьцi,

Калючкi джаляць, як аса,

Чапаць не трэба прыгажосцi.

 

1.09.1998

 

File 3     Home Page

 

2721     МЯЖА

 

Як толькi да мяжы – тады цiкава,

Бо лепшае наперадзе яшчэ,

А за мяжой узнёсласць ўраз прапала,

Бо невядомасць сэрца не пячэ.

 

I радасцi няма, як ўсё вядома,

А нават сум ў душы, наадварот,

На сэрцы толькi пустата i стома,

Не трэба пералазiць цераз плот.

 

Як невядома, то заўжды ахвота

Памацаць або нават паглядзець,

Ды лепей супынiцца каля плота,

Расчаравання каб пасля не мець.

 

Магнiтам невядомасць моцна цягне,

Жадаюць яе цела i душа,

Але не страцiць хто цiкавасць прагне,

Павiнен ведаць, дзе ляжыць мяжа.

 

4.08.1998

 

File 3     Home Page

 

2761     РОЗУМ I СЭРЦА

 

Знiкла i апошняя надзея,

Прыйдзецца цяпер бяду сустрэць,

Розум вельмi добра разумее,

Сэрца не жадае разумець.

 

Бо каханне толькi ледзьве тлее,

А яму даўно пара гарэць,

Розум вельмi добра разумее,

Сэрца не жадае разумець.

 

Паступова роспач ў душы спее,

Больш ў аблокi, пэўна, не ўзляцець,

Розум вельмi добра разумее,

Сэрца не жадае разумець.

 

Скончыцца душэўная завея,

I каханне зможа абагрэць,

Розум вельмi цяжка разумее,

Сэрца здатна лепей разумець.

 

9.09.1998

 

File 3     Home Page

 

2772     ШМАТ НЕВЯДОМЫХ

 

Жыццё прайсцi – нялёгкая задача,

Яе рашыць не удаецца ўраз,

Хоць часам i здараецца удача,

Што вельмi хутка знойдзецца адказ.

 

Ёсць большай часткай безлiч невядомых,

А пастаянных вялiчынь няма,

I нельга спрабаваць шляхоў знаёмых,

Шмат намаганняў прападзе дарма.

 

Ў юнацтве вельмi лёгкiя заданнi,

Здаецца, што вядмы кожны ход,

Ды вынiк горш, чым болей намаганнi,

Як за плячамi ўжо дзесяткi год.

 

Бо вельмi цяжка зберагчы каханне,

Галоўную задачу як рашаць?

Шмат невядомых, але ёсць жаданне,

Каб пад адказ рашэнне падагнаць.

 

24.09.1998

 

File 3     Home Page

 

2785     СКАРЫСТАЦЦА Ў ПАРУ

 

Як зорачка, як ягадка была,

I каб яе красу хвалiлi, звыкла,

Ды час iдзе, туга ў душу прыйшла,

Бо прыгажосць, як снег вясновы, знiкла.

 

А прыгажосць – найлепшая з украс,

Таму ў пару ёй трэба скарыстацца,

Яе не зберажэ няўмольны час,

Як ёсць яна, патрэбна закахацца.

 

Калi ў каханнi шмат перабiраць,

Спаткаюць з часам i туга, i скруха.

Бо хто захоча палка пакахаць,

Калi не дзеўка ўжо, а векавуха?

 

Як пераспее ягадка – згнiе,

Згарыць iмгненна ў цёмным небе знiчка,

Краса на ўзлёце вабны шанц дае,

Ёй карыстацца быць павiнна звычка.

 

29.09.1998

 

File 3     Home Page

 

2878     СВОЙ ЧАС

 

Калi вырастуць баравiкi –

Невядома, няма дзе спытацца,

Цяжка вызначыць момант такi,

Калi ў лес па грыбы адпраўляцца.

 

Як няўчасна пайсцi па грыбы,

Хоць мець поспех даваць абяцанкi,

Не мiнуць вельмi горкай журбы,

Бо трапляюцца толькi паганкi.

 

Дзе шукаць: мiж дубоў цi бяроз?

Баравiк вымагае умення,

Як не удасца знайсцi, дзе ён рос,

Можна ўбачыць абрэзкi карэння.

 

Цяжка выбраць дзяўчыне свой час,

Калi замуж пара адпраўляцца.

Белы грыб трапiць ў кошыкi ўраз,

Што ёй можа у лесе застацца?

 

23.12.1998

 

File 3     Home Page

 

2909     Я ГОРДАЯ

 

Я гордая, я ўсё перацярплю,

Хоць на самоце часам i рыдаю,

Нялёгка перажыць бяду маю,

Але мець спачуванняў не жадаю.

 

Душу сваю не буду адчыняць,

Мой лёс заўжды для iншых – таямнiца,

Тым болей, як прыйшлося раскахаць,

Такое можа ў кожнага здарыцца.

 

Таму аб непрыемнасцях маўчу,

Хаця душу верадзiць робяць спробы,

Але я успамiнаў не хачу,

Яны мне, як палын, не да спадобы.

 

Пытаннi б'юць i плакаць не даюць,

Калi маўчу, хутчэй бяду забуду,

Ў дапытлiвых яны ўсё ж паўстаюць,

Я гордая, адказ даваць не буду.

 

5.01.1999

 

File 3     Home Page

 

2931     БУДУ ВЕКАВУХА

 

Шчасце хочацца знайсцi

Лепшае на свеце,

Замуж трэба ўжо пайсцi,

Будуць муж i дзецi.

 

Але надта кепскi лёс

Не дае нагоду,

Часцей маю мора слёз,

А не асалоду.

 

То высокi, то малы,

Тоўсты або тонкi,

Толькi боль для галавы,

Не пайду iм ў жонкi.

 

Пакутую ад тугi,

Прыгнятае скруха,

Не патрэбны мне такi,

Буду векавуха.

 

11.01.1999

 

File 3     Home Page

 

2951     ПРАБАЧЫЦЬ НЕ МАГУ

 

Даруй, але прабачыць не магу,

I не хачу рабiць другой высновы,

Ды разганяць цяпер маю тугу,

Ужо, бясспрэчна, будзе сябар новы.

 

Iснуе небяспечная мяжа,

Сцярпець што непрыемнасць дазваляе,

А далей абураецца душа,

Абавязкова гневам пакарае.

 

Хай лiшнiм будзе толькi адзiн крок,

Здаецца, было крыўды небагата,

Ды ён ураз дае ганьбы урок,

I прыйдзе немiнучая расплата.

 

Я гонар ад нахабства берагу,

Аб горкай недарэчнасцi шкадую,

Але даруй, прабачыць не магу,

Знаходзь сабе рахманую другую.

 

24.01.1999

 

File 3     Home Page

 

2970     ЗАЦЯТАЯ ВАЙНА

 

Вакол адвечная вайна,

Закон суровы у прыроды.

Чый будзе ён, чыя яна?

Знайсцi нялёгка шлях да згоды.

 

Iдзе змаганне цэлы час,

Хоць звонку непрыкметна воку,

Да прыгажосцi густ не згас,

I бой кiпiць на кожным кроку.

 

Ўсе хочуць лепшых для сябе,

Але хто многага жадае,

З ганьбой прайграе ў барацьбе,

Рэальнасць збочыць вымагае.

 

Iдзе зацятая вайна,

Вядзе ў бой палкае жаданне,

Прыродай барацьба дана,

Яе мэта адна – каханне.

 

5.01.1999

 

File 3     Home Page

 

2981     РАЗУМЕННЕ

 

Калi ўсё зразумела i без слоў,

Як позiрку адзiнага хапае,

То ў сэрца завiтала ўжо любоў,

Цi толькi шлях цудоўны пракладае.

 

Агульнае тады – яна i ён,

Адна мэта, адзiнае iмкненне,

Дакладна сэрцы б'юцца ў унiсон,

Час настае жаданага натхнення.

 

Ды часцяком здараецца ў жыццi:

Мiнаюць нечаканыя сустрэчы,

I сэрцу сэрца болей не знайсцi,

Хаця б спатканне i было дарэчы.

 

Прыемны след застанецца ў душы,

Не знiкне ён, як знiчка, у iмгненне,

Як чыстае, без кропелькi iлжы,

У душах утварыцца разуменне.

 

10.02.1999

 

File 3     Home Page

 

3062     ВЫБАР

 

Як выбраць, калi выбару няма,

Калi абодва дрэнных кандыдаты?

Ад выбару дабра чакаць дарма,

Бо прыйдзе немiнучы час расплаты.

 

Чым выбраць – лепей трохi пачакаць,

Свой лёс спаткаць гарыць ў душы iмкненне,

Ды трэба толькi палка пакахаць,

Тады само спаткаецца рашэнне.

 

Пасля не лiць каб вельмi горкiх слёз,

I не пазнаць маркотнай цяжкай долi,

А мець прыгожы i шчаслiвы лёс,

Не след з абодвух выбiраць нiколi.

 

24.03.1999

 

File 3     Home Page

 

3164     ТРЭБА ЧАКАЦЬ

 

Нават ўдзень добра зорачкi бачны

На высокiх вяршынях ў гарах,

Але вынiк занадта няўдзячны,

Небяспечны заўжды горны шлях.

 

Аб каменнi параняцца ногi,

Пачне сэрца няшчадна пячы,

Няма сэнсу iсцi анi трохi,

Можна зоркi пабачыць ўначы.

 

Калi ўраз маладая красуня,

Не жадае каханне аддаць,

Час, як зоркi, той момант прысуне,

Трэба толькi упарта чакаць.

 

6.05.1999

 

File 3     Home Page

 

3220     ЛЫЖКА ДЗЁГЦЮ

 

Не трэба вельмi шмат, зрабiць каб шкоду,

Наўмысна або нават незнарок,

Спсуе i лыжка дзёгцю бочку мёду,

I перакрэслiць шлях няслушны крок.

 

Ўзаемнае каханне – цуд вялiкi,

Прыемна кветкi радасцi дарыць,

Але праз невялiкiя пралiкi

Ўраз можна сваё шчасце разбурыць.

 

Прыемней быць душы заўжды ў зацiшку,

Лепш радасць мець, чым горка гараваць,

Нiколi не патрэбна дзёгцю лыжку

Ў цудоўны мёд кахання падпускаць.

 

9.06.1999

 

File 3     Home Page

 

3264     ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ

 

Калi вера моцная, як сталь,

Шчасця можна атрымаць без меры,

Але у рэальнасцi, на жаль,

Вельмi мала ёсць сапраўднай веры.

 

Радасна заўжды на свеце жыць,

Калi ў душах свецiцца надзея,

На бяду, як ёсць, то не гарыць,

Толькi часам вельмi слаба тлее.

 

Прыйдзе хоць пяшчотная любоў,

Вера i надзея як знiкае,

Хутка, як агонь вялiкi з дроў,

Палкае каханне прагарае.

 

26.06.1999

 

File 3     Home Page

 

3289     КАХАННЕ I ЖЫЦЦЁ

 

Каханне мае нешта ад хваробы,

Як ёю вельмi моцна захварэць,

Рабiць не трэба нават нейкай спробы

Дакладна закаханых зразумець.

 

Так будзе у каханнi аж да скону,

I не схавацца ад яго нiдзе,

Свайму падпарадкуецца закону,

Не думае аб будучай бядзе.

 

Каханне колер вызнае ружовы,

Мiраж упарта робiць любата,

Закон жыцця заўсёды больш суровы,

Ў iм большай часткай толькi чарната.

 

9.07.1999

 

File 3     Home Page

 

3397     БЕРАГI КАХАННЯ

 

Вясной выходзiць рэчка з берагоў,

Здалёк здаецца невялiкiм морам,

Спадзе паводка, але рэчку зноў

Рачулкаю назваць магчыма з горам.

 

А прыйдзе спёка – высахне вада,

I ў лужыну рака ператварыцца,

Пачнецца ўжо сапраўдная бяда,

З яе анi памыцца, нi напiцца.

 

Каханне паўнаводнае вясной,

Аж берагоў ў сапраўднасцi не бачна,

Калi пакажа спёка нораў свой,

Яно мялее, нават вельмi значна.

 

29.09.1999

 

File 3     Home Page

 

3459     РОЗНАЯ ЛЮБОЎ

 

Жыве трава адзiн сезон,

Красуе хуценька i гiне,

Зноў зелянее лiсце крон,

Даўно травы няма ў памiне.

 

Стагоддзямi жывуць дубы,

I жалудоў даюць багата,

У iх жыццi няма журбы,

Яно цудоўнае, як свята.

 

Быць можа рознаю любоў,

Гарыць ўвесь час або астыне,

Працяглай, як жыццё дубоў,

Цi як трава, штогод што гiне.

 

17.11.1999

 

File 3     Home Page

 

3641     КВЕТКI

 

Кветкi, кветкi дарагiя,

Колькi многа вас!

Ўсе прыгожыя такiя,

Лепш няма украс.

 

Ды дагэтуль невядома,

Дзе шукаць маю,

Бо ў душы ад кожнай стома,

Палка ўсiх люблю.

 

Але моцна вабiць ружа,

Выбраў я адну,

Хоць калючкi раняць дужа,

Знаю ёй цану.

 

18.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3688     АГОНЬ КАХАННЯ

 

Агонь кахання, розны ён бывае,

Адным дае жаданае цяпло,

Душа другiх няшчадна абгарае,

Ужо ёй не падняцца на крыло.

 

Агонь кахання тоiць асалоду,

I вабiць паспытаць яе здалёк,

Бо зблiзку здатны ён прыносiць шкоду,

Але ляцiць бяздумна матылёк.

 

Ляцiць, ды цяжка крылы абпякае,

Бо iншым чужы дослед – не урок,

Агонь кахання кожнага чакае,

Каб не згарэць, пагрэцца лепш здалёк.

 

11.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3700     ГОРКАЯ ЦАНА

 

Мой мiлы! Без цябе душа балiць,

I сэрцу не знаходзiцца спакою,

Прыйдзi, каб я магла спакой здабыць,

I боль знiмi пяшчотнаю рукою.

 

Калi з табой – вакол мяне вясна,

Мне радасна, i я аб шчасцi мрою,

У спрэчкi вельмi горкая цана,

Навокал ўсё становiцца зiмою.

 

Сумую без цябе, калi адна,

Прыйдзi, чакаю вабнага iмгнення,

У спрэчцы, пэўна, ёсць мая вiна,

Я папрашу з пяшчотай выбачэння.

 

13.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3704     РАННЯЯ ЛЮБОЎ

 

Вiшня вельмi рана расцвiтае,

Але ў спешцы – не яе вiна,

Хоць душа ад радасцi ўзлятае,

Што прыйшла жаданая вясна.

 

Могуць быць пякучыя марозы,

Засумуе вiшня ад бяды,

Горка лье па пустацвету слёзы,

Не саспеюць вiшанькi-плады.

 

Часам i ў пачуццях ёсць атрута,

Бо няздатны спелых даць пладоў,

Будзе i абраза, i пакута,

Iх прыносiць ранняя любоў.

 

13.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3709     АДКАХАЛА

 

Прыйшла восень, адкахала,

Хаця ёсць што ўспамiнаць,

Ды душы заўсёды мала,

Раней трэба пачынаць.

 

Ды, здавалась, вельмi рана

Шлюб чакае небарак,

Што ў iм тоiцца загана,

Аказалась ўсё не так.

 

Шчасце бачна адчувала,

Пiла толькi мёд адзiн,

Адкахала, адкахала,

Горкi п'ю цяпер палын.

 

18.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3710     ЦУДОЎНАЯ МЯЖА

 

Жаданне саспявае, як пакута,

Калi яму зусiм няма умоў,

Душу знiшчае прага, як атрута,

Як толькi платанiчная любоў.

 

Не хоча платанiчнай любвi цела,

Хоць для душы яна – сапраўдны цуд,

Але жаданне моцнае саспела,

I лiпне к целу, як ганебны бруд.

 

Мо з часам мудрасць пэўную набуду,

I вызначу цудоўную мяжу,

Не пiць каб целу горкую атруту,

Адначасова радаваць душу.

 

18.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3728     СПЁКА

 

Ад спякоты звяла кветка,

Бо няшчадна хоча пiць,

Зажурылася суседка,

Бо няма каго любiць.

 

Цвiце кветка, люба глянуць,

Ад натхнення – сам не свой,

Без кахання дзеўкi вянуць,

Не знаходзяць супакой.

 

Ды ад палкага кахання,

Ад яго гарачынi,

Усё роўна кветка звяне,

Ў спёцы – гора каранi.

 

26.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3730     ДЗIВОСНЫ ЦУД

 

Калiсьцi час быў залатым,

I за яго табе удзячна,

Прайшло каханне, нiбы дым,

Ды нават i яго не бачна.

 

Прайшло, а моцнае было,

Душу агнём пяшчотным грэла

I уздымала на крыло,

Было, ды цалкам прагарэла.

 

Няма нi болю, нi пакут,

А толькi радасць часам снiцца,

Каханне – мой дзiвосны цуд

Абавязкова паўтарыцца.

 

27.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3758     СЭРЦА ВЫБIРАЕ

 

Прывабным робяць бюст i твар,

I ногi паказаць iмкнуцца,

Каб ў душах выклiкаць пажар,

Каб пажадалi аглянуцца.

 

Калi пажар не там гарыць,

Яшчэ больш прыйдзецца старацца

Душы жаданае здабыць:

Абавязкова падабацца.

 

З пажараў трэба выбiраць,

Ды там, дзе вабiць, не палае,

Жанчынам можна спачуваць,

Бо сэрца iншых выбiрае.

 

5.04.2000

 

File 3     Home Page

 

3767     НОРАЎ ЗIМЫ

 

То лета прыйдзе, то зiма вясною,

Надвор'е не ўсталюецца нiяк,

То снегам сыпле, то палье вадою,

Зiма яшчэ стварае шмат атак.

 

То зелянiна пакрывае вецце,

Цi на яго кладзецца пухам снег,

Бясконца так iдзе у белым свеце,

I наракаць на недарэчнасць грэх.

 

Таксама i сяброўства, i каханне,

Нiяк жаданай сталасцi няма,

У душах лета палкага чаканне,

Ды нораў свой паказвае зiма.

 

8.04.2000

 

File 3     Home Page

 

3778     РАЙ У ШАЛАШЫ

 

Калi пачуцце палкае ў душы,

Надмернай нават не патрэбна працы,

Стварыць каб з мiлым рай у шалашы,

Заўжды з нямiлым пекла ў палацы.

 

Шалаш ператвараецца у рай,

Але нястачы падразаюць крылы,

I паступова бачны пекла край,

Быў мiлы, а становiцца нямiлы.

 

Iсцi прасёлкам горш, чам па шашы,

Заўжды ў каханнi безлiч аберацый,

Не будзе з мiлым раю ў шалашы,

Рай з мiлым можна збудаваць ў палацы.

 

16.04.2000

 

File 3     Home Page

 

3865     МIФЫ АБ ШЧАСЦI

 

Заўжды ў каханнi – як ў адкрытым моры:

То шторм рашучы, то спакой вады,

Душа i сэрца – дзiўныя прыборы,

Вядуць дакладна ў гавань да мэты.

 

Ад ветру часам стане вельмi свежа,

Ён напаўняе шчасцем парусы,

I карабель кахання хвалi рэжа,

Наперадзе чароўныя часы.

 

Ды ў марах аб каханні ёсць i рыфы,

Знянацку пойдзе карабель на дно,

Застануцца аб шчасцi толькi мiфы,

Але яны прыемны ўсё адно.

 

29.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3901     МЕЛIНА

 

Карабель прыгожы i магутны

Часам сустракае мелiну,

Можа лёс здарыцца болей смутны:

Пойдзе ад прабоiны ка дну.

 

Нiбы карабель ў адкрытым моры,

Здатна цяжкi лёс сустрэць любоў,

Недарэчы горкiя дакоры,

Бо знiкае сэнс мiнулых слоў.

 

Сум прыдбае i душа, i вочы,

Невядома, ў чым была вiна?

Але часта горкi лёс дзявочы,

Бо ў любвi сустрэлась мелiна.

 

16.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3910     НАВАЛЬНIЦА

 

Неба азарыла навальнiца,

Ноччу было светла, нiбы ўдзень,

Цуд падобны нават не прыснiцца,

Клаўся на зямлю, як сажа, цень.

 

Ноч сыходзiць, на парозе ранак,

Хоць прамень гуляе харашун,

Полымя у небе ад маланак,

I далей няшчадна б'е перун.

 

Сонейка паслала прывiтанне,

Скончыўся час грозных блiскавiц,

Нават i пяшчотнае каханне

Часам церпiць боль ад навальнiц.

 

21.06.2000

 

File 3     Home Page

 

3998     ГРАД

 

Спякота дапякала, нiбы кара,

Каб дождж пайшоў, я быў бы вельмi рад,

Ды чорная закрыла неба хмара,

Бязлiтасна знiшчаць пачаў ўсё град.

 

I стала на душы зусiм трывожна,

Знiкала мара ў струменях вады,

Здавалась, шчасце ўзяць у рукi можна,

Замест яго прыплыў камяк бяды.

 

Расце ў душы ад мары спадзяванне,

Ды нечакана прагучыць набат,

Замест дажджу пяшчотнага кахання

Нясе ў душу пакуты жорсткi град.

 

21.07.2000

 

File 3     Home Page

 

4029     ЗАБЫТАЯ

 

Была у вiшнi кветка, нiбы дзiва,

Цудоўны вёў у будучыню шлях,

Жыццё бяжыць няспынна i iмклiва,

I вiшанька саспела на вачах.

 

Нiкому сябе з'есцi не давала,

Нямiлы той, другога не люблю,

Але на дрэве ссохла i упала,

Забытая усiмi, на зямлю.

 

29.07.2000

 

File 3     Home Page

 

4033     ВОСЕНЬ КАХАННЯ

 

Заўсёды непагадзь у жнiўнi,

То холад вернецца парой,

То пройдуць жудасныя лiўнi,

Зусiм iнакш было вясной.

 

Такая ж восень i ў кахання,

Але чыя у тым вiна?

Час смутку, час расчаравання

Не абяцала нам вясна.

 

31.07.2000

 

File 3     Home Page

 

4044     ХВАЛI

 

Пачуццi хвалямi бягуць,

I можа некалi здарыцца,

Што хвалi к берагу прыйдуць,

Аб скалы каб ушчэнт разбiцца.

 

Кахаць каб моцна, трэба штыль,

Бо бура падымае хвалi,

Каб ў шэразе жыццёвых мiль

Яны душу не хвалявалi.

 

2.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4068     КРЭПАСЦЬ НЕДАТЫК

 

Гучыць, як грозны прыгавар, загад:

Ўсю зброю скласцi, адчынiць вароты.

Як выкананне здзейснiцца наўрад,

То абыходзяць крэпасцi заўсёды.

 

Хто крэпасцi браць моцнай сiлай звык,

Што баранiць сябе не мелi змогi,

Калi сустрэне крэпасць недатык,

Застанецца без вабнай перамогi.

 

10.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4073     БЯДА

 

Слых добры – слухай песнi салаўя,

Як добры нюх, то нюхай водар ружы,

Глядзi, якая дзiўная зямля,

I пехатой iдзi, яшчэ як дужы.

 

Кахай, пакуль ў крывi гарачай рух,

Астыне кроў, i прыйдзе час суровы,

Пагоршацца i слых, i зрок, i нюх,

Але бяда, калi ў каханнi кволы.

 

12.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4078     АГЕНЬЧЫКI Ў ВАЧАХ

 

Прыемна слухаць гукi дзiўных слоў,

I адчуваць магутнасць чаравання,

Бо словы пра вялiкую любоў

Брукуюць шлях да хуткага кахання.

 

Ды ненадзейны вельмi гэты шлях,

Хаця ён здольны ўзрадаваць i ўзрушыць,

Тады гараць агеньчыкi ў вачах,

Як тоеснымi цалкам стануць душы.

 

13.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4099     РЭСУРС КАХАННЯ

 

Сваiм каханнем можна ганарыцца,

Ды часам гонар – шлях пустых надзей,

Яшчэ каханне здатна паўтарыцца,

Але iмпэт i моц яго слабей.

 

Лёс можа стаць звычайным i суровым,

Калi на паўтарэнне выбраць курс,

Каханне будзе, як заморыш, кволым,

Бо мае яно пэўны свой рэсурс.

 

17.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4157     ПРЫТУЛАК

 

Парк летам даў прытулак для сустрэчы,

Куст бэзу быў нам сябрам залатым,

Каб позiрк недарэчны вельмi нечы,

Не абражаў пяшчоту i iнтым.

 

Але заплача хутка парк дажджамi,

Алеi потым замятуць снягi.

Здарыцца што у час сцюдзёны з намi?

Знайсцi прытулак прыйдзецца другi.

 

6.09.2000

 

File 3     Home Page

 

4223     НЯСМЕЛЫ

 

Круцiцца ад шчасця галава,

Аж не веру, хоць i бачаць вочы,

Ад таго, што побач ты прайшла,

Што пабачыў стройны стан дзявочы.

 

Адчуваю радасць i тугу,

Сэрца пачало шалёна бiцца,

Падысцi рашыцца не магу.

Цяжка як нясмеламу ўлюбiцца!

 

22.09.2000

 

File 3     Home Page

 

4372     САЛОДКI ЎСПАМIН

 

Прыемны успамiн аб цёплым леце,

Якое непаметна адышло,

Бо для душы найлепш ўсяго на свеце

Пяшчотнае i добрае цяпло.

 

Заўжды душу хвалюе развiтанне,

Яно кiслей няспелых журавiн,

Калi было пяшчотнае каханне,

Аб iм салодкi вельмi успамiн.

 

23.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4376     ГРЭХ КАХАННЯ

 

Каханне, нiбы сонца, зiхацела,

Каб шчасце мець, павiнна быць мяжа,

Як грэх спакусы агартае цела,

Не застаецца чыстаю душа.

 

Не паглядзiш з душою бруднай ў вочы,

Кахання грэх – благое набыццё,

Як скончыцца нядоўгi час дзявочы,

Пакутаваць прыйдзецца ўсё жыццё.

 

24.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4403     СУМНАЕ КАХАННЕ

 

Зноў захмарыла, сонца не бачна,

I вэлюмам навiсла iмжа,

Хоць надвор'е змянiлась нязначна,

Ды сумуе па сонцу душа.

 

Бо прыемна цудоўнае ззянне,

Як ад хмар няма нават пагроз,

Ды становiцца сумным каханне,

Як зацягне яго вэлюм слёз.

 

29.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4436     ПРАМЕНЬ ПЯШЧОТЫ

 

Дождж i паўнаважкая вясёлка

Неба упрыгожылi ураз,

Ды была паганай падрыхтоўка,

Бо прамень гуллiвы хутка згас.

 

I ў каханнi цяжка ад маркоты,

Знемагае сэрца ад тугi,

Як адзiн дае прамень пяшчоты,

Ды не усмiхаецца другi.

 

2.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4454     ВЫСОКI ПIК

 

Цудоўны свет пачуццяў i шырокi,

Каб расказаць пра ўсе, не хопiць слоў,

Сярод iх ёсць чароўны пiк высокi,

Якому назва чыстая любоў.

 

Пiк не заўжды на сонцы ярка ззяе,

Бо часам надыходзiць хмар вэлюм,

Тады душа, як рану, адчувае

Бясконцы i няўмольны цяжкi сум.

 

5.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4477     АНТЫПОД КАХАННЯ

 

Каханне, як касцёр з лаўжу, згарэла,

Здалёк не зразумець усiм: чаму?

А справа ў тым, што кволым было цела,

Дапамагчы не здолела яму.

 

Згарае платанiчнае каханне,

Хаця высокiм быў яго палёт,

Яго руйнуе палкае жаданне,

Ператварае хутка ў антыпод.

 

7.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4498     СМАК КАХАННЯ

 

Смак кахання заўжды да спадобы,

Ды чамусьцi праходзiць яно,

Калi будуць празмерныя спробы,

Брыдкiм стане любое вiно.

 

Нават з сонечнага вiнаграду,

Як задужа – страчаецца смак,

I ў каханнi пазнаць можна здраду,

Як заўсёды казаць толькi «так».

 

10.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4499     ХВАЛI КАХАННЯ

 

Каханне. Ў iм бальзам ёсць i атрута,

I шчасце, i маркота ад нягод,

I радасць, i вялiкая пакута,

I горкае падзенне, i узлёт.

 

Мяняецца яно заўжды, як хвалi,

То полымя гарыць, то чад i дым,

Ды хочацца ўсё роўна, каб кахалi,

I сталым, i занадта маладым.

 

10.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4508     БАЧЫЛI ВОЧЫ

 

З г…. не выляпiць цукеркi,

Пацерпiць справа поўны крах,

Хаця дадаць ў яго пацеркi,

Застанецца паганы пах.

 

Ганебным будзе лёс жаночы,

Сукном не здатна стаць радно,

Ды бачылi, што бралi вочы,

….ом застанецца ....о.

 

11.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4514     НЕ ЎСЯЛЯКI

 

Саспелi яблыкi чырвоныя, як макi,

Дзябёлыя, прыгожыя плады,

Але сабе iх назрываць не мог ўсялякi:

То непрыгожы, то немалады.

 

Але жыве краса чароўная да  часу,

Любы бясконцым не бывае цуд,

Вiселi доўга, ды пападалi адразу,

Ператварылiсь яблыкi у бруд.

 

12.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4529     АКIЯН ПАЧУЦЦЯЎ

 

Пачуццяў ў душы больш, чым акiян,

Як ў жнiўнi каласоў на жытнiм полi,

Любоўны пачынаецца раман,

Пачуццi прачынаюцца паволi.

 

I рэўнасць кране сэрца, i туга,

Трывога, цяжкi сум i хваляванне,

Нясе пачуццяў столькi, як мага,

Заўжды з сабою палкае каханне.

 

13.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4532     ЛЮБОЎНЫ ТУПIК

 

Нялёгкiя любоўныя дарогi,

Вакол iх шмат, ды па якой iсцi,

Не стукала каб сэрца ад трывогi,

Знайсцi любоў i шчасце каб ў жыццi.

 

Каго паслухаць: сэрца або розум,

Або душы няшчаснай немы крык?

Шукае выйсце вельмi цяжкi роздум,

Не трапiць у любоўны каб тупiк.

 

13.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4533     ЗАЛАТЫЯ ЯБЛЫКI

 

Залатыя яблыкi кахання,

З часам iх саспее цэлы сад,

Але хто ў знямозе ад чакання,

I зялёны яблык з'есцi рад.

 

Шлях да шчасця ежа не адкрые,

З часам яблык быў бы залаты,

Можа толькi быць дызентырыя,

З'есцi як зялёныя плады.

 

13.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4536     СУП

 

Раней што з'есцi, жыжку або мяса,

Як супам пачастуюць на абед,

Каб адчувалась  дзiўная украса,

Каб заставаўся прыгажосць след?

 

Як з мяса пачынаць сваё каханне,

То не да смаку будзе лыжка круп,

Бязглуздае, пустое спадзяванне,

Што з часам будзе да спадобы суп.

 

13.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4540     КАХАНАЯ

 

Заўжды гарэзе можна быць каханай,

Калi закон любы яе капрыз.

А як сябе паводзiць нежаданай,

Калi ў каханнi нават знiк абрыс?

 

Змяняць каханне здатна моцна звычкi,

Гаворыць «Так», дзе гаварыла «Не»,

Каханне, як у злодзея адмычкi,

Каханая заўсёды у цане.

 

13.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4542     ВЫПАДАК

 

Калi саспеў ўжо яблычак кахання,

Ды не дастаць, бо рост малы яшчэ,

То яблыню сякуць без шкадавання,

Што лёс знявечыў, сорам не пячэ.

 

А яблыня плады магла даць з часам,

Дачка бы нарадзiлась або сын,

I па жыццю iшлi з каханай разам,

Знявечыў лёсы выпадак адзiн.

 

13.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4571     ШКОЛА КАХАННЯ

 

Памылкi можна дапускаць ў дыктоўцы,

Куды Калумб i Магелан плылi,

Ў чарчэннi i фiзiчнай падрыхтоўцы,

Ды нельга памыляцца у любвi.

 

На жаль, зусiм няма падобнай школы,

Было б занадта добра мець яе,

Ў любоўнай падрыхтоўцы кожны кволы,

Бо веды толькi вулiца дае.

 

16.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4654     БОЛЬ У СЭРЦЫ

 

Каханне – нiбы крылы жураўля,

Дае узлёт вялiкi або малы,

Але яно бязлiтасна пасля

Кiдае з вабнай вышынi на скалы.

 

I чым вышэй палёт i саладзей,

Чым большую душы даваў патолю,

Тым драматычней вынiкi падзей,

Тым болей ад яго у сэрцы болю.

 

28.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4696     МIЛЫ РАМОНАК

 

Розум сэрца пераможа

Цi пяшчотаю кране?

Хай рамонак паварожа:

Пакахаць яго цi не?

 

Ўсё здаецца простым звонку,

Ды нялёгка для душы,

Веру мiламу рамонку

I прашу: «Лепш «Так» скажы».

 

3.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4742     ЗНIКАЕ МЭТА

 

У душы толькi хмурнае неба,

Хоць заўжды будзе сонейка ззяць,

Пад нагамi хiстаецца глеба,

Калi лёс не даў змогi кахаць.

 

I знiкае, як зоркi ўдзень, мэта,

Няма сiл выйсце з нетраў шукаць,

Як пяшчотай душа не сагрэта,

Калi лёс не даў шчасця кахаць.

 

9.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4744     ЛАСКАВЫ ВЕТРЫК

 

Падзьме ласкавы ветрык

У мой збалелы бок,

Зайду ў кахання нетры,

Як быццам незнарок.

 

Нап'юся асалоды,

Як добрага вiна,

Не падмануць прыроды,

Бо з досведам яна.

 

9.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4773     КАХАННЕ I МАРАЛЬ

 

Мацней iдэалогiй i маралi,

Любоў яшчэ нiхто не перамог,

Бо толькi людзi правiлы стваралi,

А творца цела сам вялiкi Бог.

 

Таму няма саромнага нiчога,

Хоць плётка, як змяя, паўзе, на жаль,

Дано жаданне палкае ад Бога.

Як сумясцiць каханне i мараль?

 

17.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4789     ЗЛОЎЖЫВАННI

 

Заўсёды замiнаюць злоўжываннi,

Хаця iх i трываюць да пары,

Яны прыносяць гаркату ў каханнi,

Чужымi могуць стаць ад iх сябры.

 

Найлепей трэба мець i такт, i меру,

Не гаварыць занадта горкiх слоў,

Зусiм не страцiць каб ў сяброўства веру,

I на нянавiсць не змянiць любоў.

 

22.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4815     ПIСАГI НА СЭРЦЫ

 

Ад землятрусу не знайсцi ратунку,

Квiтучыя знiшчае гарады,

Ў якiм ён распаўсюдзiцца кiрунку,

Застануцца жахлiвыя сляды.

 

Здараецца каханне, як навала,

Ад роспачы, абразы i тугi,

Як гора доўгi час душу знiшчала,

Застануцца на сэрцы пiсагi.

 

26.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4816     ЦЯЖКI СУМ

 

Гучыць ў душы кахання голас звонкi,

Здаецца, ён нiколi не мiне,

Пацвердзяць толькi белыя рамонкi,

Кахае ён пяшчотна або не.

 

Пялёсткi з часам звянуць у рамонка,

I белы не спатрэбiцца вэлюм,

Са шчасцем не адкрылася скарбонка,

Застаўся толькi горкi цяжкi сум.

 

26.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4817     АСЕННI ПЛАЧ

 

Восень горка плакала дажджом,

Хутка згасла летняя уцеха,

Прыгажосць яе здавалась сном,

Нават не гучала болей рэха.

 

Сонечны праменьчык не кране,

Толькi варта жалю спадзяванне,

Плач ў душы асеннi, бо ў мяне

Разбурылась добрае каханне.

 

27.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4822     ЖОРСТКI ВЫНIК

 

Сум на душы расплыўся, як туман,

I сонца шчасця затулiлi хмары,

Бо драмаю закончыўся раман,

I агалiлi сутнасць сваю мары.

 

Няма больш нi пяшчоты, нi цяпла,

Вясна ў садах абсыпала пялёсткi,

I восень з сумам да мяне прыйшла,

Ад летуцення вынiк вельмi жорсткi.

 

28.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4858     ТРЭБА КАХАЦЬ

 

Калi ў душы кахання ураган,

Ўзляцець у неба сiняе ахвота,

Але, калi прачытаны раман,

Гняце бясконца цiхае балота.

 

Цудоўна адчуваць прыгожы ўзлёт,

Бо хочацца пазнаць вышынi неба,

Бо на душы тужлiва ад балот,

Таму заўжды кахаць пяшчотна трэба.

 

2.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4872     КАБ НЕ ЗГАСЛА НАДЗЕЯ

 

Хай хвалi грукочуць у бераг ракi,

Маланкамi ззяюць нябёсы,

Хай здрадзяць каханыя i сябрукi,

Ды з часам мiнаюць пагрозы.

 

Каханне, як кветка, квiтнець будзе зноў,

I ветрык ласкавы павее,

I прыйдзе падтрымка ад новых сяброў,

Каб толькi не згасла надзея.

 

5.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4938     ЗАВIРУХА СЛОЎ

 

Закружыла завiруха

Толькi з трох падманных слоў,

Бо заўжды iдзе праз вуха

Спадзяванне на любоў.

 

Была жартам завiруха,

Снег растаў i збег вадой,

Не любоў прыйшла, а скруха,

Апынуўся снег бядой.

 

15.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4949     КЛАДКА

 

Кладка памiж берагамi

Вельмi моцнаю была,

Ды абшарпалась нагамi,

Хутка трэшчыну дала.

 

Сэрцы кладка спалучала,

Ды па ёй прайшоў другi,

Кладку плынню паламала,

Разышлiся берагi.

 

17.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4964     КАРАНI КАХАННЯ

 

Здарыцца выпадковае спатканне,

Што закране душу да глыбiнi,

Мажлiва, з яго вырасла б каханне,

Ды вiльгацi не мелi каранi.

 

Не стала явай радасная мара,

Бо не знайшлось патрэбных цёплых слоў,

Здавалась, надыходзiць ужо хмара,

Любоўны дождж чамусьцi не пайшоў.

 

20.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4965     ЗНЕМАГАЮ Ў БАРАЦЬБЕ

 

Калi ў душы запалiцца агонь,

Прыемным можа стаць i развiтанне,

Бо у далонь бяру тваю далонь,

Iнакш кранацца не дае каханне.

 

I адпускаць не хочацца цябе,

Чым гарачэй каханне – болей цноты,

Я знемагаю ў цяжкай барацьбе,

Бо iншай вельмi хочацца пяшчоты.

 

20.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4974     ДУХОЎНАЕ КАХАННЕ

 

Нi ўдзень няма спакою, нi ўначы,

Бо з мрой пабудавала сабе царства,

Хачу яго каханне зберагчы,

Не ведаю прыдатнага лякарства.

 

Духоўнае каханне – нiбы дым,

Далонямi яго злавiць хацела,

Цяпер з надзеяй думаю аб тым,

Каб у бядзе  дапамагала цела.

 

21.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4986     ПАРАДА РАМОНКАЎ

 

Разбеглiся сцежкi па долi,

Не знаю, якою пайсцi,

Дзе болей любвi i патолi,

З кiм крочыць далей па жыццi.

 

Дзе шчасця цудоўныя гронкi,

А дзе ў душу прыйдзе зiма,

Дадуць хай параду рамонкi,

Не ведаю, пэўна, сама.

 

23.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4987     ШЧАСЦЕ З ГОРАМ

 

Я па тонкай кладачцы iду,

Пада мною коцiць хвалi рэчка,

На той бок удала перайду,

Або скiне ўнiз з каханым спрэчка.

 

У кахання вельмi цяжкi лёс,

Я iду па кладцы крокам скорым,

Бо каханне з радасцi i слёз,

Шчасце, перамешанае з горам.

 

23.01.2001

 

File 3     Home Page

 

5009     КЕПСКI СУСЕД

 

Вясной было цудоўна, цяжка летам,

Здараецца такое у бяроз,

Бо дуб жаданы кепскiм стаў суседам,

I не галубiў больш пяшчотай лёс.

 

26.01.2001

 

File 3     Home Page

 

5030     ТУМАН З МРОI

 

Здаваўся чыстым, як раса, раман,

I месца ў iм не знойдзецца пакутам,

Ды з мроi як рассеяўся туман,

То ява апынулась з чорным брудам.

 

31.01.2001

 

File 3     Home Page

 

5031     ШЛЯХI КАХАННЯ

 

Вядзе каханне шляхам ўзлёту

Або нязносных цяжкiх ран,

Бо лёс на шлях кiдае слоту,

Дождж, снег, пранiзлiвы туман.

 

31.01.2001

 

File 3     Home Page

 

5042     ПЛЫНЬ КАХАННЯ

 

Прыйдзе каханне калi да пары,

Цяжка прайсцi яго школу:

Плынi нiяк не адолець гары,

Толькi збягае да долу.

 

2.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5061     УЛАСНАЯ ВIНА

 

Каханне – жыцця прыгажосць i аснова.

Ззяць будзе яно цi мiне?

Прыходзiць заўсёды ў душу выпадкова,

Знiкае па ўласнай вiне.

 

5.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5083     НЕ ПРАЦЯГНУЛАСЯ

 

Было, як цуд, прыгожым ранне,

Ды цвет пад моцным лiўнем змок,

Не працягнулася каханне:

З тычынак змыла ўвесь пылок.

 

8.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5086     ПАЛАЦ З ЛЁДУ

 

I палац, i долю з мёду

Абяцаў каханы мой,

Апынуўся палац з лёду,

Бо кахаў мяне зiмой.

 

9.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5087     ГОРАЙ IРЖЫ

 

Любоў яднае, як электразварка,

Метал суцэльным ад яе стае,

Ды горш iржы памiж каханых сварка,

Хоць шво, як сталь, а трэшчыну дае.

 

9.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5117     НЕ РАЗГЛЯДЗЕЦЬ

 

Вакол раскiнуўся туман,

Iмжа вiсiць, абрыдла слота,

Не разглядзець шлях: дзе падман,

А дзе цудоўная пяшчота.

 

15.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5140     ЧАС РАЗЛУКI

 

Я рукi пакладу табе на плечы,

Ў блакiт вачэй глыбокi пагляджу.

Разлукi час збярог або знявечыў

Тваю, як росы, чыстую душу?

 

19.01.2001

 

File 3     Home Page

 

5164     ЦАНА КАХАННЯ

 

Каханне падобна вiну,

I цягне к сабе, як прынада,

Ды хутка страчае цану,

Як надта яго забагата.

 

22.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5165     НЯЛЁГКАЯ НОША

 

I замець прыйдзе, i пароша,

Не ўсё ў гаi спеў салаўя,

Каханне – нялёгкая ноша,

Ды цягнуць яе, бо свая.

 

22.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5167     ЗГАС АГОНЬ

 

Рана вiхуры прынеслi марозы,

Iх адчувае далонь,

Лёдам становяцца думкi i слёзы,

Згас у кахання агонь.

 

23.02.2001

 

Апошні верш     File 3     Home Page