3. Замест полымя ў сэрца прыйшлі халады. (54 верша)

3. Замест полымя ў сэрца прыйшлі халады. (54 верша)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

5169     НАВАЛЬНIЦА

 

Часта вясна сэрцу любая снiцца,

Подыхi цёплых вятроў,

Бо нечакана прыйшла навальнiца

I разбурыла любоў.

 

23.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5173     ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА

 

Я чула аб дзiўнай, як цуд, асалодзе,

I ў нетры кахання зайшла,

Каб папапраць-кветку знайсцi пры нагодзе,

Спаткалась адна крапiва.

 

23.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5182     ВОДАР КАХАННЯ

 

Каханне пiлi з срэбраных крынiц,

I адчувалi дзiўны смак малiны,

Цудоўны водар чэрвеньскiх сунiц

Знiк, бо няма яго у журавiны.

 

24.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5189     ЧАРОМХАВЫ ХОЛАД

 

Бэз адцвёў, чаромха халадзiла,

Сэрца знемагае ад тугi,

Бо сваё каханне я згубiла,

Цвет яго зламаў сабе другi.

 

26.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5213     КАСЦЁР КАХАННЯ

 

Каханне урок дасць суровы

Цi ўзнёсласць ўздымае душу,

Ў кастры яго добрыя дровы

Або абэрэмак лаўжу.

 

1.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5218     ГАЛАВЕШКА

 

Пагасла вогнiшча, ды галавешка тлее,

Нястрымна толькi без агню чадзiць,

Але яна выдатна полымем сагрэе,

Старанна як яе паварушыць.

 

2.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5228     АЗБУКА ЛЮБВI

 

Аднолькавая азбука любвi,

Ды iншую цяпер цалуе першы,

З другiм паўторна азбуку прайшлi,

Ён пiша прозу, дзе складалiсь вершы.

 

4.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5239     ЛЮБЫ ШЛЯХ

 

Шлях скончыўся для сэрца дарагi,

Ён быў жаданы i бясконца любы.

Засыпала мяцелiца шляхi,

Як выбраць той, што не вядзе да згубы?

 

6.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5243     КВЕТКI ЦНОТЫ

 

Шукаў лугi ў цудоўных кветках цноты,

Але вакол пейзаж зусiм другi:

Нялюбыя смярдючыя балоты,

Цi бiтыя, аж пыл iдзе, шляхi.

 

6.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5244     ЗОРАЧКА

 

Зорачка, любая, мiлая

Вабiла цудам здалёк,

Доля прыйшла нешчаслiвая,

Нiшчыць агнём незнарок.

 

6.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5250     МАГУТНАЕ I МОЦНАЕ

 

Ўсё слабае зрастае i сталее,

Але, калi праходзiць шмат гадоў,

Магутнае i моцнае слабее,

Ржавее сталь, сяброўства i любоў.

 

8.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5258     ЗНЯВАГА

 

Душа пакутуе ад жорсткай знявагi,

Ад горкiх няправедных слоў,

Ды горай, калi не звяртае увагi

Каханы зусiм на любоў.

 

9.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5268     ТУМАНЫ

 

Шукаю адзiны шлях сэрцу жаданы,

Каб шчасце i радасць знайсцi,

Але замiнаюць бясконца туманы,

Iх нельга нiяк абысцi.

 

11.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5296     ПОДЛАСЦЬ

 

Жыццёвы шлях у нетрах заблукаў,

Ды неабходна разысцiся годна,

Кахаў, ды вельмi подла ашукаў,

Хай ненавiдзiць лепш высакародна.

 

15.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5300     СВЕТЛЫЯ СНЫ

 

Вясна – пара надзей i светлых сноў,

Але чаму прыходзiць хутка восень?

Хацела мець яскравую любоў,

Ды хмары затулiлi ў душы просiнь.

 

15.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5326     ЛЕПЕЙ СЕРАБРО

 

Калi на медзi пазалота,

Здалёк здаецца, што дабро,

Каханне пройдзе i пяшчота.

Мо лепей выбраць серабро?

 

18.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5338     ЗЗЯЛI ЗОРАЧКI

 

Ззялi зорачкi ўначы,

Слалася калоссе,

Ды каханне зберагчы

Мне не удалося.

 

20.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5339     УРОК КАХАННЯ

 

Каханне вельмi жорсткi дасць урок,

Ды сэрца прагна ў другi раз кахае,

Так да святла iмкнецца матылёк,

Хоць полымем i крылы абпякае.

 

20.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5362     МIЖ КРЫГ

 

Хiсткi човен у кахання,

Бо вяслуюць удваiх,

Здатны даць расчараванне,

Калi шлях iдзе мiж крыг.

 

25.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5370     ТОЛЬКI ПОПЕЛ

 

Хоць полымя i грэе, i натхняе,

Ля вогнiшча пабыць прыемна зноў,

Ды з часам толькi попел пакiдае,

Як полымя, гарачая любоў.

 

26.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5373     ЛIСТЫ КАХАННЯ

 

На душы цяпер спакой i цiша,

Хваляваў раней, як бура, ты,

Полымя лiсты кахання лiжа,

Любыя, пяшчотныя лiсты.

 

27.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5374     НIБЫ ЛЕТУЦЕННЕ

 

Спее непаметна за iмгненне,

Не пабачыць i не патрымаць,

Ды каханне, нiбы летуценне,

Здатна непаметна i знiкаць.

 

27.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5375     НЕ ГАРАЧЭЙ

 

Даўно прайшлi часы лучыны,

Ёсць электрычнасць для начэй,

Не печы грэюць, а камiны,

Ды не кахаем гарачэй. 

 

27.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5410     «НЕ» ЦI «ТАК»?

 

Як «Не» казаць, крок, мабыць, да бяды,

Пытанне можа больш не паўтарыцца,

Не выпадае «Так» казаць заўжды,

Бо можна непапраўна памылiцца.

 

1.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5417     АПТЫМАЛЬНЫ ШАНС

 

Каханне ўсiм без перашкоды

Дае свой аптымальны шанс,

Ды шчасце маюць не заўсёды,

Бо лiчаць – толькі быў аванс.

 

1.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5450     ВЫПРАБАВАННЕ

 

Заўсёды лёс дае выпрабаванне,

Бо шчасце здабываюць ў барацьбе.

Адбудзецца пяшчотнае каханне

Або, як быццам, не было цябе?

 

4.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5462     ЦЯЖКIЯ ПЫТАННI

 

Жыццё ставiць цяжкiя пытаннi,

I на iх няпроста даць адказ,

Ўсе яны – пра вады у каханнi,

Ды кахаць нiхто не вучыць нас.

 

6.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5487     ПАВУЦIНКА

 

Заўжды здараецца замiнка,

Як на прыкмеце любых шмат,

Каханненiбы павуцiнка.

А як зрабiць з яе канат?

 

10.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5552     ЗАПЫТАННЕ

 

Каб не мець расчаравання,

Боль душы не адчуваць,

Лепш адкрыта пра каханне

Прыгажуню запытаць.

 

17.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5560     СЛАБАЯ ЛЮБОЎ

 

Вабiць дуб, ён статны i высокi,

Але многа пыхi у дубоў,

Да яго зрабiць iмкнуцца крокi,

Таму ў яго слабая любоў.

 

18.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5563     ПРЫЗЕМЛЕНАЯ ЛЮБОЎ

 

Ад воблака узнёсласць, не ад хмары,

Бо пойдзе дождж, вада збяжыць у роў,

Заўсёды не такая, як у мары,

Прыземлена ў сапраўднасцi любоў.

 

18.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5567     ПУСТАЦВЕТ

 

Вясна падарыла каханне i летам

Чакала салодкiх пладоў,

Але апынулась яно пустацветам,

З падманных складалася слоў.

 

19.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5585     ЦЯЖКI ВЫБАР

 

Разбеглiся ва ўсе бакi дарогi,

I цяжкi выбар мучыць зноў i зноў.

Не ведаю, дзе горкiя трывогi,

А дзе чакае палкая любоў?

 

20.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5595     ЦЕНЬ НА ДУШЫ

 

На душу ляглi густыя ценi,

Хоць буяе кветкамi вясна,

П'ю тугу пакуты, тым не меней,

Бо ў каханнi чорная мана.

 

21.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5602     ПЛАТА ЗА ДАБРЫНЮ

 

Была вясна, i яблыня кахала,

Увосень аж згiналась ад пладоў,

Але бяду за дабрыню спаткала:

Ад перагрузкi расшчапiўся ствол.

 

22.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5605     БУКЕТ ЖЫЦЦЯ

 

Не пазнаць ў бутоне прыгажосцi,

Як яшчэ ён не пачаў цвiсцi.

Кветка дабрынi цi кветка злосцi

Можа у букет жыцця ўвайсцi?

 

22.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5609     ЧАРОЎНЫ АКIЯН

 

Прыйдзе час, адкрыецца прастора

Ў радасны чароўны акiян,

Ён дасць змогу зведаць вельмi скора,

Што каханне – здрада i падман.

 

24.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5617     ЛЮБОЎ У НЕПАГАДЗЬ

 

Дождж iшоў на белае суквецце,

Хмары насувалiсь зноў i зноў,

А пасля зрываў пялёсткi вецер,

Кепская у непагадзь любоў.

 

25.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5645     ЦАНА КАХАННЮ

 

Саспеюць цi не плады дзiўныя летам?

Раскiнула кветкi вясна.

Цi цвет упадзе на зямлю пустацветам?

Якая каханню цана?

 

29.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5650     ПАМЫЛКА Ў КАХАННI

 

Памылак шмат ў дыктантах i ў жыццi,

Ў двух соснах часам доўжацца блуканнi,

Ды можна цяжкi лёс сабе знайсцi,

Калi памылка стрэнецца ў каханнi.

 

30.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5674     ШЛЯХI КАХАННЯ

 

Фiяска здарылась ў каханнi,

Але успамiн дарагi,

Сустрэлiся на скрыжаваннi

I зноў разышлiся шляхi.

 

3.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5711     ГОДЗЕ

 

Штогод квiтнела яблынька, ды годзе,

Няма на ёй нi кветак, нi лiсткоў,

Заўсёды так здараецца ў прыродзе:

Сканчаецца i палкая любоў.

 

7.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5724     ВЯСНОВАЕ КАХАННЕ

 

Вясной здавалась рэчка морам,

Але ў душу прыйшоў адчай,

Вясновае каханне з горам,

Бо мора стала, як ручай.

 

9.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5755     СЭРЦА ЗАКАХАНЫХ

 

Хоць ведаюць, што скончыцца паганым,

Бо прыклады падставы не даюць,

Непадуладна сэрца закаханым,

Замужжа клiча, i таму iдуць.

 

14.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5768     ЧАС ЗАВЯДАННЯ

 

Вясна падарыла каханне,

Ўраз лета пранеслась затым,

Яно ў смутны час завядання

Спадае лiстом залатым.

 

15.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5772     КВЕТКI КАХАННЯ

 

Цвiтуць амаль бясконца кветкi ружы,

I на купалле папараць ўначы,

Адных каханне безупынна кружыць,

Другiм яго нiяк не зберагчы.

 

16.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5775     СНЕГ ЦВЕТУ

 

Вясновы час ураз прабег,

Яго не звяжаш ланцугамi,

Душа балiць, бо цвету снег

Ляжыць, як смецце, пад нагамi.

 

17.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5799     ПАХМУРНАЯ ДУША

 

Сеткаю вiсiць iмжа,

Ветру завыванне,

Стала пахмурнай душа,

Скончылась каханне.

 

19.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5826     СКРЫЖАВАННЕ

 

Выйшла я на скрыжаванне,

Выбраць не магу:

Стрэну дзе сваё каханне,

Дзе знайду тугу?

 

24.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5867     ЧЫСТЫ ГУК

 

Гучыць ў душы чароўная струна,

Ёй чысты гук дае заўжды каханне,

Ды з часам рвецца цi хлусiць яна,

Нязванае прыйдзе расчараванне.

 

30.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5886     ШЛЯХ КАХАННЯ

 

Заўжды сканчаюцца калiсьцi ўсе шляхi,

Такi канец любога пачынання,

Шкада, як скончыцца для сэрца дарагi

Цудоўны, як вясёлка, шлях кахання.

 

1.06.2001

 

File 3     Home Page

 

5915     СПАДЗЯВАННЕ

 

Заўжды на шчасце спадзяванне

Здаецца скарбам залатым,

Калi няспелае каханне,

Яно развеецца, як дым.

 

4.06.2001

 

File 3     Home Page

 

5936     КВЕТКI КАХАННЯ

 

Калi няма дажджу – ў тузе палеткi,

Знiкае з iх чароўная краса,

Зусiм не ссохлi каб кахання кветкi,

Хай часам выпадае хоць раса.

 

7.06.2001

 

File 3     Home Page

 

5961     ПАВУЦIНКА

 

I ў моцнага кахання ёсць замiнка,

Ды ад яе пазбаўлюся наўрад,

Прыцягвае яно, як павуцiнка,

Лепш каб цягнула моцна, як канат.

 

11.06.2001

 

Апошні верш    File 3      Home Page