Гарката вышэйшай асалоды... (72 вершы)

Гарката вышэйшай асалоды... (72 вершы)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

197     ПЛАТАНIЧНАЕ КАХАННЕ

 

Адразу палка пакахала,

Цяпер жыву адным табой,

Мо, лепш цябе б не сустракала,

Каханы мой, жаданы мой!

 

Ды лёс бязлiтасна смяецца,

Спакою для душы няма,

I сэрца надта гулка б'ецца,

Мо, твой адказ чакаць дарма?

 

Ў душы пяшчота i турбота,

Расчараванне, радасць, боль,

Хутчэй пабачыцца ахвота,

Ды, як сустрэнуся з табой?

 

То ззяе мне прамень надзеi,

А то ў душы адзiны змрок,

Стамiлi горкiя падзеi,

Зрабi хутчэй насустрач крок!

 

Хто платанiчнага кахання

Не будзе з болем адчуваць,

Не прыйдзе ў сэрца даравання

I па-сапраўднаму кахаць.

 

Душа – скарбнiца дарагая,

I боль, i радасць дасць жыццё,

Каб не была яна пустая

Складу сваё ў ёй пачуццё.

 

1.10.1993

 

File 4     Home Page

 

284     ПРЫЗНАННЕ

 

Нанесла жорстка, прама ў сэрца, рану,

Ад болю аж прыходзiцца стагнаць,

Я ўспамiнаць цябе не перастану,

Хачу адну, жаданую, кахаць.

 

З табою назаўжды не развiтаўся,

Мо, пакахаеш ты праз час мяне?

Ў тваю красу шалёна закахаўся,

I часта любы вобраз бачу ў сне.

 

Кахаю палка i хачу сустрэцца,

Бо полымя ў маёй душы гарыць,

Ты можаш ад майго цяпла сагрэцца,

Хачу агонь кахання падарыць.

 

Скажу, цябе пяшчотна як кахаю,

Каб запалаў ў тваёй душы касцёр,

Дзяўчат багата, ды адна такая

Недасягальная вяршыня гор.

 

Цябе сваiм каханнем не зняволю,

Ты любага па сэрцу выбiрай,

Агульную з табой хачу мець долю,

Майго кахання цуд не разбурай!

 

Душа ў пакуце, змучыла чаканне,

Паверыць у адданасць папрашу,

Хачу, нарэшце, каб маё прызнанне

Пасеяла любоў ў тваю душу!

 

14.11.1993

 

File 4     Home Page

 

299     АГОНЬ КАХАННЯ

 

Хай неба голас мой хутчэй пачуе,

Каб сэрцу не прыйшлось пакутаваць,

Я не жадаю пакахаць любую.

Табе каханне хочацца аддаць!

 

Тваё каханне – нiбы нагарода,

Ды, як яе магчыма атрымаць?

Калi пакуты зменiць асалода,

I колькi сэрцу трэба пачакаць?

 

Хоць дай надзею кволую адразу,

Душу хаця каб трошкi аблягчыць,

Кахаць працягла цяжка без адказу,

Гарачае каб сэрца не згубiць

 

Бо, як гарыць ў душы агнём каханне,

Агонь цуд дзiўны здатны спапялiць,

Калi не згасiць полымя прызнанне,

То попел можа ад кахання быць.

 

Каханню замiнаюць перашкоды,

Прыходзiцца нялюбым адмаўляць,

Ў каханнi толькi так было заўсёды,

Жадаюць ўсе прыгожых выбiраць.

 

Як разам моцна два кастры палаюць,

I полымя становiцца ярчэй,

Бязмежнасць шчасця любыя пазнаюць,

Няхай кастры запаляцца хутчэй!

 

23.11.1993

 

File 4     Home Page

 

377     ДАЛЁКАЯ ЗОРКА

 

Я неаднойчы марыў аб табе:

Прыгожай, белатварай, сiнявокай,

Пакуль яшчэ душа мая ў журбе,

Ты стала маёй зоркаю далёкай.

 

Наблiзiцца хацеў к табе не раз,

Каханню каб надаць i моц, i крылы,

Чакаў: сустрэну радасны адказ,

Ды чуў заўжды аднолькавы, нямiлы.

 

Кахаю, ды трываць яшчэ магу,

I ты мяне цяплом сагрэеш з часам,

Святло далёкай зоркi зберагу,

Надзею пешчу: ўрэшце, будзем разам!

 

Ды на красу гляджу пакуль здалёк,

Чаруе платанiчнае каханне,

Але яшчэ зраблю рашучы крок,

Каб аба мне змянiла меркаванне.

 

Ў душы нязгасны доўжыцца пажар,

Гляджу на непаўторны цуд дзявочы,

На белы, ў залатых кучарах, твар,

На сiнiя, нiбы азёры, вочы.

 

Нясуць кахання крылы ўвышынi,

Каб дакрануцца да жаданай зоркi,

Але бягуць бязрадасныя днi,

Бо вынiк ад майго кахання горкi.

 

13.10.1994

 

File 4     Home Page

 

385     КАХАННЕ БЕЗ АДКАЗУ

 

Не трэба мне твайго кахання,

Бо iншую кахаю сам,

Абодвум цяжка ад чакання,

Абодвум вельмi горка нам.

 

Кахаць няпроста без адказу,

Журбы шмат ў сэрцы i надзей,

Хоць зразумела не адразу,

Але няма яго чысцей.

 

Каханне – сэрцу асалода,

Пачуццяў радасных вянец,

Але, як надыходзiць згода,

Настане чысцiне канец.

 

Здалёк каханая – святая,

Прыемна на яе глядзець,

Яна – як зорка залатая,

З ёй поруч можна ўраз згарэць.

 

Калi душа не пажадае

Вянец пачуццяў адчуваць,

Няхай каханых выбiрае,

Адмовы каб не атрымаць.

 

Няма адказу на каханне,

Але яно агнём гарыць,

Неўтаймаванае жаданне

У змозе шчасце падарыць!

 

2.11.1994

 

File 4     Home Page

 

417     ЛЮБОЎНЫ ПЛАЧ

 

Мой каханы, ты мяне паклiч!

Птушкаю жадаю прыляцець,

Згодна нават крылы абпалiць,

Яркай знiчкай уначы згарэць.

 

Я кахаю, дай хутчэй адказ,

Бо чакаю сцiпла доўгi час,

Хочацца, каб добра было ў нас,

I чаканне скончылася ўраз.

 

Без цябе мне цяжка нават жыць,

Радасць больш няздатна адчуваць,

Ды марудна вельмi час бяжыць.

Хочацца кахаць, кахаць, кахаць!

 

Спадзяваюсь i чакаю я,

Сумаваць не вечна мне ў бядзе,

Зараз доля горкая мая,

Месца не знайду нiяк нiдзе.

 

Лепш не мардавацца i чакаць,

Але болей сiл ужо няма,

Бо бясконца хочацца кахаць,

Без цябе жыццё iдзе дарма.

 

Любы, ты пачуй маю тугу!

Хай душа адклiкнецца твая,

Без цябе жыць болей не магу,

Ад кахання памiраю я.

 

1.12.1994

 

File 4     Home Page

 

446     БОЛЬ КАХАННЯ

 

На сэрцы сум, трываць не маю сiлы,

Як ад хваробы, ад любвi балiць,

Жадаю страсна, каб, нарэшце, мiлы

Мог сэрца мне насустрач расчынiць.

 

Прыйшло каханне, як сiмптом хваробы,

Знайсцi дзе лекi, сэрца каб лячыць?

Яшчэ знаёмства не рабiла спробы,

Як мне самой з табой загаварыць?

 

Бо толькi ты даць можаш дапамогу,

З каханнем ў сэрцы надта цяжка жыць.

Як к твайму сэрцу я знайду дарогу,

Каб шчасце ад кахання мне здабыць?

 

Бо хочацца змянiць тугу на радасць,

Агнём як запалiць тваю душу?

Нiхто не дапаможа мне парадай,

Як перайсцi жаданую мяжу.

 

Цябе шалёна, горача кахаю,

Як цяжка ад кахання можа быць!

Але пакуль надзея не згасае,

Што ты каханне можаш падарыць.

 

Мне сэрца сум амаль перапаўняе,

Ты адгукнiсь, развей маю тугу!

Ты пакахай мяне, цябе чакаю!

Хоць ў сэрцы боль, чакаць яшчэ магу.

 

14.12.1994

 

File 4     Home Page

 

461     БЫЦЬ ЧУЛЛIВЫМ

 

Спазнiлася, не трэба спачування,

Няўтульна мне ад спачувальных слоў,

З душы зляцела палкае каханне,

Як восенню пажоўклы лiст з дубоў.

 

Вясною сэрца грэла спадзяванне,

Але да зоркi не дастаць рукой,

Магло цудоўна расквiтнець каханне,

Бо ў сэрцы быў бясконцы неспакой.

 

Ды ты адказу хуткага не дала,

I я працяглы час пакутаваў,

Другiх дзяўчат было вакол нямала,

Ды толькi сваю любую кахаў.

 

Каханне не даруе асалоду,

Калi на сэрцы крыўда ад яго,

Душа зазнае толькi боль i шкоду,

Каханне без адказу горш ўсяго.

 

Раней не падышло, а сёння мiла,

Цяпер сама наводзiш ты масты,

Пайшло каханне, нiякая сiла

Ўжо не адродзiць больш час залаты.

 

Каб у каханнi быць заўжды шчаслiвым,

Пачуцце iншых трэба шанаваць,

Быць да яго пяшчотным i чуллiвым,

Яму каб жоўтым лiсцем не спадаць.

 

19.12.1994

 

File 4     Home Page

 

543     МУКI КАХАННЯ

 

Знаходзiць дзе супакаенне?

Па любаму душа балiць,

Бо закахалася ў iмгненне,

Але з каханнем цяжка жыць.

 

Не ведае, што я кахаю,

Сама аб мары не скажу,

Кахаю, але гонар маю,

Не перайду дабра мяжу.

 

Але каму патрэбна пыха?

Жыць без яго я не змагу,

Няхай мне нават будзе лiха,

Сваё каханне зберагу.

 

Прызнаюсь, што яго кахання

Хачу, iначай не магу,

Жадаю хуткага спаткання,

Каб ў сэрцы пагасiць тугу.

 

Яму, напэўна, спадабаюсь

I будзем разам назаўжды,

На шанц цудоўны спадзяваюсь,

Здаюцца смелым гарады.

 

Не сплю, хвалююсь, хутка ранне,

Шапчу, што трэба мне сказаць,

Пакуль замучала каханне,

Ды шчасце любага кахаць.

 

30.01.1995

 

File 4     Home Page

 

681     ДЗЯКУЮ ЛЁС

 

Каханне палкае прыйшло,

I вельмi прагну твайго цела,

Але цудоўна б як было,

I ты каб любасцi хацела!

 

Цуд надзвычайны пакахаць,

Як ты пяшчотна паглядзела!

Цябе жадаю цалаваць!

Хачу, i ты каб захацела.

 

Прыемна дотык адчуваць,

Як да рукi маёй кранулась,

Цярплiва буду зноў чакаць,

Каб ты пяшчотна усмiхнулась.

 

Не пакахаеш хоць мяне,

Твой стан прыгожы не забуду!

Хай чарада гадоў мiне,

Кахання цуд я помнiць буду!

 

Удзячны застанусь заўжды,

Што мне каханне падарыла!

Хоць не кахала – не бяды,

Ды я адчуў кахання дзiва!

 

За шчасце дзякую свой лёс,

Што у жыццi з табой сустрэўся!

Ён цуд кахання мне прынёс,

Я ад цяпла твайго пагрэўся!

 

31.03.1995

 

File 4     Home Page

 

736     З ТАБОЙ

 

Цябе пабачыць рада я заўсёды,

Паклiч мяне хутчэй, каханы мой!

Я здолею любыя перашкоды,

Як птушка, прылячу, каб быць з табой.

 

Каханне толькi мной ў жыццi кiруе,

I страцiла душэўны я спакой,

Не ведаю, калi яго адчую,

Напэўна, як сустрэнуся з табой?

 

Чакаць нялёгка, ды душа чакае,

Прыйдзi, са мной хоць вечарок пастой!

Нялёгка тым, хто палка пакахае,

Цi застанусь на ўсё жыццё з табой?

 

Я сэрца не магу стрымаць зiмою,

Здарыцца што чароўнаю вясной?

Гатовая ў вiр скочыць з галавою,

Каб толькi быць, каханы мой, з табой!

 

Мяне таксама, можа, пакахаеш

I станеш ты, нарэшце, толькi мой?

Вясна iдзе, а ты не абдымаеш,

А хочацца шчаслiвай быць з табой!

 

Бо без цябе жыцця больш не ўяўляю,

Застацца мне не хочацца адной.

Цябе я моцна горача кахаю,

Хачу каханне падзялiць з табой!

 

18.04.1995

 

File 4     Home Page

 

738     ПАЖАР У ДУШЫ

 

Заззяла сонейка ў душы,

Яно мяне пяшчотна грэла,

Прыемна полымя гарэла.

Прашу, пажар мой не тушы!

 

Пажар затухне ад вады.

Пажар душы! Якое дзiва!

А ты яго вадой залiла.

Чаму так робiцца заўжды?

 

Праменне стала ўраз згасаць,

Кахання сонца закацiлась,

Цвiсцi пачуццю не здарылась.

А як без цвету пакахаць?

 

Пажар магутны не гарыць,

Бясследна скончылась навала,

Душа, як лёд, халоднай стала,

Ды кепска ёй халоднай быць.

 

Цудоўна радасна кахаць!

Я ад кастра кахання грэўся.

Няхай бы твой не загарэўся,

Ды мой навошта залiваць?

 

Замест агню – рака вады,

Кастру няпроста загарэцца.

Але прыйдзе мой час сагрэцца,

Мо, будзе кепска не заўжды?

 

19.04.1995

 

File 4     Home Page

 

739     ДАЛЁКАЕ СВЯТЛО

 

Ты вельмi цвёрда адказала: «Не!»

Вясна iдзе, ды, як зiмой, ўздыхаю.

Чаму не вельмi шанцавала мне?

Чаму я палка недатык кахаю?

 

Даступных вельмi многа ёсць ў жыццi,

Ды прапануюць толькi чары цела,

Але з душой хачу кантакт знайсцi,

Каб ўвышыню мая душа ўзляцела.

 

Браць не хачу, пагана што ляжыць,

Зусiм не трэба мне мэты даступнай,

Бо з мараю ў душы прыемна жыць,

Павек хоць мара будзе непрыступнай.

 

Згарыць каханне полымем няхай,

I нават попел ад яго астыне,

Але душа адчуе зямны рай,

Ён вабны, як аазiс у пустынi.

 

Каханне – як далёкае святло,

Якое зоркi з неба пасылаюць,

Яно, каб саграваць, i не дайшло,

Ды нават зоркi ў небе памiраюць.

 

Няхай каханне згасне назаўжды,

Але не трэба iншага цурацца,

Калi згарыць датла, няма бяды,

Паўторна можна ўзнёсла закахацца.

 

19.04.1995

 

File 4     Home Page

 

769     ЯШЧЭ НЕ ВЕЧАР

 

Калi спаткаецца каханне без адказу,

Нiколi не ўзгадуюцца плады,

Надзея кволая дасць горкую абразу,

Бо вырастае ўдосталь лебяды.

 

Ў душы ўзнiмаецца упарта пустазелле,

Дождж пройдзе або сеяцца iмжа,

Аб шчасцi марыў, спадзяваўся на вяселле,

Але сумуе ад бяды душа.

 

Хоць пустазелле ў душы шчодра вырастае,

Працягваю пакуль яшчэ кахаць,

Але нiколi ўжо адказ не атрымаю,

I пустазелле лепей карчаваць.

 

Даўно пачуцце недаспелае карчую,

Яно расце бясконца, на бяду.

Калi я волю сэрцу любую адчую?

Калi ўсю цалкам вырву лебяду?

 

Вясна прыйшла, зямля душы ляжыць пад парам,

Ды пустазелля яшчэ вельмi шмат,

Плады даўно любоўным знiшчаны пажарам,

Хутчэй закласцi лепей новы сад.

 

Яшчэ не вечар, другi год ў жыццi чакаю,

Зноў прыйдзе непаўторная вясна,

Другую ў iншы раз з адказам пакахаю,

Пяшчотна пакахае i яна.

 

27.04.1995

 

File 4     Home Page

 

1117     ПЕРШЫ КРОК

 

Запаланiлi душу маю мроi,

Ў сэрца прынеслi тугу,

Я зачакалась спаткання з табою,

Жыць без цябе не магу.

 

Вось i са мною каханне здарылась,

Бачыць цябе зноў хачу!

Я б да цябе, любы мой, прытулiлась,

Ды, як пабачу, маўчу.

 

Вось i мяне доля шчасця спаткала,

Шчасце сваё я цаню,

Крылы душа нечакана прыдбала,

Рвецца цяпер ўвышыню.

 

Доўга чароўнага стану чакала,

Ведала: прыйдзе ў душу,

Што не кахаю, мяне хвалявала,

Зараз па любым тужу.

 

Мроілась: радасць падорыць каханне,

Але ў душы толькi змрок,

Мне неабходна для шчасця спатканне,

Першы сама зраблю крок.

 

9.10.1995

 

File 4     Home Page

 

1154     ЯК ПАКАХАЦЬ?

 

Я ў твае вочы з радасцю гляджу,

Пабачыць каб агеньчыкi кахання,

Ды абыякавасць напоўнiла душу,

Маё было дарэмным спадзяванне.

 

Цябе пабачыў, спадабалась ты,

Прыйшло каханне, нiбы гром, адразу,

Дажджу няма, гром вабны быў пусты,

Каханне засталося без адказу.

 

Няпроста пераносiць для душы

Замест кахання горкую абразу.

Як не кахаеш, ласкавей скажы,

Цi на размову не хапае часу?

 

Не ведаю, як будзе у жыццi,

Але жадаю стаць табе шчаслiвай,

Я мроiў i тваю любоў знайсцi,

Была б маёй галубкай шызакрылай.

 

Не адбылося, буду шкадаваць,

Падрэзала майму каханню крылы.

Як мне цяпер другую пакахаць,

Мо буду зноўку для яе нямiлы?

 

29.10.1995

 

File 4     Home Page

 

1218     ШКОЛА ПАЧУЦЦЯЎ

 

Чаму нястрымна вабiць прыгажосць?

Не твайго поля ягада, вядома,

Ды моцна закахацца як прыйшлось,

Ў душы не радасць, а бяда i стома.

 

Каханне платанiчнае, няхай,

Але кругом ў каханнi перапоны,

Сустрэч i развiтанняў не чакай,

Ў каханнi надта жорсткiя законы.

 

Але душа iмкнецца да красы,

Пасрэднасцi нiколi не жадае,

Пачуцце на працяглыя гады

Ў душы шляхетнасць толькi пакiдае.

 

Не атрымаў ў каханнi хто адказ,

Не зведаў i сапраўднага кахання,

Калi ў душы стан прагi цалкам згас,

Прыходзiць хутка беднасць адчування.

 

Пачуццяў школа добрая заўжды,

Калi было каханне платанiчным,

Адказу не было i не бяды.

Якiм было каханне паэтычным!

 

26.11.1995

 

File 4     Home Page

 

1252     ГРЭЕ ДУШУ

 

Забыць цябе ўжо немагчыма,

Ты сэрца мне разварушыў,

Глядзiш халоднымi вачыма,

Чаму мяне не палюбiў?

 

Бо ад кахання пакутую,

Няўжо я горшаю была?

Ды выбраў ты зусiм другую,

А я бяду сабе знайшла.

 

Бо ад кахання сэрца плача,

Не ў сiлах я яго суняць,

Не да мяне прыйшла удача.

Як без адказу мне кахаць?

 

У сэрцы горыч адчуваю,

Не ведаю цяпер, як быць,

Каханне жорсткае бывае,

Бо не магу цябе забыць.

 

Ў душы i боль, i радасць маю,

Каханне у грудзях нашу,

Хоць без адказу, ды кахаю,

Каханне грэе мне душу.

 

9.12.1995

 

File 4     Home Page

 

1327     ДУБЛЁР

 

Прыйшло каханне хутка, як навала,

Ды ад яго бясконца цяжка мне,

Душу маю, як маг, зачаравала,

Але не кажаш мне нi «так», нi «не».

 

Памучыла мяне ты ўжо нямала,

Што закахаўся, шкадаваў не раз,

Гуляеш ты са мной, як кошка з салам:

Наелась i трымае пра запас.

 

Тваёй красой адразу паланёны,

Цяпер з сваiм каханнем ў барацьбе,

Яму хоць пасылаю ўсе праклёны,

Ды ўсё мацней кахаю я цябе.

 

Няпроста у каханнi быць дублёрам,

Хаця цудоўна любую кахаць,

Але не пакараецца прастора,

Ёсць крылы, ды не прыйдзецца лятаць.

 

Не радасць ад кахання, толькi гора,

Калi не кажуць «так», не кажуць «не»,

Бо роля непрыемная ў дублёра,

Няхай хутчэй каханне прамiне.

 

11.01.1996

 

File 4     Home Page

 

1371     ЖАДАЮ СПАДАБАЦЦА

 

Я жадаю табе спадабацца

I не ведаю, што мне рабiць,

Каб таксама ты мог закахацца,

Без цябе цяжка сэрца балiць.

 

Без цябе я бясконца сумую,

Цябе бачыць заўсёды хачу,

Калi клiч, вабны сэрцу, пачую,

Я на крылах к табе прылячу.

 

Ды спаткацца не маю нагоды

I здалёк толькi бачу цябе,

Ад кахання хачу асалоды,

I з жаданнем ўвесь час ў барацьбе.

 

Я бясконца з сабою змагаюсь,

Але болей трываць не магу,

Ды, напэўна, рашусь i спаткаюсь,

Каб развеяць на сэрцы тугу.

 

Вельмi змучылась я ад чакання,

Не сканчаецца нешта яно,

Хачу шчасце здабыць ад кахання,

Спадабацца жадаю даўно.

 

2.02.1996

 

File 4     Home Page

 

1412     КЛIНАМ КЛIН

 

Я цябе сярод тысячы бачу,

У кахання багата прыкмет,

На адзiным табе, не iначай,

Клiнам збегся цяпер белы свет.

 

Ты са мною ва ўзвышаных марах,

Бо у сэрца ўвайшоў i ў душу,

Вясна крочыць, кахаюць па парах,

Я адна аб каханым тужу.

 

Не магу пагасiць ў сэрцы прагу,

Ад яе не схавацца нiдзе,

Я стамiлась, i спаць калi лягу

Сон нiяк да мяне не iдзе.

 

Вельмi цяжка даецца каханне,

Калыхаць мне няпроста яго,

Ды ад прагi мацней адчуванне,

Боль ў душы ад пачуцця майго.

 

Сярод тысяч адзiн толькi вабiць,

Клiнам клiн трэба мне выбiваць,

I прызнацца яму лепей, мабыць,

Без адказу нялёгка кахаць.

 

17.02.1996

 

File 4     Home Page

 

1429     КАХАННЕ ЎПРЫГЛЯДКУ

 

Я вачамi цябе радздяваю,

Для мяне ўжо сакрэтаў няма,

I ты ведаеш, што адчуваю,

Ад мяне затуляцца дарма.

 

Без адказу аддана кахаю,

Мне магчымасць такая дана,

Я з табой сустракацца жадаю,

Ў маiм сэрцы ты толькi адна.

 

Недатыка заўжды ты са мною,

Не знаходжу спакою нiдзе.

Напаiла б любоўнай вадою,

Можа прага паволi спадзе?

 

Я кахаю цябе ўсёй душою,

Знемагаю з сабой ў барацьбе,

Будзь пяшчотней, хоць трохi, са мною,

Раздзяваць больш не буду цябе.

 

А пакуль што пяшчоты не маю,

Вельмi цяжка ўпрыглядку кахаць,

Раздзяваю цябе, раздзяваю,

Каб тваю прыгажосць разглядаць.

 

23.02.1996

 

File 4     Home Page

 

1483     КАХАЮ АД ДУШЫ

 

Зноў мяне ты падманула,

На спатканне не прыйшла,

Вясну сэрца маё чула,

А цяпер у iм зiма.

 

Ты са мной – як кошка з мышкай,

Можаш з'есцi, можаш – не,

Я хачу, каб замуж выйшла

Ты, нарэшце, за мяне.

 

Зацягнулася каханне,

Колькi я магу чакаць?

Мне абрыдла быць ў падмане,

Трэба справу вырашаць.

 

Пераборлiвая дужа,

Зноў сканчаецца вясна.

Або хочаш сабе мужа,

Цi застанешся адна?

 

Калi замуж не жадаеш,

Так адкрыта i скажы,

Бо мне сэрца разрываеш,

Я ж кахаю ад душы.

 

15.07.1996

 

File 4     Home Page

 

1561     ЗЕЛЛЕ НАГАВОРНАЕ

 

Даўно любага кахаю,

Ды доля не зорная,

Пабягу i пашукаю

Зелле нагаворнае.

 

Я малюсь, а ён не чуе

I не хоча пакахаць.

Можа зелле прычаруе,

Пажадае цалаваць?

 

Ад кахання сэрца сохне,

Доля горкая мая,

Яго ўбачу сэрца ёкне.

Можа зелле знайду я?

 

Ды не ведаю, якое,

Чым яго прываражыць?

Што знайшоў ва мне благое?

Ад мяне чаму бяжыць?

 

Ад кахання знемагаю,

Без адказу як кахаць?

Зелле, пэўна, адшукаю,

Каб яго прычараваць.

 

27.08.1996

 

File 4     Home Page

 

1656     ПАЧУЦЬ ХАЧУ

 

Пачуць хачу, скажы, што пакахала,

I лепшая ажыццявiцца з мрой,

Што нас ужо каханне аб'яднала,

I што, нарэшце, будзеш ты маёй.

 

К табе хачу пяшчотна прыгарнуцца,

Жадаю ў вусны палка цалаваць,

Ў зямным раю хутчэй каб апынуцца,

Нялёгка для кахаючых чакаць.

 

Табе аддаў я сэрца назаўсёды,

Красой зачаравала ты мяне,

Сустрэць шукаю радаснай нагоды,

Як не спаткаю, бачу ў вабным сне.

 

Пяшчотай ты душу запаланiла,

Каханне адчуваю i тугу,

Хачу, хутчэй каб сэрца адчынiла,

Жыць без цябе цяпер я не магу.

 

У мроях цалаваў цябе даволi,

Знямогся з сабой ў цяжкай барацьбе,

Хачу пяшчоты, ласкi i патолi,

На ўсё жыццё я пакахаў цябе.

 

4.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1773     НАДЗЕЙНАЯ АПОРА

 

Калi ў душы пяшчотнае каханне,

I моцна прыкрываюцца тылы,

Ў душы пануе шчасця адчуванне,

I клопату няма цi ёсць малы.

 

Ды на каханне як няма адказу

Цi доля ужо трэшчыну дала,

Знiкае шчасце ўдалячынь адразу,

Стан хiбны як на моры без вясла.

 

Не удаецца к берагу прыбiцца,

Вакол бартоў халодная вада,

Трывожна сэрца пачынае бiцца,

Бо чоўну шчасця трапiлась бяда.

 

Адкуль чакаць жаданай дапамогi?

Бо хочацца, каханне каб прыйшло,

I стала на душы лягчэй хоць трохi,

Але хто дасць жаданае вясло?

 

Абрыдлi хвалi, i стамiла мора,

А берага паблiзу не вiдаць,

Патрэбна мне надзейная апора,

Бо шчасце быць каханай i кахаць.

 

31.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1825     КРУТЫ ПАВАРОТ

 

Радасцi як не бывала,

Знiкла, як вогнiшча дым,

Бо для мяне, як навала,

Што ты сябруеш з другiм.

 

Грэла душу спадзяванне:

Будзе каханне у нас,

Але дарэмна чаканне,

Марна прайшоў любы час.

 

Сэрца сумуе ад болю,

Цяжка абразу схаваць,

Кепска мець горкую долю,

Каб без адказу кахаць.

 

Сэрца не церпiць наказу,

Хоча само выбiраць,

Выбрала боль i абразу,

Як мне яго ўтаймаваць?

 

Радасць жаданая знiкла,

Сэрца балiць ад бяды,

Бо да абразы не звыкла,

Лёс паварот даў круты.

 

16.11.1996

 

File 4     Home Page

 

1826     ЗНАЙДУ ШЛЯХI

 

Ўраз, калi цябе пабачу,

Сэрца моцна б'ецца зноў,

Я злавiць хачу удачу,

Спадзяваюсь на любоў.

 

Ты мяне не памячаеш,

Я ж сама пакуль маўчу.

Можа iншую кахаеш?

Я ж цябе кахаць хачу.

 

Як зрабiць каханне явай,

Як цябе прываражыць?

Мо заняцца цёмнай справай:

Ўзяць i зелля наварыць?

 

Ад кахання я згараю,

Цябе толькi бачу ў сне,

Калi вочы закрываю,

Палка песцiш ты мяне.

 

Мне каханне як навала,

Небяспеку абыду,

Вельмi моцна пакахала,

Да цябе шляхi знайду.

 

16.11.1996

 

File 4     Home Page

 

1876     ХАЧУ КАХАЦЬ

 

Больш змагацца я не маю змогi,

Хоць каханне палкае гашу,

Ды яно не зменшылась нi трохi,

Полымем пячэ маю душу.

 

Я сабе на гора пакахала,

I з табой спаткалась на бяду,

Аднаго спаткання вельмi мала,

Для душы спакою не знайду.

 

Доўгай ноччу болей мне не спiцца,

Ўдзень таксама надта сумна мне,

Пра каханне сон, як казка, снiцца,

Ты праменьчык сонца для мяне.

 

Пакахала моцна i адразу,

Ды цяпер сумую i тужу,

Бо няма жаданага адказу.

Зараз як цябе прываражу?

 

На змаганне страцiла ўсе сiлы,

Не магу нi плакаць, нi рыдаць.

Да мяне прыходзь хутчэй, мой мiлы!

Я стамiлась, я хачу кахаць!

 

6.12.1996

 

File 4     Home Page

 

2144     ЗОРНАЯ ЛЮБОЎ

 

Гараць яскрава зоркi, як манiсты,

I выгляд iх цудоўны залаты,

Ў юнацтве ўсе амаль максiмалiсты,

Таму на сэрцы непагадзь заўжды.

 

Жаданы любы вабiў, нiбы зорка,

Нялёгка зорку яркую дастаць,

I на душы таму занадта горка,

Бо цяжка некахаючых кахаць.

 

Хай хмара маю зорку затуляе,

Надвор'я буду добрага чакаць,

Аддана сэрца палкае кахае,

I не магу яго нiяк суняць.

 

Цудоўна зоркi неба аздабляюць,

Але заўсёды чарната вакол,

Кахаючыя сэрцы не кахаюць,

Хоць зорная дзявочая любоў.

 

19.07.1997

 

File 4     Home Page

 

2609     СОНЕЧНЫ ЗАЙЧЫК

 

Каб ты была маёй вясной

Хачу, мо шчасце нас спаткае?

А ты няшчадна круцiш мной,

I зайчык сонечны знiкае.

 

Не асвятляе любы твар,

Тваёй усмешкi я не бачу,

Цярплю чарговы зноў удар,

Ды спадзяваюсь на удачу.

 

Калiсьцi зайчык зазiрне,

I ты люстэрка не павернеш,

Павернеш, то запал мiне,

I прагi больш былой не вернеш.

 

Каб ты была маёй, хачу,

Другой такой я не спаткаю,

Пакуль настойлiва маўчу.

Мо шчасце з часам атрымаю?

 

12.05.1998

 

File 4     Home Page

 

2659     ТЫ ПАКЛIЧ

 

Ты паклiч, я пайду за табою,

Крыўду сэрца магу дараваць,

Была доля няшчаснай i злою,

Без адказу прыйшлося кахаць.

 

Таму сэрца нямее ад болю,

Без адказу каханне – як бiч,

Каб знайсцi i спакой, i патолю,

Ты мяне хоць намёкам паклiч.

 

Я з пакронай прыйду галавою,

Буду сцiпла упарта чакаць,

Каб магла доля стаць залатою,

Калi будзеш пяшчотна кахаць.

 

Час iдзе, ды няма мне спакою,

Толькi ў мроях магу цалаваць,

Ты паклiч, я пайду за табою,

Бо заўжды цябе буду кахаць.

 

23.06.1998

 

File 4     Home Page

 

2680     ПРАЗ ГАДЫ

 

Я цалаваў бы ног тваiх сляды,

А ты мяне зусiм не памячаеш,

Мо пашкадуеш часам праз гады,

Праводзiць што дамоў не дазваляеш.

 

Калi кахаю – толькi назаўжды,

Сказаць аб тым рабiў я марна спробы,

Душа стамiлась цяжка ад бяды,

Чамусьцi я табе не да спадобы.

 

Сляды другога хочаш цалаваць,

Таксама ён цябе не памячае.

З кiм шчасце будзе лепей будаваць:

Каго кахаеш або хто кахае?

 

Адказ дакладна вызначаць гады:

Цi слушны выбар быў або не дужа?

Другую я кахаю, як тады,

Ты шмат гадоў адна жывеш без мужа.

 

8.07.1998

 

File 4     Home Page

 

2689     БО КАХАЮ

 

Пяшчотных не хапае слоў,

Каб расказаць, што адчуваю,

Але жаданы час прыйшоў,

I я кахаю, я кахаю!

 

Не зразумець, як доўгi час

Мая душа упарта спала,

Але прачнулася ураз,

Прыйшло каханне, як навала.

 

Але яго утаймаваць

Не удалося мне адразу,

Не вельмi радасна кахаць,

Калi каханне без адказу.

 

Адказ пакуль што не прашу,

Але настойлiва чакаю,

Страсць перапоўнiла душу,

Бо я кахаю, я кахаю!

 

20.07.1998

 

File 4     Home Page

 

2694     ЖАДАНЫ

 

Спытайся, не скажу табе я «Не»,

Ды ты пытацца нават не жадаеш,

Каханне ўжо замучала мяне,

А ты зусiм чамусьцi не кахаеш.

 

Жыць без цябе я болей не магу,

Але, хутчэй ўсяго, так жыць прыйдзецца,

Хаця б развеяў ты маю тугу,

Хоць на iмгненне каб душой сагрэцца.

 

Але ў мой бок глядзець не хочаш ты,

Хаця кахаю я ўжо досыць часу,

Ты папытай, i згодна я заўжды,

Бо «Так» хачу сказаць табе адразу.

 

Мо з часам страсць мая к табе мiне,

I загаяцца цалкам ў сэрцы раны,

Спытайся, не скажу табе я «Не»,

Бо я кахаю, i ты мне жаданы.

 

22.07.1998

 

File 4     Home Page

 

2748     ТОЛЬКI «НЕ»

 

– Ты не кажы мне болей «Не»,

З адмовай цяжка заляцацца,

Бо хутка мой запал мiне,

Адной ёсць шанц табе застацца.

 

– А як скажу табе я «Так»,

Калi няма ў душы кахання?

Мне цяжка ад тваiх атак,

Але зусiм няма жадання.

 

Ды нецiкава мне з табой,

I сэрца ные, нiбы рана,

Напэўна, будзеш ты герой,

Але не для майго рамана.

 

Лепш буду я яшчэ чакаць,

А зараз толькi «Не», не болей,

Бо палка хочацца кахаць,

Для сэрца хочацца патолi.

 

25.08.1998

 

File 4     Home Page

 

2846     БЕРАГI КАХАННЯ

 

Кахаю, ды сумую ад тугi,

Ў душы няма спакою i патолi,

Як у магутнай рэчкi берагi,

Напэўна, мы не сыдземся нiколi.

 

Чым далей плынь у велiчнай ракi,

Адлегласць значна больш мiж берагамi,

А час бяжыць, няўрымслiвы такi,

I пашырае прорву памiж намi.

 

Як плынь кахання моцная заўжды,

То берагi ўсё далей час ад часу,

Лепш мець у рэчцы значна менш вады,

Каб бераг мог крануць другi адразу.

 

Каб ад кахання не было тугi,

Не трэба рэчцы вельмi моцнай плынi,

Ды побач бегчы змогуць берагi,

Не будзе суму нават i ў памiне.

 

24.11.1998

 

File 4     Home Page

 

2872     НЯРОЎНАЯ ГУЛЬНЯ

 

За геймам гейм iдзе гульня,

Дзе я – мышонак ў лапах кошкi,

Хоць прагуляўся да нуля,

Яшчэ згуляць жадаю трошкi.

 

Мо невязенне прамiне,

З надзеяй палкаю чакаю,

Гуляць цiкава для мяне,

Бо гэту кошку я кахаю.

 

Яна ж халодная, як сталь,

Ды з лап мяне не выпускае,

Няма сiл вырвацца, на жаль,

Таму далей гульня трывае.

 

Сумую i тужу штодня,

Чакаю шчасця ад нахабы,

Iдзе няроўная гульня:

Мяне трымаюць моцна лапы.

 

20.12.1998

 

File 4     Home Page

 

2913     ДА СПАДОБЫ

 

Твае вочы – як валошкi,

Ды у позiрку туман,

Я ад сiнi п'яны трошкi.

Згода будзе цi падман?

 

Ты прызнацца не жадаеш

Падабаюся цi не,

Можа палка ўжо кахаеш,

Але толькi не мяне.

 

Ды настойлiва чакаю,

Што разыдзецца туман,

Я валошкi пакахаю,

I пачнецца наш раман.

 

Не ўдалiся яшчэ спробы

Мне валошкi цалаваць,

Але вельмi да спадобы

Iх з пяшчотай назiраць.

 

6.01.1999

 

File 4     Home Page

 

2935     ЖАДАЮ ЗБЕРАГЧЫ

 

Табе сваё каханне аддаю,

Але ў адказ свядома не чакаю,

Бо перад цяжкiм выбарам стаю,

Iначай я цябе не утрымаю.

 

Бо волю амаль страцiла сваю,

I гордасцi – як быццам не бывала,

Ужо ля прорвы на краi стаю,

Каханне моцна цiсне, як навала.

 

Нялёгка без адказу пакахаць,

Заўжды каханы мае перавагу,

Бо сэрца ад парыву не стрымаць,

Зусiм няма нi сцiпласцi, нi страху.

 

Цнатлiвасцi сваёй не берагу,

Бо, як вар'ятка, горача кахаю,

Я жыць ўжо без кахання не змагу

I зберагчы каханага жадаю.

 

13.01.1999

 

File 4     Home Page

 

2957     ПОЛЮСЫ КАХАННЯ

 

Калi кахаеш, але некаханы,

То толькi боль падорыць пачуццё,

Душа не вельмi хутка лечыць раны,

Здараецца, што нават ўсё жыццё.

 

Каханне – дзве неадэкватных маскi,

Ва ўсе часы з каханнем так было,

Адна – пяшчота, пацалункi, ласкi,

Другая – горыч, цяжкасцi i зло.

 

Адным каханне – толькi асалода,

I шчасце, якiм трэба даражыць,

Другiм – туга бясконцая i шкода,

З каханнем без адказу цяжка жыць.

 

Два полюсы – пачуццi рознай пробы,

Адзiн – давер'е, а другi – падман,

Адзiн для сэрца вельмi да спадобы,

Другi пакiне безлiч цяжкiх ран.

 

27.01.1999

 

File 4     Home Page

 

3045     НАВОШТА?

 

Дзеля чаго пiшу, навошта,

Штодня любоўныя лiсты?

Нясе маё каханне пошта,

Ды не даеш адказу ты.

 

Але ў жаданнi вельмi ўпарты,

Таму бясконца я пiшу,

Бо закахаўся не на жарты,

Бо развярэдзiла душу.

 

Адказу не прыносiць пошта,

Я буду ўсё жыццё чакаць.

Мне лёс цябе паслаў навошта?

Навошта змусiў пакахаць?

 

4.03.1999

 

File 4     Home Page

 

3087     СТАЦЬ ЛЁСАМ

 

Прыйшло каханне да мяне,

I, што рабiць цяпер, не знаю.

Ты пакахаеш або не?

А я цябе ужо кахаю.

 

Я стану зоркаю тваёй,

А пажадаеш – буду знiчкай,

Каб напаiць цябе вадой,

Магу стаць чыстаю крынiчкай.

 

К табе я птушкай прылячу,

Паклiч мяне, цябе благаю,

Я лёсам стаць тваiм хачу,

Бо я без розуму кахаю.

 

4.04.1999

 

File 4     Home Page

 

3185     ДЗЕ ТОНКА

 

Хацеў птушку шчасця ў руках утрымаць,

Ды лёс нада мною смяецца,

Бо iншага нават не варта чакаць,

Дзе тонка – заўжды там ірвецца.

 

Узнёсласць прыносiць у душы вясна,

Ды доля мая стала злою,

Кахаю, але не кахае яна,

Напоўнiлась сэрца тугою.

 

Каханне павiнна быць моцным, як сталь,

Яно ж растае, як iльдзiнка,

Дзе тонка – ірвецца адразу, на жаль,

Не здатна трымаць павуцiнка.

 

14.05.1999

 

File 4     Home Page

 

3247     ТОЛЬКI «НЕ»

 

Як паветра, хачу закахацца,

Пакуль ў сэрцы запал малады,

Але водгуку не дачакацца,

А зязюлька ўсё лiчыць гады.

 

Многа iх я ужо наскладала,

Як гавораць, гады – у рады,

Кожны год для мяне, як навала,

Адчуваю лепш крокi бяды.

 

Некаханых заўсёды цуралась,

А жаданы не клiча мяне,

Ды, на жаль, аднаго зачакалась,

Таму iншым кажу толькi «Не».

 

21.06.1999

 

File 4     Home Page

 

3426     ГЛУХАЯ СЦЯНА

 

Цябе бясконца бачыць рады,

Хоць iншых ёсць вакол мiльён,

Мне непаметны твае вады,

Ты – прыгажосцi эталон.

 

Але кахання летуценнi

Дагэтуль, нiбы мiражы,

Хоць ёсць шчаслiвыя iмгненнi,

Ды сумна нешта на душы.

 

Мяне замучыла чаканне,

З мiльёна выбраў я адну,

Сумую, бо маё каханне

Ў глухую ўперлася сцяну.

 

17.10.1999

 

File 4     Home Page

 

3658     СЦIПЛАЕ ШЧАСЦЕ

 

Насустрач табе рукi працягну,

Кахаю, ў гэтым толькi вiнаваты,

Таму сустрэць хачу цябе адну,

Пабачыць любы твар бясконца рады.

 

Але лёс непрыветлiвы са мной,

Бо без адказу палкае каханне,

Як хваля, што руйнуецца ў прыбой

Аб скалы, разбiваецца каханне.

 

Бясконца будуць хвалi ў бераг бiць,

Хай скалы не разбурацца нiколi,

Я буду ўсё жыццё адну любiць,

Мне шчасця вельмi сцiплага даволi.

 

23.02.2000

 

File 4     Home Page

 

3742     ПАДАРАК

 

Цяжка вымавiць прызнанне,

Ад нясмеласцi дрыжу,

Падарыць хачу каханне,

Заспакоiць каб душу.

 

Ды падарак мой няўдалы,

Яе сэрца не кране,

Хаця ростам я немалы,

Не заўважыла мяне.

 

А каханне не праходзiць,

Без яе я не магу,

Хоць вялiкi, мяне водзiць

На кароткiм ланцугу.

 

29.03.2000

 

File 4     Home Page

 

3772     ВЯСНОВАЯ ЛЮБОЎ

 

Зрывае вецер лiст асеннi з дрэва,

I ў сэрцы адчуваю я тугу,

Яе хачу ўзяць пад руку нясмела,

Але нiяк рашыцца не магу.

 

Яе пачуцце, нiбы лiст асеннi,

Што зжоўк i лёг на брудную зямлю,

Хоць знiклi, як начны туман, сумненнi,

Ды, як вясной, дасюль яшчэ люблю.

 

Спадае цалкам восенню лiстота,

Вясной зазелянець каб пышна зноў,

Развiтвацца з любоўю не ахвота,

Але прыйдзе вясновая любоў.

 

14.04.2000

 

File 4     Home Page

 

3863     СВЕЖЫ ВЕЦЕР

 

Заўсёды лепей боль расчаравання,

Хоць сэрца перапоўнена журбой,

Бо саладзей пакуты ад кахання,

Чым поўны, як на могiлках, спакой.

 

Бо для душы каханне – вецер свежы,

Што шчасцем напаўняе яе ўраз,

Ў адносiнах хай замiнаюць межы,

Але пара кахання – дзiўны час.

 

Няхай няма станоўчага адказу,

I вецер толькi прынясе iмжу,

Мець лепей нават цяжкую абразу,

Але каханне радуе душу.

 

29.05.2000

 

File 4     Home Page

 

3921     ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Ёсць трывожныя вельмi дарогi:

Без адказу красуню кахаць,

Лепш не ведаць пякельнай трывогi,

I бясхмарнага шчасця шукаць.

 

Ды бясхмарнае шчасце не трэба,

Аглядаць каб бясконца зямлю,

Душа рвецца упарта у неба,

I таму я красуню люблю.

 

Хай красуня мой клiч не адчуе,

Я узнёсласць ў каханнi цаню,

Хай трывожнае шчасце хвалюе,

Бо прыемна пазнаць вышыню.

 

25.06.2000

 

File 4     Home Page

 

4064     ДОБРЫ СЛЕД

 

Абставiны магутней, чым жаданне,

Хоць будзе, нiбы ураган, парыў,

Як нават вельмі палкае каханне,

Ды даляцець к яму не дасць лёс крыл.

 

I памiраюць, нiбы знiчкi, мары,

З рэальнасцю што былi на мяжы,

Але жаданняў радасныя чары

След добры пакiдаюць у душы.

 

9.08.2000

 

File 4     Home Page

 

4163     АДДАНАЯ ЛЮБОЎ

 

Не ведаю, за што цябе люблю,

Але люблю аддана, тым не меней,

Перад табой я галаву схiлю

I стану без аглядкi на каленi.

 

Была вясна, цвёў бэз, iрдзеўся мак,

Асенняга ўжо дачакаўся часу,

А ты мне не гаворыш сваё «Так».

Няўжо мне ўсё жыццё чакаць адказу?

 

8.09.2000

 

File 4     Home Page

 

4635     АРГУМЕНТЫ

 

Гарыць каханне, i надзея клiча,

Падставы вера добрыя дае,

Заўсёды ззяе радасць на аблiччы,

Калi сустрэну позiркi яе.

 

Тры аргументы у мяне адразу,

Як i раней, бясконца зноў i зноў,

Але яна мне не дае адказу,

Ёй трэба аргумент адзiн – любоў.

 

25.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4728     СТАЛЫ АГОНЬ

 

У ёй не адчуваў душы,

Здавалась, што яна мяне кахае,

Ў iмгненне дагараць лаўжы,

Хаця да неба полымя шугае.

 

Агонь павiнен сталым быць,

Пагана, як палае або тлее,

Не грэе, здатны спапялiць,

А сталы назаўжды кахаць умее.

 

6.12.2000

 

File 4     Home Page

 

4806     ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Сэрца, нiбы адкрытая рана, балiць,

Абпякае, як полымем, горам,

Без адказу трывала пяшчотна любiць,

Як змагацца у непагадзь з морам.

 

Душа стогне ў пакутах ад горкiх трывог,

Не спяшайся адказ зрабiць скорым,

Я ад шчасця трывожнага цалкам знямог.

Мо яшчэ пра любоў пагаворым?

 

25.12.2000

 

File 4     Home Page

 

4934     СЦЕЖКА К СЭРЦУ

 

Iду з надзеяй па тваiх слядах,

Вядзе неўтаймаванае каханне,

Ў душы трывога i нястрымны страх,

Што iншаму прызначыла спатканне.

 

Я ў памяцi былое варушу,

Прыемна мне з табой заўсёды разам,

Бясконца па слядах тваiх хаджу.

Мо к сэрцу сцежка пракладзецца з часам?

 

15.01.2001

 

File 4     Home Page

 

4973     МАЛАНКI ПОЗIРКАЎ

 

Маланкi тваiх позiркаў лаўлю,

Няма адносiн цёплых памiж намi,

Усмешку i пяшчоту я люблю,

I не хачу быць бiтым перунамi.

 

Зрабi ласкавей трохi позiрк твой,

Халодны лёд ў душы няхай растане,

Заўсёды так здараецца вясной,

Цяпло народзiць палкае каханне.

 

21.01.2001

 

File 4     Home Page

 

5100     ГОРКАЯ ТУГА

 

Нiколi я цябе не цалавала,

Але сустрэла на сваiм шляху,

Ды лёс цяпер стаў чорным, як навала,

Я па табе п'ю горкую тугу.

 

11.02.2001

 

File 4     Home Page

 

5136     ПЯШЧОТНЫ ПАЦАЛУНАК

 

Я не прашу твайго кахання, не прашу,

Як i раней, iдзi сваiм кiрункам,

Ды зберажы ад халадоў маю душу,

Сагрэй яе пяшчотным пацалункам.

 

19.02.2001

 

File 4     Home Page

 

5234     ЖАДАЛА СЭРЦА

 

Каханню свайму была рада,

Ды выбралi шмат аднаго.

У чым я цяпер вiнавата,

Што сэрца жадала яго?

 

5.03.2001

 

File 4     Home Page

 

5305     ЛЕПШ НЕ ВЕДАЦЬ

 

Бярозкам падабаюцца дубы,

Але дубоў навокал вельмi мала,

Лепш iх не ведаць, каб не мець журбы,

Каб доля потым жорстка не збiвала.

 

16.03.2001

 

File 4     Home Page

 

5348     СУМНАЯ ПЕСНЯ

 

Вецер падняў нежаданыя хвалi,

Ў рэчцы люстэрка разбiў,

Мне яны сумную песню спявалi:

Мiлы мяне не любiў.

 

22.03.2001

 

File 4     Home Page

 

5405     ПАХОДНЯ КАХАННЯ

 

Нi лiтасцi няма, нi спачування,

Халодны позiрк, хоць блакiт ў вачах,

Паходня згасла палкага кахання,

Што асвятляла мой жыццёвы шлях.

 

31.03.2001

 

File 4     Home Page

 

5473     НIКОЛI

 

Бязмерна стан вабiць, i грудзi, i губы,

I хочацца шлях к iм шукаць,

Нiколi не станеш жаданы i любы,

Як будзе другога кахаць.

 

8.04.2001

 

File 4     Home Page

 

5523     БЕЗ АГЛЯДКI

 

Вясна, убiраюцца ў кветкi раслiны,

Цвiтуць без аглядкi сады,

Няма лепш цябе больш на свеце жанчыны.

Мо сэрца адкрыеш мне ты?

 

14.04.2001

 

File 4     Home Page

 

5537     САЛОДКАЯ ЗГАДКА

 

Любоў прайшлась, як па траве каса,

Салодкую пакiнула мне згадку,

Хоць мёду непазнаная краса,

Як чай папiў я з цукарам ўпрыглядку.

 

15.04.2001

 

File 4     Home Page

 

5543     ПУСТАЦВЕТ

 

Вясна, але сiвер такi, як зiмою,

I вiшням квiтнець бы не след,

Таксама змярзае каханне з табою,

Асыпецца, як пустацвет.

 

16.04.2001

 

File 4     Home Page

 

5565     ЛЯДОВЫЯ ТАРОСЫ

 

Кахаў i ляцеў пад нябёсы,

Цяплом сагравала вясна,

Лядовыя ў грудзях таросы,

Бо крылы мне сцяла яна.

 

19.04.2001

 

File 4     Home Page

 

5637     АГОНЬ ПАХОДНI

 

Ты позiркам паходню запалiла,

А вогнiшча не хочаш запалiць,

Агонь палае жвава i iмклiва,

Але паходня хутка прагарыць.

 

28.04.2001

 

File 4     Home Page

 

5638     МАГУТНАЯ РАКА

 

Нiводнага ў пачуццi астраўка,

I плынь яго раскiнулась ў прасторы,

Калiсьцi i магутная рака

Сканчае шлях свой у бязмежным моры.

 

28.04.2001

 

File 4     Home Page

 

5804     ХОЧАЦЦА ВЯСЁЛКI

 

Абрыдла непагадзь працяглая ў душы,

Вясёлкi хочацца i сонечнага ззяння,

Хутчэй з табой каб сталi мы, як спарышы,

Бо пакутую я без палкага кахання.

 

20.05.2001

 

File 4     Home Page

 

5948     ШЛЯХ ДА ЗОРАК

 

Ляцець да зорак цяжка i складана,

Бо добра бачны толькi шлях ўначы,

Хто пакахае шчыра i аддана,

Няшчадна крылы можа абпячы.

 

10.06.2001

 

File 4     Home Page

 

5974     ПАЛЁТЫ Ў МАРАХ

 

Палёты ў марах я люблю,

Ды зноў пакуль што не лятаю,

З нябёс спусцiўся на зямлю,

Ты мне сказала: «Не кахаю».

 

12.06.2001

 

Апошні верш     File 4     Home Page