2. Шчасце крохкае, і песціць яго трэба. (88 вершаў)

2. Шчасце крохкае, і песціць яго трэба. (88 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

2923     ПАДАРАК

 

Каханне не пытаецца: «За што?»

Плюсы i мiнусы не вызначае,

Без логiкi, як быццам бы лато,

Каханую з мiльёнаў выбiрае.

 

Таму яго высокая цана.

Каханая! Мець шчасце можна з ёю,

На цэлым свеце толькi ёсць адна,

Душу зрабiць што здатна трапяткою.

 

Як доля шанс такi ў жыццi дае,

Што шчасце цалкам напаўняе грудзi,

Паслухаць трэба ўважлiва яе,

Другога шансу можа больш не будзе.

 

Яно заўжды падобна на лато,

Бо логiкi ў каханнi i не трэба,

Калi свой шанс не выкарыстаў хто,

Хай ведае: любоў – падарак неба.

 

8.01.1999

 

File 5     Home Page

 

2990     ПРЫРОДНАЯ ПЛЫНЬ

 

Каханне – нiбы лёгкае вiно,

Ды галаву заўжды закруцiць дужа,

Людзям яно прыродаю дано,

Знаходзiць жонку каб сабе цi мужа.

 

Але п'янець не трэба ад вiна,

Таму, як падыход не будзе тонкi,

Каханне пройдзе хутка, як вясна,

Не знойдзецца нi мужа, анi жонкi.

 

Пяшчотным у каханнi лепей быць,

Як галава закружыцца праз меру,

То сэрцу любасць прыйдзецца згубiць,

Каханне прападзе ад недаверу.

 

Хай будзе лёгкi хмель у галаве,

Душу узлёт натхнення не пакiне,

Каханне цiха к фiнiшу плыве,

Не трэба падганяць прыроднай плынi.

 

14.02.1999

 

File 5     Home Page

 

3088     ШЛЯХ КАХАННЯ

 

Хвалюе, як наркотык, кроў

Не дзея, а яе чаканне,

Не бессаромная любоў,

А платанiчнае каханне.

 

Калi шмат крокаў да мэты,

Яна – як мара залатая,

Але на фiнiшы заўжды

Ў каханнi ўзнёслае знiкае.

 

Таму нялёгка выбiраць,

Калi iдзеш кахання шляхам:

Ў душы пачуцце разбураць

Цi цешыцца цудоўным гмахам?

 

4.04.1999

 

File 5     Home Page

 

3090     ВЯЛIКI ЦУД

 

Вялiкае дзiва здарылась,

У цемры не трэба блукаць,

Як ранак, душа засвяцiлась.

Якi цуд вялiкi кахаць!

 

Як быццам адкрылiся вочы,

Бо дзiва не бачыў раней,

Цяпер любы вобраз дзявочы

Стаў сэрцу блiжэй i радней.

 

Чакаю з трывогай адказу,

Бо сэрца сумненне шкрабе,

Адну запаветную фразу:

«Таксама кахаю цябе».

 

5.04.1999

 

File 5     Home Page

 

3100     СЛОВЫ КАХАННЯ

 

Бачыць я часцей цябе хачу,

Сэрца замiрае ад чакання,

А калi пабачу, то маўчу

I свайго саромлюся кахання.

 

Так што-небудзь хочацца сказаць!

Ды не вельмi лёгка знайсцi тэму,

Можна шмат за поспехi аддаць,

Каб рашыць любоўную праблему.

 

Але веру: зменяцца часы,

I складуцца лепшыя умовы,

Каб не хвалявацца ад красы

I сказаць табе кахання словы.

 

7.04.1999

 

File 5     Home Page

 

3166     СЛОДЫЧ МЁДУ

 

Прайшоў час снегавых чорных хмар,

Такi стан выклiкала маркота,

Цяпер ў сэрцы пачаўся пажар,

I прыемнасць даруе спякота.

 

Ў халады цяжка сэрцу чакаць,

Бо душа пакрываецца лёдам,

Ды, калi прыйдзе час пакахаць,

Ўсё здаецца ўжо лiпеньскiм мёдам.

 

За цудоўны i казачны дар

Шчыра дзякаваць трэба прыроду,

Бо запальвае ў душах пажар

I для цела дае слодыч мёду.

 

7.05.1999

 

File 5     Home Page

 

3174     СМАК МЁДУ

 

Салодкая, як мёд, малiна,

Але згнiе праз нейкi час,

Кiслей, чым воцат, журавiна,

Ды не псуецца яна ўраз.

 

Малiну хто благую любiць?

Зусiм няма такiх людзей,

А журавiны час не згубiць,

Яны стаць здатны саладзей.

 

Занадта палкае каханне

Не ў змозе слодыч зберагаць,

А журавiнам збераганне

Праз час смак мёду здольна даць.

 

8.05.1999

 

File 5     Home Page

 

3197     КАШТОЎНЫ ДАР

 

Можна грудзi цi вусны любiць,

Або сцёгнаў крутыя пагоркi,

Лепей лепшае разам здабыць,

Як бывае заўжды ў кiназоркi.

 

Няма лепшым iмкненням мяжы,

Шмат вымог да жаночага цела,

Але лепш дабрыня у душы,

Каб пяшчотай душа зiхацела.

 

Добра мець стан прыгожы i твар,

Ды для шчасця красы вельмi мала,

Бо ў каханнi каштоўнейшы дар,

Каб душа прыгажосць вылучала.

 

23.05.1999

 

File 5     Home Page

 

3279     РАЗЛIК

 

Не дарэчы ў каханнi разлiкi,

Як душа пачынае гарэць,

Мы тады, як i продак наш дзiкi,

Не у стане сябе зразумець.

 

Вабiць часам ў каханнi прынада,

Спакушае часова, пакуль,

Дзе разлiк – там душэўная здрада,

Ад кахання у вынiку – нуль.

 

Ды заўсёды кахаць будуць людзi,

Хто душой быць халодным не звык,

Там агонь саграваць будзе грудзi,

Дзе ў разлiк не бярэцца разлiк.

 

2.07.1999

 

File 5     Home Page

 

3298     ЗМЕНА РЭАЛЬНАСЦI

 

Салодкiя цяпер прыходзяць сны,

Яны – як нагарода за чаканне,

Заўсёды каляровыя яны,

I смак, i колер iм дае каханне.

 

Часцей ружовы колер бачу ў снах,

I слодыч толькi травеньскага мёду,

Прыемны для душы кахання шлях,

Узнёсласць ён дае i асалоду.

 

I ява адчуваецца, як сон,

А ў снах усё заўжды iдзе выдатна,

Хоць колер чорны, смак – нiбы лiмон,

Рэальнасцi змянiць каханне здатна.

 

16.07.1999

 

File 5     Home Page

 

3473     МОЦ КАХАННЯ

 

Ўсё здатны зруйнаваць няўмольны час,

Бо для яго не пiсаны законы,

Але бывае так не кожны раз:

Мацней праз час становяцца бетоны.

 

Сталь нават пакутуе ад iржы,

На моц яе – пустое спадзяванне,

Ёсць рэчы, для якiх няма мяжы,

Магутней з часам здольна стаць каханне.

 

Ад грубасцi яно нясе урон,

У вынiку сканчаецца бядою,

Мацней каханне будзе, чым бетон,

Як толькi напаўняць яго красою.

 

30.11.1999

 

File 5     Home Page

 

3541     БОСКIЯ ДАРУНКI

 

Дакранулiсь вусны вуснаў трохi,

I заззяў цудоўны яркi нiмб,

Пацалункi выдумалi богi,

Каб мог iмi поўнiцца Алiмп.

 

Розныя бываюць пацалункi,

Лепей ўсiх – з каханнем што прыйшлi,

Бо яны, як боскiя дарункi,

Каб жыццё не згасла на Зямлi.

 

Бо цалуюць, як не маюць змогi

Болей ад пакут душы трываць,

Пацалункi выдумалi богi,

Аб каханнi каб без слоў сказаць.

 

10.01.2000

 

File 5     Home Page

 

3564     ПЕРШЫ ПАЦАЛУНАК

 

Як тапалiны пух, снег хутка сцiх,

Мiж хмарак зрэдку выглядалi зоры,

Здавалась, мы з табою удваiх

У белым снежным неаглядным моры.

 

Мароз, але не змерзлi мы анi,

Бо награвала досыць хваляванне,

Як ў спёку, нам хапала цеплынi.

Яе давала палкае каханне.

 

Цяпер заўжды, калi iдуць снягi,

Ўспрымаю iх, як добры падарунак,

Бо успамiн для сэрца дарагi:

Наш першы незабыўны пацалунак.

 

16.01.2000

 

File 5     Home Page

 

3610     СВАЯ ВЯСНА

 

Вецер, замець, але мрою

Аб вясне не адагнаць,

Пахне ранняю вясною,

Сэрцу хочацца кахаць.

 

Хоць вясна яшчэ далёка,

Маразы вакол трашчаць,

Ды ў душы, як летам, спёка,

Бо прыйшла пара кахаць.

 

Ды вясну я не чакаю,

У мяне свая вясна,

Бо пяшчотна ўжо кахаю.

Цi адкажа мне яна?

 

3.02.2000

 

File 5     Home Page

 

3638     ДУХМЯНЫ МЁД

 

Любоў падобна сотам з мёдам,

Цудоўны водар, добры смак,

I пакiдаць яе на потым

Не атрымаецца нiяк.

 

Але найлепшы мёд пячатны,

Дзе ў сотах разам з iм пылок,

Прынесцi асалоду здатны,

Калi зрабiць рашучы крок.

 

Ў каханнi слодыч ёсць заўсёды,

Каб смак i водар не згубiць,

Раскрыць пяшчотна трэба соты,

Бясконца мёд духмяны пiць.

 

17.02.2000

 

File 5     Home Page

 

3647     ВЯЛIКI СЭНС

 

Жыццё не мае сэнсу без кахання,

Iначай немагчыма iснаваць,

Нашчадкаў не падорыць устрыманне,

Адзiны толькi сэнс ў жыццi – кахаць.

 

Не адшукаць ў каханнi святатацтва,

Яно – парыў узвышанай душы,

Каханне – тэма вечная мастацтва,

I для яе зусiм няма мяжы.

 

Тысячагоддзi сэнс жыцця шукаюць,

Шукалi жабракi i каралi,

Ды тыя, узаемна што кахаюць,

Вялiкi сэнс жыцця ужо знайшлi.

 

20.02.2000

 

File 5     Home Page

 

3659     ЛЕПШЫ СВАТ

 

Прырода – самы лепшы ў свеце сват,

Яна не церпiць нейкага пратэсту,

Як ў нераце, нi ўперад, нi назад,

Калi прырода выбрала нявесту.

 

Бо у прыроды вельмi моцны клiч,

I лёс вядзе у шлях, нябачны вокам,

Бо наступае волi паралiч,

I да мэты iсцi ўжо цяжка крокам.

 

Бяжыш, бо ў сэрца стукае набат,

Бо з мараю жаданае спатканне,

Заўсёды самы лепшы ў свеце сват –

Вялiкае пяшчотнае каханне.

 

23.02.2000

 

File 5     Home Page

 

3666     IНТЫМ

 

Каханне – рэч iнтымная да болю,

Яно амаль заўжды – дзiця начэй,

Сваiм пачуццям нельга даваць волю,

Як побач вельмi шмат чужых вачэй.

 

Спаткаецца цудоўная нагода,

Закруцiцца ад шчасця галава,

Памочнiк добры – дзiўная прырода,

Бо крокi скрые мяккая трава.

 

Каб нас не чуць, спявае песню вецер,

I хваля б'е пад берагам крутым,

Не бачыць каб, схiляе верба вецце,

Ў каханнi вабны трэба мець iнтым.

 

29.02.2000

 

File 5     Home Page

 

3670     КАХАННЕ I НЯНАВIСЦЬ

 

Шмат розных падыходаў ў выхаваннi,

Бо погляды у кожнага свае,

Не здатна сапсаваць душу каханне,

Нянавiсць яе толькi сапсуе.

 

Каб пакахаць – падручнiкаў не трэба,

Не шкодзяць нi раманы, нi кiно,

Бо гены для пачуцця – тая глеба,

Дзе вырасце каханне ўсё адно.

 

I што б не гаварылi пурытанi,

Нiбы каханне сапсуе мараль,

Душы пяшчоту здатна даць каханне,

Нянавiсць некаханне дасць, на жаль.

 

3.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3681     ВЯСНОВАЕ КАХАННЕ

 

Вясной няма нi смутку, нi пакут,

I дрэва лiст зялёны распускае,

На сонцы ззяе вабны iзумруд,

Карона шаты дзiўныя ўтварае.

 

Ды ўвосень пачынае вецер свiст,

Пагода стане зябкай i суровай,

Спадае без затрымкi жоўты лiст,

Карона застаецца цалкам голай.

 

Але не трэба горка слёзы лiць,

Бо вернецца дзiвоснае жаданне,

I можна будзе зноўку палюбiць,

Прыемна мець вясновае каханне.

 

7.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3682     ДЗIВОСНЫ ЧАС

 

Тваёй красою паланёны,

Пачуццi не магу стрымаць,

Такiя у жыцця законы,

Прыйшоў дзiвосны час кахаць.

 

Красунь душа перагартае,

Ўсё не па густу цi не лёс,

I вось знайшлась, нарэшце, тая,

Якую выпадак прынёс.

 

Вясна, зазелянелi клёны,

Прыгрэла сонейка зямлю,

А я шчаслiвы, бо ўлюбёны,

Цябе на ўсё жыццё люблю.

 

7.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3684     РУЖЫ НА ШЛЯХУ

 

Калi кахаешзнiкнуць перашкоды,

Забудзеш сум i горкую тугу,

Бо лёгка па жыццi iсцi заўсёды,

Каханне ружы сыпле на шляху.

 

Ўзлятаць ў паветра, хоць не даў Бог крылы,

Здаецца мне, без цяжкасцей магу,

I лёс стае таму бясконца мiлы,

Каханне ружы сыпле на шляху.

 

Няма на свеце лепшай асалоды,

Кахаю i не бачу ў тым граху,

Хоць ад калючак могуць быць нягоды,

Каханне ружы сыпле на шляху.

 

8.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3689     ЗАЎЖДЫ АДНУ

 

Непрыгожы, хай гаворыць хтосьцi,

Але ён адну мяне жадаў,

Мне не трэба мора прыгажосцi,

Толькi каб мяне заўжды кахаў.

 

Без асветы, кажуць мне сяброўкi,

Ды затое робiць безлiч спраў,

Хопiць яму сціплай падрыхтоўкi,

Толькi палка каб мяне кахаў.

 

Небагаты, шэптам кажуць людзi,

Бо амаль нiчога не прыдбаў,

Прыйдзе час, i ўсё яшчэ набудзе,

Толькi вечна каб адну кахаў.

 

11.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3694     ЗВАНОЧАК ШЧАСЦЯ

 

Заспяваў ў душы званочак шчасця,

Шчодра льецца музыка без слоў,

Знiклi i нягоды, i напасцi,

Бо прыйшла пяшчотная любоў.

 

У кахання светлая прырода,

Час узнёслых i высокiх мар,

У душы цудоўная пагода,

I блакiт бясконцы замест хмар.

 

Музыка ў душы бясконца льецца,

Радасць шчасця поўнай меркай п'ю,

Сэрца толькi незвычайна б'ецца,

Пэўна, па-сапраўднаму люблю.

 

12.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3740     ШЧАСЛIВЫ ЛЁС

 

Раве за шыбай вецер, нiбы звер,

А нам з табой утульна, як нiколi,

Бо ёсць у нас пяшчота i давер,

Для шчасця цалкам гэтага даволi.

 

Б'е ў шыбы, нiбы ашалелы, снег,

Але не замiнае нам навала,

Твой шчыры звонкi i лагодны смех

Да шчасця дадае яшчэ нямала.

 

Лютуе моцна студзеньскi мароз,

Мяцелiца i ветру завыванне,

Спаткаў нас добры i шчаслiвы лёс,

Бо грэе душы палкае каханне.

 

29.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3750     ДАРАГОЕ ШЧАСЦЕ

 

Прыйшла вясна – дзiвосны цуд прыроды,

Кахання i пяшчоты дзiўны час

Не толькi Богам дан для асалоды,

А каб нiколi шлях жыцця не згас.

 

Ствараюць сем'i ў гэты час жывёлы,

Ўбiраецца у кветкi цалiна,

Ды чалавек завёў парадак новы,

Калi кахае – для яго вясна.

 

Хаця вясной заўжды вастрэй жаданне,

Ды ўзiмку не знiкае ад нягод,

Жыве ў душы пяшчотнае каханне,

Як шчасце дарагое, круглы год.

 

2.04.2000

 

File 5     Home Page

 

3781     БЫЛОЕ КАХАННЕ

 

Хоць пачуцце палкае прайшло,

Не ператварылася у зданi,

Бо яно рэальнасцю было,

Шчасцем адчувалася каханне.

 

Час цудоўным быў i залатым,

Хай зусiм каханне прагарэла,

Ды не знiкла цалкам, нiбы дым,

Бо душу цяплом пяшчотным грэла.

 

Хай каханне лiчыцца былым,

Сэрца мiлы вобраз не пакiнуў,

Бо заўсёды радасны уздым

Адчуваю зноў ад успамiнаў.

 

20.04.2000

 

File 5     Home Page

 

3824     МАЛАДОЕ КАХАННЕ

 

Прыгожае, як цвет садоў, каханне,

Але бясконца не цвiтуць сады,

Цвет ападзе, прыйдзе расчараванне,

Адразу цi праз доўгiя гады.

 

Спачатку вабiць белы цвет багаты,

Ды паступова блякне прыгажосць,

Гады у гэтым толькi вiнаваты,

Як цвет садоў, праходзiць маладосць.

 

Хай маладосць знiкае назаўсёды,

Як ад кастра былога шызы дым,

Каб не рабiць цвiценню перашкоды,

Быць у каханнi трэба маладым.

 

12.05.2000

 

File 5     Home Page

 

3826      СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ

 

Радасна як пачынаецца дзень!

Ён значна лепш цёмнай ночы,

Бо сагравае пяшчотай прамень,

Кожны цяпло мець ахвочы.

 

Але прыемней дзень ясны заўджы,

Толькi аб iм мае мары,

Цяжка, калi у душы праз гады

Не разыходзяцца хмары.

 

Радасць ў душы ад пяшчоты сяброў,

Трэба iх мець намагацца,

Толькі даць крылы у змозе любоў,

Каб у нябёсы падняцца.

 

14.05.2000

 

File 5     Home Page

 

3933     ТАЯМНIЦЫ НОЧЫ

 

Прыгажосць такая не прыснiцца:

Цытрусаў мiльёны ўвышынi!

Ноч свае адкрыла таямнiцы,

Хоць руку да зорак працягнi.

 

Ды няўмольна гасiць ранак зоркi,

Як заззяе сонечны прамень,

Пра красу ужо няма гаворкi,

Бо зусiм не бачны зоркi ўдзень.

 

Ад красы заўсёды хваляванне,

Назаўжды яго каб зберагчы,

Каб не згасла палкае каханне,

Няхай ззяюць зорачкi ўначы.

 

3.07.2000

 

File 5     Home Page

 

3943     ВУЧЫЦЦА КАХАЦЬ

 

I зараз свята ёсць Iван Купала,

Не страцiлась праз тысячу гадоў,

Дзяўчына цераз вогнiшча скакала,

Каб цела паказаць для юнакоў.

 

Каханых сабе моладзь выбiрала,

Без плацця, без вэлюму, без вянца,

Iх ночанька купальская вянчала,

Жыццё прайсцi каб разам да канца.

 

Язычнiкаў паганцамi назвалi,

Ды водгалас ад веры той не сцiх.

Але прыгожа як яны кахалi!

Кахаць вучыцца трэба нам у iх.

 

6.07.2000

 

File 5     Home Page

 

4039     ДОЎГIЯ НОЧЫ

 

Як вельмi да ласкi жаданай ахвочы,

I сэрца аб ёй забалiць,

У чэрвенi надта кароткiя ночы,

Што некалi нават любiць.

 

У снежнi заўжды занядбаная праца,

Бо дзень прабягае хутчэй,

Ды часу ёсць досыць, каб палка кахацца,

Няма лепей доўгiх начэй.

 

2.08.2000

 

File 5     Home Page

 

4060     ТАНЧЭЙ АДЧУВАННЕ

 

Ўначы выдатна чутны кожны гук,

Бо ноч пачуццi вельмi абвастрае,

Здаецца, чутна, як снуе павук,

Або праз брук травiнка прарастае.

 

Хоць бачна надта кепска без святла,

Але танчэй затое адчуванне,

Калi да закаханых ноч прыйшла,

I бачнае, i чутнае каханне.

 

8.08.2000

 

File 5     Home Page

 

4079     ЗОРКА ВЕНЕРА

 

У золаце цудоўных зорак неба,

Ўсiх позiркам адразу не крану,

Для прыгажосцi iх багата трэба,

Ды выбiраю лепшую, адну.

 

Бо ёй пяшчоты болей i даверу,

Яна глядзiць ласкава на Зямлю,

Знаходзяць i сярод дзяўчат Венеру,

Прызначаны ёй словы: «Я люблю!»

 

13.08.2000

 

File 5     Home Page

 

4132     НАДВОР'Е ДЛЯ ЗАКАХАНЫХ

 

Кусае, як сабака, злы мароз,

I вецер, як шалёны, нема вые,

Зiмовы час бяду з сабой прынёс,

Днi цяжкiя насталi i благiя.

 

Але калi каханне грэе кроў,

Надвор'е – радасць, а не перашкода,

Мароз i вецер хай лютуюць зноў,

Яны для закаханых – нагарода.

 

28.08.2000

 

File 5     Home Page

 

4145     РАДАСНА I ТРЫВОЖНА

 

Бяру цябе пад руку асцярожна,

Iду з табою побач крок у крок,

I радасна адразу, i трывожна,

Па мне бяжыць кахання моцны ток.

 

Як грэе ток, ўсiм целам адчуваю,

Ды не магу нiяк яго суняць,

Бо першы раз руку тваю сцiскаю,

Трывожна, хаця радасна, кахаць.

 

3.09.2000

 

File 5     Home Page

 

4259     ГЛЫТКI ШЧАСЦЯ

 

Дожджык моцна б'е па парасону,

Лепей бы нiколi ён не сцiх,

На цябе гляджу, як на iкону,

Схоў цяпер адзiны на дваiх.

 

Шчыльна мне з табой стаяць цудоўна,

Шчасце п'ю я за глытком глыток,

Сэрца толькi стукае няроўна,

I па мне бяжыць кахання ток.

 

30.09.2000

 

File 5     Home Page

 

4272     ЛЕБЕДЗЬ ЦI КАРШАК?

 

Цудоўная у лебедзя фiгура,

I шыя яго лепшая з адзнак.

Хоць выглядае шэра i панура,

Але якую мае моц каршак!

 

Хоць прыгажосць мэта жаночай мары,

Ды каб не зведаць роспачы i мук,

Мужчыну лепей выбраць не па твары,

А па душы i сiле добрых рук.

 

3.10.2000

 

File 5     Home Page

 

4322     ВЯСНОВАЯ ЛЮБОЎ

 

Вясна цудоўна, ды нядрэнна восень,

Хаця зiма чакае на мяжы,

Калi у сэрцы, як вясною, просiнь,

Калi, як летам, сонейка ў душы.

 

Не страшна i зiмовая завея

Пад завыванне жудасных вятроў,

Калi душу натхненнем моцна грэе

Яшчэ дасюль вясновая любоў.

 

15.10.2000

 

File 5     Home Page

 

4325     СКРЫЖАВАННЕ ЛЁСАЎ

 

Былi зусiм асобнымi шляхi,

I рознымi былi перакананнi,

Душа балела цяжка ад тугi,

Ды лёс звёў разам нас на скрыжаваннi.

 

Цяпер на свет па-iншаму гляджу,

Усё навокал у цудоўным ззяннi,

Узняў да неба лёс маю душу,

Бо шчасце прыхавана у каханнi.

 

15.10.2000

 

File 5     Home Page

 

4406     ЗАХАД СОНЦА

 

Сонейка на захадзе не грэе,

Хоць пякло няшчадна цэлы дзень,

Небакрай цудоўна ружавее,

Але страцiў моц сваю прамень.

 

Калi здатна моцна грэць каханне,

То дарэмна нельга бавiць час,

Не прыйдзе ў жыццi другое ранне,

Скоцiцца на захад сонца ўраз.

 

29.10.2000

 

File 5     Home Page

 

4407     КАХАННЕ – ПТУШКА

 

Сябе прымусiць нельга пакахаць,

Каханне прыйдзе, нiбы непазбежнасць,

Але i сiлай нельга утрымаць,

Каханню люба толькi незалежнасць.

 

Каханне – птушка, ёй няма мяжы,

I невядомы шлях яе палёту,

Але яно саспее у душы,

Калi сустрэне ласку i пяшчоту.

 

29.10.2000

 

File 5     Home Page

 

4427     СТРУМЕНЬ ЛЮБВI

 

У глыбiню вачэй гляджу,

Яны – чысцюткая крынiца,

Хвалююць сэрца i душу,

Ад прагi хочацца напiцца.

 

Яе струмень ў душу бяжыць

I смела адчыняе дзверцы,

Хачу з яго бясконца пiць,

Любоў палае моцна ў сэрцы.

 

1.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4493     ЧАРОЎНАЯ ДАРОГА

 

Мой раннi сум стаў позняй асалодай,

Рассеялась вячэрняя iмжа,

Прыйшло каханне з дзiўнаю пяшчотай,

Узнёслым стала цела i душа.

 

Здабыў i хваляванне, i трывогу,

Ад дум салодкiх ноччу кепска сплю,

Бо выйшаў на чароўную дарогу,

Iсцi па ёй бясконца я люблю.

 

9.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4494     ВЫСОКIЯ МРОI

 

Жынчына мрой маiх высокiх,

Я абажаў яе адну,

Яна, як на хвасце сарокi,

Прынесла мне ў душу вясну.

 

I пераблытала надвор'е,

Вясна бясконцая зiмой,

Заззяла яркае сузор'е

Высокiх, нiбы неба, мрой.

 

10.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4497     ВЯСНОВАЯ ПЕСНЯ

 

Я твой пацалунак вясновы

Ў нялёгкай здабыў барацьбе,

Ты шэпчаш чароўныя словы:

Кахаю, кахаю цябе.

 

Прыйшло к нам цудоўнае лета,

Ды ў душах квiтнеюць сады,

Вясновая песня не спета,

Няхай гучыць ў сэрцах заўжды.

 

10.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4500     ЖАДАНЫ

 

Пяшчотныя, моцныя рукi,

Агеньчыкi ззяюць ў вачах,

Я чую прыемныя гукi,

Як стукае сэрца ў грудзях.

 

I палкiя, смаглыя губы,

Нясцерпны запал малады,

I ты мне жаданы i любы.

Мой мiлы, спяшацца куды?

 

10.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4505     ШЛЯХ КАХАННЯ

 

Я з асалодаю гляджу

Ў цудоўны светлы твар дзявочы,

Кахання шлях ляжыць ў душу

Не цераз сэрца, а праз вочы.

 

А ў сэрцы – толькi моцны стук

I цуду дзiўнага чаканне,

Без палкiх губ, пяшчотных рук

Няма сапраўднага кахання.

 

11.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4531     БЕЛЫЯ ЖОРАВЫ

 

Заўжды таму ў каханнi не шанцуе,

Хто хоча ў небе жорава злавiць,

А поспех на зямлi хто папрацуе,

З рукi сiнiцу здатны пакармiць.

 

З пяшчотаю сiнiчка усмiхнецца,

З усмешкi нараджаецца любоў,

Нiколi дасягнуць не удаецца

У сiнiм небе белых жоравоў.

 

13.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4541     РЭЧЫ I КАХАННЕ

 

Было заўжды аднолькавым каханне,

Хоць цела прыкрыў зрэбны андарак,

Бо засталося тоесным жаданне,

Як апрануў занадта модны  фрак.

 

Каханне вызначаць не здатны рэчы,

Ў каханнi iм цана не больш граша,

Бо вабяць губы, грудзi, рукi, плечы,

Ды iншае, i добрая душа.

 

13.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4560     ЗОРНЫ ДОЖДЖ

 

Зорны дождж, з iм прыемны спатканнi,

Уздымае яго прыгажосць,

Зорны дождж можа быць i ў каханнi,

Калi ў сэрцы гучыць маладосць.

 

Ды дажджынка маленькая знiчка,

Што без следу ў iмгненне згарыць,

Толькi ў зоркi iснуе крынiчка,

Здатна шчасцем яна напаiць.

 

15.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4617     АБЫ ШТО

 

Вядома, можна з'есцi мармелад,

Калi ў патрабаваннi знiзiць мерку,

Ды каб сапраўды быў ад ежы рад,

Лепш з'есцi шакаладную цукерку.

 

Бо настрой можна толькi папсаваць,

Як нiзкi выбраць для сябе гатунак,

Як абы-што, то лепей не кахаць,

Абы-якi не трэба пацалунак.

 

22.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4630      ЦЯПЛО КАХАННЯ

 

Ранкам сонца высока, ды холад вакол,

Бо туман моцна грэць замiнае,

Не сагрэе, як вогнiшча, палка любоў,

Як цяпла для душы не хапае.

 

Даўно сонца прайшло свой спякотны зенiт

I на захад збягае паволi,

Прыгажосць ад яго атрымаў краявiд

I цяпла для кахання даволi.

 

25.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4725     ЛЮБОЎНЫЯ ДАЖДЖЫ

 

Хай шчасце нетрывалае жыве,

Разбурыць вецер снежную завею,

Вазьму твае далонi у свае,

Ад холаду дыханнем адагрэю.

 

Каб сонейка заззяла, як раней,

Блакiт каб крылы распусцiў над намi,

Каб скончыўся суровы час завей,

Хай стане снег любоўнымi дажджамi.

 

6.12.2000

 

File 5     Home Page

 

4800     СОНЕЙКА Ў ДУШЫ

 

Застаўся ззаду шлях сапраўднай драмы,

Навошта мець пакуту i тугу?

На сцежцы толькi сонечныя плямы,

I я яшчэ шчаслiвай быць магу.

 

Прыемна, калi сонца ярка ззяе,

I сцежачка выходзiць да шашы,

Калi агнём каханне сагравае,

Ласкава свецiць сонейка ў душы.

 

24.12.2000

 

File 5     Home Page

 

4904     НЯСПАННЕ

 

Не спалося зноўку мне да ранку,

Успамiны выклiкалi час,

Як з табою слухалi заранку,

I як знiчкi падалi на нас.

 

Да спадобы сэрцу успамiны,

Хоць яны былога мiражы,

Маладосцi любыя карцiны,

Як бальзам цудоўны для душы.

 

10.01.2001

 

File 5     Home Page

 

4939     ЗОРНАЕ КАХАННЕ

 

Зорак яркiя манiсты

Свецяць нам ўначы.

Як сваё каханне чыстым

Далей зберагчы?

 

Каб не стаў яго лёс чорным,

Быў заўжды ў цане,

Не хадзiць лепш полем ворным,

А па цалiне.

 

15.01.2001

 

File 5     Home Page

 

4956     ВЯСНОВЫЯ ЗОРЫ

 

Ў жыццёвым хвалюючым моры

Знаходжу дакладна свой шлях,

Мне свецяць вясновыя зоры

Ў тваiх незабыўных вачах.

 

Яны – як маяк пуцяводны,

Святло льюць праз тысячы мiль,

Ты стаў цяпер блiзкi i родны,

I хвалi паклалiся ў штыль.

 

19.01.2001

 

File 5     Home Page

 

5005     ГЛУХIЯ НЕТРЫ

 

Спатканне зацягнулася да рання,

Туманы распаўзлiся па зямлi,

Сцяжыначкi пяшчотнага кахання

Мяне ў глухiя нетры завялi.

 

25.01.2001

 

File 5     Home Page

 

5019     ВОЧЫ КАХАНАГА

 

Жыццё падарыла мне цуд,

I шлях стаў цудоўным дзявочы,

Ад цемры няма больш пакут:

Мне свецяць каханага вочы.

 

29.01.2001

 

File 5     Home Page

 

5051     ПЕСНI ПРА ЛЮБОЎ

 

Травень. Бярозы спяваюць лiстотай

Для маладзенькiх дубоў,

Песнi напоўнены дзiўнай пяшчотай,

Словы у iх пра любоў.

 

3.02.2001

 

File 5     Home Page

 

5073     НАЙЛЕПШАЕ ПАЧУЦЦЕ

 

Ад спраў натхненне маю i ад слоў,

Бо ззаду засталося лiхалецце,

Бо грэе, нiбы вогнiшча, любоў,

Найлепшае з усiх пачуццяў ў свеце.

 

6.02.2001

 

File 5     Home Page

 

5211     ПРЫГАЖЭЙШЫ

 

Дубы, як волаты, стаяць,

Ды вабiць моцны i вышэйшы,

Каханых проста выбiраць:

Хвалюе сэрца прыгажэйшы.

 

1.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5214     ПАДАРУНАК

 

Дарую табе неба i лугi,

Шэпт рэчкi, ранкам сонечнае ззянне,

Багацце можа здатны даць другi,

Мой падарунак – палкае каханне.

 

2.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5216     ЧАРОЎНАЯ МУЗЫКА

 

Радасць дае сонечнае ранне,

З iм прыемна сустракацца зноў,

Бо душа спявае пра каханне

Музыкай чароўнаю без слоў.

 

2.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5233     ХМЕЛЬ МЕДАВУХI

 

Я долю рашуча змяняю,

Больш квас журавiнны не п'ю,

Бо палка i шчыра кахаю,

Бо хмель медавухi люблю.

 

5.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5321     ЖАДАНЫ НЕСПАКОЙ

 

Хоць кажаш «Не», як песня голас твой,

Лаўлю губамi палкае дыханне,

Прыйшоў да нас жаданы неспакой,

Здараецца заўжды так ад кахання.

 

17.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5340     IСКАРКА

 

Не запалiць запалкай дроў сырых,

Ад iскаркi сухiя загарацца,

Пяшчота ззяе у вачах тваiх,

Агонь ў душы прымусiць закахацца.

 

20.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5393     БЕЛАЯ ГАЛУБКА

 

Белая галубка, голуб шэры

У блакiце разам з ёй ляцiць,

Трэба мець пяшчоты шмат i веры,

Каб галубку белую любiць.

 

30.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5399     ДЗЯКУЮ ПРЫРОДУ

 

Сады квiтнеюць, шчасця асалоду

З гарачых вуснаў, нiбы з кветак, п'ю,

I за вясну я дзякую прыроду,

Магчымасць дала мне сказаць: «Люблю».

 

30.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5408     ВОГНIШЧА ЎНАЧЫ

 

Каханне i пяшчоту зберагчы

Заўжды дапамагаюць ночы значна,

Палае зырка вогнiшча ўначы,

А ўдзень яго амаль зусiм нябачна.

 

31.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5412     ЗАЛАТЫ НАРОГ

 

Араць глыбока к шчсцю або гору?

Душою без аратага знямог,

На сэрцы ты праклала мне разору,

Бо у кахання залаты нарог.

 

1.04.2001

 

File 5     Home Page

 

5456     НЕЧАКАНАЕ КАХАННЕ

 

Ляглi маршчыны на душу i на чало,

Але цяпер душа, як ў маладосцi,

Ка мне каханне нечаканае прыйшло,

Не ведае, што я кахаю, хтосьцi.

 

5.04.2001

 

File 5     Home Page

 

5497     СВЕТ КАХАННЯ

 

Свет кахання, нiбы сонца, яркi,

Ў iм цяпла хапае i святла,

Дорыць ён чароўныя падаркi,

Толькi б сцюжа болей не прыйшла.

 

11.04.2001

 

File 5     Home Page

 

5548     МIЛЫ СЭРЦУ

 

Бязмэтна гiнуць матылькi ў агнi,

Бо абгараюць у iх крылы,

Ды ночы вабяць значна больш, чым днi,

Агонь кахання сэрцу мiлы.

 

17.04.2001

 

File 5     Home Page

 

5598     ВЯСНОВАЕ КАХАННЕ

 

Час вясновы узнёслы якi!

Ў душы плёскаюць хваляй жаданнi,

Заспявалi у кронах шпакi,

Песнi iх аб вясновым каханнi.

 

21.04.2001

 

File 5     Home Page

 

5686     ХМЕЛЬНАЯ ЛЮБОЎ

 

Свечкамi ўпрыгожылiсь каштаны,

Цвет вясна раскiнула вакол,

Але не ад водару я п'яны:

Хмельная вясновая любоў.

 

4.05.2001

 

File 5     Home Page

 

5712     СЛЯДЫ ПЯШЧОТЫ

 

Цвiтуць цяпер маёй вясны сады,

Пялёсткаў белы цуд пасля чакання,

Пяшчоты першай вабныя сляды

Перараслi ў сцяжыначку кахання.

 

8.05.2001

 

File 5     Home Page

 

5752     ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ

 

Шчасце – калi дастаткова ўсяго,

Ззяе усмешка на твары,

Ранкам i ўвечары бачу яго,

Явай становяцца мары.

 

13.05.2001

 

File 5     Home Page

 

5774     ПАВОДКА

 

Ў маёй руцэ яе рука,

Ад шчасця на душы салодка,

Пачуццяў бурная рака

Мяне панесла, як паводка.

 

17.05.2001

 

File 5     Home Page

 

5793     РУЖЫ КАХАННЯ

 

Мiнулi у маёй душы спаўна

Дажджы, вятры, мяцелiцы i сцюжы,

Душу сагрэла сонейкам вясна,

I расквiтнелi ў ёй кахання ружы.

 

19.05.2001

 

File 5     Home Page

 

5798     РАКА КАХАННЯ

 

Няма нават астраўка,

Здзейснiлiсь жаданнi,

Паўнаводная рака

У маiм каханнi.

 

19.05.2001

 

File 5     Home Page

 

5861     ДЗIВОСНАЯ ЛЮБОЎ

 

Iдзем зачараваныя па пожнi,

Квiтучая вясна вярнулась зноў,

Пакуль жывеш, не можа быць апошняй

Дзiвосная чароўная любоў.

 

29.05.2001

 

File 5     Home Page

 

5912     ЦАНА КАХАННЯ

 

Усё каханне можна выпiць ўраз да дна,

Каб ўтаймаваць хутчэй ад спёкi прагу,

Але павольнаму каханню больш цана,

Яму аддаць надзейней перавагу.

 

4.06.2001

 

File 5     Home Page

 

5952     МАЛАНКI ПОЗIРКАЎ

 

Вясна, няма рамонак, выбраў рэшку,

Маланкi тваiх позiркаў лаўлю

I шчырую прыгожую усмешку,

А вусны самi шэпчуць: «Я люблю».

 

10.06.2001

 

File 5     Home Page

 

5962     ВЫБРАННIЦА ДУШЫ

 

Буяе радасць без мяжы,

Аб шчасцi ўсё вакол гаворыць,

Калi выбраннiца душы

Усмешку сцiплую падорыць.

 

11.06.2001

 

File 5     Home Page

 

5977     ПАДЗЯКА

 

Хай падаюць камнi з нябёс,

Няхай ажываюць вулканы,

Ды я буду дзякаваць лёс,

Бо стаў ад кахання, як п'яны.

 

12.06.2001

 

File 5     Home Page

 

5982     ПАДАРАК

 

Падаркi можна розныя дарыць,

Ды лепшы з iх – душы высокароднасць,

Калi агонь кахання ў ёй гарыць,

I ад яго цяпла iдзе пяшчотнасць.

 

13.06.2001

 

Апошні верш     File 5     Home Page