1. Надзея крылы радасці дае! (100 вершаў)

1. Надзея крылы радасці дае! (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

33     ШАША КАХАННЯ

 

Жыццёвы шлях бяжыць не па шашы:

Праз лес цi поплаў, або ўскрайкам поля,

Незразумела, што дасць для душы

Непадуладная нiкому доля.

 

Ды долю вызначае кожны крок,

Наперадзе нiчога невядома,

Бо памылiцца можа i прарок,

Душу чакае радасць або стома.

 

Пакуль што сцежка ўецца па глушы

I не дае на шчасце мець надзеi.

Цi выйдзе яна з часам да шашы?

Дагэтуль непрыдатныя падзеi.

 

Змянiць жадаю страсна дрэнны лёс,

Але спаткаць не вельмi проста дзiва,

Каб узляцець ад шчасця да нябёс,

Цяпер па сцежцы рухаюсь iмклiва.

 

Каханага чакаю доўгi час,

Абрыдлi цяжка адзiноты путы,

Хаця прамень надзеi i не згас,

Ды без кахання на душы пакуты.

 

I адчуваю горыч i бяду,

Вакол вясновы цвет, я не кахаю,

Да шчасця сцежкай вузкаю iду,

Шашу кахання палкага шукаю.

 

24.10.1992

 

File 6     Home Page

 

78     ХВАЛI

 

Хаця бягуць за хваляй хваля,

Бег iхнi ў буру не стрымаць,

Хай памiж iмi будзе цаля,

Нiколi iншай не дагнаць.

 

Хоць нават з усiх сiл старацца

I волю у кулак збiраць,

Нiколi iм не абдымацца

I ў вусны нельга цалаваць.

 

Мiнае попусту пяшчота,

Хоць хваль прыгожых вельмi шмат,

Ды замiнае адзiнота,

Сустрэцца доля дасць наўрад.

 

Шмат ёсць людзей, ды дзе мой любы?

Мы з iм падобны бегу хваль:

Мог песцiць, цалаваць у губы,

Ды незнаёмы мне, на жаль.

 

У кожнага свая сцяжынка,

Мо, дзе скрыжуюцца яны?

Ды для знаёмства ёсць замiнка,

Чакаю будучай вясны.

 

Раскiнуць дрэвы лiст зялёны,

I стане на душы цяплей,

Мяне сустрэне мой ўлюбёны,

У хваль не так, як у людзей.

 

21.12.1992

 

File 6     Home Page

 

132     ДОБРЫЯ СЛОВЫ

 

Якiя словы падабраць,

Ў адказ каб «Так!» хутчэй сказала?

Не трэба нават слоў шукаць,

Бо слоў пяшчотных ёсць нямала.

 

Ў душу як можна зазiрнуць?

Да добрых слоў мець трэба схiльнасць,

Пяшчоты струны каб крануць

I сталую здабыць прыхiльнасць.

 

Каб у адказ каханне мець,

Казаць такiя трэба словы,

Душу цяплом каб абагрэць,

Ў дастатку цёплых слоў у мовы.

 

Такiя словы падарыць,

Каб адчынiць душы прычалы,

Не трэба прозай гаварыць,

Лепш, каб паэзiя гучала.

 

Хоць, каб прыемнае зрабiць,

Дарыць для любай можна краскi,

Са слоў букет лепш падарыць,

У iм пяшчоты больш i ласкi.

 

Каб расцвiла ў душы любоў,

Зрабiць магчыма з першай спробы:

Прызнанне з ўзнёслых шчырых слоў

Заўсёды сэрцу да спадобы.

 

15.09.1993

 

File 6     Home Page

 

173     ЦВЕТ КАХАННЯ

 

Вясна iдзе! Хвалюючыя словы,

Цяпло змяняе навакольны свет,

Душу чаруе дзiўны цвет вiшнёвы

I яблынь белы i пунсовы цвет.

 

I настрой ўраз становiцца вясёлы,

Вясной ёсць шмат для радасцi прычын:

Мужчынскi позiрк, яшчэ ўзiмку кволы,

Агнём заззяе ад красы жанчын.

 

Чаруе вiшнi цвет i птушак спевы,

Душа страчае ад вясны спакой,

Iдуць жанчыны, нiбы каралевы,

I не знайсцi вакол красы такой.

 

Спакой зiмовы назаўжды пакiне,

Душу запоўнiць неспакой да дна,

Прычына ёсць адна: спаднiцы мiнi,

Хаця здавацца можа, што вясна.

 

Спадае цвет вясновы белым снегам,

Вясна даруе дзiўны ўзнёслы час,

Пачуццi ў душах адгукнуцца рэхам,

Касцёр кахання запалае ўраз.

 

Вясна iдзе! Цудоўная нагода,

Каб у душы расцвёў кахання цвет,

Даруе шчодра ўзнёслы час прырода,

Вясна змяняе погляды на свет.

 

23.09.1993

 

File 6     Home Page

 

259     ЦУД КАХАННЯ

 

Забыць луг ў дзiўных кветках не магу,

Якiм цудоўным апынулась ранне!

Не ведала, што буду пiць тугу,

Што вельмi хутка адцвiце каханне.

 

Ва ўяве бачу любы сэрцу час,

I кветак прыгажосць, i сонца ззянне,

Ды хутка разбурылася у нас

Чароўнае пяшчотнае каханне.

 

Мiнуў час летуценняў i надзей,

Калi кранала сэрца асалода,

Прыйшла пара марозаў i завей,

Як быццам спачувае мне прырода.

 

Ды неўзабаве звонкая вясна,

I скончыцца былой пакуты кара,

Ачысцiцца мая душа да дна,

I ажыве, як фенiкс з поплу, мара.

 

I зноў яшчэ магу я пакахаць,

Хачу спаткаць цудоўную нагоду,

Не буду ў лузе кветкi больш збiраць,

Каб цуд кахання не натрапiў шкоду.

 

Кахання цуд – дзiвосны надта дар,

Ён светлы, цёплы, ўзнёслы, нiбы сонца,

Хачу, каб у душы гарэў пажар

Няўрымслiва, нязгасна i бясконца!

 

30.10.1993

 

File 6     Home Page

 

294     ВОГНIШЧА НАДЗЕI

 

Загарэлась вогнiшча надзеi,

Полымя пячэ маю душу,

Ды пакуль не радуюсь падзеi,

Лёс са мною лепшым быць прашу.

 

Полымя ўзлятае аж да неба,

Ды няма яшчэ жаданых спраў,

Вельмi многа мне зусiм не трэба:

Хочацца, каб любы пакахаў.

 

I на сэрцы сталая трывога,

З iм сустрэнусь, нiбы незнарок,

Спадзяванняў маю надта многа,

Але ён глядзiць у iншы бок.

 

Вясной вiшнi распусцiлi шаты

I пялёсткi сыпяць на зямлю,

З парамi чароўныя дзяўчаты,

Без адказу толькi я люблю.

 

Маё сэрца ад пачуцця млее,

Але прыйдзе i мой зорны час,

Запалала вогнiшча надзеi,

I пакуль iмпэт душы не згас!

 

Адрастаюць ад кахання крылы,

Веру цвёрда: горкi час мiне,

Прыйдзе шчасце, i жаданы мiлы

Пакахае палка i мяне.

 

21.11.1993

 

File 6     Home Page

 

312     МАЙСКАЕ КАХАННЕ

 

Каханне ў сэрцы ўжо даўно нашу

I на яго ўмаляю адгукнуцца,

Каб заспакоiць мне хутчэй душу,

Ў далейшым буду да мэты iмкнуцца.

 

Вакол квiтнее белапенны май,

Прырода шчодра дорыць нам натхненне,

Маё каханне ты хутчэй прымай,

Жыццё, як цуд, у кожнае iмгненне!

 

Чароўны яблынь белы цвет вакол,

Як без кахання ў дзiўны час застацца?

Табе сказаць хачу шмат добрых слоў,

Нарэшце, каб аддана закахацца.

 

Не трэба i хвiлiны прапускаць,

Жыццё – цягнiк. Чакаць што на пероне?

Хутчэй каханню трэба месца даць,

Хаця ў апошнiм прычапным вагоне.

 

Iмчацца ў невядомасць цягнiкi,

Адной застацца можна на пероне,

Хачу пяшчоты ад тваёй рукi

I сэрца прапаную на далонi.

 

Май светлы будзем разам сустракаць,

Глядзець на белы цвет садоў чароўны,

У час вясновы радасна кахаць,

Хай доўжыцца бясконца час любоўны!

 

28.11.1993

 

File 6     Home Page

 

327     КАЙДАНЫ АДЗIНОТЫ

 

Калi знiшчае адзiнота

I выйсця добрага няма,

Ў душы ад непарадку слота

Цi студзiць холадам зiма.

 

Ад адзiноты мне пагана,

Пранеслась вабная вясна,

Душа заныла, нiбы рана,

Зноў засталася я адна.

 

Бягуць гады, як ў рэках воды,

Калi мой горкi час мiне?

Нялёгка жыць ад адзiноты,

Яна штодня пячэ мяне.

 

Сумую, быццам у няволi,

Дзе мой каханы дарагi?

Жадаю светлай шчаснай долi,

Ды замiнаюць ланцугi.

 

Хай будуць ямы на дарозе

Або, як горы, валуны,

Прайсцi свой цяжкi шлях у змозе,

Хутчэй каб скiнуць кайданы.

 

Iду, хоць часам горка плачу,

Ўпаду i падымаюсь зноў,

Бо веру: будзе ўсё iначай,

Знайду жаданую любоў!

 

4.12.1993

 

File 6     Home Page

 

337     ШЧАСЦЕ КАХАННЯ

 

Каханне сэрца радасна хвалюе,

Настаў ў жыццi цудоўны ўзнёслы час,

Цябе шчаслiвай з радасцю зраблю я,

Дай на каханне мне хутчэй адказ!

 

Калi сальюцца ў пацалунку губы,

Растае сэрца ад пяшчотных слоў,

Я стану для цябе бясконца любы,

Бо зорны час кахаць ужо прыйшоў.

 

Жыццё было к табе несправядлiва,

Кахання дзiва не прыйшлось пазнаць,

Гады бягуць, а ты не адлюбiла,

Памылку лёсу трэба выпраўляць.

 

Давай цяпер паправiм сэрца вады,

Каб шчасце незямное атрымаць,

Чароўнаму жыццю мы будзем рады,

Шчаслiвым быць – пяшчотна пакахаць.

 

Маё каханне не зазнае спаду,

Бо ў страсным сэрцы полымем гарыць,

Не адбылось нiколi каб разладу,

Ўзаемна шчасце каб маглi дарыць.

 

Ты падары мне палкае каханне,

З салодкiх губ каб пiць яго нектар,

Не гасне ў маiм сэрцы спадзяванне,

Прашу: прымi майго кахання дар.

 

8.12.1993

 

File 6     Home Page

 

340     СМЕЛЫ КРОК

 

Плыве ў нябыт за годам год,

Лёс прапануе толькi мукi,

Душа стамiлась ад нягод,

А шчасце не даецца ў рукi.

 

Ляцiць, як птушка, ўвышынi,

Ды зблiзку любага не бачу,

Iдуць бязрадасныя днi,

Чакаю кволую удачу.

 

Але яе дасюль няма,

Без шчасця жыць зусiм пагана,

Бо прабягаюць днi дарма,

А сэрца ные, нiбы рана.

 

Надзею не страчаю я,

Што знiкнуць боль душы i гора,

I доля зменiцца мая,

Здабуду, ўрэшце, шчасця мора.

 

Спаўна прайшла бяды урок,

Не буду больш чакаць нагоды,

Зраблю да шчасця смелы крок,

Каб ачмурэць ад асалоды.

 

Няхай ляцяць ў нябыт гады,

Шукаць не буду апраўданне,

Больш ў сэрца не пушчу бяды,

Няхай пануе ў iм каханне!

 

8.12.1993

 

File 6     Home Page

 

349     ЧАРОЎНАЯ СЦЯЖЫНКА

 

Сцяжынкай выглядае лёс,

Цiкава крочыць ёю,

Iду прысадамi з бяроз,

Травою лугавою.

 

Мне ззяе сонца на шляху

Цi вецер дзьме упарты,

Змянiць напрамак не магу,

Лёс не дазволiць жарты.

 

Я крочу праз густы туман,

Мiнаю перашкоды.

Запрапануе лёс пдман

Цi радасць асалоды?

 

Iду па плынi ручая,

Заходжу на прыгоркi.

Што атрымаю, ўрэшце, я:

Салодкi лёс цi горкi?

 

Гляджу ўдалечыню нябёс,

Сцяжынка вабна ўецца,

I спадзяваюсь: любы лёс

З мяне не пасмяецца.

 

Не кiне на шляху ў бядзе,

Не стрэнецца замiнка,

Хай да кахання прывядзе

Чароўная сцяжынка!

 

13.12.1993

 

File 6     Home Page

 

369     НАДЗЕЯ ПАКАХАЦЬ

 

Калi пачаў гарэць касцёр кахання,

Лепш даць магчымасць для яго палаць,

Бо не занадта цяжкае заданне,

Сачыць за iм i пiльна зберагаць.

 

Калi не даць кастру сваю ахвяру,

Ён хутка без нагляду прагарыць,

Як зберагаць, ў дастатку будзе жару,

Цяпло кахання ў змозе ён дарыць.

 

Але ў жыццi бывае дождж i вецер,

I вогнiшча размые без слядоў,

Пачуцце згасне лепшае на свеце,

Не часта нараджаецца любоў.

 

Касцёр кахання без турботы згасне,

Не дасць ён нi святла, анi цяпла,

Была мажлiвасць зведаць мiр i шчасце,

Была, ды незаўважанай прайшла.

 

Хоць зараз не здарылася, не шкода,

Не след занадта моцна сумаваць,

Час прыйдзе, i зноў з'явiцца нагода,

Касцёр кахання можа запалаць.

 

Пяшчотаю ён сэрца абагрэе,

Чароўным стане навакольны свет,

Як не згасае палкая надзея,

Чакаць яе ажыццяўлення след.

 

27.07.1994

 

File 6     Home Page

 

392     ПЯШЧОТНАЯ I АДЗIНАЯ

 

Кахання зачакаўся хто даўно,

Надзея знiкла, сум ў душы няспынны,

Прыходзiць хутка, без праблем, яно,

Каб закахацца, хопiць i гадзiны.

 

I настае цудоўны ўзнёслы час,

Сканчаецца трывожнае чаканне,

Душа ў нябёсы ўзносiцца ураз,

На крылах падняло яе каханне.

 

I болей у душы няма начы,

I толькi радасць шчодра струменiцца.

Ды як iмпэт чароўны зберагчы,

Каб зноў у адзiноце не журыцца?

 

Ў каханнi, як ў прыродзе, ўсе часы:

Узнёслы, шчасны, радасны вясновы,

I летнi, што даруе шмат красы,

Асеннi сумны, горкi i суровы.

 

Зусiм сцiшае ў сэрцы стук зiма,

Пачнуцца i завеi, i марозы,

Было каханне, але зноў няма,

Каб разбурыць яго, знайшлiсь пагрозы.

 

Ды след чакаць парыў пачуцця зноў,

Ў пакутах зноў гадзiна за гадзiнай,

Лепш так рабiць, каб палкая любоў

Была ў душы пяшчотнай i адзiнай.

 

15.11.1994

 

File 6     Home Page

 

477     ПРАПАНОВА

 

Мне заўсёды прыемна з табой,

Як знайшлiсь мы у моры людскiм?

I я дзякую долi долi сваёй,

Што яе шлях быў добрым такiм.

 

Без цябе стала б пусткай зямля,

I не чуў бы спеў птушак ў садах,

Ты – адзiная доля мая,

Наш агульны цяпер будзе шлях.

 

Мы з табой будзем хораша жыць,

Нас чакаюць кахання гады,

Для цябе ўсё я згодны зрабiць,

Шанаваць цябе буду заўжды.

 

Праз жыццё пройдзем разам з табой,

Я нiколi не здраджу табе,

I шчаслiваю будзем сям'ёй,

Шчасце можна здабыць ў барацьбе.

 

Будзь маёю каханай, прашу,

З табой радасць змагу я знайсцi,

Ты цяпер саграваеш душу,

Па жыццю будзем разам iсцi.

 

«Так!» пачуць я жадаю ў адказ,

Без цябе стала б пусткай зямля,

Няхай стрэнецца наш зорны час,

Ты – адзiная доля мая!

 

24.12.1994

 

File 6     Home Page

 

549     ЧАКАННЕ

 

Каханне дзе мяне чакае,

Дзе пройдуць вабныя шляхi?

Каму я стану дарагая,

I хто мне будзе дарагi?

 

Каханне i жыццё адзiны,

Як без кахання можна жыць?

Свет стане шэрым для дзяўчыны,

Калi пяшчотна не любiць.

 

Але яно якое будзе:

На час цi сталым, на гады?

Палюбiць i пасля забудзе

Цi стане верным назаўжды?

 

Каханне будзе як шчаслiвым,

Заззяе шчасцем i жыццё,

Прыемна надта разам з мiлым,

Бо сэрца песцiць пачуццё.

 

Хачу цудоўнага кахання,

Хачу прыгожага кахаць,

Бо маладосцi маёй ранне,

I я яшчэ магу чакаць.

 

Але знайдзiсь хутчэй, мой мiлы!

Каб назаўжды каханым стаць,

Не будзь занадта ганарлiвым,

Каб я магла цябе кахаць.

 

3.02.1995

 

File 6     Home Page

 

561     ГIМН ЖЫЦЦЮ

 

Вясна iдзе, пара кахаць настала,

Яшчэ адзiн цудоўны цыкл жыцця!

Мiнула вёсен радасных нямала

Ад iснавання на Зямлi быцця.

 

Каханне – дзiўны цуд i захапленне,

Каб на зямлi мог род бясконца жыць,

Каб ў свет прыйшло другое пакаленне,

I месца каб пад сонцам не згубiць.

 

Жыццё не праiснуе без кахання,

Дарога род прадоўжыць ёсць адна:

Прыходзiць час чароўнага прызнання,

Штуршок каханню надае вясна.

 

Вясна iдзе, i ўсё пахарашэла,

Вясна – ўрачысты светлы гiмн жыццю!

Прырода веснавы убор надзела,

Каб цалкам аддавацца пачуццю.

 

Душа вясны з надзеяю чакае,

Бо шчасце – моцна палка пакахаць,

Не пакахаў хто, радасць не пазнае,

Наступную вясну след прычакаць.

 

Але вясна iдзе i асалоду

Красой i дабрынёй ў душу нясе,

Кахаць яна прымусiла прыроду,

Каб мелi шчасце i каханне ўсе!

 

14.02.1995

 

File 6     Home Page

 

588     ЛЯЖАЧЫ КАМЕНЬ

 

Калi душа збалелая прачнецца?

Чаму працягла сэрца маё спiць?

Калi ўжо на каханне адгукнецца,

Жыццё хутчэй каб шчасцем азарыць?

 

Чаму мяне каханне абыходзiць,

Нiяк не пашанцуе пакахаць?

Як iншыя каханага знаходзяць?

Душы нялёгка любага чакаць.

 

Стаяць пытаннi, цяжкiя пытаннi,

Але адказ на iх хто можа даць?

Замучылi бясконцыя жаданнi,

Але няма каго мне пакахаць.

 

Вада пад камень не бяжыць, вядома,

Магутны камень нельга зварушыць,

Калi ўжо ў сэрцы гаспадарыць стома,

Яно як стала ад тугi балiць.

 

Маё каханне! Я цябе чакаю!

Знайдзiсь хутчэй, каханы любы мой!

Табе наросхрыст сэрца адкрываю.

А, мо, каханне паплыло з вадой?

 

Прыгожых хлопцаў ёсць вакол нямала,

Але каго магу я пакахаць?

Каб шлях вада пад камень адшукала,

Збяруся з сiлай i змагу падняць.

 

1.03.1995

 

File 6     Home Page

 

591     ПРАМЕННЕ

 

Заззяў прамень цудоўны i пагас,

Здавалась: усмiхнецца шчодра доля,

Але спаткаў зусiм iнакшы час:

Пайшлi надзея, радасць i патоля.

 

Хмурынкi заглянулi мне ў душу,

Хоць толькi ззяння сонейка ахвота,

Прыйшлось трываць халодную iмжу,

Абрыдла вельмi жудасная слота.

 

Хай нават моцны прыпячэ мароз,

I шлях жыццёвы занясе завея,

Што стрэну вабны i цудоўны лёс,

Зноў тлее незгасальная надзея.

 

Але яна мацнее кожны дзень

I распраўляе паступова крылы,

Каб зноў заззяў прываблiвы прамень,

Па сэрцу зноўку прыглянуўся мiлы.

 

Ад роспачы няма начамi сну,

У цяжкiх думах сустракаю ранне,

Хачу спаткаць хутчэй ў душы вясну,

А разам з ёй пяшчотнае каханне.

 

Але пакуль зiмовыя снягi,

Сняжыначак халодных шапаценне,

Хачу, каб любы, сэрцу дарагi

Змог запалiць ў маёй душы праменне.

 

2.03.1995

 

File 6     Home Page

 

617     РАЛЛЯ КАХАННЯ

 

Затрымалась вясна на палетках,

Я даўно зачакалась вясну,

Бо прыемна, калi сады ў кветках

I прачнецца прырода ад сну.

 

Бо вясной ўсё навокал прыгожа,

Крочыць новае кола ў жыццi.

Мне душу хто сагрэць дапаможа,

Каб прачнулiсь мае пачуццi?

 

Нешта доўга ў душы затрымалась

I мая з лютай сцюжай зiма,

Бо хачу, каб хутчэй закахалась,

Ды цяпла ў душы кроплi няма.

 

Хачу, каб мацней сонейка грэла,

Кiну зерне кахання ў раллю,

Каб каханне зрастала i спела,

Хай душу супакоiць маю.

 

Бо стамiлась прыдатная глеба,

Колькi часу яшчэ ёй чакаць?

Я кахання хачу, нiбы хлеба,

Хай вясна дасць мне шанц пакахаць.

 

Завiтае вясна на палеткi,

Без аратага ў стоме зямля,

Хай расквецiць вясна ў душы кветкi,

Каб радзiла кахання ралля.

 

12.03.1995

 

File 6     Home Page

 

624     РАЗАРВАЦЬ КОЛА

 

Даўно пару знайсцi мне пара,

Ды кахання у сэрцы няма,

Не фарбуе лёс цудам зара,

Вiнавата, напэўна, сама.

 

Як вавёрка, я ў коле бягу,

З яго выйсце патрэбна шукаць,

Бо далей болей так не магу,

Трэба кола хутчэй разрываць.

 

Ды пасля мне падзецца куды?

Шлях да шчасця дзе свой адшукаць?

Мiльгацяць ў коле спiцы-гады,

Ды няма мне каго пакахаць.

 

Бачу, кола патрэбна парваць,

Каб свабоду, нарэшце, здабыць,

Душу ў коле не буду трымаць,

Ёй заўжды вольнай хочацца быць.

 

Да спадобы хай знойдзе душу,

Пару разам каб нам утварыць,

Калi трэба, я ёй падкажу,

Трэба палка каго палюбiць.

 

Вырашаю, што кола парву,

Не хачу, як вавёрка, скакаць,

Без кахання ў душы я жыву,

Але вельмi жадаю кахаць.

 

14.03.1995

 

File 6     Home Page

 

636     РАШУЧАСЦЬ

 

Стаю на ростанях, даўно на ростанях,

Як быць не ведаю, куды цяпер iсцi?

Не вельмi проста мне, ох, як няпроста мне

Стаяць на ростанях бясконца у жыццi!

 

Змянiць нялёгка мне характар сталы мой,

Ды нерашучасць, пэўна, трэба ўраз забыць,

Як не змяню яе, лёс скажа быць адной,

А час саспеў ужо сям'ю сваю стварыць.

 

Даўно рашучыя спаткалiсь з доляю,

А я нiяк дасюль рашыцца не магу,

Я нерашучая, са слабай воляю,

Бясконца ў сэрца мне яна нясе тугу.

 

Такая прыказка мне ўспамiналася:

Ваўкоў баяцца – непатрэбна ў лес хадзiць,

Яшчэ ад ростаняў не адцуралася,

Жыцця дылему вельмi цяжка мне рашыць.

 

Пара прымусiла, я ў лес збiраюся,

I не пужаюць больш ужо мяне ваўкi.

Мо, доля там мая, я закахаюся

I там сустрэнецца мой любы дарагi?

 

Рашэнне прынята, бывайце, ростанi!

Не буду больш на скрыжаваннi я стаяць,

Цяпер усё рашаць занадта проста мне,

Бо час прыйшоў, мой вабны час кахаць!

 

17.03.1995

 

File 6     Home Page

 

641     БЯСЦЭННАЕ ДЗIВА

 

Я прайшоў цэлы свет, бачыў шмат у жыццi,

Дзіўны цуд ўпершыню сустракаю!

Па жыццю з прыгажосцю жадаю iсцi,

Бо цябе незваротна кахаю!

 

Клiнам свет на табе ўраз сышоўся цяпер,

Ды заўжды клiнам клiн выбiваюць,

Я кахаю цябе, мне, нарэшце, павер,

Тым нялёгка трываць, што кахаюць.

 

Як пабачу цябе, расхвалююсь заўжды,

Бо падобных нiколi не бачыў,

I мiналi мае бестурботна гады,

Ды цябе сярод iншых адзначыў.

 

Залатога валосся цуд дзiўны люблю,

Постаць статная позiрку мiла,

Спадзяваюсь, знайшоў цяпер долю сваю

I хачу, каб мяне палюбiла!

 

Як пабачу цябе, сэрца рвецца з грудзей,

Шчасце ўзнёслае ты падарыла!

Я жадаю ў каханнi прызнацца хутчэй,

Для мяне ты – бясцэннае дзiва!

 

Прычакаю: ў адказ зможаш ты пакахаць,

Няхай сэрца тваё адгукнецца!

Я цярплiва магу вельмi доўга трываць,

Хай мне доля ласкава ўсмiхнецца!

 

18.03.1995

 

File 6     Home Page

 

670     ПРАШУ ВЯСНУ

 

Гляджу на каляндар: вясна павiнна быць,

А холад ўсё нiяк не адпускае,

Даўно пара прыйшла, каб гнёзды птушкам вiць,

Вясна умоў прыдатных не стварае.

 

I на душы пакуль незразумелы сум,

Не ведаю, яго як пазбаўляцца,

Хачу, ад холаду хутчэй мiнуў каб глум,

Цяпло сагрэе, можна закахацца.

 

Вясна, але зiмовы холад у душы,

I сонейка не хоча паказацца,

Даўно стаю каля жаданай ўжо мяжы,

Пара вясне цудоўнай пачынацца.

 

Працяглы час надвор'я добрага няма,

Ад холаду душа мая сумуе,

Хутчэй здае сваю уладу хай зiма,

Кахання радасць сэрца хай пачуе.

 

Душа хай вельмi не сумуе i не спiць,

Каханне прыйдзе, i яна прачнецца,

Вясна заўсёды здатна вабны цуд стварыць,

Душа на поклiч iншай адгукнецца.

 

Вясна, хутчэй прыходзь ў маю душу!

Наяве каб ажыццявiлiсь мары,

Кахаць жадаю i вясну маю прашу,

Далей не засталася каб без пары.

 

27.03.1995

 

File 6     Home Page

 

689     СIНЯВОКАЕ ШЧАСЦЕ

 

Адбiваецца неба ў спкойнай вадзе,

I аблокi па ёй праплываюць,

Маё шчасце жаданае хутка прыйдзе,

Мары стала яго наблiжаюць.

 

Вабяць мары, свiтае ад iх на душы,

Добра шчасце у марах пабачыць,

Не iснуе для мар забароннай мяжы,

Дзiва шчасця знайду, не iначай.

 

Шчасце грэе душу, я чакаю яго,

Сiнявокае з русай касою,

Мне на свеце яна даражэй усяго,

Ды сплыло маё шчасце з вадою.

 

Зрэдку шчасце чамусьцi чакае мяне,

Ды, нарэшце, душа закахалась,

За каханне я ўдзячны чароўнай вясне

I хачу, каб яно зберагалась.

 

Сiнявокае шчасце далёка цяпер,

Ды заўсёды яе ўспамiнаю,

Мая любая зорка, каханню павер,

Бо цябе я аддана кахаю!

 

Адбiваецца неба ў спакойнай вадзе,

I твой вобраз ў ёй бачу выразны,

Шчасце з русай касой, можа, хутка прыйдзе,

Бо iначай я буду няшчасны.

 

4.04.1995

 

File 6     Home Page

 

694     АПТЫМАЛЬНАЕ

 

Я чакаю цябе, дзе ты, мiлы мой, дзе?

Час прыйшоў, а каханне спазнiлась,

Зачакалась, але любы мой не iдзе.

Можа, ў выбары зноў памылiлась?

 

Мне хацелася сiнюю птушку злавiць,

Ды ў яе, мо, падрэзалi крылы?

Бо яна у мой бок больш цяпер не ляцiць,

Не знаходзiцца нешта мне мiлы.

 

Хаця птушку не раз зблiзку бачыла я,

Ды яна ўсё далей адлятала.

Мо, бязглуздая доля такая мая?

Мо, дарэмна зноў птушку шукала?

 

Ад кахання далёка мяне завяла,

Хаця ў сэрца надзею давала,

Яна жорсткай занадта са мною была,

Я нягод нацярпелась нямала.

 

Больш за птушкай жаданай цяпер не iду,

Мне, напэўна, патрэбна вяртацца,

Каб з душы цалкам выгнаць, нарэшце, бяду,

Вельмi хочацца зноў закахацца.

 

Птушку сiнюю цяжка дзяўчыне злавiць,

Бо ўзлятае ў высокае неба,

Каб аддана, прыгожа i стала любiць

Выбiраць аптымальнае трэба.

 

5.04.1995

 

File 6     Home Page

 

696     ХАЛОДНАЯ ДУША

 

Твая душа халодная чаму?

Каханне разагрэць яе не можа,

Не адгукнулась поклiчу майму,

Табе нiчога больш не дапаможа.

 

Чаму душа твая вясною спiць

I радасцi зямной не адчувае?

Вясна iдзе, каханне каб дарыць,

Увесну сталы лёд ў душы знiкае.

 

Хто столькi лёду у душу паклаў,

Што i вясною раставаць не хоча?

Таўшчэзны лёд адвечны холад даў,

I доля злосна над табой рагоча.

 

Вясна iдзе, растаялi снягi,

I лёд вадой празрыстаю збягае,

Калi ў душы ёсць хтосьцi дарагi,

Сваiм цяплом душу адагравае.

 

Няхай ў тваёй душы растане лёд

I возерам чароўным разальецца,

Ды песнi заспявае ў iм чарот,

Душа майму каханню адгукнецца.

 

Таму, як вечны холад у душы,

Яе вясна – прыгожае каханне,

Яна цяплом сагрэе без мяжы,

I з холадам надыдзе развiтанне.

 

6.04.1995

 

File 6     Home Page

 

750     БЯСКОНЦАЕ ШЧАСЦЕ

 

Няма цябе, i цяжка на душы,

Нуда гняце, працяглы час сумую.

Кахаеш ты мяне цi не, скажы,

Калi прызнанне ад цябе пачую?

 

Бо разам люба i спакойна мне,

Цудоўна, за каменнай як сцяною,

Святло пабачу у тваiм акне,

Душа перапаўняецца табою.

 

Так радасна цябе кахаць вясной!

Працяглы час жадаю я сустрэчы,

На золку толькi для цябе адной

Пiнжак накiнуць хочацца на плечы.

 

Кахаючым патрэбна быць ўдваiх,

Нiколi лiшнiх сведкаў iм не трэба,

Заўжды святым каханне будзе iх,

Бо павянчае любых хутка неба.

 

Няма пачуцця лепшага ў жыццi,

Я шчасце ад кахання адчуваю,

З каханай разам хораша iсцi

Праз ўсё жыццё, ад краю i да краю.

 

Як разам мы, б'е радасць цераз край,

Душа пяшчоту i спакой набудзе.

Каханая, мацней мяне кахай!

Няхай бясконцым наша шчасце будзе.

 

22.04.1995

 

File 6     Home Page

 

796     СТРУНА ШЧАСЦЯ

 

Не прыходзiць цяпло, не прыходзiць,

Холад моцны душу мне псуе,

I прытулак яна не знаходзiць,

Як цяпло не прыйшло у яе.

 

Бо ад сцюжы душа пакутуе

I хутчэй хоча радасць знайсцi,

Цяпло прыйдзе, адразу адчуе:

Па жыццю лягчэй стала iсцi.

 

Але цяжка мардуе чаканне,

Не завiтвае ў госцi цяпло,

Бо сагрэць можа толькi каханне,

Ды дагэтуль яно не прыйшло.

 

Зачакалась душа асалоды

I жадае каханне пазнаць,

Каб хутчэй знiклi ўсе перашкоды,

Час настаў зноў цяпло адчуваць.

 

Хай каханне мяне абагрэе,

Каб ў душы толькi радасць была,

Бо нiшто, як каханне, умее

Ўлiваць ў грудзi патокi цяпла.

 

Спадзяваюсь: сустрэну каханне,

Загучыць ў душы шчасця струна,

Расквiтнее маё адчуванне,

Красаваць дасць магчымасць вясна.

 

8.05.1995

 

File 6     Home Page

 

825     АДШУМЕЛА ВЯСНА

 

Адшумела вясна, адшумела,

Зноў каханы не стрэнуўся мой.

Мо, сама дзiўны цуд праглядзела?

Ды ў душы холад, нiбы зiмой.

 

Ўжо спякотнае лета настала,

Не знайшлося кахання вясной,

Хоць упарта з надзеяй чакала,

Бо няўтульна i горка адной.

 

Налiвае зярняткамi колас,

Каб жыцця прыгажосць адчуваць,

Хай жаданы пачуе мой голас,

Летам палка мажлiва кахаць.

 

Бо душа без кахання стамiлась,

Даць каханне мне Бога малю,

Я настойлiва, што б не здарылась,

Буду долю знаходзiць сваю.

 

Без каханага жыць нецiкава,

Ў вабны час жыццё бокам бяжыць,

Хоць цудоўнага поруч нямала,

Ды душа да яго не ляжыць.

 

Не бяда, што вясна адшумела,

Як вясною, жадаю кахаць,

Не чакаць далей буду, а смела

Сваю долю i шчасце шукаць.

 

19.05.1995

 

File 6     Home Page

 

845     ПАХОДНЯ ШЧАСЦЯ

 

Радасна жыць, бо каханне прыйшло,

Сэрца адчула сапраўднае дзiва,

Нiбы ў душы загарэлась святло,

Яркасць яго узрастае iмклiва.

 

Шчасце знаходзяць заўжды ў барацьбе,

Я сярод iншых цябе адзначаю,

Вельмi прыемна глядзець на цябе,

Хуткай сустрэчы з надзеяй чакаю.

 

Страсна жадаю спаткацца з табой,

I не згасае ў душы спадзяванне,

Толькi гары не сысцiся з гарой,

Нас звядзе разам надзейна каханне.

 

Стукае ў сэрцы маiм метраном,

Чутна вялiкая сiла кахання,

Дзiўная ява здаецца мне сном,

Ў думках складаю я словы прызнання.

 

Але дагэтуль упарта маўчу

I ад кахання амаль знемагаю,

Я неадкладнай сустрэчы хачу,

Каб сказаць сцiпла: «Пяшчотна кахаю!»

 

Ў сэрца маё гаспадыняй ўвайшла,

Цалкам мяне у палон захапiла

I за сабой па жыццю павяла,

Шчасця паходню ў душы запалiла.

 

29.05.1995

 

File 6     Home Page

 

1168     ПАКАХАЕ Ў АДКАЗ

 

Не вельмi проста атрымаць адказ ў каханнi,

Мне iншую не хочацца кахаць,

Хай застаецца хоць малое спадзяванне,

Чым мары назаўсёды адлятаць.

 

Бясконца я на прыгажосць глядзець ахвочы,

Чакаю, можа зменяцца часы?

Мяне прыцягваюць, нiбы валошкi, вочы,

I залатыя вабяць валасы.

 

Даўно кахаю, не рашаюся прызнацца,

Бо шчасце можа разбурыцца ўраз,

Зрабiць прызнанне значна лепей, чым баяцца,

Ды можна горкi атрымаць адказ.

 

Пакуль кахаю сцiпла, радасна, аддана,

Пяшчотнасць мне напоўнiла душу,

Кахаць бясконца без адказу мне складана,

Час прыйдзе, аб каханнi ёй скажу.

 

Свой зорны час пакуль з надзеяю чакаю,

Хачу ў адказ каханне атрымаць,

Маўчу упарта, бо ўпрыглядку я кахаю.

Яна мо пажадае пакахаць?

 

3.11.1995

 

File 6     Home Page

 

1210     ЦЯЖКА НА ДУШЫ

 

Прыйшло каханне на бяду маю,

Душа гарыць, яе ты запалiла,

Цяпер начамi доўгiмi не сплю,

Бо не жадаеш стаць маёю мiлай.

 

А мо яно на шчасце мне дано?

Жыццё маё змянiла надта крута,

Красу тваю прыкмецiў я даўно,

Не ведаў, што сустрэнецца пакута.

 

Ды праз пакуту прыйдзе чысцiня,

Хоць ты не закахалася адразу,

Цябе пабачыць хочацца штодня,

Станоўчага чакаю я адказу.

 

Не ведаў, што сустрэну я тугу,

Што перажыць мне прыйдзецца абразу,

Свет без цябе ўявiць больш не магу,

Кахаю, хоць няма пакуль адказу.

 

Нялёгка ад кахання на душы,

Каханне у палон мяне забрала,

Чакаю i прашу: хутчэй скажы,

Што ты мяне пяшчотна пакахала.

 

22.11.1995

 

File 6     Home Page

 

1246     З ТАБОЙ

 

Ты да спадобы мне, цябе хачу кахаць,

Мяне упарта ты не памячаеш,

Табе каханне я iмкнусь хутчэй аддаць,

А ты чамусьцi iншую шукаеш.

 

Ў прыемных думках кожны дзень цяпер з табой,

Спаткання выпадковага чакаю,

Сама не ведаю, здарылась што са мной,

Бо без цябе жыцця не уяўляю.

 

Ў пяшчотных марах, як на крылах, я лячу,

Ты значыш для мяне цяпер так многа!

Але прызнацца сiл няма i ўсё маўчу,

Пабачу, не магу сказаць нiчога.

 

Сама табе аб болю сэрца не скажу,

Ў маiх вачах ты поклiч прачытаеш,

Гарыць каханне, каб сагрэць тваю душу,

Упэўнена, мяне ты пакахаеш.

 

К табе iмкнуся, ды трываць яшчэ магу,

Спаткаемся, прызнаюся адразу,

З табой забуду боль i даўнюю тугу,

Збудуем шчасце трапяткое разам.

 

7.12.1995

 

File 6     Home Page

 

1367     ЧАКАЮ

 

Спаткаў расчараване,

Разбiла сэрца зноў,

Апошняе каханне,

Апошняя любоў.

 

Iду па жухлай пожнi,

Зноў кепскi ураджай,

Не ведаў, што апошнi,

Апошнi, i няхай.

 

Не высiлiлась глеба,

Рунець пачне ралля,

Араць зноў цяжка трэба,

Заўжды араты я.

 

Было ў душы каханне,

Ды звяла хутка ўраз,

Пустое спадзяванне,

Згубiў свой марна час.

 

I зноўку я чакаю

Свой колас залаты.

Калi ўжо пакахаю

Пяшчотна назаўжды?

 

1.02.1996

 

File 6     Home Page

 

1368     ЦЯБЕ ЧАКАЮ

 

Я чакаю цябе ўжо даўно,

Маё сэрца для шчасця саспела,

Ты спаткаешся мне ўсё адно,

Каб душу мне каханне сагрэла.

 

Лёгкi смутак мне лёг на душу,

Як дайсцi да цябе, дарагая?

Часам горка ад суму тужу,

Бо цябе безупынна шукаю.

 

Дзе знайсцi цябе, доля мая?

Дзе ты зараз, куды ты схавалась?

Без цябе апусцела зямля,

Я жадаю, каб ты адшукалась.

 

Я не маю спакою i сну,

Мне верадзiць душу хваляванне,

Хутка зноў сустракаем вясну,

Заблукалася дзесьцi каханне.

 

Незнаёмая, лёс мройны мой!

Я амаль што цябе ўжо кахаю,

Я жадаю спаткання з табой,

Я цябе з нецярпеннем шукаю!

 

1.02.1996

 

File 6     Home Page

 

1403     ВАЛЯНЦIНКI

 

Надыходзяць валянцiнкi,

Сэрца замiрае,

Хачу ведаць без замiнкi,

Хто мяне кахае?

 

Пройдуць дзе мае сцяжынкi,

Дзе знайсцi рахманых?

Валянцiнкi, валянцiнкi –

Свята закаханых.

 

Вельмi хочацца кахання,

Ды пакуль без толку,

Але маю спадзяванне,

Што прышле паштоўку.

 

Валянцiнкi, валянцiнкi –

Свята закаханых,

Ды ў душы пакуль хмурынкi:

Дзе знайсцi адданых?

 

З неба падаюць сняжынкi,

Доўжыцца чаканне,

Спадзяваюсь, валянцiнкi

Прынясуць каханне.

 

14.02.1996

 

File 6     Home Page

 

1434     ЦЯЖКА ЧАКАЦЬ

 

Я раней i падумаць не мог,

Што ты станеш ўладаркаю мар,

Ды зусiм без цябе я знямог,

Разгарэўся у сэрцы пажар.

 

Бо не бачыў цябе я даўно,

Быццам ўжо прамiнулi гады,

Ты ва ўяве прад мной, як ў кiно,

Голас чую ласкавы заўжды.

 

Зведаў боль без цябе i тугу,

I табе ўдалеч з сумам крычу:

«Без цябе болей жыць не магу,

Цябе побач пабачыць хачу».

 

Без цябе апусцела Зямля,

Хоць навокал багата другiх,

Назаўжды ты – красуня мая,

Толькi ты адна ў думках маiх.

 

Я чакаю цябе, прыязджай,

Бо вясна заклiкае кахаць,

Я кахаю, i ты пакахай,

Я знямог, вельмi цяжка чакаць.

 

25.02.1996

 

File 6     Home Page

 

1447     ХАЛАДЫ

 

Калi сонейка дасць сабе волю,

Цеплыня каб вярнулася зноў,

Каб вясною ўжо болей нiколi

Не было у душы халадоў?

 

Халады, халады, халадочкi!

Я нi кроплi па вас не тужу,

Ад мяне вы iдзiце у прочкi,

Няхай сонейка грэе душу.

 

Хай вясна мая будзе прыгожай,

Мне не трэба ў душы халадоў,

Хай вясеннi прамень дапаможа

Запалiць ў маiм сэрцы любоў.

 

Дзе цяпло – там каханне i ружы,

I збягаюць вадою снягi,

Хай адтаюць на сонейку душы,

Каб знайшоўся мне мой дарагi.

 

Халады! Я ад вас так стамiлась!

Вясну шчыра прыходзiць прашу,

Каб каханне ка мне прытулiлась

I цяплом адагрэла душу.

 

17.03.1996

 

File 6     Home Page

 

1448     ДАСЦЬ АДКАЗ?

 

Холад, снягi i сумёты,

Сэрцу прытулку няма,

Цяжка душы ад маркоты,

Вельмi абрыдла зiма.

 

Сонейка ўпарта чакаю,

Каб растапiць ў душы лёд,

Можа, вясной пакахаю,

Пройдзе час цяжкiх нягод.

 

Холад ў душы – як навала,

Хочацца трошкi цяпла,

Дзесьцi вясна заблукала,

Хай бы хутчэй надышла.

 

Ныюць сардэчныя раны,

Грудзi верадзяць да дна,

Знойдзецца можа каханы,

Слушны адказ дасць вясна.

 

Сонца пачне падымацца,

Змые зiмовую ржу,

Хочацца мне закахацца,

Радасць каб ўзнесла душу.

 

18.03.1996

 

File 6     Home Page

 

1453     БУДУ ЧАКАЦЬ

 

Вясна iдзе, а шчасце заблукала,

I сэрца, як каменнае, маўчыць,

Я кожную вясну любоў гукала,

Ды ад мяне яна, як цень, бяжыць.

 

А быць заўсёды хочацца шчаслiвай,

Ды лёс чамусьцi шчасця мне не даў,

Хачу, каб называў мяне ён мiлай,

Каб да сябе пяшчотна прыгартаў.

 

Для шчасця мне патрэбна вельмi мала:

Каб ўсё ж, нарэшце, ён мяне знайшоў,

Дарэмна столькi вёснаў я чакала,

Ды нешта не сустрэлася любоў.

 

Цвiтуць сады, стаяць ў адзеннi белым,

Душу дзяўчыны iм не зразумець,

Гляджу на iх, i вельмi закарцела

I мне сукенку белую адзець.

 

Не ведаю, што лёс мне прапануе,

Ды буду больш настойлiва чакаць,

Калi каханы палка пацалуе,

Жадаю шчасця i хачу кахаць.

 

1.05.1996

 

File 6     Home Page

 

1464     МАЯ БАГIНЯ

 

На душы ад радасцi цудоўна,

Вось i я, нарэшце, пакахаў,

Вабiла каханне, ды ўсё роўна

Шчасця, нiбы ў мары, не чакаў.

 

Я яшчэ з табой не сустракаўся,

За руку цябе яшчэ не браў,

Ды ужо аддана закахаўся,

Хоць здалёк за любай назiраў.

 

Цалкам ты мой лёс перавярнула,

Без цябе жыць болей не магу,

Мне ў душу рашуча зазiрнула,

Шчасцем замянiла ў ёй тугу.

 

Я спаткання хуткага жадаю,

Невядома, колькi мне чакаць?

Словы пра каханне ў стос складаю,

Каб прызнанне лепшае сказаць.

 

Хай каханне цягнецца бясконца,

За яго табе удзячны я,

Ты святло нясеш мне, нiбы сонца,

Бо багiня ты цяпер мая.

 

29.06.1996

 

File 6     Home Page

 

1489     ЛIСТ КАХАННЯ

 

Не гавары больш «Не», скажы мне лепей «Так»,

Як без цябе жыццё сваё збудую?

Я закахалася зусiм не абы-як,

А ты глядзiш чамусьцi на другую.

 

Мне вельмi цяжка, бо стамiлася чакаць,

Як крыж, нясу пяшчотнае каханне,

А ты зусiм мяне не хочаш прымячаць,

Не клiчаш на жаданае спатканне.

 

Не пакiдай мяне, аб тым цябе малю,

Не падразай больш для палёту крылы,

Будзь толькi мой, цябе шчаслiвым я зраблю,

Ты для мяне цяпер бясконца мiлы.

 

Не дачакалась i лiста табе пiшу,

Хаця адкрыць няпроста сваю мэту,

Але iнакш не супакоiць мне душу,

Кахаю, не раблю зусiм сакрэту.

 

Прыйдзi, каханы мой, ка мне, хутчэй прыдзi!

Бо без цябе ў трывозе знемагаю,

Вазьмi за рукi i у вочы паглядзi,

Пабачыш ў iх, як я цябе кахаю!

 

17.07.1996

 

File 6     Home Page

 

1527     НЕ БЕЛЫ ВАЛЬС

 

Кружымся ў вальсе з табой,

Хоць гэты вальс i не белы,

Нешта здарылась са мной,

Я запрасiць захацела.

 

Можа, каханне прыйшло?

Смелаю вельмi я стала,

Сорамна трошкi было,

Як я сама запрашала.

 

Мы пазнаёмiлiсь ўраз,

Будзем цяпер сустракацца,

Мне дапамог вельмi вальс,

Ёсць у каго закахацца.

 

Кружымся ў вальсе ўвесь час,

Каб ён зусiм не сканчаўся,

Хочацца, каб яшчэ раз,

Бы незнарок прыцiскаўся.

 

Станеш каханы ты мой,

Шчасце таму, хто быў смелы,

Кружымся ў вальсе з табой,

Хоць гэты вальс i не белы.

 

19.08.1996

 

File 6     Home Page

 

1563     БУДЗЕШ КАХАЦЬ

 

Ты красой мяне здзiвiла,

Сэрца я не змог стрымаць,

Такi позiрк падарыла,

Што не змог не пакахаць.

 

Ты цяпер мая жар-птушка,

Але як цябе злавiць?

Закахаўся ў цябе дужа,

Сэрца полымем гарыць.

 

Ды высока ты лятаеш,

I на перьi тваiм жар,

Мо таму не адчуваеш

У маёй душы пажар?

 

Лепей я лавiць не буду,

Бо магчымасцi няма,

Я чакаю палка цуду:

Побач сядзеш ты сама.

 

I каханне прыйдзе з часам,

Толькi трэба пачакаць,

Назаўсёды будзем разам,

Будзеш ты мяне кахаць.

 

28.08.1996

 

File 6     Home Page

 

1646     КАХАЎ ЗАЎЖДЫ

 

Па-першае: жанiх каб быў прыгожы,

I па-другое: каб быў малады,

Па трэцяе: каб меў аўто i грошы,

Ну, а яшчэ, кахаў мяне заўжды.

 

Такога жанiха сабе шукаю,

Бо не хачу мець горкую бяду,

I нават, як зусiм не пакахаю,

Ўсё роўна замуж за яго пайду.

 

А мо пайду, як будзе непрыгожы,

I нават, як не вельмi малады,

Да выгляду я звыкну з часам можа,

Але, каб ён кахаў мяне заўжды.

 

А мо пайду, як не заробiць грошы,

I будзе не занадта малады,

I нават, калi вельмi непрыгожы,

Ды толькi, каб кахаў мяне заўжды.

 

Як замуж хочаш, трэба вельмi мала,

Бо, як цягнiк, няўмольны час мiне,

Хачу, яго каб палка пакахала,

I ён пяшчотна каб кахаў мяне.

 

30.09.1996

 

File 6     Home Page

 

1671     ЧАКАЮ

 

Аддаю сваё каханне,

Не жадаеш яго браць,

Хоць казаў табе прызнанне,

Хочаш iншага кахаць.

 

Да цябе ў душы пяшчота,

Жыць iначай не магу,

Разам быць гарыць ахвота,

Ты ж даруеш мне тугу.

 

Iдзi замуж, спрабуй мёду,

Буду я цябе чакаць,

Лёс калiсьцi дасць нагоду,

Мяне зможаш пакахаць.

 

Ўсё зусiм не так, як трэба,

Недарэчнасцi ў жыццi.

Чаму стаў я непатрэба?

Чаму ўбок мне адысцi?

 

Я кахаў, цяпер кахаю,

Буду горача кахаць,

Свайго часу пачакаю,

Калi буду цалаваць.

 

6.10.1996

 

File 6     Home Page

 

1718     ЛЮБОЎНАЕ МОРА

 

Эол! Калi мне ветрыку дасi?

Працяглы час жаданага чакаю!

Рамантыкай напоўню ветразi,

Ў любоўным моры шчасця пашукаю.

 

Ўдалечынi цудоўная мяжа,

Ў каханнi мы становiмся рабамi,

Каб радасцю напоўнiлась душа,

У плаванне выходжу з ветразямi.

 

Эол! Няхай прыйдзе з табой Амур!

Я буду у каханнi вельмi смелы

I растаплю таўшчэзны з лёду мур,

Мо дапамогуць мне кахання стрэлы?

 

Мне цяжка, я нявопытны плывец,

Ды не пужае больш мяне дарога,

Бо бачу нерашучасцi канец,

Упэўнены: чакае перамога.

 

Але, каб не было фiяска зноў,

Ў любоўным моры буду больш умелы,

Хай ў ветразi дасць ветрыку Эол,

Падорыць хай Амур кахання стрэлы.

 

15.10.1996

 

File 6     Home Page

 

1799     ДЗЕНЬ У ДУШЫ

 

Чорная, як сажа, бездань ночы,

Дзень чарговы цяжка мне чакаць.

Калi ён ужо расплюшчыць вочы

I душу пачне абаграваць?

 

Бо здаецца, будзе ноч бясконца,

Як спакой душэўны зберагчы?

Кепска для душы не бачыць сонца,

Халады пякуць яе ўначы.

 

Без кахання душы халадзеюць,

Трэба ясны дзень, яго цяпло,

Бо трываць ноч душы не умеюць,

А святла даўно ўжо не было.

 

I душа стамiлась ад чакання,

Халадамi снегу намяло,

Хочацца пяшчотнага кахання,

Каб хутчэй, жаданае, прыйшло.

 

Няхай дзень свае расплюшчыць вочы,

I адсуне халадоў мяжу,

Стане вельмi добрым лёс дзявочы,

Сонейка як свецiць у душу.

 

6.11.1996

 

File 6     Home Page

 

1891     БЕЛЫ ВАЛЬС

 

Ты непаметна глядзiш на мяне,

Любага я зачакалась,

Вельмi прыемна i радасна мне,

Пэўна, табе спадабалась.

 

Ў танцы з табою хачу я кружыць,

Трэба зрабiць крок мне смелы,

Музыка вальса чароўна гучыць,

I гэты вальс будзе белы.

 

Цяжка рашыцца цябе запрасiць,

Сцiпласць пакуль замiнае,

Ды ў душы яркi агеньчык гарыць,

Сэрца цябе выбiрае.

 

Трэба рашэнне iмгненна прымаць,

Каб не разбеглiся долi,

Як не рашуся цябе запрашаць,

То не пабачу нiколi.

 

Не адрываеш блакiтных вачэй,

Я гляджу ў любыя вочы,

Трэба рашацца мне зараз хутчэй,

Белы вальс танец дзявочы.

 

14.12.1996

 

File 6     Home Page

 

2004     НЕ ПРОСТА

 

Не ў рэчах шчасце, ўсiм вядома,

Бо iх заўжды прасцей набыць,

Калi любоўная ёсць стома,

Не вельмi проста палюбiць.

 

Хаця iдуць бясконца спробы,

Знайсцi каханне не магу,

Бо нi адзiн не да спадобы,

I адчуваю зноў тугу.

 

Я не хачу ў каханнi згубы,

Шукаю, каб iмпэт не згас,

Не сустракаецца мой любы,

Ў душы бясконцы зiмнi час.

 

Мяне не вабяць болей рэчы,

Бо цалкам страцiлi цану,

Каханы лепш руку на плечы

Паклаў бы i павёў ў вясну.

 

23.07.1997

 

File 6     Home Page

 

2010     ДУША АДТАЕ

 

Душа ўвесь час халодная, як лёд,

Але цяплiцца кволая надзея:

Заклiча хто-небудзь яшчэ ў палёт,

Пяшчотаю сваёй мяне сагрэе.

 

Надзея ёсць, ды цяжка ўсё ж чакаць,

Аддадзена рашаць сляпой нагодзе,

Бо хочацца, нарэшце, пакахаць,

Тым болей, што вясна на падыходзе.

 

Нярэдка адбываецца ў жыццi:

Трываць патрэбна крыўду i абразу,

Нiяк сустрэч з каханнем не знайсцi,

А шчасце спаткаць хочацца адразу.

 

Жаданне ёсць, цi здзейснiцца яно?

Душа стамiлась, доўгi час чакае,

Халодная, як лёд, ды ўсё адно

Каханне прыйдзе, i яна адтае.

 

25.03.1997

 

File 6     Home Page

 

2012     ЯК ПАЗНАЦЬ?

 

Вышэйшы поклiч у прыроды,

Каб зберагчы жыццё – кахаць,

Ды замiнаюць перашкоды,

Пачуцце цяжка зберагаць.

 

Ды вынiкi паганай моды,

Час новы для людзей прынёс,

Няма цярпення, i разводы

Бязлiтасна руйнуюць лёс.

 

Шлях лёсу гладкi быў, стаў стромкi,

Пакуту дорыць i тугу,

Кахання моцнага абломкi,

Як бруд, кiдае на шляху.

 

Мужчын – як кропель ў сiнiм моры,

Што рассыпаюцца ў прыбой.

Пазнаць як можна, з iх каторы

Павек i цалкам будзе твой?

 

27.03.1997

 

File 6     Home Page

 

2089     ХАЛАДЫ

 

Аб шчасцi доўжыцца гаворка,

Ды толькi горкi сум ў вачах,

Гарэць ў душы не хоча зорка,

Хоць i вялiкi Млечны Шлях.

 

Знiкае ад маркоты вера,

Бо лёс пастаўлены на кон,

Сама – прыгожая Венера,

Ды не знаходзiць Купiдон.

 

Хачу палаць, як на усходзе

Агнiста сонейка гарыць,

I згодна шчодра, пры нагодзе,

Агонь сваёй душы дарыць.

 

Як хлеба, хочацца кахання,

Бягуць днi, месяцы, гады,

Прыходзiць стома ад чакання,

У душы блукаюць халады.

 

1.06.1997

 

File 6     Home Page

 

2206     ЗАДАЧА

 

Калi кахання вабнага няма,

Ў жыццi задача з сотняй невядомых,

Бо на душы бясконцая зiма,

I ад чакання цяжкi боль i стома.

 

Калi няма сапраўднага ў жыццi,

Знайсцi эрзац мажлiва пастарацца,

Ды ад эрзаца шчасця не знайсцi,

I марнаю заўсёды будзе праца.

 

Душы бясконца хочацца кахаць,

Не трэба ёй унiжальнага сексу,

Калi душу у кайданах трымаць,

Мэты ў жыццi не знойдзецца i сэнсу.

 

Задачу з невядомымi рашаць

Хаця нялёгка, але вельмi трэба,

Хутчэй душу на волю выпускаць,

Кахаць жадае, як галодны хлеба.

 

7.08.1997

 

File 6     Home Page

 

2346     МIРАЖЫ КАХАННЯ

 

Бясконца ад рэальнасцi далёка,

Далёка нават ад яе мяжы,

Ды пару ўжо адзначыць здатна вока,

Пабачыць каб кахання мiражы.

 

Фантазiя пачне гуляць няспынна,

Такога не пабачыш i ў кiно,

Бо крочыць за карцiнаю карцiна,

I на душы ад iх заўжды вiдно.

 

Калi каханне вывучыць ў уяве,

I зразумець яго вялiкi сэнс,

Як прыйдзе час кахаць на самай справе,

Закрытай кнiгай ўжо не будзе секс.

 

Калi няма сапраўднага кахання,

Але жаданне да яго ў душы,

Лягчэй цяжар працяглага чакання,

Як мрояцца кахання мiражы.

 

9.11.1997

 

File 6     Home Page

 

2443     ЗМАГАННЕ

 

Жанчына без кахання –

Як човен без вясла,

Замучыла чаканне,

Але вясна прыйшла.

 

Ўжо на сканчэннi сiлы

З жаданнем ў барацьбе,

Ды не ратуе мiлы.

Мо к берагу прыб'е?

 

Я човнам не кiрую,

Шлях невядомы мой,

Хоць плачу i гарую,

Нясе мяне з вадой.

 

Але змагацца буду,

Хоць доля чынiць зло.

Мо ў барацьбе здабуду

I я сваё вясло?

 

2.03.1998

 

File 6     Home Page

 

2449     ПА ГУСТУ

 

Хачу кахаць, як хлеба лусту,

Не падыходзяць ўсе амаль,

А тыя, што заўжды па густу,

Не адгукаюцца, на жаль.

 

Раблю бясконца свае спробы,

Але стараюся дарма,

Душа балiць, як ад хваробы,

Ды вынiку зусiм няма.

 

Знайду цi не – мне невядома,

Ды вельмi хочацца кахаць,

Хай ў сэрцы боль, туга i стома,

Упарта буду зноў шукаць.

 

Па густу можа пападзецца.

Ды, можа, трэба густ змяняць?

Душой, нарэшце, каб сагрэцца,

Адказ дадатны атрымаць.

 

4.03.1998

 

File 6     Home Page

 

2633     ЛЕПШ ЗАПЫТАЦЬ

 

Мо шчасце прамiльгнула поруч?

Ад смутку сэрца зашчымiць,

А на душы адчай i горыч,

Што не рашыўся супынiць.

 

Што не знайшоў такое слова,

Якое аб'яднала б нас,

Хай лепш суровая адмова,

Чым невядомасць цэлы час.

 

Ды цяжка вельмi запытацца,

Трымае сцiпласцi мяжа,

Была нагода закахацца,

Каб радасць зведала душа.

 

Хай ад адмовы сэрца плача,

Ды лепш аб згодзе папытаць,

А мо спаткаецца удача?

I можна шчасце атрымаць.

 

29.05.1998

 

File 6     Home Page

 

2661     ДА СПАДОБЫ

 

Непрыкметна глядзiш на мяне,

Бо, напэўна, табе спадабаюсь,

Як цiкавасць твая не мiне,

Я сама у цябе закахаюсь.

 

Бо люблю позiрк светлых вачэй,

Рысы добрага мужнага твару,

Прызнавайся ў каханнi хутчэй,

Мы утворым прыгожую пару.

 

Ты глядзiш непрыкметна далей,

Я з надзеяй прызнання чакаю,

З кожным позiркам ты мне мiлей,

Бо сама ужо палка кахаю.

 

Ты маю развярэдзiў душу,

Бо балiць яна, як ад хваробы,

Не стрымаюсь, напэўна, скажу,

Што цяпер i ты мне да спадобы.

 

25.06.1998

 

File 6     Home Page

 

2712     ЗНОЎ ХМАРЫ

 

Зранку захмарыла зноў,

Сонейка дзесьцi схавалась,

Нiбы кастрычнiк прыйшоў,

Лета хаця пачыналась.

 

Дождж без супынку iдзе,

Нудзiць агiдная слота,

Ды не схавацца нiдзе,

Хоць прамакаць не ахвота.

 

Як не дажджы, то туман

Ўвесь далягляд закрывае,

Сэрца стамiлась ад ран,

Доля чамусьцi такая.

 

Час, каб кахаць, залаты,

Ды не здзяйсняюцца мары,

Нiбы кастрычнiк заўжды,

Зранку зноў чорныя хмары.

 

1.08.1998

 

File 6     Home Page

 

2778     ДЗЕ ТЫ?

 

Маё каханне! Скажы, дзе ты?

Даўно хачу цябе сустрэць,

Не маю зараз iншай мэты,

Душу iмкнуся абагрэць.

 

Душа сцюдзёная бясконца,

Пара нялёгкая прыйшла,

Бо без кахання – як без сонца,

Няма жаданага цяпла.

 

Маё каханне, адгукнiся!

Прашу ўначы, благаю ўдзень,

Душу маю сагрэць iмкнiся,

Дай ёй хаця б адзiн прамень.

 

Даўно збянтэжана чакаю,

Душа балiць ад гаркаты.

Калi, нарэшце, пакахаю?

Каханне! Калi прыйдзеш ты?

 

26.09.1998

 

File 6     Home Page

 

2779     НАДЗЕЯ I РОСПАЧ

 

Хоць маю я ў душы надзею,

Што ўдасца пакахаць яшчэ,

Ды роспачы схаваць не ўмею,

I сэрца полымем пячэ.

 

Ужо трывалая надзея,

Ў душы яна жыве гады,

Пакуль што трохi сэрца грэе,

Але не будзе так заўжды.

 

Чакаць яшчэ прыйдзецца колькi?

Мо шчасце прынясе вясна?

Не прынясе, то распач толькi

Ў душы застанецца адна.

 

Якую лёс мне дасць дарогу,

Хачу даведацца хутчэй?

Здабудзе роспач перемогу

Цi прыйдзе шчасце ад надзей?

 

26.09.1998

 

File 6     Home Page

 

2988     ЛЁД ДУШЫ

 

Калi намерзне моцны лёд зiмою,

У рэчцы не сканчаецца жыццё,

Як сэрца напаўняецца тугою,

У iм жыве таксама пачуццё.

 

Хай кволае яно, амаль прыкметна,

Бо моцным стаць не здатна ад нягод,

Ды сонейка прыгрэе як прыветна,

Ў душы растане нават тоўсты лёд.

 

Ўраз скончыцца працяглае чаканне,

I сцюжа адыходзiць ў небыццё,

Прыйдзе вясна цудоўнага кахання,

I дакарэнна зменiцца жыццё.

 

Пад моцным лёдам халадзеюць душы,

Духоўны лёд – абраза i мана,

Але няма нiколi месца сцюжы,

Калi ў душы бясконцая вясна.

 

14.02.1999

 

File 6     Home Page

 

3244     АДЗIНЫ ВЫТОК

 

Затаiлiсь кахання вытокi,

Аб iм мару наяве i ў сне,

Я насустрач хачу рабiць крокi,

Ды яно абмiнае мяне.

 

Не жадае нiяк супынiцца,

А я прагну яго адшукаць,

I прыходзiцца цяжка журыцца,

Хаця лепей пяшчотна кахаць.

 

Больш кахання ужо не шукаю,

Мо сустрэну яго незнарок,

Ды надзеi ў душы не страчаю,

Што знайду свой адзiны выток.

 

18.06.1999

 

File 6     Home Page

 

3612     БУТОН КАХАННЯ

 

Звяне ружа, згiне назаўжды,

Бо пялёсткi ссохнуць, знiкне водар,

Нават, як падлiць пад куст вады,

Не пакiне ўжо яе нягода.

 

Але новы з'явiцца бутон

I прывабiць зноўку ён кагосьцi,

Бо старому час iсцi на скон,

Прыгажосць – адзнака маладосцi.

 

Часам i каханне адцвiце,

Звяне – i ў душы лютуе сцюжа,

Але зноў бутон яго расце,

I цудоўным стане, нiба ружа.

 

6.02.2000

 

File 6     Home Page

 

3635     СЦЕЖКА ЛЮБВI

 

Толькi сцiплая усмешка,

I зусiм не трэба слоў,

Але гэта тая сцежка,

Што заўжды вядзе ў любоў.

 

Мае хто такую зброю,

Цэлiць ёю зноў i зноў,

Не знайсцi ужо спакою,

Разгараецца любоў.

 

Дораць сцiплую усмешку,

Праз лясы i праз лугi

Пракладаюць таму сцежку,

Хто для сэрца дарагi.

 

15.02.2000

 

File 6     Home Page

 

3687     АЗЁРЫ

 

Я позiрк твой задумлiвы лаўлю,

Цудоўныя азёры твае вочы,

Глядзець бясконца ў iх заўжды люблю,

Ды бачу толькi горкi сум дзявочы.

 

Мо радасць ёсць, але на самым дне,

Я з глыбiнi азёр яе дастану,

Каханне – моцны довад у мяне,

Бо чыстае яно i без падману.

 

Азёры зажурылiся ад дум,

Хачу, хутчэй мяне каб пакахала,

Каб радасцю змянiўся горкi сум,

Ў вачах-азёрах сонейка заззяла.

 

10.03.2000

 

File 6     Home Page

 

3760    КАМПЛЕМЕНТ

 

Калчан для стрэл любвi зусім парожнi,

Хаця красуню стрэну на шляху,

Свой камплемент ужо сказаў апошнi,

I, як святы, далёкi ад граху.

 

А мо красунi трапiлiсь не тыя,

Таму адбыўся жудасны падман?

Венера здатна стрэлы залатыя

Амуру зноў пакласцi у калчан.

 

I знiкнуць, як туманы, перашкоды,

Няўпэўненасць зруйнуецца ушчэнт,

I буду, як раней, шукаць нагоды,

Каб гаварыць красунi камплемент.

 

5.04.2000

 

File 6     Home Page

 

4144     ШЧАСЦЕ АСАЛОДЫ

 

Залатыя валасы твае,

Разглядаю позiркам нясмелым,

Мiлы твар спакою не дае,

Вочы, як валошкi ў жыце спелым.

 

Позiрк сцiплы з радасцю лаўлю,

Для мяне ён – лепей нагароды,

Пэўна, палка я цябе люблю,

Адчуваю шчасце асалоды.

 

3.09.2000

 

File 6     Home Page

 

4174     ЗАПIСКА З ЮНАЦТВА

 

Запiску у бутэльцы носiць мора,

Там людзi беды кiнулi свае,

Такая пошта надыдзе не скора,

Яе калiсьцi к берагу прыб'е.

 

Унукi у яе i снег на скронях,

З юнацтва пошта за душу кране,

Праз дваццаць год запiска у далонях:

Яе каханне выбрала мяне.

 

10.09.2000

 

File 6     Home Page

 

4193     ВЯСНА КАХАННЯ

 

Яшчэ ў душы не змоўкла спадзяванне,

Гучыць даволi слабая струна,

Бо хочацца, каб зноў прыйшло каханне,

Але праз год вяртаецца вясна.

 

Вясной кахаюць кветкi, травы, дрэвы,

Каханнем уся поўнiцца зямля.

А як быць тым, хто сцiплы i нясмелы?

Вясна прыйдзе, цi пакахаю я?

 

13.09.2000

 

File 6     Home Page

 

4234     ВЯСНОВАЕ КАХАННЕ

 

Астыць сяброўства можа i любоў,

Ў душы марозы будуць i завеi,

Але вясна заўжды прыходзiць зноў,

Каб запалалi новыя надзеi.

 

Ў мiнулае адыдуць халады,

За доўгае зiмовае чаканне,

Як нагарода, вернуцца заўжды

Вясновыя сяброўства i каханне.

 

25.09.2000

 

File 6     Home Page

 

4240     СЛЕД

 

Надышлi аблокi цi хмурынкi,

Iдзе дожджык або не iдзе?

Падаюць нябачныя дажджынкi,

След iх бачны толькi на вадзе.

 

Цi кахае або не кахае,

Якi будзе у кахання шлях?

Ясна, калi моцна абпякае

След ад пацалунку на губах.

 

26.09.2000

 

File 6     Home Page

 

4255     ВОГНIШЧА

 

Ужо пагасла вогнiшча даўно,

I на кастрышчы прысак больш не тлее,

Ды хочацца сагрэцца ўсё адно,

Хаця халодны попел не сагрэе.

 

Калi палаў, мне дакучаў агонь,

Аб полыме цудоўным маю згадку,

Хацелась бы, каб снег сышоў са скронь,

I вогнiшча раскласцi нам спачатку.

 

29.09.2000

 

File 6     Home Page

 

4309     ЧАС ЛЮБВI

 

Журчыць яшчэ ў снягах ручай вясновы,

Пажоўклы адкрываецца мурог,

Ў вясновай песнi радасныя словы,

Што час любвi пераступiў парог,

 

Што адыходзiць цяжкi час зiмовы,

Прырода вырываецца з акоў,

Цяпло стварае добрыя умовы,

Каб расквітнела у душы любоў.

 

13.10.2000

 

File 6     Home Page

 

4321     ПОЗНЯЕ КАХАННЕ

 

Жыццё iдзе цi добра, цi пагана,

Лёс замянiць не ўдасца на другi,

Але як шмат яшчэ не дакахана,

То сэрца цяжка ные ад тугi.

 

Каварства тоiць доўгае чаканне,

Час пройдзе хутка, нiбы цвет садоў,

Надзею мець на позняе каханне,

Нiбы лускаць арэхi без зубоў.

 

15.10.2000

 

File 6     Home Page

 

4523     РАЗМОВА ПРА ЛЮБОЎ

 

Хоць колькi iх заўсёды многа слоў,

Хаця яны для слыху вельмi любы,

Калi iдзе размова пра любоў,

Гавораць добра жвавасць рук i губы.

 

Ды толькi сэрца здатна зразумець,

Бо не адчуюць губы, рукi, вушы,

Чадзiць каханне будзе цi гарэць,

Цi роднымi ў каханнi стануць душы.

 

13.11.2000

 

File 6     Home Page

 

4558     ПРЫНАДА

 

Заўжды ёсць у мяне прынада,

Каб збудаваць любвi палац,

Ды зноў памылка або здрада,

Замест сапраўднасцi эрзац.

 

I на душы ад болю стома.

Мо хутка горкi час мiне?

Але дакладна невядома,

Прынаду хто маю глыне.

 

15.11.2000

 

File 6     Home Page

 

4718     ЖУРАЎЛI ВЕРНУЦЦА?

 

Адпалала вогнiшча любвi,

Сумная i горкая прымета,

Адлятаюць ў вырай жураўлi,

Хоць было спякотным вельмi лета.

 

Цi увесну вернуцца яны?

Ды ў душы не гасне спадзяванне,

Што не будуць лётаць кажаны,

Што прыйдзе пяшчотнае каханне.

 

5.12.2000

 

File 6     Home Page

 

4743     БРАНЯ ДЛЯ ДУШЫ

 

Як шчасце iдэальнае

Страчае вышыню,

Ствараюць віртуальнае,

Бы для душы браню.

 

Як цэглу мець нягодную,

Не збудаваць палац.

А як ў любоў пяшчотную

Ператварыць эрзац?

 

9.12.2000

 

File 6     Home Page

 

4798     ВУЗЕЛ

 

Заблыталiсь жыццёвыя дарогi,

I вузел завязаўся на шляху,

Хаця душа ў пакуце ад трывогi,

Знайсцi з нягоды выйсце не магу.

 

О! Каб былi ў мяне, як ў птушкi, крылы,

Змагла б я гэты вузел развязаць,

Бо хочацца, сустрэў мяне каб мiлы,

Жыццё iмчыцца, некага кахаць...

 

24.12.2000

 

File 6     Home Page

 

4813     ХВАЛЯВАННЕ

 

Хай б'юцца магутныя хвалi,

Не трэба iм цяжкiх акоў,

Хачу, каб мяне хвалявалi

Яшчэ прыгажосць i любоў.

 

Наперадзе ёсць досыць часу

Ляжаць ў абсалютнай цiшы,

Адвечную побач украсу

Складаць будуць толькi крыжы.

 

26.12.2000

 

File 6     Home Page

 

4837     ТРЫ СЛОВЫ

 

Я песнi аб шчасцi спяваю

I ветрыка ноткi лаўлю,

Тры словы ўсяго паўтараю,

Люблю цябе, вельмi люблю.

 

Мець хочацца шчасце бясконца,

Спагадлiвым быў каб мой лёс,

Хачу каб ў душы ззяла сонца,

I ветрык каб хмар не прынёс.

 

31.12.2000

 

File 6     Home Page

 

4849     ДРАБIНКI ШЧАСЦЯ

 

Драбiнкi шчасця – іх занадта мала,

Шчаслiваю сябе каб адчуваць,

Я без кахання толькi цалавала,

А хочацца пяшчотна пакахаць.

 

Але вакол – маленькiя прыгоркi,

А вабiць вышыня i велiч гор,

Хачу кахання яркага, як зоркi,

Ды не знайшла пакуль яго узор.

 

1.01.2001

 

File 6     Home Page

 

4851     НЕ ПЛАЧУ

 

Не жадаю вельмi сумаваць,

Хаця трэба плакаць, я не плачу,

Боль душы умею ўтаймаваць,

Бо жыве надзея на удачу.

 

Бо не будуць шчыра спачуваць,

Прада мной пытаннi раздарожжа,

Калi прагна хочацца кахаць,

З боку мне нiхто не дапаможа.

 

2.01.2001

 

File 6     Home Page

 

4868     СПАКОЙ

 

Надзея! Мяне назаўжды не пакiнь,

Скiруй мае думкi i крокi,

Хачу каб у небе была толькi сiнь

I белыя толькi аблокi.

 

I кветкi вакол каб цвiлi на зямлi,

I сонейка ззяла ураннi,

Хачу, каб i шчасце, i радасць прыйшлi,

Знайсцi каб спакой мне ў каханнi.

 

4.01.2001

 

File 6     Home Page

 

4873     МАГУТНАЕ КАХАННЕ

 

Мець моцныя крылы лепш, як у арлоў,

Што толку ад крыл вераб'iных?

Бо вабяць вяршынi i шапкi снягоў,

Жыць мроя не здатна ў далiнах.

 

Арлы не лятаюць у нашы краi,

Хоць клiча ў вышынi жаданне,

Вакол мiтусяцца адны вераб'i.

Зрабiць як магутным каханне?

 

5.01.2001

 

File 6     Home Page

 

4888     ХВАЛI МАЛАДОСЦI

 

Сваё каханне клiчу доўгi час,

Яно не адгукаецца чагосьцi,

Надзеi кволай прысак нават згас,

Бушуюць ў целе хвалi маладосцi.

 

Дзевяты вал накрыць жадае зноў,

Якую шторм мне падаруе долю?

Хачу, каб болей не было вятроў,

Каб штыль прынёс жаданую патолю.

 

8.01.2001

 

File 6     Home Page

 

5049     СЦЕЖКА ДА ШЧАСЦЯ

 

Не заўсёды суровай быць можа зiма,

I яна падарыць здатна шчасце,

Там, дзе летам дарогi к каханым няма,

Па вадзе можа сцежку пракласцi.

 

3.02.2001

 

File 6     Home Page

 

5064     ЗАЛАТАЯ ЗАРА

 

Жыццёвая лодка сустрэлась з бядою,

Iмкнуся падняць парусы,

Каб зноўку спаткацца з зарой залатою,

Прыйшлi каб кахання часы.

 

5.02.2001

 

File 6     Home Page

 

5078     ХВАЛI ПЯШЧОТЫ

 

Аб шчасцi бярозы вясною спявалi,

Якое прыносiць любоў,

Лiлiся пяшчоты цудоўныя хвалi,

Растала каб сэрца дубоў.

 

7.02.2001

 

File 6     Home Page

 

5118     ЛЮБОЎ РУЖЫ

 

Рамонак многа на мяжы,

Iх падабенства мару душыць,

Хачу мець радасць для душы:

Любоў цудоўнай белай ружы.

 

15.02.2001

 

File 6     Home Page

 

5159     СЛЯДЫ КАХАННЯ

 

Сляды кахання снегам замяло,

I я не пазнаёмiўся з табою,

Чакаю, каб хутчэй прыйшло цяпло,

Хачу яшчэ сустрэць цябе вясною.

 

22.02.2001

 

File 6     Home Page

 

5168     СУХIЯ ДРОВЫ

 

Маю сухiя для вогнiшча дровы

I для распалкi лаўжы.

Хто ў час трывожны, халодны, суровы

Чыркне запалкай ў душы?

 

23.02.2001

 

File 6     Home Page

 

5223     ЦI ПАКАХАЮЦЬ?

 

Шчасце схавалася дзесьцi ў тумане,

Як прамень сонца кране,

То туман хутка без следу растане.

Цi пакахаюць мяне?

 

2.03.2001

 

File 6     Home Page

 

5238     ХОД ДУМАК

 

З добрых слоў сплятаюцца карункi,

Ў iх няма i ценю ад нягод,

Ды зусiм iнакшыя кiрункi

У каханнi мае думак ход.

 

6.03.2001

 

File 6     Home Page

 

5277     ВЯСНОВЫЯ СНЫ

 

Часта бачу радасныя сны,

I ад iх у светлым ззяннi ранне,

Сэрца птушкай рвецца да вясны,

Бо ўсе сны – пра палкае каханне.

 

12.03.2001

 

File 6     Home Page

 

5291     СЦЯЖЫНАЧКА КАХАННЯ

 

Вясна. Душа ў знямозе ад чакання,

Бо вёсны толькi дадаюць гады,

Вядзi мяне, сцяжыначка кахання,

Пайду, хаця не ведаю куды.

 

14.03.2001

 

File 6     Home Page

 

5301     КРЫЛЫ ЎЗНЁСЛАСЦI

 

Мне каханне прынесла i боль, i тугу,

Закахацца шчаслiва складана,

Адпачну i яшчэ зрабiць спробу змагу,

Складаць крылы узнёсласцi рана.

 

16.03.2001

 

File 6     Home Page

 

5316     ВЯСНОВЫЯ МРОI

 

Мроi не хочуць прыходзiць мне новыя,

Тыя ж, нязменныя, зноў,

Сэрца хвалююць мне мроi вясновыя

Толькi адны – пра любоў.

 

17.03.2001

 

Апошні верш     File 6     Home Page