2. Лепш мець надзею, чым журбу... (28 вершаў)

2. Лепш мець надзею, чым журбу... (28 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

5333     ВЯСНОВЫ НЕСПАКОЙ

 

Вяртаюцца буслы i гусi,

Вясновы у iх неспакой,

Прайшла зiма доўгая ў скрусе.

Мо стрэну каханне вясной?

 

20.03.2001

 

File 6     Home Page

 

5441     ЧОВЕН ТУГI

 

Човен горкай i цяжкай тугi

Да прычала ганю, што ёсць сiлы,

Ўсё далей i далей берагi,

А на беразе дзесьцi мой мiлы.

 

4.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5459     IСКРЫНАЧКА

 

Гарыць iскрыначка пачуцця,

Але аб полыме тужу,

Бо цеплыню хачу адчуць я,

Каб грэла вогнiшча душу.

 

6.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5467     АДНА

 

Хоць i сямiструнная гiтара,

Але ёсць любiмая струна,

Шмат жанчын, ды каб стварылась пара,

Трэба, каб сказала «Так» адна.

 

7.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5478     ЛЮБЫ ЛЁС

 

Сячэ пад корань любы лёс сякера,

Нарыхтаваць з яго каб болей дроў,

Ды ёсць надзея, што не знiкне вера,

I вернецца жаданая любоў.

 

8.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5485     ПЛЫНЬ КАХАННЯ

 

Як паводкаплынь кахання,

Бо здараецца вясной.

Дачакаюся прызнання

Або быць далей адной?

 

10.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5521     ЦУДОЎНАЯ ЗНАХОДКА

 

Вясна падымае у грудзях паводку,

I музыка льецца без слоў,

Цудоўную даць яна ў змозе знаходку,

Якая завецца любоў.

 

14.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5522     ДЗIЎНЫ ЦУД

 

Каханне блукае далёка ў дарозе,

Душу можа з часам сагрэць,

Але уварвацца у сэрца не ў змозе,

Калi дзiўны цуд не сустрэць.

 

14.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5541     ДАЛЁКI ВЫНIК

 

Вядуць ў невядомасць жыццёвыя крокi,

Таму кожны цяжка ступiць.

Цi можа шчаслiвым быць вынiк далёкi,

Цi будзе адвечна любiць?

 

16.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5555     «ТАК»

 

Была зiма, ты мне казала «Не»,

I моцнай сцюжай веяла у грудзi,

Ды хутка ўжо вясна цяплом дыхне,

I можа «Так» гучаць цудоўна будзе.

 

17.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5568     СЦЮЖА

 

Абрыдла душы ад дакучлiвай сцюжы,

Ўвесь час абмiнае любоў,

Квiтнець можа хутка ў душы будуць ружы

Ад цёплых вясновых вятроў.

 

19.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5635     ЧАКАЮ

 

Мая душа напоўнiлась пяшчотай,

I грэе, нiбы сонейка, яе.

Чакаю з нецярпеннем i турботай,

Цi сонейка тваю душу кране.?

 

28.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5649     НАДЗЕЯ НА КАХАННЕ

 

Бясконца вабiць ўсё, чаго няма,

Хоць час змяншае моцнае жаданне,

Iдзе ў душу суровая зiма,

Не скончыцца надзея на каханне.

 

30.04.2001

 

File 6     Home Page

 

5657     КРЫЛЫ КАХАННЯ

 

То ўсмешкай ласкавай запалiш надзею,

То позiрк халодны, як лёд,

На крылах кахання я лётаць умею.

Цi будзе сумесным палёт?

 

1.05.2001

 

File 6     Home Page

 

5665     ЧАРОЎНАЯ ВЯСНА

 

Склаў стрэлы у калчан Амур зарана,

Лук расчахлiць яго я папрашу,

Чароўная вясна мне нечакана

Каханнем растрывожыла душу.

 

2.05.2001

 

File 6     Home Page

 

5668     МУЧЫЦЬ ПРАГА

 

Iдуць дажджы бясконцыя ўвесь час,

Размокла глеба i абрыдла слота,

Любоўны дождж прайшоў хаця бы раз,

Бо мучыць прага, вiльгацi ахвота.

 

2.05.2001

 

File 6     Home Page

 

5687     ЯБЛЫНI ЦВIТУЦЬ

 

I яблынi цвiтуць, i сонца ззяе,

Блакiт навокал i снягi садоў,

Вясна умовы для душы стварае,

Каб i яе адзначыла любоў.

 

5.05.2001

 

File 6     Home Page

 

5782     СЦЕЖКА КАХАННЯ

 

Да шчасця сцежка або да бяды?

Iду, але наперад невядома,

Якiм каханне будзе праз гады.

Цi радасць прыйдзе, цi ад смутку стома?

 

18.05.2001

 

File 6     Home Page

 

5783     УСПРЫМАННЕ

 

Вясна змяняе цалкам успрыманне,

Мiнуў час горкi студзеньскiх завей,

Чакаю з нецярплiвасцю каханне,

Спявае певень, нiбы салавей.

 

18.05.2001

 

File 6     Home Page

 

5821     КЛЕЙ КАХАННЯ

 

Лёс раскалоўся на кавалкi

Ад доўгiх студзеньскiх завей,

Знайду вясною для папраўкi

Пяшчотнага кахання клей.

 

23.05.2001

 

File 6     Home Page

 

5854     МАРЫ I ЯВА

 

Не даюць спакою мары,

Ў марах – рыцар малады,

Вiртуальныя пажары

Ява гасiць без вады.

 

29.05.2001

 

File 6     Home Page

 

5889     ВЫТОК

 

Ласкавы позiрк i усмешка, нiбы сонца,

Пяшчотных нават не патрэбна слоў,

Заўжды цяплом душу ахутваюць да донца,

Яны – выток, з яго плыве любоў.

 

2.06.2001

 

File 6     Home Page

 

5945     ВЕТРАЗI КАХАННЯ

 

Шчасце дорыць шчодрая вясна,

Ветразi кахання напiнае,

Ды пад воднай гладдзю мелiна

На яго надзей не пакiдае.

 

9.06.2001

 

File 6     Home Page

 

5947     РЫСЫ КАХАНАЙ

 

Краса душы i прыгажосць на твары,

Ды вабны стану тонкага абрыс,

Каханую ствараю сабе ў мары,

Сатканую з цудоўных светлых рыс.

 

9.06.2001

 

File 6     Home Page

 

5958     САГРЭЦЬ ДУШУ

 

Хай лепш песнi спявае сiнiца,

I сагрэе душу спакваля,

Бо балотам стаць можа крынiца,

Як чакаць ўсё жыццё жураўля.

 

11.06.2001

 

File 6     Home Page

 

5960     СЦЯЖЫНКI КАХАННЯ

 

Калi яшчэ наперадзе дажынкi,

Заўжды надзея ёсць на ураджай,

Кахання непачатага сцяжынкi

Вядуць упарта толькi ў дзiўны рай.

 

11.06.2001

 

File 6     Home Page

 

5966     НОВАЕ КАХАННЕ

 

Мiнулага кахання боль нашу,

Было нядобрым вельмi развiтанне,

Ачысцiць ў змозе ад пакут душу

Не слёз паток, а новае каханне.

 

11.06.2001

 

File 6     Home Page

 

5994     ХОЧАЦЦА КАХАННЯ

 

Як хлеба, хочацца кахання,

Душы пяшчотнай i рукi,

Змарылась цяжка ад чакання,

Пакуль яшчэ няма мукi.

 

15.06.2001

 

Апошні верш    File 6      Home Page