Толькі вернасць не запляміць гонар. (91 верш)

Толькі вернасць не запляміць гонар. (91 верш)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

44     ПОРЫ ЖЫЦЦЯ

 

Вясна кахання, дзiўны час,

Яна нас марна не мiнула,

Хоць былi цяжкасцi не раз,

Жыццё дадолу не сагнула.

 

I лета скончылась даўно,

Яго даброты ўжо нябачны,

Хоць грэла не заўжды яно,

Але яму бясконца ўдзячны.

 

Ды надышоў асеннi час,

На скронях пасмы ўжо сiвыя,

Але ў душы агонь не згас,

Кахаем, быццам маладыя.

 

I хоць наперадзе зiма,

Яе прыйсцi пакуль не просiм,

Цяпла вясновага няма,

Бясконца цягнецца хай восень.

 

Таму, як бурная вясна

Вяла былы iмпэт да згубы,

Цi летам спёка дапякла,

Трымацца моцна след за любых.

 

Бо, калi прыйдуць халады,

Душы не будзе куды дзецца,

Каля свайго кастра заўжды

Цудоўна ў сцюжу можна грэцца.

 

11.11.1992

 

File 7     Home Page

 

126     КАСЦЁР КАХАННЯ

 

Было раней, але прайшло:

Вясна кахання, лета, восень,

Жыццё зiму ўжо прывяло,

Хаця яе прыйсцi не просiм.

 

Лягло на скронi серабро,

Халодны вецер завывае,

Ды збераглось ў душы дабро,

Каханне песцiць, нiбы ў маi.

 

Хай вецер дзьме наперакор,

Шалеюць гнеўна завiрухi,

Iм не згасiць любвi касцёр,

Ў душы не будзе горкай скрухi!

 

Зiма у змозе пачакаць,

Касцёр кахання хай палае,

Ён шчодра будзе саграваць,

Iмпэту страснага хапае!

 

Калi прыйшоў халодны час,

На скронях снег, яго прымета,

Касцёр кахання як не згас,

Ў душы бясконцым будзе лета.

 

Узрост каханню не дакор,

I ад зiмы няма пагрозы,

Няхай гарыць яго касцёр,

Пакуль не надышлi марозы!

 

13.09.1993

 

File 7     Home Page

 

158     МАЯ ГЕРАIНЯ

 

Прыемна маладосць хвалюе,

Хаця мая даўно прайшла,

Вясны натхненне сэрца чуе,

Пакуль не стрэлася зiма.

 

Ад прыгажосцi асалода,

Калiсьцi ты такой была,

Няўмольны час, i вельмi шкода,

Што хутка маладосць прайшла.

 

Хоць надта вiдавочна змена,

Мiнае сталасцi мяжа,

Для маладосцi неадменна

Ў грудзях юнацкая душа.

 

Як маладосць яшчэ рэальнасць,

Яе патрэбна зберагаць,

З ёй не згасае актуальнасць:

Бясконца хочацца кахаць!

 

Прыемна маладосць хвалюе,

Ёй след належнае аддаць,

Але заўсёды не чужую,

Сваю каханую кахаць.

 

Калi кахання цуд грунтоўна

Душу хвалюе перш-наперш,

Красе жанчыны, безумоўна,

Прысвячаны мой будзе верш.

 

20.09.1993

 

File 7     Home Page

 

172     КНIГА КАХАННЯ

 

Знiкае хутка, як туман, жыццёвы час,

Змяняюцца рэальнасцi умовы:

Чытаць прачытаную кнiгу яшчэ раз

Або раман пачаць прыемней новы?

 

Цiкавасць можна неабсяжную знайсцi

I да чытання атрымаць iмкненне,

Каб радасць ў вынiку бясконца мець ў жыццi

I адчуваць чароўнае натхненне,

 

Калi у кнiзе ёсць галоўная з асноў:

Абрыдлага не будзе паўтарэння.

Інакш к чытанню шпарка скончыцца любоў

I з'явiцца ў душы змрок сутарэння.

 

Не знiк iмпэт каб вабны да чытання ўраз,

I доля не сустрэлася благая,

Павiнен тэкст змяняцца ў кнiзе кожны раз,

Хоць вокладка быць можа i старая.

 

Жанчына – кнiга неабсяжная заўжды,

Ды доля можа з ёю быць суровай,

Каб к ёй цiкавасць не знiкала праз гады,

Жанчыне трэба быць бясконца новай.

 

Каб не прыйшлось ў жыццi лiчыць абраз i ран,

I мець ў душы цудоўную адлiгу,

Чытаць каб iншы не хацелася раман,

У вокладцы мяняць патрэбна кнiгу.

 

23.09.1993

 

File 7     Home Page

 

177     ЧАРОЎНАЯ АСНОВА

 

Ў рэальнасцi затоена пагроза,

Што мара не ўзлятае да нябёс,

Ў рэальнасцi iснуе толькi проза,

Паэзiю у мар знiшчае лёс.

 

У вынiку любоўнага экстазу

Ўзнiкае летуцення дзiўны стан,

I непрыметна iсцiна адразу,

Што мара расплывецца, як туман.

 

Здавалась: было стала шчасце поруч,

Ад слодычы расчульвалась душа,

Ды на праверку засталася горыч,

З туману утварылася iмжа.

 

Як хораша было для сэрца разам!

Казаць аб шчасцi не хапала слоў,

Паэзiя пацiху знiкла з часам,

А з прозай не стыкуецца любоў.

 

Рамантыка – чароўная аснова,

Як вабяць мроi, мары, мiражы!

Бо нерэальнасць – важная умова,

Каханне каб палала у душы.

 

Прыемна ад любоўнага пажару,

Няхай бягуць няўмольныя гады,

Як зберагаць ў душы бясконца мару,

Каханне зберажэцца назаўжды.

 

24.09.1993

 

File 7     Home Page

 

222     БЯЗДОННАЯ КРЫНIЦА

 

Цудоўная бяздонная крынiца,

З яе бясконца п'ю дасюль яшчэ,

Прыемная студзёная вадзiца,

Нап'ешся – душу прага не пячэ.

 

У ёй вада празрыстая заўсёды,

Здаецца, што смачней яе няма,

Хаця здаралiсь часам перашкоды,

Вытокi ачышчалi недарма.

 

Iдуць гады, крынiца не ссыхае,

Яшчэ мацней магутны б'е выток,

Пакуль пара кахання не мiнае,

Упэўненей з гадамi яго крок.

 

Струмень бяжыць з крынiцы крышталёвы,

Гады няздатны смак вады згубiць,

Знаходзiцца выток надзеi новы

I пачынае зноў бясконца бiць.

 

Зусiм не трэба iншая крынiца,

Калi занадта добрая свая,

Празрыстая вада, як цуд, iскрыцца,

I пiць магу натхненне шчасцем я.

 

Любвi крынiца хай бяздоннай будзе,

Яе пяшчоту можна стала браць,

Крынiц багата iншых маюць людзi,

Але сваю прыемней мне кахаць.

 

9.10.1993

 

File 7     Home Page

 

250     ГIМН ЖЫЦЦЮ

 

Пачынаюць пралескi цудоўны

I пяшчотны кахання сезон,

Хоць вясна – час цвiцення галоўны,

Ды да восенi цягнецца ён.

 

Паступова цвiтуць ўсе раслiны,

Адцвiлi i сканчаюць свой шлях,

Ад асенняй прыемна данiны:

Хрызантэма квiтнее ў снягах!

 

I каханне сезон зберагае,

Хаця церпiць пакуты ад сцюж,

Бо пяшчотнасць ў душы выклiкае,

Ды не меней, чым кветачкi руж.

 

Бо чужое каханне святое,

Як параду, прыемна спаткаць,

Навучанне здабыць залатое:

Можна ў цяжкiх умовах кахаць.

 

Хрызантэма ўсiх кветак каштоўней,

Бярэ зайдзрасць к яе пачуццю,

Няма кветкi мужней i чароўней,

Бо яна – гiмн узнёслы жыццю.

 

I для прыкладу вернасцi людзям

Яна можа аддана кахаць,

Хаця замець асенняя будзе

Белым снегам яе накрываць.

 

25.10.1993

 

File 7     Home Page

 

285     ВЕЧНАЕ КАХАННЕ

 

Каханне моцнай б'е крынiцай,

Выток пагоршыцца праз час,

Заззяе яркаю зарнiцай,

Душу спакусiць, знiкне ўраз.

 

Ёсць варыянтаў вельмi многа,

Любы з iх можна выбiраць,

Не трэба iснага нiкога,

А мару хочацца кахаць.

 

Хоць розум добра разумее,

Ды сэрцу нельга загадаць,

Каханне з кожным днём мацнее,

Ды плён з яго не атрымаць.

 

Бо сэрца надта многа хоча,

Каб велiчны яго быў гмах,

Ды вельмi жорстка лёс рагоча,

Такi ў кахання вечны шлях.

 

Як свет паўстаў, кахаюць людзi,

Ды шчасця дамагчыся як?

Камусьцi мора шчасця будзе,

А колькi горкiх небарак?

 

Мець лепей вечнае каханне,

Вытокаў моцных набыццё,

Калi юнацкае каханне

Сапраўднае на ўсё жыццё.

 

14.11.1993

 

File 7     Home Page

 

303     КАХАННЕ АДГУКНЕЦЦА

 

Не трэба сэрцам шчодра распыляцца,

Па частках ўсiм не раздаваць,

Аддана у юнатве закахацца

I ўсё жыццё адну кахаць.

 

Мiнае час, каханне не старэе,

Бо шчасце жыць у сэрцы з iм,

Яно душу пяшчотай шчыра грэе,

Каб быць бясконца маладым.

 

Каханне знiкне, нiбы снег вясновы,

Калi пусцiць на самацёк,

Прынеслi радасць каб яго аковы,

Патрэбны прымiрэння крок.

 

Калi занадта цяжкае каханне,

След у юнацтва завiтаць,

Бо значна горай будзе развiтанне,

Пачуцце можна аднаўляць.

 

Душа на вернасць мiгам адгукнецца,

I стане светлым кожны дзень,

Калi пяшчота на каханых льецца,

Знiкае недаверу цень.

 

Каханне людзям дадзна ад Бога,

Не трэба Боскi дар губляць,

Каштоўней не знайсцi ў жыццi нiчога,

Бо шчасце – горача кахаць.

 

25.11.1993

 

File 7     Home Page

 

350     БЕЛАРУСКАЯ КРАСУНЯ

 

Краса жанчыны – для душы натхненне,

I нельга не спаткацца з ёю зноў,

Бярэ ў палон ў адзiнае iмгненне,

I назва ў паланення ёсць: любоў.

 

Прырода беларуская цудоўна:

Лугi ў расе, азёры i лясы,

Ды прыгажосць жанчын мiлей ўсё роўна,

Няма на свеце больш такой красы.

 

Красунi беларускiя! Прыемны

Валосся лён, ў вачах блакiт нябёс,

Заўжды краса з каханнем неад'емны,

Падараваў i мне красуню лёс.

 

З чым параўнаць красу тваю, не знаю,

I вобраз з кiназорак твой ляплю,

Цябе сярод прыгожых вылучаю,

Напэўна, ад таго, што ўжо люблю.

 

Бягуць гады iмклiвыя бясконца,

Гады пяшчоты, радасцi, пакут,

Але ты для мяне – як ззянне сонца,

Бо падарыла мне кахання цуд.

 

Агонь чароўны ў сэрцы запалiла,

I з той пары кахаю палка я,

Мая ты радасць, дарагое дзiва,

Красуня беларуская мая!

 

15.12.1993

 

File 7     Home Page

 

388     УЗРОСТ КАХАННЯ

 

Тваёй красою паланёны,

Спакой я страцiў назаўжды.

Вясна. Зазелянелi клёны,

I быў я надта малады.

 

Лiст залаты скiдаюць клёны,

А я кахаю праз гады,

Не зразумець жыцця законы,

Яшчэ, напэўна, малады.

 

Кахаю горача, папросту,

Хаця ляглi снягi ля скронь,

Бо не залежыць ад узросту,

Калi ў грудзях гарыць агонь.

 

П'ю ад кахання асалоду,

I ёй натхняюсь без мяжы,

Шукаю кожную нагоду,

Каб адчуваць палёт душы.

 

Пакуль жыву табой адною,

Кахаю i праблем няма,

Так, як зялёнаю вясною,

Ды хутка надыдзе зiма.

 

Снег ляжа, прыпякуць марозы,

Увойдуць у душу наўпрост.

Цi след чакаць ад iх пагрозы,

Якi уплыў iх на узрост?

 

3.11.1994

 

File 7     Home Page

 

396     ЖЫЦЦЁ ПРАЖЫЦЬ...

 

Усё жыццё з табою мы прайшлi,

Ў каханні слодыч ведалі і горыч,

Ды карабель у гавань прывялi,

На мосцiку стаялi стала поруч.

 

Жыццё пражыць – не поле перайсцi,

Я прыказку даўно такую знаю,

Але яшчэ складаней у жыццi,

Яго лепш з сiнiм морам параўнаю:

 

То штыль i сонца яркага святло,

Праз час магутны забушуе вецер,

I мора хвалi ў неба падняло,

Шторм карабель кiдае, нiбы смецце.

 

Ды разам як ў руках трымаць штурвал,

То караблю нiколi не разбiцца,

I як накрые ўраз дзевяты вал,

Плыве, на хвалi хоць бартом лажыцца.

 

Бо мора пераменлiва заўжды

I небяспечна, хоць не будзе шторму,

Як карабель ахоўваць ад бяды,

Маральную ён не парушыць норму.

 

У вабнай згодзе значна лепей жыць,

Штурвал ў руках трымаць бясконца разам,

Жыццё пражыць – не мора пераплыць,

Каб карабель прыйшоў у гавань з часам.

 

20.11.1994

 

File 7     Home Page

 

425     ПРЫЗНАННЕ Ў КАХАННI

 

Чаму знiшчаеш сэрца мне агнём?

Шукаеш шмат няправедных прычын?

Мо, лепш давай ад сварак адпачнём?

Ты для мяне – цудоўней ўсiх жанчын.

 

Няхай пануе сталы ў нас спакой,

Бо мы з табой цудоўныя сябры,

Любуюсь я дасюль табой адной,

Хоць час працяглы скронi ў серабры.

 

Цябе кахаю, як раней кахаў,

Таму заўжды бадзёры, поўны сiл,

Што iншых у жыццi свiм не знаў

I пра каханне iм не гаварыў.

 

Прайшлi з табой амаль усё жыццё,

Цудоўней за цябе жанчын няма,

Маё ты залатое набыццё,

Цябе калiсьцi выбраў нездарма!

 

Не ведаю яшчэ хады гадоў,

Зязюля зможа што накукаваць,

Ды разам пройдзем мы iх без умоў,

Ды да якога ўзросту нам кахаць?

 

Каханню замiнаць няздатны ўзрост,

Даўно ўжо iснасць Пушкiн апiсаў,

I будзе мой адказ банальна прост:

Цяпер кахаю, як раней кахаў.

 

5.12.1994

 

File 7     Home Page

 

455     МАЯ БЕЛАРУСАЧКА

 

Зямля пачала ў цвет вясновы убiрацца,

Упершыню тваю красу пабачыў я,

Нiяк не змог у прыгажосць не закахацца,

Ты – беларусачка чароўная мая!

 

Пасля зiмы прырода хутка ажывала,

Ў праменнях сонца сагравалася зямля,

I ў першы раз пацалавацца згоду дала

Ты, беларусачка жаданая мая!

 

Усё наўкол ад кветак яблынь пабялела,

Чароўней стала прыгожосць твая ўдвая,

На свет вачамi закаханымi глядзела

Ты, беларусачка прыгожая мая!

 

Ва ўзнёслы час пялёсткi цвету ападалi,

Каханне наша мацавалась спакваля,

З табой прызналiсь, што ўзаемна пакахалi,

Ты – беларусачка цудоўная мая!

 

Прайшлi гады, i белы снег нам лёг на скронi,

Мы – неразлучная адзiная сям'я,

Тваю руку трымаю з радасцю ў далонi,

Ты – беларусачка надзейная мая!

 

Бо мы прымусiлi час хуткi супынiцца,

Як i раней было, кахаю палка я,

Бо моцна б'е кахання чыстая крынiца,

Ты – беларусачка каханая мая!

 

17.12.1994

 

File 7     Home Page

 

482     ПОЗНЯЕ КАХАННЕ

 

Серабро ўжо даткнулася скронь,

Хоць даўно прамiнула вясна,

Па-ранейшаму ў сэрцы агонь,

I хвалюеш ты толькi адна.

 

Ў жыццi восень ужо надышла,

I спадаюць гады, як лiсты,

Ды каханне шмат дорыць цяпла,

I даеш цяпло дзiўнае ты.

 

Лета вельмi халодным было,

Хаця грэла вясна не адна,

Але ўвосень жаданне прыйшло,

Быццам зноў к нам вярнулась вясна.

 

Здатна сонца i ўвосень свяцiць,

Калi ў золаце дрэвы стаяць,

Без кахання нярадасна жыць,

Хаця восень, не позна кахаць.

 

Як вясною каханне прайшло,

То другога магчыма чакаць,

Калi ўвосень заззяла святло,

Нельга радасць жыцця прапускаць.

 

Чым каханне спаткае пазней,

Тым чароўней для сэрца яно,

Асалода значней i мацней,

I цанней, як старое вiно.

 

25.12.1994

 

File 7     Home Page

 

587     СВЯТЛО КАХАННЯ

 

Каханне ад святла натхненне мае,

Iскрыцца, як чароўны дыямент,

На сонцы ўраз вясёлкаю заззяе,

У цемразi бляск дзiўны знiкне ўшчэнт.

 

Не можа сэрца пакахаць часткова,

Каханне ёсць або зусiм няма,

Святло душы – цудоўная аснова,

Iмкненне пройдзе без святла дарма.

 

Бо без святла кахання не бывае,

Калi прамень яго не прынясе,

Бо без святла душа не пакахае,

Хаця дзяўчаты, як красунi, ўсе.

 

Для шчасця прадвызначана каханне,

Прамень дзiвосны каб ў душы не згас,

Каб цеменi не ведаць адчуванне,

Пускаць ў душу не трэба хмары ўраз.

 

Хай сонца свецiць радасна заўсёды,

Прыемна, як свiтанак у душы,

Лепш у жыццi не стрэнецца нагоды

Душу напоўнiць шчасцем без мяжы.

 

Няхай ў душы цудоўна ззяе сонца,

Вясёлка каб аздобiла яе,

Каханне будзе доўжыцца бясконца,

Калi душа душы святло дае.

 

1.03.1995

 

File 7     Home Page

 

593     ТВОЙ КАСЦЁР

 

Касцёр кахання! Ён або палае,

Цi тлее цiха, або зачадзiць,

Ды дроў калi нiхто не падкiдае,

Абавязкова з часам дагарыць.

 

Ды трэба, дровы былi каб сухiя,

Бо мокрыя з iмпэтам не гараць,

Стварыць умовы трэба неблагiя,

Дарма касцёр вадой не палiваць.

 

Ад ветрыку касцёр узнёсласць чуе,

Бяду заўсёды бура зробiць з iм,

Нiхто касцёр ад смерчу не ўратуе,

Ён згасне цi рассыплецца зусiм.

 

Касцёр кахання каб гарэў спакойна,

Яго падчас патрэбна варушыць,

Сябе паводзiць вабна i прыстойна,

Iнакш каханне, як касцёр, згарыць.

 

Бясконца як гарыць касцёр кахання,

Не выядае вочы злосны дым,

Ў душу прыходзiць шчасця адчуванне,

Застацца можна вечна маладым.

 

Кастру кахання не рабiць лепш шкоды,

Хай полымем усё жыццё гарыць,

Ён радасць дасць жаданую заўсёды.

З кастром кахання так цудоўна жыць!

 

4.03.1995

 

File 7     Home Page

 

598     НА ЎСЁ ЖЫЦЦЁ

 

Кахаць заўжды не кожнаму даецца,

Агонь кахання згасне у душы,

Камусьцi цуд паўторна усмiхнецца,

Душа у iншых нудзiцца ў цiшы.

 

Кахаць прыемна, ўзнёсла i цудоўна,

Пяе душа ад радасцi ўвесь час,

I жыць, як ў казцы, люба i чароўна,

Калi агонь любвi яшчэ не згас.

 

Як радасна гарыць агонь кахання,

Стае вясёлкай дзiўнаю жыццё,

Бо без кахання – цемра iснавання,

Магутны ўплыў стварае пачуццё.

 

Як цуд кахання распускае крылы,

Знiкае хутка нават цень бяды,

Бо шчасце дадае жыццёвай сiлы,

Калi каханне палкае заўжды.

 

Каханне, як вясна, ў душу прыходзiць,

Яно – усiх пачуццяў пачуццё,

Галоўнае, пачуццю не нашкодзiць,

Кахання вабны цуд – само жыццё.

 

Каб шчасна жыць, след берагчы каханне,

Бо прыйдзецца iначай iснаваць.

Прыемна адчуваць iмпэт прызнання,

Чароўна палка ўсё жыццё кахаць!

 

6.03.1995

 

File 7     Home Page

 

603     ВЕРШЫ ПРА КАХАННЕ

 

Пра каханне я вершы складаю ўвесь час,

I няма iм канца анi краю,

Самi ўзнёслыя вершы не прыйдуць ураз,

Iх удала пiшу, бо кахаю.

 

Праз жыццё я каханне з юнацтва пранёс,

Па дарозе не страцiў нiчога,

I удзячны, што склаўся шчаслiва мой лёс,

За што шчыра я дзякую Бога.

 

Бо нiколi дабра ад дабра не шукаў,

Зберагаў толькi тое, што маю,

Сваю долю заўсёды пяшчотна кахаў

I цяпер яе ўзнёсла кахаю.

 

У душы касцёр моцны кахання гарыць,

Час мiнае, агонь ўсё палае,

Бо прыемна, што можа цяпло ён дарыць,

Часам спёку ў душы адчуваю.

 

Хай адзiн за другiм пралятаюць гады,

А каханне ў душы ўсё такое!

Мо, каханне дано для мяне назаўжды?

Не пазнаю нiколi спакою.

 

Бо чароўна, калi ёсць каханне ў душы,

Як ў юнацтве, iмпэт адчуваю,

Аб каханнi бясконца складаю вершы,

Бо уяўленне добрае маю.

 

7.03.1995

 

File 7     Home Page

 

622     НЕПАЎТОРНАЯ ВЯСНА

 

Прыгожая чароўная прырода,

Ды болей вабiць дзiўная вясна,

Цудоўная пара любая года,

Але мне падабаецца адна.

 

Вакол дзяўчат было прыгожых многа,

Ды я сп'янеў, як быццам ад вiна,

I потым ўжо не заўважаў нiкога,

Мне стала падабалася адна.

 

Чаруе восень i зiма, i лета,

Але вясною толькi не да сну,

I не зусiм паганая прыкмета,

Калi жадаеш любую адну.

 

Узнёсла я сваю вясну кахаю,

Кахання цуд п'ю доўгi час да дна,

К вясне пяшчоту толькi адчуваю,

Яна мне падабаецца адна.

 

Вясна мяне цяплом ураз сагрэе,

Ёй не ўласцiвы здрада i мана,

Заўжды вясной ў душы каханне спее,

Таму мне падабаецца вясна.

 

Хачу я мець вясну ў душы заўсёды,

З гадамi больш чароўная яна.

Так добра, што iснуе у прыроды

Такая непаўторная вясна!

 

14.03.1995

 

File 7     Home Page

 

655     IДУ ПА ЖЫЦЦЮ

 

Я iду па жыццю,

I не трэба зусiм мне спакою,

Бо цябе я люблю,

Мне прыемна i ўтульна з табою.

 

Ў сэрцы песня гучыць,

Як ў юнацтве, яно палка б'ецца,

Вельмi радасна жыць,

Калi доля ласкава ўсмiхнецца.

 

Радасць ў сэрцы кiпiць,

Бо каханне не згасне нiколi,

Вечна буду любiць,

Мне для шчасця кахання даволi.

 

Будзем разам iсцi,

Бо адзiная наша дарога,

Шчасце маем ў жыццi,

Бо iмпэту i радасцi многа.

 

Як настаў час кахаць,

I каханне ўрываецца ў грудзi,

Радасць можна спаткаць,

Як жаданне кахаць моцным будзе.

 

Па жыццю я iду,

А душа мая стала кахае,

Мора шчасця знайду,

Калi поплеч iдзе дарагая.

 

22.03.1995

 

File 7     Home Page

 

693     МОЙ КАСЦЁР

 

Цяпло ў душу ты шчодра мне давала,

Бо без цяпла кахання нельга жыць,

Пагрэўся ўжо каля агню нямала,

Ды хваль цяпла яшчэ шмат можа быць.

 

Быць можа хваля кволай цi празмернай,

Касцёр цi лепей або горш гарыць,

Але заўжды ў каханнi была вернай,

Цяпло i зараз здатна падарыць.

 

Каля свайго кастра бясконца грэўся

I не шукаў цяпла другiх кастроў,

Ў юнацтве касцёр палка загарэўся,

I полымя палае моцна зноў.

 

Як добра мець знаёмае кастрышча:

Дзе дроў падкласцi, дзе падварушыць,

Агонь палае моцна так, аж свiшча,

Касцёр любвi нiколi не дымiць.

 

Кастры чужыя паляць хай другiя,

Ля кожнага кастра свой кастравы,

Быць могуць сярод iх кастры такiя,

Дзе можна боль знайсцi для галавы.

 

Раздзьмухваць свой касцёр заўжды дарэчы,

I варушыць, i дровы падкiдаць,

Не зведаць для душы ў жыццi галечы,

Калi аддана горача кахаць.

 

5.04.1995

 

File 7     Home Page

 

722     ЛIСТЫ

 

Як першы лiст я ад каханай атрымаў,

Душу апанавала хваляванне,

Яго бясконца, аж да дзiр, не раз чытаў,

Як быццам у руках трымаў каханне.

 

Каханню нашаму ўжо доўгiя гады,

Яго старонкi зноў перагартаю,

Калi прыходзяць ад цябе цяпер лiсты,

Як i раней, пяшчотнасць адчуваю.

 

Заўжды прыемна мне лiсты твае чытаць,

Як быццам час цудоўна супынiўся!

Памiж радкоў кахання радасць сустракаць,

Зварот душы у маладосць адбыўся.

 

Чароўны надта, нiбы цуд, любоўны лiст,

Лiсты паперы i радкi чарнiла,

Ў iм гоман рэк i шум гаёў, i ветру свiст,

Душы адчуць каханне надта мiла.

 

Жыць сумна аднаму, але iдуць лiсты,

Даруюць сэрцу безлiч асалоды,

Яны – мiж душамi магутныя масты,

Бо не хвалююць з iмi перашкоды.

 

Прыемна вельмi пачытаць твае лiсты,

Але iснуе важкая умова:

Сама дамоў ужо хутчэй вяртайся ты,

Каб зноў пачуць пяшчотнае мог слова.

 

14.04.1995

 

File 7     Home Page

 

735     КАХАНАЙ

 

Жыццё з табой вялiкае пражылi,

У мора збегла вельмi шмат вады,

Але сваё каханне не згубiлi,

Запал душы застаўся малады.

 

Ў юнацтве ўпершыню цябе пабачыў,

Не зразумеў, што лёс мне дараваў,

Ды шчыра прыгажосць пасля адзначыў,

На ўсё жыццё аддана пакахаў.

 

Бо зведаў прыгажосцi таямнiцу,

Каханне праз жыццё ў душы нясу,

Бо ты ўяўляеш радасцi крынiцу,

З яе п'ю шчасця любага красу.

 

Нялёгка, калi палкае каханне,

Душа гарыць бясконца, як агонь,

Пажар не згас, i вабiць мiлаванне,

Калi далонь трымае за далонь.

 

Каханне – дар душы вышэйшай пробы,

Бо хочацца яго мець зноў i зноў,

Падобнае на рэцыдыў хваробы,

Ў табе сваё каханне я знайшоў.

 

Цябе кахаю, iншых мне не трэба,

Ў маiм ты сэрцы назаўжды адна,

Цябе жадаю, як галодны хлеба,

Не вычэрпаў кахання я да дна.

 

18.04.1995

 

File 7     Home Page

 

745     КНIГА КАХАННЯ

 

Не вокладка прыгожае каханне,

Каб яго кнiгу цалкам прачытаць,

Мець неабходна доўгае трыванне,

Шмат кнiг магчыма ўраз перагатаць.

 

Хай вокладка i будзе залатая,

Калi яе зусiм не адгiнаць,

Па зместу кнiга будзе хоць святая,

Не ўдасца сутнасць дзiўную пазнаць.

 

Прыемна прачытаць усе старонкi,

Калi кахання кнiга ёсць адна,

Няма цудоўней ў свеце кнiгi жонкi,

Кахання цуд каб пазнаваць да дна.

 

Калi хадзiць ўвесь час ў бiблiятэку,

Каханне ператворыцца у секс,

Калi любiць каханую давеку,

Адкрыецца кахання дзiўны сэнс.

 

Як ўсё жыццё адну чытаеш кнiгу,

Працяглы час цiкавасць можна мець,

Душа адчуе любую адлiгу,

Чытаць – не толькi вокладку глядзець.

 

Кахання кнiга! Хто яе чытае,

Той шчасця мора у жыцць пазнаў,

Бясконца кнiгi хто перабiрае,

Той першыя старонкi адгартаў.

 

21.04.1995

 

File 7     Home Page

 

762     ЗДАБЫЦЬ ПРЫЕМНАСЦЬ

 

Дзiўны цуд! Адбылося спатканне з табой,

I з душы мне ўраз скруху ты зняла,

Ты анёл-захавальнiк заўжды была мой,

I цяпер ад бяды захавала.

 

Без цябе вельмi цяжка стамiлась душа,

Бо к табе за час доўгi прывыкла,

Я з табой размаўляю бясконца ў вершах,

Ад разлукi на сэрцы мне прыкра.

 

Вельмi рады, што голас пачуў цяпер твой,

Вабiць момант цудоўны спаткання,

Без цябе доўга быў я халоднай вясной,

А хацелась цяпла i кахання.

 

Голас любы пяшчотна ласкава гучыць,

Мо, дала зведаць ўзнёсласць разлука?

Бо разлука заўсёды цуд здольна зрабiць,

Адзiноты калi пройдзе мука.

 

Я пяшчоту хачу захаваць назаўжды,

Каб ты шчыра ласкава ўсмiхалась,

Замiнаць нам не сталi кахання гады,

Быццам толькi яшчэ закахалась.

 

Вельмi гожа каханне сваё зберагаць,

Як пагодкi яго ўжо забылi,

Чым старэйшы, прыемней пяшчотна кахаць,

Мы з табою прыемнасць здабылi.

 

25.04.1995

 

File 7     Home Page

 

857     ЧАРОЎНАСЦЬ КАХАННЯ

 

Калi ад сну прачнешся дзiўным ранкам,

А думка аб каханнi ўжо не спiць,

Ў юнацтва расчыняецца фiранка,

А з маладосцю ў сэрцы люба жыць.

 

Калi душа i цела маладыя,

I плынь цудоўных мар бяжыць ракой,

I ў сталасцi днi вабяць залатыя,

Каханне не дае знайсцi спакой.

 

Цудоўна быць заўсёды ў маладосці,

Пачуццяў гоман ў сэрцы адчуваць,

Яно не разбiраецца ва ўзросце

I заклiкае радасна кахаць.

 

Калi не згасла палкае каханне,

Хаця гадамi i немалады,

Не адбылось з юнацтвам развiтанне,

Не замiнаюць шчасце мець гады.

 

Жыве ў душы каханне, не згасае,

Ператварае ў радасць мне жыццё,

Няхай яно нiколi не знiкае,

Даруе мора шчасця пачуццё.

 

Хачу заўсёды ранкам прасынацца,

Каб думка аб каханнi ўжо была,

Цудоўна ў маладосцi закахацца,

Нiколi каб чароўнасць не прайшла.

 

5.06.1995

 

File 7     Home Page

 

862     ЛЕПШАЕ ДЗIВА

 

Як прага ёсць i палкае жаданне,

Калi бясконцы у душы агонь,

З табой не развiтаецца каханне,

Хоць ззяе белы снег даўно са скронь.

 

Як без кахання жыць, я не ўяўляю,

Натхняе шчодра шчасцем пачуццё,

Мо, пройдзе з часам, i тады пазнаю,

Як без кахання доўжыцца жыццё.

 

Пакуль агонь у сэрцы адчуваю,

Нягледзячы на сталыя гады,

Душой i целам радасна кахаю,

Прыемна, як душою малады.

 

Хоць ад кахання не знайсцi спакою,

Няпроста надта горача кахаць,

Ды долю бачыць не хачу другою,

Прыемна стала шчасце адчуваць.

 

Каханнем доля як не абдзялiла,

Яго патрэбна пiльна зберагаць,

Бо не знайсцi на свеце лепей дзiва,

Няма з чым цуд прыроды параўнаць.

 

З каханнем жыць прыемна i цiкава,

Шлях радасны наперадзе ляжыць,

Ў жыццi на шчасце кожны мае права.

Так хораша з каханнем ў сэрцы жыць!

 

7.06.1995

 

File 7     Home Page

 

918     КАХАННЕ НЕ ЗГАСАЕ

 

Цудоўна, як каханне не згасае

I ў сэрцы моцным полымем гарыць,

Калi душа патрэбнасць адчувае

Другой душы каханне падарыць.

 

Калi каханне сэрца напаўняе,

Для радасцi мяжы зусiм няма,

Рука руку з пяшчотаю трымае,

Жывеш на белым свеце недарма.

 

Прыемна адчуваць пяшчоту цела

I словы аб каханнi гаварыць,

Таксама ты нязграбна i нясмела

Мне шчыра ласку хочаш падарыць.

 

Жыццё нiколi сэнсу не страчае,

Калi душу пячэ гарачыня,

Кахаеш палка, i яна кахае,

Наперадзе блакiт i вышыня.

 

Каханне – шчасця чыстая крынiца,

I каб яно нiколi не прайшло,

Павiнна сэрца палымяна бiцца,

Як у юнацтве стала з ім было.

 

Чароўна, як каханне не згасае,

I хоць бягуць няўмольныя гады,

Шчаслiвы той, хто горача кахае,

Бо шчасце з тым, кахае хто заўжды.

 

6.07.1995

 

File 7     Home Page

 

921     КАХАННЕ I ЎЗРОСТ

 

Здаецца маладым, што прывiлея

Кахаць належыць толькi iм заўжды,

Ды маладосць знiкае, як надзея,

Калi да ўзросту час дадасць гады.

 

Каханне – надта мудрая навука,

Вучыцца добра трэба маладым,

Выдатны вучань – моцная парука,

Не прагарыць касцёр кахання ў дым.

 

Агонь у сэрцы, скронi хоць сiвыя,

Каму кахаць на ўсё жыццё дано,

Ў каханнi значна лепш, чым маладыя,

Ад ўзросту значна лепшае вiно.

 

Ў iм смак i водар, ад яго натхненне,

Яго патрошку трэба адпiваць,

Ў каханнi вопыт трэба i уменне,

Каб стала асалоду адчуваць.

 

Гады кахаць нiяк не замiнаюць,

Не можа быць каханне ў забыццi,

I здатныя усё жыццё кахаюць,

Шчаслiва каб жыццёвы шлях прайсцi.

 

Каханне людзям назаўжды даецца,

Яго патрэбна пiльна зберагаць,

Калi ласкава доля усмiхнецца,

Не прыйдзецца кахання забываць.

 

8.07.1995

 

File 7     Home Page

 

1013     НЕ РАСКIДАЦЬ КАХАННЕ

 

Цудоўны водар восенi наўкол,

Як малако, ранковыя туманы,

Даўно прайшла вясновая любоў

I летнiя нядоўгiя раманы.

 

Прырода ўжо гатуецца да сну,

Зiму каб перажыць, сябе рыхтуе,

Наступную каб сустракаць вясну,

Калi каханне зноў яна адчуе.

 

Прырода здатна цыкламi кахаць,

Па-iншаму зусiм кахаюць людзi,

Адзiнага стараюцца шукаць,

Няветлiвай iначай доля будзе.

 

Краса бясконца можа чараваць,

Каханне здатна заблукаць у пастках,

Адным яго прыемней аддаваць,

Чым многiм раздзяляць па дробных частках.

 

Чым больш адданасць тым мацней любоў,

Танчэй пяшчоты вабнай адчуванне,

Час радасцi каб назаўжды прыйшоў,

Не трэба раскiдаць сваё каханне.

 

19.08.1995

 

File 7     Home Page

 

1021     КАХАЦЬ У СТАЛАСЦI

 

Як хораша, што я цябе спаткаў!

Яшчэ цудоўней, што мы не рассталiсь,

Аддана i пяшчотна пакахаў,

Хоць цяжкасцi кахання сустракалiсь.

 

Кахання кубак праз гады пранёс,

Ён поўны, бо нiдзе не разлiваўся,

Хоць часам i здаралась мора слёз,

Ды кубак толькi для адной дастаўся.

 

Пранёс сваё каханне праз жыццё,

I ад юнацкiх год яно не згасла,

Не канула iмгненна ў небыццё,

Хоць часам падлiвалi ў агонь масла.

 

Яшчэ прыемней ў сталасцi кахаць,

Хоць быць адданым ўсё жыццё няпроста,

Ды маладосць мажлiва зберагаць,

Бо не залежаць страсцi ад узросту.

 

Цудоўна жыць i радасць адчуваць,

Душа пяе i цела маладое,

З каханнем, пэўна, будзем сустракаць

Мы праз гады вяселле залатое.

 

23.08.1995

 

File 7     Home Page

 

1112     ВЫШЭЙШАЕ ШЧАСЦЕ

 

Гарачае сэрца нiколi не стыне,

Каханне ў iм палка гарыць,

Пачуцце нiколi яго не пакiне,

Пакуль лёсам дадзена жыць.

 

Цудоўна, як моцным каханне даецца,

Бяжыць час яму нiпачым,

Каханне над часам са здзекам смяецца

I слабнуць не бачыць прычын.

 

Яно разгарэлась, гарыць без супынкi,

Палае, не трэба гасiць,

Каб моцны агонь быў, не трэба замiнкi

Бясконца шчаслiвым каб быць.

 

Агонь у кастры аж гудзе, не змаўкае.

Чаго можна з часам чакаць?

Надзейнасць прыйшла, бо знайшлась душа тая,

Што здатна яго даглядаць.

 

Цудоўна касцёр даглядаць вабны разам,

Ён будзе бясконца палаць!

Не зменшыцца полымя моцнае з часам,

Вышэйшае шчасце кахаць!

 

5.10.1995

 

File 7     Home Page

 

1127     МАЯ КРЫНIЧКА

 

Стаў прад крынiчкай на каленi

I нахiлiўся, з прагай п'ю,

Гляджу няспынна ў захапленнi,

Кранае цуд душу маю.

 

Вада бяжыць i серабрыцца,

Ды на каменьчыках журчыць,

Прыемна, калi ёсць крынiца,

Каб часам прагу пагасiць.

 

Люблю крынiчкай мiлавацца,

I слухаць цiхi яе спеў,

Над ёй цудоўна нахiляцца,

Ў яе бясконца б я глядзеў.

 

Яна дае душы уцеху,

Натхненне здатна падарыць,

Прыемна вельмi чалавеку

З сваёй крынiчанькi папiць.

 

Чароўная мая крынiца!

Я ёй бясконца даражу,

Зусiм няма чаго журыцца,

Бо шчасце льецца мне ў душу.

 

14.10.1995

 

File 7     Home Page

 

1213     СВАЯ КРЫНIЦА

 

Не трэба асалоды i турбот,

Хоць без турбот не будзе асалоды,

Ды завiтае з iмi шмат маркот,

Душа зазнае горкi боль ад шкоды.

 

Няхай без асалоды, ды спакой,

Бо вабiць моцна не сама цукерка,

Я бестурботны стан шаную свой,

Цукерка тая ж, iншая паперка.

 

Працягла каб магла душа спяваць,

Хапае бестурботнай асалоды,

Сваё каханне трэба шанаваць

I не шукаць прывабныя прыгоды.

 

Не вычарпаць сваю любоў да дна,

Бо кожная жанчына як крынiца,

I не яе вялiкая вiна,

Няздольны як з крынiчанькi напiцца.

 

Не надта трэба лужыну шукаць,

Як прага ёсць i хочаш асалоды,

Сваю крынiцу трэба расчышчаць,

Бо чыстая вада у ёй заўсёды.

 

23.11.1995

 

File 7     Home Page

 

1248     ЦЯБЕ КАХАЮ!

 

Кахання словы трэба гаварыць,

Бо у душу шлях словы пракладаюць,

«Цябе кахаю!» музыкай гучыць,

I не бяда, калi iх паўтараюць.

 

Прыемна словы ўзнёслыя казаць,

Ў адказ такiя ж атрымаць цудоўна,

Калi працягла шчаслiва кахаць,

Прыемна сэрцу iх пачуць ўсё роўна.

 

Паслухаць словы хочацца заўжды,

Калi сказаць iх знойдзецца нагода,

Цi малады, цi ўжо немалады,

Але яны гучаць, як нагарода.

 

Сказаць як можна, лепей не маўчы,

«Цябе кахаю!» вымавiць не шкода,

Каб назаўжды каханне зберагчы,

Бо у кахання тонкая прырода.

 

«Цябе кахаю!» Хораша сказаць

Таму, каханы хто табе i мiлы,

Iх след з пяшчотай шчыра паўтараць,

Каб захаваць каханне да магiлы.

 

8.12.1995

 

File 7     Home Page

 

1349     УЦЕХI

 

Уцех багата вельмi у жыццi

Для радаснай душы або для цела,

Нiчога лепш кахання не знайсцi,

Калi яно яшчэ не прагарэла.

 

Калi каханне назаўжды прайшло,

Хоць шмат на аднаўленне страцiць працы,

Яму не жыць, багата ўцех было,

Ды лепшую пашкодзiлi эрзацы.

 

Каму каханне лепшая з уцех,

Прыходзiцца ад iншых адмаўляцца,

Каб не рабiць каханню цяжкi здзек,

Гарэлкаю не трэба захапляцца.

 

Альтэрнацiва знойдзецца заўжды,

Уцешыць чым сваю душу i цела,

Але, не дачакацца каб бяды,

Уцехi трэба выбiраць умела.

 

Уцех багата розных у жыццi,

Але зусiм няпростае заданне

Праз ўсё жыццё з галоўнаю прайсцi

I не згубiць пяшчотнае каханне.

 

25.01.1996

 

File 7     Home Page

 

1471     КАЛI КАХАЕШ

 

Даўно каханне захапiла нас,

I з той пары годоў прайшло нямала,

Не к лепшаму людзей змяняе час,

Ды для мяне ты прыгажэйшай стала.

 

Агонь душы прыемна зберагчы,

Цудоўна адчуваць далонь ў далонi,

Нам i цяпер каханне па плячы,

Хаця у нас ужо сiвыя скронi.

 

Жыццё iмклiва к фiнiшу бяжыць,

Трымаем маладосць сваю упарта.

Калi кахаеш, так прыемна жыць!

А без кахання маладосць не варта.

 

Кахаць прыемна ў сталыя гады,

Каханне не абрыдне мне нiколi,

Як ў прагу, хоць адзiн глыток вады,

П'ю цуд кахання, мне ўсё не даволi.

 

Калi кахання ў маладых няма –

Зiма ў душы, хаця пара для лета,

Кахае хто – iснуе не дарма,

Бо песня ўся каханню не прапета.

 

12.07.1996

 

File 7     Home Page

 

1521     ЗАЛАТАЯ ПАРА

 

Серабро пакрыла скронi,

Назбiралiся гады,

Як далонь ляжыць ў далонi,

Для кахання не бяды.

 

Чым старэй мацней каханне,

Нiбы старае вiно,

Бо прайшло выпрабаванне,

Не зруйнуецца яно.

 

Ў маладых гадах, бывала,

I цягнулась цецiва,

Каб з атрутай вылятала

З лука горычы страла.

 

Ды цяпер Амур, нарэшце,

Свае стрэлы захаваў,

«Вы сваiм каханнем цешцесь»

Нам аднойчы зашаптаў.

 

Серабро пакрыла скронi,

Але сталаю парой

I далей далонь ў далонi:

Пара стала залатой.

 

18.08.1996

 

File 7     Home Page

 

1549     ДЗЯЎЧАТЫ Ў СТРАЮ

 

Цяжка хоць iсцi ў салдаты,

Ды служыць лягчэй тады,

Як каханыя дзяўчаты

Пачакаюць два гады.

 

Два гады у восемнаццаць

Нiбы цэлае жыццё,

Вельмi вабна закахацца,

Моцна ранiць забыццё.

 

Як каханая далёка,

Ды iдуць яе лiсты,

Адчуваецца палёгка,

Хоць салдат i малады.

 

Стараслужачым салдатам

Лiст цяжар здымае з плеч,

Хутка iм iсцi дахаты,

З любай хочацца сустрэч.

 

Без кахання цяжка часам

Службу выканаць сваю,

Не адзiн салдат, бо разам

I дзяўчаты у страю.

 

21.08.1996

 

File 7     Home Page

 

1579     АСЕННЯЕ ШЧАСЦЕ

 

Перагарнуў жыццёвую старонку,

Бо восень залатая ўжо прыйшла,

Хаця яна ўсё памяняла звонку,

Але журбу ў душу не прывяла.

 

Сабрана цалкам збожжа залатое,

Прынеслi ураджай мае сады,

Сваю я восень дзякую за тое,

Што маю ўсё, як меў i малады.

 

Хоць дзень кароткi, сонца ходзiць нiзка,

Бо маладыя скончылiсь гады,

Але зiма яшчэ не вельмi блiзка,

I радасць маю ад жыцця заўжды.

 

I што, як жоўтым стаў ўжо лiст зялёны?

Час пройдзе, яшчэ чырвань прынясе,

Ў жыццё таксама, як вясной, ўлюбёны,

Шмат добрага i ў восеньскай красе.

 

Хоць ведаю, зiма настане з часам,

Чырвоны лiст пад ногi упадзе,

Мы па жыццю iдзем з каханай разам,

Таму да шчасця восень нас вядзе.

 

8.09.1996

 

File 7     Home Page

 

1747     КАБ ШЭРАЙ ФАРБЫ НЕ БЫЛО

 

I радасць сустракаем не заўжды,

I шчасця выпадае вельмi мала,

Бягуць, як мышы, шэрыя гады,

А дзе ж вясёлка яркая прапала?

 

Юнацтва запалiла шмат надзей,

Але яны згасалi цалкам з часам,

Бо плынь жыцця, хада яго падзей

Не дазвалялi быць з надзеяй разам.

 

Чаму жыццё заводзiць ў кепскi стан?

Чаму душа, як птушка ў клетцы, б'ецца?

Бо у каханнi тоiцца падман,

Кахаць пяшчотна зрэдку удаецца.

 

Калi каханне полымем гарыць,

Вясёлкай дзiўнай свет вакол iграе,

Прыемна i на белым свеце жыць,

Бо шчасце, нiбы ружа, расцвiтае.

 

Зусiм каб шэрай фарбы не было,

Дарэмна на жыццё не наракалi,

Патрэбна, каб каханне не прайшло,

Яго, як зрэнку вока, зберагалi.

 

24.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1755     ЛЮБОЎНАЯ ДАРОГА

 

Чаму i боль, i радасць ў адзiн час?

Ў каханнi ёсць дваiстая прырода:

Каб у душы запал яго не згас,

Павiнна супярэчка быць i згода.

 

Ў каханнi роўных не знайсцi шляхоў,

I нават доўгi шлях яго шчарбаты,

Хоць цiша можа быць, ды потым зноў

Iдзе вайна, i моцна б'юць гарматы.

 

Амаль заўжды так i павiнна быць,

Вайна мiне, i мiр пануе з часам,

Галоўнае ў жыццi не разлюбiць,

Прайсцi жыццё да скону толькi разам.

 

Хай б'юць гарматы, доўжыцца вайна,

Але салодкi потым мiр прыходзiць,

Каханне як не выпiта да дна,

Бакi бясконца будуць мiр знаходзiць.

 

Каханне не цудоўная шаша,

Ў калдобiнах любоўная дарога,

Але, калi агнём гарыць душа,

Каханне шчасця вабнага дасць многа.

 

26.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1801     ГРОНКI КАЛIНЫ

 

Першы позiрк, няхай самы меткi,

Не бывае праўдзiвым заўжды:

У калiны нязграбныя кветкi,

Ды затое якiя плады!

 

Каб чароўнасць жанчыны пабачыць,

Не рабiць трэба хуткiх высноў:

З часам можна цуд дзiўны адзначыць,

Як душу зафарбуе любоў.

 

Ад кахання душа расцвiтае

I дае целу велiч красы,

Хто аддана пашчотна кахае,

Той пазнаў прыгажосцi часы.

 

Хто кахае трывала няспынна,

Целам той i душой малады,

Як калiна, квiтнее жанчына,

Не замiнка каханню гады.

 

Вабяць вока чырвоныя гронкi,

Здатны там яны толькi палаць,

Падыход да кахання дзе тонкi,

Калi ўмеюць пяшчотна кахаць.

 

7.11.1996

 

File 7     Home Page

 

1808     КАХАННЕ ЗБЕРАГЛОСЯ

 

Гадоў багата разам ўжо пражыта,

Але дагэтуль, як раней, штодня,

Пачуцце маладосцi не забыта:

Ў душы каханне, ў сэрцы цеплыня.

 

Зусiм не астываюць сэрцы з часам,

Агонь кахання полымем гарыць,

Бо не абрыдла быць бясконца разам,

Прыемна аб каханнi гаварыць.

 

У сталасцi каханне лепш чым казка,

Ды многiм ўжо прыйшлось яго забыць,

Ў адносiнах калi любоў i ласка,

Лёс здатны радасць светлую дарыць.

 

Псаваць самiм сабе не трэба лёсы,

Дзе не змаглi каханне зберагчы,

Гняце журба, на сэрцы боль i слёзы,

I цемра на душы, як уначы.

 

Каб кожны дзень быў радасны, як свята,

I не спаткаў пякельны цяжкi час,

Абодвум трэба сiл аддаць багата,

Агонь кахання каб ў душы не згас.

 

9.11.1996

 

File 7     Home Page

 

1813     МАЛАДАЯ ДУША

 

Калi ўжо сталыя гады,

Але яшчэ няма спакою,

Бо вабiць прыгажосць заўжды:

Душа засталась маладою.

 

Калi не страчаны запал,

Упарта думка вядзе ў мрою,

I клiча зноў дзевяты вал:

Душа засталась маладою.

 

Калi ўсiх свечак не спалiў

I захапляешся гульнёю,

Яшчэ свайго не адлюбiў:

Душа засталась маладою.

 

Калi лятаеш, як анёл,

Заўжды над грэшнаю зямлёю,

I хочацца пяшчотных слоў:

Душа засталась маладою.

 

Калi, каханая мая,

Я быць хачу заўжды з табою,

Гадоў хоць многа маю я:

Душа засталась маладою.

 

11.11.1996

 

File 7     Home Page

 

1843     КАХАЦЬ АДНУ

 

Калi не падабаецца дарога,

Каб у жыццi зусiм не заблукаць,

Па ёй iсцi лепш, хоць кiрункаў многа,

Бо вельмi цяжка лепшы адшукаць.

 

Але, калi няма ўжо болей змогi,

Здаецца, што ў другiм напрамку рай,

Упарта клiчуць iншыя дарогi

Ў нязведаны цудоўны вабны край.

 

Ды выявiцца, што благая мроя

Убок з дарогi добрай павяла

I горкi жарт зрабiла над табою,

А лепшага нiчога не дала.

 

Не трэба ў невядомасцi бадзяцца

I аб мiнулым цяжка шкадаваць,

На звыклы шлях iмклiва лепш вяртацца,

Бо толькi ён спакой у змозе даць.

 

Не трэба збочваць са сваёй дарогi,

Як цяжка лепей трохi патрываць,

Чакае час жаданай перамогi:

Адну прыемней горача кахаць.

 

22.11.1996

 

File 7     Home Page

 

1867     ПЯШЧОТА I ПАТОЛЯ

 

Хоць маладосцi пройдзена пара,

Ды хочацца пяшчоты i патолi,

I шчырага душэўнага дабра,

Не пройдзе, пэўна, вабны час нiколi.

 

Бо здатны стан палёту радасць даць,

I зменьшыць ўраз жыццёвыя нягоды,

Ў любым узросце хораша кахаць,

Каханне не выходзiць з часам з моды.

 

Калi агонь кахання цалкам згас,

Выразна хто яго не адчувае,

Свайго жыцця бязглузда трацiць час,

Жабрак душой заўжды, хто не кахае.

 

Каханне – для душы чароўны стан,

Яно дае натхненне, моц i крылы,

Кахаць мажлiва, гэта не падман,

Ад першага кахання да магiлы.

 

Кахання ўзрост – няма яму мяжы,

Кахаць, як есцi, зноў i зноў ахвота,

Прыемна вельмi, як жывуць ў душы

Жаданыя патоля i пяшчота.

 

3.12.1996

 

File 7     Home Page

 

1917     ЮБIЛЕI

 

Пражылi мы з табою год выдатны,

Было ў iм нам па шэсцьдзесят гадоў,

Як ў маладосцi, сэрцы бiцца здатны,

Як ў маладосцi, грэе нас любоў.

 

Яна не згасла, як бывае часам,

Хоць цяжкасцей было шмат i нягод,

Ад першага кахання мы ўжо разам

Цудоўных юбiлейных сорак год.

 

За сорак год шмат што было, вядома,

Цябе не бачу, засумую зноў,

Душу бясконца спапяляе стома,

I вельмi моцна хочацца дамоў.

 

Каханне наша з часам не старэе,

Як сорак год таму, яно гарыць,

Амаль усе сустрэлi юбiлеi,

У юбiлей з каханнем добра жыць.

 

Наступны юбiлей цяпер чакаем,

Стралой ляцяць няўмольныя гады,

Як мы кахалi, i далей кахаем,

Няхай так будзе доўжыцца заўжды.

 

25.12.1996

 

File 7     Home Page

 

2068     ПОЗIРК ЗБОКУ

 

Пачуцце шчырае узнёслае заўжды,

I палкае, як вогнiшча, жаданне,

Як смерч, праносяцца iмклiвыя гады,

Жаданне гасне, растае каханне.

 

I абыякавасць расце, як снежны ком,

Прыходзiць стома ад жыццёвай прозы,

Нiяк не утрымаць пачуцце пад замком,

I для кахання шырацца пагрозы.

 

Падчас здараецца, што стрэне iншы лёс,

Сыходзяцца узвышаныя душы,

Каханне моцнае не ведае пагроз,

Квiтнее, як вясной квiтнеюць ружы.

 

Пяшчота ў сталасцi, прыемна паглядзець,

Як галубкi, хаця немаладыя,

Цудоўна вельмi ўсё жыццё каханне мець,

Гады каб не мiналi залатыя.

 

11.05.1997

 

File 7     Home Page

 

2069     СРЭБРАСКРОНЕВЫ АГОНЬ

 

Калі ўздым душы даруюць страсцi,

Каб удзень цяпло мець i ўначы,

Вельмi проста вогнiшча раскласцi,

Ды агонь няпроста зберагчы.

 

Полымя у вогнiшчы шугае,

Ляцяць iскры ўгору да нябёс,

Але паступова прагарае,

I нядобры сустракае лёс.

 

Калi попел толькi застаецца,

Не паможа абярэмак дроў,

Але прысак здатны разгарэцца,

Не згасае моцная любоў.

 

Ў маладосцi пакахаць папросту,

Ды пачуцце лепш не падсячы,

Каб да срэбраскроневага ўзросту

Агонь ў сэрцы цалкам зберагчы.

 

14.05.1997

 

File 7     Home Page

 

2107     АГУЛЬНЫ ШЛЯХ

 

Толькi цела калi да спадобы,

То кароткая вельмi любоў,

Захаваць яе – марныя спробы,

Не хапае сапраўдных асноў.

 

Калi знойдуцца родныя душы,

То каханне прыйдзе назаўжды,

Не замiнка нi спёкi, нi сцюжы,

Не згасае яно праз гады.

 

Хоць нядрэнна прыгожае цела,

Каб каханне не з'ела iржа,

Каб не тлела яно, а гарэла,

Трэба, каб пакахала душа.

 

Хоць для сварак iснуюць нагоды,

Ды жыццё здатна радасць дарыць,

Пакараюцца ўсе перашкоды,

Шлях агульны наперад ляжыць.

 

26.06.1997

 

File 7     Home Page

 

2115     СНЫ АБ ЮНАЦТВЕ

 

Як лiсце ветрам, прамяло гады,

Ды сон завёў ў далёкае юнацтва,

Твой бачу твар прыгожы малады,

Прывабна мне з мiнулым сустракацца.

 

Жыццё на схiле, шмат было падзей,

Не ўсiм каханне ў сталасцi даецца,

А для мяне ты з часам маладзей,

Цi можа ў думках толькi так здаецца?

 

Вятры здаралiсь, буры, перуны,

Ды кепскае заўжды мiнае з часам,

Цудоўна мець каханне да труны,

Цiкава быць з табой заўсёды разам.

 

Хай сняцца аб юнацтве нашым сны,

Прыемна цябе бачыць маладую,

Не выклiкаюць горычы яны,

Якая ёсць, кахаю я такую.

 

4.07.1997

 

File 7     Home Page

 

2325     БЕЗ ЦЯБЕ

 

Без цябе жыццё амаль спынiлась,

Нiбы ў перасадку на вакзале,

Радасць цiха у куток забiлась,

Смутак i туга апанавалi.

 

Хочацца, каб ты хаця прыснiлась,

Бо жадаю любы твар пабачыць,

Цяжка без цябе душа стамiлась,

Лёс хутчэй жадаю перайначыць.

 

Нiбы ноша цяжкая, чаканне,

Цягнуцца без сэнсу днi i ночы,

Праз гады не скончылась каханне,

Заглянуць жадаю ў твае вочы.

 

Спадзяваюсь, хутка будзем разам,

Каб душа магла павесялiцца,

Смутак нежаданы пройдзе з часам,

Моцна будзе бiць жыцця крынiца.

 

25.10.1997

 

File 7     Home Page

 

2523     ШЧОДРЫ ЛЁС

 

Лёс надта шчодра падарыў

Мне вельмi рэдкую удачу:

Я жыццярадасны матыў

Ў душы працяглы час не страчу.

 

Маё каханне не прайшло,

Яно непадуладна часу,

На скронi срэбра хоць лягло,

Ды маю у жыццi украсу.

 

Бягуць, як воблакi, гады,

Хоць выгляд трохi прытаптаны,

Але душою малады,

Бо ад кахання – нiбы п'яны.

 

Не прыйдзе у душу мароз,

Палае моцнае жаданне,

Бо падарыў цудоўны лёс

Душы на ўсё жыццё каханне.

 

6.04.1998

 

File 7     Home Page

 

2591     ПАЧУЦЦЕ ШЧАСЦЯ

 

Рэчка ўшыр амаль не разлiваецца,

Толькi разам крочаць берагi,

Хаця часам у жыццi здараецца:

Першы неласкавы цi другi.

 

Але плынь яе заўжды ласкавая,

Бо на берагах стаяць бары,

Часам прабягае хваля малая,

Калi разбушуюцца вятры.

 

Вада ў рэчцы чыстая, глыбокая,

Ёй не дакучае мелiна,

Сэрцайка ад вiру часам ёкае,

Ды не берагоў у тым вiна.

 

Рэчка цi шырокая, цi вузкая,

Але даўжынёй на ўсё жыццё,

Ў берегах мурог цi глеба грузкая,

Ды ад плынi шчасця пачуццё.

 

6.05.1998

 

File 7     Home Page

 

2632     ВОГНIШЧА ЮНАЦТВА

 

Любоў i вернасць. Цяжкае пытанне

Амаль прад кожным ставiцца ў жыццi:

Цi пачынаць, цi зберагаць каханне?

Рашыць цяжэй, чым поле перайсцi.

 

Як вогнiшча амаль не сагравае,

Сухiх падкiнуць трэба толькi дроў,

Яно адразу моцна запалае,

Такiм, як у юнацтве, будзе зноў.

 

А нанава цяжэй касцёр раскласцi,

Ды можна хутка нацягаць лаўжа,

Хоць цела заспакоiцца ад страсцi,

Астылаю застанецца душа.

 

I выбар зноў апынецца паганы,

Бо змрок i холад будзе, як ўначы,

Ды сэрца ад памылкi стомяць раны,

Лепш вогнiшча юнацтва берагчы.

 

28.05.1998

 

File 7     Home Page

 

2654     КАХАЦЬ ВЕЧНА

 

Каханне – як мiнулагоднi снег,

Ўраз збегла, быццам не было нiколi,

Ды разам з iм прапаў вясёлы смех,

А смутку i тугi больш, чым даволi.

 

Магчыма, так заўсёды у жыццi,

Закон яго цыклiчны i суровы,

Павiнен з часам боль ў душы прайсцi,

Каб мог пачацца ўзлёт кахання новы.

 

Але iснуюць вечныя снягi,

Iм знiкнуць не прадбачыцца пагрозы,

Сезон мiнуў, сканчаецца другi,

Мароз у лёд ператварае слёзы.

 

Цудоўна пакахаць не на сезон,

Кароткае каханне недарэчна,

Цыклiчны дзее у жыццi закон,

Але кахаць прыемней толькi вечна.

 

18.06.1998

 

File 7     Home Page

 

2696    ЖЫВЕШ БУДУЧЫМ

 

Калi не знiкла праз гады каханне,

Натхненне, як ваду з крынiчкi, пьеш,

Зусiм няма узросту адчування,

Кахаеш – толькi будучым жывеш.

 

Хаця на скронях снег разлёгся белы,

Не здатны замiнаць зусiм гады,

Таксама, як раней, ў каханнi смелы,

Як ў зорны час, калi быў малады.

 

Душа не плача, а заўжды смяецца,

I робiць толькi радасным жыццё,

Калi кахаць бясконца удаецца,

Каханне адсувае небыццё.

 

Цудоўна зберагчы сваё каханне,

Не распылiць без сэнсу на шляху,

Засталiсь страсць i палкае жаданне,

I ў будучым яшчэ кахаць магу.

 

23.07.1998

 

File 7     Home Page

 

2705     ЗАЛАТЫ ЎЗРОСТ

 

Не iснуе ў каханнi узросту,

Кожны ўзрост можа стаць залатым,

Хоць адкрыта казаць i папросту,

Быць прыемней заўжды маладым.

 

Маладосць вельмi хутка знiкае,

Час iдзе, кожны сталым стае,

Ды ў каханнi пара залатая,

Калi ўзрост яшчэ сiлы дае.

 

Маладосцi магчыма здавацца,

Што каханне – яе набыццё,

Бо не ведае, што закахацца

Можна ў час, калi бачыў жыццё.

 

Мо даверу не будзе мець хтосьцi,

Ды каханнем калi даражыць,

Як пачнецца яно ў маладосцi,

То i старасць з iм можна дажыць.

 

27.07.1998

 

File 7     Home Page

 

2820     ТАК ДОБРА!

 

Праносяцца iмклiвыя гады,

Даўно снягi на скронi раскiдалi,

Але няма нi смутку, нi нуды,

Бо мы з табой яшчэ не дакахалi.

 

Ў маёй душы бясконца ты адна,

Адзiнай, безумоўна, будзеш далей,

Вiруе восень, ды для нас вясна,

Таму, што мы з табой не дакахалi.

 

Запал юнацтва праз гады не згас,

Цудоўна, што узнёсласць захавалi,

Для нас спынiўся хуткабежны час,

Бо вельмi шмат яшчэ не дакахалi.

 

Наперадзе суровая зiма,

Але дарэмна ёю нас пужалi,

Прычын не дакахаць зусiм няма.

Так добра, што яшчэ не дакахалi!

 

19.10.1998

 

File 7     Home Page

 

2941     САМАЯ ЖАДАНАЯ

 

Ты для мяне жаданая заўжды,

Нiколi мне не трэба iншы хтосьцi,

Каханне мы пранеслi праз гады,

Яно палае, як у маладосцi.

 

Нялёгка зберагаць ўвесь час агонь,

Пачуцце каб зусiм не задрамала,

Калi бяру ў далонь тваю далонь,

Яно бушуе моцна, як навала.

 

Цудоўна, калi вогнiшча гарыць,

Яго даўно расклалi мы з табою,

Ад палкага цяпла прыемна жыць,

Хоць часам доля i бывае злою.

 

Ляцяць, як звар'яцелыя, гады,

Ды вогнiшча згасiць не здатны вецер,

Застанешся каханаю заўжды,

Ты – самая жаданая на свеце.

 

18.01.1999

 

File 7     Home Page

 

3059     АДЗIНЫ РАЗ

 

Хай грунт – суглiнак цяжкi i пясок,

I сонейка яго, як печ, сагрэла,

Пад ценем каб зазелянеў лужок,

То вырасцiць на iм патрэбна дрэва.

 

Угнойваць трэба грунт i палiваць,

Каб адхiлiць смяротную нагоду,

Iначай дрэва прыйдзецца саджаць

Увосень i вясною год ад году.

 

Абрыдне з часам зноўку пачынаць,

Адразу лепш аддаць сваю турботу,

Таксама лепш адзiны раз кахаць,

I зберагаць юнацкую пяшчоту.

 

21.03.1999

 

File 7     Home Page

 

3074     АСЕННЯЕ КАХАННЕ

 

Каханне – час цудоўнага цвiцення,

Iмгненна прабягае дзiўны час,

Яго падоўжыць цеплiцца iмкненне,

Ды адцвiтаюць кветкi хутка ўраз.

 

Каханне зберагчы – заўжды праблемы,

Вясновай болей хочацца красы,

Ды восенню квiтнеюць хрызантэмы,

I прыгажосцю вабяць верасы.

 

Вясновае каханне хутка звяне,

Вясна прыспешыць – некалi чакаць,

Як восенню пара цвiсцi настане,

Працягла можна ў сталасцi кахаць.

 

31.03.1999

 

File 7     Home Page

 

3106     ПЯСОК I СКАЛА

 

На беразе пясок руйнуюць хвалi,

Як нават шлюпка нездалёк прайшла,

Але стаiць мацней дамаскай сталi

I ў штормы непрыступная скала.

 

Застацца разам – марная надзея,

Калi каханне будзе, як пясок,

Не трэба нават важная падзея,

Руйнуе ўсё адзiн нязграбны крок.

 

Але каханне моцнае трывае,

Хаця памылка цяжкаю была,

Яна агонь душы не спапяляе,

I ў буры не руйнуецца скала.

 

13.04.1999

 

File 7     Home Page

 

3133     ДАЛОНЬ У ДАЛОНI

 

Чым мацнейшы касцёр, тым хутчэй прагарае,

Грэе добра, затое гарыць да пары,

Згасне прысак апошнi, i холад чакае,

Так згараюць заўсёды кахання кастры.

 

Калi вогнiшча цяжка раздзьмухаць спачатку,

Хоць есць вочы занадта уедлiвы дым,

Ды яно не згарыць хутка ўсё без астатку,

Падымiць, ды агонь запалае затым.

 

I гараць ўсё жыццё адсырэўшыя дровы,

Пойдзе дым, а пасля будзе палкi агонь,

Ды не прыйдзе час смутку занадта суровы,

Як калiсьцi ў далонi трымаю далонь.

 

23.04.1999

 

File 7     Home Page

 

3173     БЕЛЫ ЦВЕТ

 

Белы колер цвiцення вясной

Для душы i для вока жаданы,

Цвiтуць кветкi адна за адной:

Вiшнi, яблынi, грушы, каштаны.

 

Лiст не бачны, цвет толькi бялеў,

Як нявеста, на дрэвах чароўны,

Бо цвiценне – каханне для дрэў,

Час прыемны i вельмi цудоўны.

 

Не замiнка каханню гады,

Бо вясною цвет белы зноў будзе,

Дрэвы здатны кахаць назаўжды.

А цi здольны зрабiць гэтак людзi?

 

8.05.1999

 

File 7     Home Page

 

3311     МАЁ БАГАЦЦЕ

 

Няхай мне лёс багацця не дае,

Таму, што ёсць, заўжды бясконца рады,

У кожнага каштоўнасцi свае,

Аднак, маiм каханнем я багаты.

 

Пранёс яго з юнацтва праз гады,

Вялiкае i чыстае, як неба,

Таму душой багаты я заўжды,

I iншага багацця мне не трэба.

 

Жыць, каб збiраць багацце, – жыць дарма,

Жыццё такое – марнае блуканне,

Нiколi шчасця ад яго няма,

Дае яго пяшчотнае каханне.

 

28.07.1999

 

File 7     Home Page

 

3621     З КАХАННЕМ

 

Каханне ў маладосцi – як паходня,

Ды, нiбы свечка, тлее ў сталы час,

Гарыць, цяпло дае яшчэ сягоння,

Але на ветры можа згаснуць ўраз.

 

Каханню трэба добрая пагода,

Каб не было ў душы нiколi хмар,

Як пройдзе навальнiца, вельмi шкода,

Бо знiкне яго вабнасць i нектар.

 

З каханнем па жыццi iсцi цiкава,

Хай нават срэбра дакранулась скронь,

Нiводная жыццёвая навала

Не пагасiла радасны агонь.

 

9.02.2000

 

File 7     Home Page

 

3633     ШЭРАВОКАЯ

 

Шэравокая дзяўчына,

Я за ёй хадзiў, як цень,

Дзень святога Валянцiна

Для мяне быў кожны дзень.

 

Паўстагоддзя хутка разам,

Знiкла русая каса,

Снег на скронi кiнут часам,

Ды засталася краса.

 

Шэравокая жанчына,

I каханне не мiне,

Дзень святога Валянцiна

Кожны тыдзень у мяне.

 

14.02.2000

 

File 7     Home Page

 

3646     ДА СПАДОБЫ

 

Якi мужчына для жанчын па густу:

Калi ён надта вытанчаны франт,

Багаты, каб мець з маслам хлеба лусту,

Або магутны вельмi, як атлант?

 

Або артыст вядомы i выдатны,

Цi ўдачлiвы сучасны супермэн?

Любы цудоўны, калi толькi здатны

Усё жыццё адну кахаць без змен.

 

Не трэба нават супермэн прыгожы,

Атлант, што можа шар зямны трымаць,

Не любяць прадпрымальнiка за грошы,

Той да спадобы, здольны хто кахаць.

 

20.02.2000

 

File 7     Home Page

 

4080     РЭХА КАХАННЯ

 

Каханне – для душы заўжды уцеха,

Хоць снег на скронi кiнулi гады,

Яно далёкай маладосцi рэха,

Але гучыць магутна, як тады.

 

Прыемна мець цудоўную украсу,

Як рэха, не знiкае ў небыццё,

Яно зусiм не падуладна часу,

Каханне вечна, пакуль ёсць жыццё.

 

13.08.2000

 

File 7     Home Page

 

4122     АСЕННIЯ КВЕТКI

 

Няма ужо слядоў былой багемы,

Па кветках сэрца ные ад тугi,

Бялюткiя квiтнеюць хрызантэмы,

Не замiнаюць нават iм снягi.

 

Прапалi гладыёлусы i ружы,

Вяргiнi сэрца больш не будуць грэць,

Хто у каханнi, як вясною, дужы,

Той здатны позняй восенню квiтнець.

 

24.08.2000

 

File 7     Home Page

 

4167     ВЕРНАСЦЬ

 

Прыгажосць адзначыць можна вокам,

Хоць яна ў свой час ў палон ўзяла,

Па жыццю iсцi каб гордым крокам,

Трэба вернасць моцнай каб была.

 

Прыгажосць, бясспрэчна, да спадобы,

Ды яна праз час сплыве з вадой,

Вернасць – рыса найвышэйшай пробы,

Вернасць вызначаецца душой.

 

9.09.2000

 

File 7     Home Page

 

4486     IСЦI ПОРУЧ

 

Знайсцi нялёгка шчасце ад патолi,

Звязаць няпроста лепшую з надзей,

Як слабка не ўтрымаецца нiколi,

Вяроўка разарвецца, як мацней.

 

Таму стаiць бясконцае пытанне:

Як самы аптымальны шлях знайсцi,

Каб утрымаць жаданае каханне,

Каб поруч праз жыццё заўжды iсцi?

 

8.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4595     ДАЛЁКI ФIНIШ

 

Абразлiвых, хоць пару, слоў

З душы нiяк ужо не вымеш,

Як крыўда будзе зноў i зноў,

То у кахання блiзкi фiнiш.

 

Лепш добрых слоў сказаць мiльён,

Знаходзiць прымiрэння крокi,

Працяглым будзе марафон,

I фiнiш скрыецца далёкi.

 

18.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4838     КРЫНIЦА ШЧАСЦЯ

 

Сустрэлася шчасця крынiца,

Я прагу сваю спаталю,

Вада, нiбы срэбра, iскрыцца,

Таму пiць хачу i люблю.

 

Яна для мяне, як цуд мага,

Бо хочацца пiць зноў i зноў,

Хачу каб не скончылась прага,

Была каб адвечнай любоў.

 

31.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4883     ВЯСНОВЫ ВОДАР

 

Далёкаю вясной дзiвосны лёс

Падараваў прыгожую гарэзу,

Прываблiваў зялёны лiст бяроз,

I водарам п'янiлi кветкi бэзу.

 

Але бягуць няўмольныя гады,

Драбнiцамi становяцца праблемы,

Лiст на бярозах цалкам залаты,

Без водару квiтнеюць хрызантэмы.

 

7.01.2001

 

File 7     Home Page

 

4961     ЗБЕРАГЧЫ ПЯШЧОТУ

 

Палае вогнiшча кахання,

Пытанне побач з iм стаiць:

Цi хопiць на гады жадання,

Цi вельмi хутка прагарыць?

 

Не замiнаў каб дождж i вецер,

I каб душу не абпячы,

Важней ўсяго на белым свеце

Пяшчоту к любым зберагчы.

 

19.01.2001

 

File 7     Home Page

 

5129     ХАПАЛА СВЯТЛА

 

Былi буры i туманы,

Ды хапала нам святла,

Ад твайго кахання п'яны,

Хоць зiма ў жыццё прыйшла.

 

17.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5294     ПЕРАМОЖНАЯ ДАРОГА

 

Лепш вельмi доўгi марафон на ўсё жыццё,

Чым надта хуткая у спрынце перамога,

Незадаволенасцi прыйдзе пачуццё,

Бо пераможная не кожная дарога.

 

15.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5572     УСМЕШКА

 

Усмешка – добры падарунак,

Не трэба лепшага шукаць,

Яна i палкi пацалунак

Каханне здатны зберагаць.

 

19.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5882     НЯПРОСТАЕ ЗАДАННЕ

 

Калi разбурыцца каханне,

Душу пачне агнём пячы,

Не вельмi простае заданне

Сваё каханне зберагчы.

 

1.06.2001

 

Апошні верш     File 7     Home Page