Надта сумна сэрцу без кахання... (44 вершы)

Надта сумна сэрцу без кахання... (44 вершы)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

20     ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ

 

Людзей цудоўная палова,

Але, як пойдзе пад вянец,

Шукаць другое трэба слова,

Былой цудоўнасцi канец.

 

Народ на выдумкi багаты,

Няма нiчога без прычын,

Такiя добрыя дзяўчаты!

Адкуль бярэцца зло жанчын?

 

Як прымаўкi народ знаходзiць,

Iснуе, пэўна, феномен,

Дзяўчаты замуж павыходзяць,

Здараецца багата змен.

 

Як хуткiя гады збягаюць,

Ды не знаходзяцца мужы,

Ужо кахання не чакаюць,

Выходзяць без агню ў душы.

 

Ды не ўкладаецца у рамкi

Ўсё iснае, ёсць свой герой,

Праз час ў паветраныя замкi

Ўваходзяць з мараю сваёй.

 

Каб шчасця не згубiць нiколi

I горкiх лёсаў не спаткаць,

Хоць ёсць выбраннiкаў даволi,

Каханых трэба выбiраць.

 

6.10.1992

 

File 8     Home Page

 

129     КВЕТКА ШЧАСЦЯ

 

Вабяць бясконца высокiя мары,

Цягне да сiнi нябёс,

Жорсткiя надта наносiць удары

Хутка няўрымслiвы лёс.

 

Нiбы вавёрка, у замкнутым коле,

Выйсця бясконца няма,

Пэўна, не будзе да скону нiколi,

I спадзявацца дарма.

 

Вабяць, як быццам каханне, надзеi,

Клiча к сабе iх хада,

Крочаць iнакшай дарогай падзеi,

Дорыць пакуты бяда.

 

Хай лёс спаткаўся благi i няўдалы,

Мо, вiнавата сама?

Ды, калi ў горы бясконца трывалы,

Болю, як быццам, няма.

 

Можна i ў думках, як птушка, быць вольнай,

Скiнуць аковы тугi,

Шчасце i радасць адчуць зноўку здольнай,

З любым пайсцi у лугi,

 

Каб па траве там прабегчыся ўлетку

Ў ззяннi брыльянтавых рос,

I адшукаць шчасця вабнага кветку,

Хоць нешчаслiвы мой лёс.

 

14.09.1993

 

File 8     Home Page

 

295     НЯВАРТА

 

Заўжды дае вялiкi выбар лёс,

Каб вырашыць, спатрэбiцца iмгненне,

Хто вабны шлях шукае да нябёс,

Камусьцi цемра лепш i сутарэнне.

 

Памылка можа стрэнуцца ў жыццi,

I выбар будзе зроблены няўдалы,

З нялюбым трэба доўгi шлях прайсцi,

Чакаюць i нягоды, i скандалы.

 

Няправiльны адзiн маленькi крок,

Нябачная нязначная памылка,

Але жыццё дае ганьбы урок,

Бо на шляху сустрэлася развiлка.

 

Не след аб кепскай долi шкадаваць

I варыянт другi шукаць упарта,

Бо iснае не удасца памяняць,

Перажываць аб зробленым няварта.

 

Бо выбару пры выбары няма,

Бо кожны варыянт вядзе да згубы,

I шкадаваць аб здзейснiным дарма,

Бо iншы любы будзе зноў нялюбы.

 

Хаця дае вялiкi выбар лёс,

Надзея ззяе, як у небе сонца,

Але цячэ рака жаночых слёз,

На жаль, ў жыццi так доўжыцца бясконца.

 

22.11.1993

 

File 8     Home Page

 

341     СПАЗНIЛАСЯ

 

Ў каханнi невядомыя шляхi:

Блiшчаць у марах пад нагамi росы,

Калi iдзеш да шчасця праз лугi,

Наяве праз прасёлак крочаць лёсы.

 

Была вясна, вакол цвiлi сады,

I падалi пялёсткi белым снегам,

Ў каханнi палкiм мне прызнаўся ты,

А я сустрэла поклiч сэрца смехам.

 

Зноў былi вёсны, бег няўмольны час,

Але не хвалявала расставанне,

Далёка лёсы раскiдалi нас,

Здалося, што сустрэлась мне каханне.

 

Ды выбрала сабе найгоршы лёс,

Хоць спадзявалась: будзе ён жаданы,

Ды выплакаць прыйшлося мора слёз,

Балюча вельмi сэрцу, як ад раны.

 

Нялёгка жыць ў бясконцай барацьбе,

Мяне спаткала зноўку адзiнота,

Я зразумела, што люблю цябе,

Вярнуцца у юнацтва мне ахвота.

 

Чакаю ў сэрцы радаснай вясны,

Ствараю свет цудоўны вiртуальны.

Навошта ты прыходзiш ў мае сны,

Як на руцэ пярсцёнак заручальны?

 

9.12.1993

 

File 8     Home Page

 

705     КАБ ВЕДАЛА

 

Жыццё – як жолаб ледзяны бабслейны,

Як у яго ступiў адзiны крок,

Нiколi выбар не здарыцца дзейны,

Бо жолаб цягне, нiбы незнарок.

 

Бабслейны жолаб – выбраная доля,

Не зменiць яе сiла цi капрыз,

Абмежавана вельмi ў жыццi воля,

Адзiны шлях нясецца хутка ўнiз.

 

Душу, як цвет вясновы, вабяць мары,

Ды сэрца цяжка ные ад тугi,

Калi адным дарыць жадаюць чары,

А мужам можа стаць зусiм другi.

 

Жыццё няшчадна часам абражае,

Няма спакою сэрцу i душы,

I жолаб моцна у бакi кiдае,

Бо чынiць лёс крутыя вiражы.

 

I нiкуды ад жолаба не дзецца,

Вакол сцяна, а збоку толькi лёд,

Няма цяпла, каб трошкi абагрэцца,

Хаця хацелась пiць духмяны мёд.

 

Душа стамiлась ад няўдачнай долi:

Халодны жолаб, па баках барты.

Каб ведала, свой першы крок нiколi

Ступаць не стала б я без мiлаты.

 

8.04.1995

 

File 8     Home Page

 

794     НЯШЧАСНЫЯ

 

Каханне, радасць, шчасце i пяшчота

Нiколi цалкам не даюцца ўсiм,

Хоць кожнай вабны мець набор ахвота,

Не карыстацца каб ў жыццi благiм.

 

Але ўзнiкаюць кепскiя умовы,

Што шчасце прападае, нiбы дым,

Дзяўчатам аб каханнi кажуць словы,

Зрабiць лёс абяцаюць залатым.

 

Дзяўчаты не кахаюць, а выходзяць,

Каб замужам уладкаваць жыццё,

Ды без кахання шчасця не знаходзяць,

I цалкам марным будзе набыццё.

 

Мужчына заўжды любую кахае

I хоча мора шчасця падарыць,

Ды толькi з часам сэрцам адчувае:

Быць шчасцю цi нiколi ўжо не быць?

 

Ўтвараюцца жыццёвыя памылкi:

У марах – цуд, на справе – рэкi слёз,

Бо шчасця недарэчныя абрыўкi

Жанчынам шчодра падаруе лёс.

 

Не прыйдуць радасць, шчасце i пяшчота,

Калi кахання ўзнёслага няма,

Сям'ю чакае сталая маркота,

I лепшага чакаць амаль дарма.

 

8.05.1995

 

File 8     Home Page

 

988     ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ

 

Як кахання няма, i душу боль пячэ,

Шукаць трэба любую нагоду,

Бо пад камень ляжачы вада не цячэ,

Не падманiш нiколi прыроду.

 

Як настане пара, час саспеў пакахаць,

Да спадобы душы не ўсялякi,

Ды як доўга занадта прыйдзецца чакаць,

На бязрыб'i згадзяцца i ракi.

 

Замуж хутка выхдзяць дзяўчаты тады,

Абы замуж, не трэба каханне,

Ды такi падыход шмат гатуе бяды.

Працягнуць можа лепей чаканне?

 

Так нядобра i так немагчыма больш жыць,

Шкода з часам мiнулай нагоды,

Каб мажлiвасць была б яшчэ раз паўтарыць

«Так» казала б бясконца заўсёды.

 

Горка вельмi, жаночага шчасця няма,

Бо не мы жанiхоў выбiраем,

I таму чакаць шчасця, напэўна, дарма,

Бо душой заўжды iншых кахаем.

 

Можа шчасце i прыйдзе к жанчынам калi?

Яны доўга нагоды чакаюць.

Справядлiвасць, мо, будзе праз час на Зямлi?

Ды пакуль яшчэ нас выбiраюць.

 

10.08.1995

 

File 8     Home Page

 

1035     ЯК ДРУГIЯ

 

Дзе каханне маё? Не прыходзiць яно,

Я стамiлась зусiм ад жадання,

Толькi попел халодны у сэрцы даўно

Замест зыркай паходнi кахання.

 

I не ведаю, дзе для трывання мяжа,

Доля шчасця жадае пазбавiць,

Нiбы птушка у клетцы, ў пакутах душа,

Без кахання нiшто не цiкавiць.

 

Без яго немагчыма на свеце пражыць,

Не знайсцi нават сцiплай патолi,

Вельмi цяжка надзею на шчасце згубiць,

Ўзлёт цудоўны не зведаць нiколi.

 

Мне складаныя цяжка задачы рашаць,

Пакахаю цi не невядома,

Хоць мяне i жадаюць пяшчотна кахаць,

Ды ў душы маёй сцюжа i стома.

 

Нежаданы зрабiць i мне прыдзецца крок:

Мае мары былi залатыя,

Без кахання не выйду давала зарок,

Ды пайду, як выходзяць другiя.

 

29.08.1995

 

File 8     Home Page

 

1261     ПАРВУ КАЙДАНЫ!

 

Душу знiшчаюць кайданы,

I не знайсцi супакаенне,

Няма спакою на iмгненне.

Навошта былi мне яны?

 

Ды вiнаватая сама,

Што замуж выйшла без кахання,

Мо прыйдзе, тлела спадзяванне,

Яго ж, як не было, няма.

 

У думках я заўжды з другiм,

Пяшчотна любага кахала,

Ды замуж вельмi пажадала,

Бясконца я тужу аб iм.

 

Таму такi няўдалы лёс,

Лiчыла, будзе ўсё iначай,

Мая душа нястрымна плача.

Наколькi хопiць горкiх слёз?

 

Для шчасця долi ўсiм даны,

Каб ад жыцця мець асалоду,

А я знайшла адну маркоту.

Парву, нарэшце, кайданы!

 

12.12.1995

 

File 8     Home Page

 

1300     ПАКАХАЮ З ЧАСАМ

 

Хоць кажуць: з мiлым рай i ў шалашы,

Бравада гэта i пустыя словы,

Не будзе шчасця поўнага ў душы,

Як для кахання кепскiя умовы.

 

У шалашы зусiм няма умоў,

Ды iх не зробiш, хоць аддай шмат працы,

Спаткае вельмі моцная любоў,

Як любы сэрцу, ды яшчэ ў палацы.

 

У шалашы кахання не ўтрымаць,

Як нават вельмi моцна намагацца,

Нядрэнна толькі ночку пераспаць,

Як надакучыць прыгажосць палаца.

 

Таму бясконца цяжка выбiраць,

На крок апошнi боязна рашацца,

З кiм лёс свой лепей назаўжды звязаць:

Рай ў шалашы мець цi красу палаца?

 

Не стаў каб вельмi хутка пеклам рай,

Палац, а не шалаш я выбiраю,

Мне гаспадар нялюбы, i няхай,

Яго я палка з часам пакахаю.

 

28.12.1995

 

File 8     Home Page

 

1420     ВIНАВАЦIЦЬ ЖАНЧЫН

 

Нада мной доля горка смяецца,

Час прыйшоў, таму замуж iду,

Без кахання душой не сагрэцца,

Але дзе ж я каханне знайду?

 

На душы i трывога, i стома,

Хоць адной надакучыла жыць,

Ды дакладна яшчэ невядома,

Шчасцю быць, цi нiколi не быць?

 

Хоць кахання даўно я чакаю,

Нешта лёс не дае яго мне,

Ён кахае, а я не кахаю,

Але замуж бярэ ўсё ж мяне.

 

Я не ведаю, што будзе далей:

Шчасце прыйдзе цi шэраг нягод?

Лепей шчасце ў сям'i каб спаткалi,

Мо чакае маркотны развод?

 

Лёс над намi стварае абразу,

Ды шукаць не патрэбна прычын,

Яны ўраз вiдавочны адразу:

Кепскi лёс вiнавацiць жанчын.

 

20.02.1996

 

File 8     Home Page

 

1511     САМЫ ЛЕПШЫ

 

Ёсць жанiхi, багата надта iх,

Каханне сэрца да каго адчуе?

Напэўна, самы лепшы той жанiх,

Што хутка замуж выйсцi прапануе.

 

Заклiкалi як сталыя гады,

Але ў каханнi не знайшлося згоды,

Было вяселле, ды амаль заўжды

Чакаюць нечаканыя разводы.

 

Бо да вяселля ёсць адзiны шлях:

Пяшчотнае i моцнае каханне,

Як полымя ў душы, агонь ў вачах,

I палкае ўзаемнае прызнанне.

 

Для шчасця поўнага патрэбна мець сям'ю,

Ў жыццi каб не сустрэлася напасце,

Ды долю лепш не разбураць сваю:

Замужжа без кахання не на шчасце.

 

Нявест заўжды знаходзяць жанiхi,

Але, каб не прыходзiў боль у грудзi,

Жыццёвай не сустрэлася скрухi,

За выбар сэрца хай адказным будзе.

 

15.08.1996

 

File 8     Home Page

 

1760     ГОРКI ЖАРТ

 

Доля жанчын часам вельмi нялёгкая,

Горай яе не знайсцi,

Таму нярэдка ў жанчын вочы вогкiя,

Цяжка гаротным ў жыццi.

 

Долi псуюць iм не людзi паганыя,

Нават не крыўда ад слоў,

Долi без жалю руйнуюць каханыя,

Лёс разбурае любоў.

 

Як загарыцца каханне нязгаснае,

Але адказу няма,

Горкая доля жанчын i няшчасная,

Хоць вiнавата сама.

 

Цела аддаць лёс прымусiў нямiламу,

Бо вымушаюць гады,

Сэрца балiць па свайму шызакрыламу,

Так у галубак заўжды.

 

Сэрца павек ў аднаго закахалася,

Але другi мужам стаў,

Цяжкая доля жанчыне спаткалася,

Лёс з ёй жарт горкi згуляў.

 

27.10.1996

 

File 8     Home Page

 

1778     ЗАЛАТАЯ ДОЛЯ

 

Душа, як птушка раненая, рвецца,

Туга гняце, спакой забыў мяне,

Ў свой час каханнем не прыйшлось сагрэцца,

Цяпер я бачу шчасце толькi ў сне.

 

Няма нiчога лепш кахання ў свеце,

Яно цвiце ў душы букетам руж.

Але, як быць? Яшчэ малыя дзецi,

I нелюбiмы мой няшчасны муж.

 

Я пакутую ад майго кахання,

Яно як кара, горш, чым кайданы,

Не ведала раней, што адчуваннi

Душы такiя моцныя даны.

 

Няхай бы я пачуцця не пазнала,

Ды без кахання як на свеце жыць?

Бо без яго ў сям'i так шчасця мала,

Няхай яно ў душы маёй гарыць.

 

Нi радасцi, нi шчасця, нi спакою

Не здатна ўжо цяпер я адшукаць,

Была каб доля толькi залатою,

Iсцi каб замуж, трэба пакахаць.

 

1.11.1996

 

File 8     Home Page

 

2046     ДОМ НА ПЯСКУ

 

Чаму горыч заўсёды у долi,

Падсалодзiць як можна яе?

Чаму шчасця дае не даволi,

I кахання замала дае?

 

Чаму лёс надта цяжкi дзявочы,

I як добрае выйсце знайсцi?

Адарваць з аднаго нельга вочы,

А за iншага трэба iсцi.

 

Ды iдуць, бо абрыдла чаканне,

Потым скардзяцца: лёс лiхадзей.

Мець заўсёды патрэбна каханне,

Доля будзе тады саладзей.

 

На пяску будаваць дом ганебна,

Як каменняў ў падмурку няма,

Замуж, пэўна, iсцi не патрэбна,

Чакаць шчасця ад шлюбу дарма.

 

23.04.1997

 

File 8     Home Page

 

2315     СПАТКАЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Ты страшэннай бяды нарабiла,

Не кахала, а замуж пайшла,

Ад халоднасцi сэрца астыла,

Цяпер прорва мiж намi лягла.

 

Нiбы полымя, грэла каханне,

Я не мог без цябе жыць i дня,

На ўзаемнасць было спадзяванне,

Аказалась, што доля – гульня.

 

Без кахання паўсталi пагрозы,

Што не будзе трывалай сям'я,

Апазнiлiся лямант i слёзы,

Бо ў разрыве вiна не мая.

 

Каб бяду у жыццi не знаходзiць,

А сапраўднае шчасце спаткаць,

Замуж трэба дзяўчатам выходзiць,

Калi будуць аддана кахаць.

 

21.10.1997

 

File 8     Home Page

 

2521     ВОДАР ЦI РАСА?

 

Цi водар трэба, цi раса,

Каб лепей выглядала ружа?

Прывабней розум цi краса,

Без перашкод каб выбраць мужа?

 

Цанiлi водар ўсе часы,

Бо кожны да яго ахвочы,

Затое кропелькi расы

Адразу кiнуцца у вочы.

 

Як выбар свой рабiць прыйшлось,

А на рашэнне мала часу,

Перамагае прыгажосць,

Яна прыкметная адразу.

 

Хай розум – нават феномен,

Ды трэба трохi прыгажосцi,

Цудоўны водар мае кмен,

Ды не хапае сэрцу штосьцi.

 

5.04.1998

 

File 8     Home Page

 

2552     ЗА НЯЛЮБЫХ

 

Падразае жанчыне лёс крылы,

Ды ў бядзе вiнавата сама,

Пайшла замуж, хоць быў i нямiлы,

Чакаць шчасця з нялюбым дарма.

 

У душы толькi цемра i слота,

I бясконца халодзiць зiма,

Адзiнота, ўвесь час адзiнота,

Хоць ёсць муж, ды кахання няма.

 

Бо не згасла былое каханне,

I душа па каханым балiць,

Хаця тлела яшчэ спадзяванне,

Што удасца былое забыць.

 

Лёс няшчадна i горка смяецца,

Драбок шчасця нiяк не здабыць,

Бо душою павек не сагрэцца,

За нялюбых як замуж хадзiць.

 

20.04.1998

 

File 8     Home Page

 

2613     ЖЫВЕ Ў СЭРЦЫ

 

Падвойнае жаночае жыццё,

Нязгаснае юнацкае каханне

Не здатна адысцi у небыццё,

Ды на яго няма больш спадзявання.

 

Няўпэўнены, нявызначаны шлях,

На iм бясконца п'ю тугу i горыч,

З адным у марах i дзiвосных снах,

Другi наяве вымушана поруч.

 

Хоць вабны жораў i блакiт нябёс,

Цнатлiвага кахання клiчуць чары,

Але вядзе не тою сцежкай лёс,

Ў руках сiнiца, ў небе толькi хмары.

 

Ды трэба цяжкай сцежкаю iсцi,

На шлях страчаць iмпэт душы i сiлы,

Раздвоеная доля у жыццi,

Калi жыве бясконца ў сэрцы мiлы.

 

13.05.1998

 

File 8     Home Page

 

2702     САРВЕ ДРУГI

 

Прыемна, калi ёсць каму кахаць,

Душа пачуццем iншых здатна грэцца,

Найлепшага магчыма выбiраць,

Ды не заўсёды выбраць удаецца.

 

Цудоўна, калi ёсць каго кахаць,

Ды доля часта кепская i злая,

Бо цяжка i унiжальна чакаць,

Калi цябе каханы пакахае.

 

Яго кране каханне не заўжды,

I каб адной навекi не застацца,

Калi ўжо цiснуць, нiбы прэс, гады,

За некаханых прыйдзецца трымацца.

 

Адзiн быў сэрцу вельмi дарагi,

Ды час iдзе, i можа звянуць ружа,

Таму сарве яе зусiм другi.

Цi будзе добрым лёс такога мужа?

 

26.07.1998

 

File 8     Home Page

 

3361     КЛЮЧЫК АД ШЧАСЦЯ

 

Не лепшы свой жыццёвы шлях

Сама свядома выбiраю,

На рызыку сваю i страх,

Бо марна лепшага чакаю.

 

Ды розум кажа – ўжо пара,

Як не было, не будзе цуду,

На сэрцы з каменю гара,

Бо адпраўляю на пакуту.

 

Ад шчасця ключык там ляжыць,

I шлях вясёлкаю iграе,

Дзе розум, як нямы маўчыць,

А толькi сэрца выбiрае.

 

31.08.1999

 

File 8     Home Page

 

3701     ЗАГАД

 

«Лепш не таго, а гэтага кахаць» –

Спакуснiк-змей мне шэптам намаўляе,

Ды сэрцу немагчыма загадаць,

Яно само па густу выбiрае.

 

Нялёгка з сэрцам быць у барацьбе,

I падразаць свайму натхненню крылы,

Бо шкоду можна нарабiць сабе,

Як побач нелюбiмы i нямiлы.

 

Дарадчыкаў iснуе часам шмат,

Ды iх парады лепш зусiм не слухаць,

Бо, калi сэрцу жорсткi даць загад,

Яно пачне занадта млява стукаць.

 

13.03.2000

 

File 8     Home Page

 

3879     ПАГАНА

 

Вясна прайшла, а радасцi няма,

Ужо сваю спякоту дорыць лета,

А на душы марозная зiма,

Бо марнай зноўку апынулась мэта.

 

Жаданага ноч не прыносiць сну,

Павольна вельмi надыходзiць ранне,

Вясна мяне пакiнула адну,

Бо дзесьцi бокам зноў прайшло каханне.

 

Нялюбы любiць, але мне шкада,

Сябе шкадую, яго значна болей,

Адной пагана, ды ўдваiх – бяда,

Сустрэцца можна толькi з чорнай доляй.

 

4.06.2000

 

File 8     Home Page

 

3972     МАРА АБ НЕБЕ

 

Таму, хто марыў доўгiя гады,

I не жадаў нiколi прызямлiцца,

Ў нябёсах лепей журавель заўжды,

Чым у руках маленькая сiнiца.

 

Не будзе птушкi шчасця хай зусiм,

Няхай дарэмным будзе спадзяванне,

Ды марыць значна лепш аб дарагiм,

Чым аддаваць нялюбаму каханне.

 

Камусьцi па душы заўжды зямля,

А я пазнаць хачу прастору неба,

Кахаць жадаю толькi жураўля,

Сiнiца, хоць даступная, не трэба.

 

16.07.2000

 

File 8     Home Page

 

4120     БРАНЯ

 

Як добра ўсё! Цудоўны муж i дзецi,

Нiводнага няма благога дня,

Але блукае шчасце дзесьцi ў свеце,

Ў душы пабудаваная браня.

 

Але за той бранёю не схавацца,

Прыемна, калi добрая сям'я,

Але павiнна сэрца хвалявацца,

Ў душы гучаў каб пошчак салаўя.

 

24.08.2000

 

File 8     Home Page

 

4448     НЕКАХАНЫ

 

Белы пух да спадобы зямлi,

Бо адводзiць лiхую пагрозу,

Бо ён з жытам азiмым палi

Трохi хоць баранiць ад марозу.

 

Ды зiмовы бязрадасны лёс,

Хаця снег быў спачатку жаданы,

Халадней ён, бадай, чым мароз:

Цяжка жыць, калi муж некаханы.

 

4.11.2000

 

File 8     Home Page

 

4559     КРОКI РОСПАЧЫ

 

Ад роспачы раблю я крокi,

Даўно за павароткай знiк,

Ў шчаслiвы, любы край далёкi

Пайшоў майго жыцця цягнiк.

 

Цяпер я села на калёсы,

Але стары конь i слабы,

Скрыпяць папруга i атосы,

А сэрца стогне ад журбы.

 

15.11.2000

 

File 8     Home Page

 

4672     СВЕТ ЗГАДАК

 

Узнёслы стан ад светлых мар

Пад дзiўны звон вясельных чарак,

Гарэла свечка, як лiхтар,

Застаўся ад яе агарак.

 

Прабеглi хуткiя гады,

Жыву цяпер у свеце згадак,

Канец чакае там заўжды,

Дзе ў мары вабны быў пачатак.

 

30.11.2000

 

File 8     Home Page

 

4745     СЛIЗКАЯ ДАРОГА

 

Адносiны без згоды,

Здавалась, што люблю,

Жадала асалоды,

Ды толькi слёзы п'ю.

 

Замучыла трывога,

Стаў пеклам дзiўны рай,

Бо слiзкая дарога,

Ад слёз бяжыць ручай.

 

9.12.2000

 

File 8     Home Page

 

5158     ПРАВА ВЫБАРУ

 

Слёз не выплачу i не выпару,

Бачу мiлага толькi ў сне,

Але ёсць ў мяне права выбару,

З тых нялюбых, нягожых мне.

 

21.02.2001

 

File 8     Home Page

 

5179     АХВЯРА БЕЗАДКАЗНАСЦI

 

Як без кахання згодная да шлюбу,

Сям'я не здатна быць магутнай парай,

А загадзя гатуецца на згубу,

Каб стаць ад безадказнасцi ахвярай.

 

24.02.2001

 

File 8     Home Page

 

5231     МАРАЛЬНЫ ЭШАФОТ

 

Як часу застаецца вельмi мала,

У шахматах не зробiш лепшы ход,

Як для замужжа часу не хапала,

Ўзыходзяць на маральны эшафот.

 

5.03.2001

 

File 8     Home Page

 

5351     АДГУКНУЛАСЬ

 

Вецер распраўляў упарта крылы,

Адгукнулась стромкая сасна,

Хаця ён быў ёй не вельмi мiлы,

Ды маўчаць больш не магла яна.

 

22.03.2001

 

File 8     Home Page

 

5893     НЕБЯСПЕКА

 

Казаць рашуча трэба толькі: «Не»,

Не мець каб ад благога шкадавання,

Iначай небяспека не мiне

Ад штучнага нягеглага кахання.

 

2.06.2001

 

Апошні верш     File 8     Home Page