Каханне вабіць, ды забруджана сумленне. (44 вершы)

Каханне вабіць, ды забруджана сумленне. (44 вершы)

 

Анатолій Балуценка

http://ab9vy.narod.ru

 

 

435     ВЯРНIСЯ!

 

Я прашу, даруй мяне, даруй!

А калi не зможаш дараваць,

Хоць на развiтанне пацалуй,

Твой падарак буду ўспамiнаць.

 

Я цябе кахала, ты кахаў,

Ды сустрэўся iншы на шляху,

Ён маё каханне разбураў,

Цяпер горка плачу аб граху.

 

Застаюся ў скрусе я адна,

I душу хвалюе неспакой,

Прорва расчынiлася да дна,

Ды няўтульна вельмi быць адной.

 

Ты аддана горача кахаў,

Ды кахання я не зберагла,

Нарабiла нежаданых спраў,

Праз каханне трэшчына прайшла.

 

Час мiнуў, i зразумела я,

Што ты для мяне ўсяго цанней,

Доля ты адзiная мая,

Я кахаю зараз, як раней!

 

Ты вярнiся, я цябе прашу!

Бо пражыць iначай не змагу,

Больш нiколi ўжо не саграшу,

Ты хутчэй развей маю тугу.

 

10.12.1994

 

File 9     Home Page

 

630     ДЫЯЛОГ

 

  Не вiнавачу, не хачу зусiм нiчога,

Адно жаданне ёсць: хутчэй цябе забыць,

Я дараваў ў жыццi табе занадта многа,

У розныя бакi цяпер наш шлях ляжыць.

 

Як ранiшнi туман, развеялась каханне,

Прайшло, як лiстапад, мiнула, нiбы дым,

Раней было на шчасце ў марах спадзяванне,

Ды болей ўспамiнаць не хочацца аб тым.

 

Каханне наша, як вясновы цвет, квiтнела,

Здавалась вабным i бязвоблачным жыццё,

Ды, як касцёр, надзея з часам прагарэла,

I шчасце марна адышло у небыццё.

 

Чаму кахання любы цуд не зберагала

I слова гонару ты не змагла стрымаць?

Чаго табе яшчэ для шчасця не хапала,

Што нечакана стала iншага кахаць?

 

– Скажу адкрыта: сваё слова не стрымала,

Ты мог пяшчотна пра каханне гаварыць,

Але галоднаму слоў ўзнёслых надта мала,

Ў каханнi целу стала сытым трэба быць.

 

Душа мая працяглы час цябе кахала,

Адной тэорыяй на свеце не пражыць,

Ды цела доўгi час маё пакутавала,

А год за годам, як рака, ў нябыт бяжыць.

 

16.03.1995

 

File 9     Home Page

 

771     ГАРМОНIЯ

 

Цi можа бесцялесным быць каханне?

Мажлiва, але цяжка уявiць,

Не ведаю такое адчуванне,

Час не прыйшоў да кепскага дажыць.

 

Каханне – не мэта, а толькi сродак,

Жаданы шлях, каб радасць падарыць,

Зрабiла так вялiкая прырода,

Адам няздатны быў без Евы жыць.

 

З каханнем секс, нiбы каньяк з лiмонам,

Прыемна i смак добры адчуваць,

Гучыць адно каханне пустазвонам,

Абрыдне цэлы час лiмон жаваць.

 

Хай без лiмона, ды каньяк шукаюць,

Ўбок сцiпласць, як заклiкала мэта,

Яго па поўнай чарцы налiваюць,

Працяглы час лiмон жаваць – бяда.

 

Прыемна, як гармонiя заўсёды:

Лiмона водар, зоркавы каньяк,

Тады не трэба больш шукаць нагоды,

Лiмон дзе з'есцi, чарку выпiць як.

 

Калi няма гармонii, так шкода!

Невiнаватая яна цi ён,

Бо не выносiць вакуум прырода:

Шукаюць цi каньяк, або лiмон.

 

27.04.1995

 

File 9     Home Page

 

1043     СЛОЎ НЕ ТРЭБА

 

Як тваёю мяне стаць малiў,

То казаў: «Я цябе не пакiну!»

Дык чаму ж смак малiны згубiў,

На губах толькi горыч палыну?

 

Хутка светлыя беглi гады,

Пакаралi мы ўсе перашкоды,

I, здавалась, не стрэнем бяды,

Бо кахаеш мяне назаўсёды.

 

Ды каханне растала, як дым,

Цеплыня паступова знiкала,

Хоць не вельмi ты быў маладым,

Спакваля насувалась навала.

 

I каханне спаткаў згубны час,

Не змаглi мы ў юнацтве застацца,

Паступова агонь цалкам згас.

Як ты ў iншую мог закахацца?

 

Шчыра верыла iснасцi слоў,

Давяраць iм не трэба нiколi,

Як кахання агонь не прайшоў,

Слоў не трэба: кахання даволi.

 

2.09.1995

 

File 9     Home Page

 

1182    КРЫНIЦА КАХАННЯ

 

Як i раней, па выгляду крынiца,

Дзе прагу мог сваю гасiць заўжды,

Але з яе цяпер больш не напiцца:

Не засталось нi кропелькi вады.

 

Ўсё той жа зруб, вядро, ланцуг i ворат,

Так да спадобы мне была яна!

А як ваду стаў чэрпаць цэлы горад,

То паступова высахла да дна.

 

Здавалась ёй: даволi ўсiх напоiць,

Прасiла, каб напiлiся, сама,

А зараз ў душы прагу не загоiць,

Паiць няма чым, бо вады няма.

 

Так i ў жыццi здарацца часта можа,

Калi ў душы агонь кахання згас,

Ужо нiхто бядзе не дапаможа,

Хоць пiў раней з крынiчкi цэлы час.

 

З сваёй крынiчкi пiць заўжды цудоўна,

Ды не спаткала каб ў жыццi бяда,

Як iншы будзе пiць, то, безумоўна,

У ёй заўчасна скончыцца вада.

 

12.11.1995

 

File 9     Home Page

 

1219     ЗАСТАЛАСЯ НЕНАВIСЦЬ

 

Прайшло каханне нават без слядоў,

Але турбуюць горкiя хвiлiны,

Хоць збегла, як вада збягае ў роў,

Ды цяжкiя засталiся ўспамiны.

 

Цябе так падабалася кахаць!

Было каханне чыстае, без бруду,

Ды пажадала iншага шукаць,

Абразу я нiколi не забуду.

 

Было каханне палкае ў душы,

Было, ды цалкам ўсё перагарэла.

Што не хапала для цябе, скажы?

Спакой сямейны разбурыць пасмела.

 

Прайшло каханне, як i не было,

Душа, як ураган, расхвалявалась,

Але к табе пачуцце не прайшло:

Замест кахання ненавiсць засталась.

 

Ты вабрала не лепшую з дарог,

Мая душа мо з часам боль забудзе?

Я не суддзя, хай судзiць толькi Бог,

Хто вiнаваты, добра бачаць людзi.

 

26.11.1995

 

File 9     Home Page

 

1263     КАБ НЕ АБРАЗIЦЬ

 

Ты не клiч мяне, не клiч, я не вярнуся,

Бо цяпер цябе, галубку, не люблю,

Тваю здраду забываць ўвесь час iмкнуся,

Пакутую i начамi кепска сплю.

 

Ўспамiнаецца шчаслiвае каханне,

Марыў: шчасце назаўжды з табой знайду,

Стала моцным, нiбы сталь, перакананне,

Што к табе нiколi болей не прыйду.

 

Зразумець цябе пакуль што я не ў змозе,

Цяжка мне пазнаць жаночую душу,

Спадзяваўся: па адной iдзем дарозе,

Ад кахання пакутую i тужу.

 

Што разбiлася, не ўдасца сабраць разам,

Ўспамiнай цяпер, прыгожа як было.

Можа пройдзе боль нястрымна цяжкi з часам,

Каб занадта моцна сэрца не пякло?

 

Лепш няспешна i дакладна разабрацца,

Твой выбраннiк iдэал мужчын цi не?

А пасля на ўсё жыццё ўжо закахацца,

Не абразiць каб другога, як мяне.

 

12.12.1995

 

File 9     Home Page

 

1391     ДУША БАЛIЦЬ

 

Слоў апраўдання мне тваiх не трэба,

Ўсё роўна будзе сэрца боль пячы,

Я памалюсь, ратунак дасць мне неба,

Не гавары, а лепей памаўчы.

 

Як хутка спакусiўся на прынаду,

Дакладна расказаць цябе прашу?

Як дараваць магу цяпер я здраду,

Калi ганебна плюнуў мне ў душу?

 

Душа балiць, i сэрца моцна ные,

Як мне забыць абразу i тугу?

Хоць забываюць боль душы другiя,

Я дараваць чамусьцi не магу.

 

Агонь гарэў, застаўся толькi прысак,

Душа мая у цяжкай барацьбе,

Выток кахання ў ёй яшчэ не высах.

Пяшчотна так кахала я цябе!

 

Мне цяжка, плачу, вельмi разгубiлась,

Ёсць прысак, мо касцёр распалiм зноў?

Бо не хачу, каб здрада паўтарылась,

Скажы хутчэй хоць пару цёплых слоў.

 

10.02.1996

 

File 9     Home Page

 

1675     СПАЧАТКУ ДУМАЦЬ

 

Не знаходжу ў жыццi асалоды,

Адчуваю выразна грахi,

Сама стала крыніцаю шкоды,

Для таго, хто мне быў дарагi.

 

Неба чыстага сiняга шкода,

Яно чорнае зараз ад хмар,

Непатрэбнаю была прыгода,

Бо шчаслiвых пазбылася мар.

 

А такая была перспектыва!

Засталась толькi згадка адна.

Колькi слёз ад бяды я пралiла!

Калi выплачу гора да дна?

 

Я бясконца адна вiнавата,

Як цяпер перажыць мне бяду?

Бо для сэрца майго ён як страта,

Дзе каханага зараз знайду?

 

Не знаходжу ў жыццi асалоды,

Бо не ведаю, што мне рабiць,

Трэба думаць спачатку заўсёды,

А пасля толькi целам любiць.

 

7.10.1996

 

File 9     Home Page

 

2095     ПУСТЫЯ СЛОВЫ

 

Ёсць у характары дэталь,

Што служыць сiмвалам даверу:

Цi слова цвёрдае, як сталь,

Цi вельмi мяккае праз меру.

 

Цярпець прыходзiцца ад слоў,

Бо ў iх схаваныя пагрозы,

Гавораць ўзнёсла пра любоў,

А дораць вельмi часта слёзы.

 

Пустыя словы слухаць звык,

Пра знiчку кажуць, як пра зорку,

Мацней лепш прытрымаць язык,

I весцi сцiплую гаворку.

 

Казала: «Я цябе люблю,

Не будзе спрэчак памiж намi»,

Давала клятву вераб'ю,

Цяпер спявае з салаўямi.

 

8.06.1997

 

File 9     Home Page

 

2112     ВАБЯЦЬ ВЯРШЫНI

 

Сваiх яблык у садзе нямала,

Але дзiўна устроены свет,

Бо даведацца вельмi цiкава,

За парканам што мае сусед.

 

Робяць людзi бясконцыя спробы

Невядомага сутнасць пазнаць,

Бо чужое заўжды да спадобы,

Чужых нават iмкнуцца кахаць.

 

Хоць сваё i прыгожа, i зграбна,

Ды спакою няма у душы,

Хай хужэй, але надта прывабна,

Як чужая або як чужы.

 

Ўсё даступна ў цудоўнай далiне,

Колькi хочаш – даволi бяры,

Але вабяць заўсёды вяршынi,

Каб пазнаць, што iснуе ўгары.

 

28.06.1997

 

File 9     Home Page

 

2117     ЗБЕРАГАЦЬ ДЛЯ ШЧАСЦЯ

 

Занадта моцныя дубы,

Мне маладзенькi дуб часамi снiцца,

Клён хоць прыгожы, ды слабы,

Ёсць ад чаго начамi зажурыцца.

 

Дуб быў вяршыняй ўзнёслых мар,

Але дубоў расло ў акрузе мала,

Убачыла цудоўны дар,

I ў сэрца ад яго прыйшла навала.

 

Ды боль сцiшаўся спакваля,

Бо зразумела: дубу я не трэба,

Зноў стала блiзкаю зямля,

Далёкай i халоднай велiч неба.

 

Не трэба жураўля чакаць,

Пляваць не след ва ўласную крынiцу,

Мо лепш для шчасця зберагаць

Сваю, хаця маленькую сiнiцу.

 

5.07.1997

 

File 9     Home Page

 

2143     ЧУЖАЯ ЛАСКА

 

Калi ў жанчыны вельмi цяжкi лёс,

Трываць патрэбна крыўду i абразу,

Душа, заледзянелая ад слёз,

На ласку адгукаецца адразу.

 

I ад пяшчотных, ды нязвыклых, слоў

Чутлiвая душа ўраз страпянецца,

Зноў ўспомнiць, што на свеце ёсць любоў,

Пяшчотай на пяшчоту адзавецца.

 

Калi ўвесь час ганебна дакараць,

Заўжды без важкай абражаць прычыны,

Каханне вельмi цяжка зберагаць,

Яно знiкае хутка у жанчыны.

 

Калi сваё каханне зруйнаваць,

Даўнейшага юнацтва згубiць казку,

Душы бясконца хочацца кахаць,

Прыемна мець, хоць i чужую, ласку.

 

19.07.1997

 

File 9     Home Page

 

2159     ГОРКIЯ ДОЛI

 

Не глядзi, не глядзi на мяне,

Бо i так ужо ледзьве трываю,

Мо агонь ў маiм сэрцы мiне,

Паглядзiш – i мацней запалае.

 

Сэрца каб астывала, малю,

Ды спакой не прыходзiць у грудзi,

Хоць i нельга, пяшчотна люблю,

I не ведаю, што далей будзе.

 

Растрывожыў душу ты маю,

Нечакана для сэрца стаў мiлы.

Але як зберагчы мне сям'ю,

Дзе знаходзiць i волю, i сiлы?

 

Быць хачу цяпер толькi з табой,

У жанчын часта горкiя долi,

Згодна зараз хоць ў вiр галавой,

Але так не здарыцца нiколi.

 

22.07.1997

 

File 9     Home Page

 

2211     НЕ ЎПУСЦIЦЬ ШЧАСЦЕ

 

У рэчкi заўжды разам берагi,

Умовы каб стваралiся для плынi,

Каб ўбок пайшоў адзiн, пасля другi,

Разбеглася б ўся рэчка па далiне.

 

Ў паводку плынь выходзiць з берагоў,

Але вада заўжды спадае з часам,

I берагi ў адзiнстве моцным зноў,

Каб плынь была, быць неабходна разам.

 

Каб у каханнi не было тугi,

Нiколi плынi каб не разлiвацца,

Патрэбна, як i ў рэчкi берагi,

Адзiн другога назаўжды трымацца.

 

Ў адносiнах павiнна яснасць быць,

Бо невядомасць – нiбы соль на рану,

Каб шчасце, што прыйшло, не упусцiць,

Не трэба апускацца да падману.

 

9.08.1997

 

File 9     Home Page

 

2226     ПАГЛЯДЗЕЦЬ У ВОЧЫ

 

З'ехаў з розуму стары,

Сораму не маеш,

Верны быў мне да пары,

А цяпер гуляеш.

 

Што ў ёй лепшае знайшоў?

Як усе, такая ж.

Пра якую там любоў

Мне апавядаеш?

 

Мо кароткiм быў ланцуг

На якiм трымала?

Не стрымаеш валацуг,

Жонкi яму мала.

 

Добра бачна круцяля,

Што гуляць ахвочы.

Як ты зможаш апасля

Паглядзець у вочы?

 

16.08.1997

 

File 9     Home Page

 

2593     ПЕРШЫ КРОК

 

Як да кахання ёсць нахiльнасць,

Але каханы – стары дзед,

Бядою стане сексафiльнасць,

Нямiлым будзе белы свет.

 

Назея крохкая згасае,

Бо больш няма чаго чакаць,

Ды сэрца беднае палае,

I хоча горача кахаць.

 

Цi можна вырашыць праблему

I страсцi пагасiць пажар?

Адказ даць трэба на дылему,

Што зберагаць: душу цi твар?

 

Ў душы ўжо д'ябал варушыцца,

На грэх штурхае незнарок.

Незразумела, як рашыцца

Зрабiць, нарэшце, першы крок?

 

7.05.1998

 

File 9     Home Page

 

2639     ЗАГАДКА

 

Калi галодны надта, як сабака,

Ўсё можна з'есцi ў цяжкую пару,

Наеўся – не захочаш есцi рака,

А цягне на чырвоную iкру.

 

Абрыдне, калi кожны дзень – капуста,

Захочацца калiсьцi буракоў,

Калi ўжо не да смаку хлеба луста,

Нядрэнна з'есць з макам пiрагоў.

 

Ад ежы не адмовiцца, вядома,

Iначай думаць – жудасны падман,

Заўсёды харчавацца добра дома,

Ды часам лепш наведаць рэстаран.

 

Хай чорная iкра заўжды ў дастатку,

Што ёсць – таму мiзэрная цана,

Рашыць другую хочацца загадку,

Прыцягвае бясконца цалiна.

 

3.06.1998

 

File 9     Home Page

 

2729     ВАЖНАЕ ПЫТАННЕ

 

Цiкавае i важнае пытанне,

Але адказу на яго няма:

Чаму заўжды мацнейшае жаданне

Не жонка выклiкае, а кума?

 

Цiкава, захаваны дзе прычыны?

Жыццёвы факт, што да яго дадаць?

Цi надта вiнаватыя мужчыны,

Што прагнуць дзiва новае пазнаць?

 

Цi вiнавата, як звычайна, Ева?

Адаму дала плод дабра i зла,

Але яна яго таксама ела,

Жанчынам даць ратунку не змагла.

 

Хай часам сумавць пачне жанчына,

Што муж няверны. Ды навошта сум?

Бо ведаць яна ўпэўнена павiнна,

Што i яе жадае палка кум.

 

12.08.1998

 

File 9     Home Page

 

2798     ЦЯЖКА ЗРАЗУМЕЦЬ

 

Душа балiць ад здрады i маны,

Зусiм няма спакою i патолi.

Ганебныя як скiнуць кайданы,

I дамагчыся зноў жаданай волi?

 

Хай здрадзiў, я такая не адна,

Ў жыццi заўсёды рознае бывае.

Але навошта подлая мана?

Яна душу горш здрады абражае.

 

Ў адносiнах не будзе цеплынi.

А колькi шчасця мела я адразу!

Бязрадасныя ночы, з сумам днi,

Хаця дагэтуль застаемся разам.

 

Чаму? Занадта цяжка зразумець,

Малая здрада, а падману – мора,

Замест таго, каб шчасце толькi мець,

Абое маем боль душы i гора.

 

3.10.1998

 

File 9     Home Page

 

2936     ЧЫСЦIНЯ

 

Калi жанчыну цягне да граху,

То падыход яе занадта тонкi,

Сумленне ў чысцiне я берагу,

Таму не спакусiў суседскай жонкi.

 

Такое не здараецца штодня,

Сустрэў нагоду вельмi залатую,

Ды радуе бясконца чысцiня,

Хоць часам шанс упушчаны шкадую.

 

Знаходзiцца лепш далей ад граху,

Каб доля не бывала надта злою,

Бо абысцiся без яго магу,

Грэх вабны – шлях душы да неспакою.

 

Хоць цяжка дастаецца вышыня,

Бо хочацца наставiць рогi мужу,

Ды значна лепей бруду чысцiня,

Прыемна вельмi чыстую мець душу.

 

13.01.1999

 

File 9     Home Page

 

2942     АХВОТА ВЫШЫНI

 

Вада у ручаi ўвесь час журчыць,

Аб чым яна гамонiць з берагамi?

Не вызначыцца ёй, якi любiць,

Пад хмызам што цi што зарос лугамi?

 

Ваду зусiм ўжо не цiкавiць дно,

Бясконца хоць пясок перамывае,

Маўчыць, вады набраўшы ў рот, яно,

Хаця ваду пакорлiва трымае.

 

I цягнецца бяссорамна мана,

Хоць плынь папесцiць можа дно часамi,

Нiяк вада не пабяжыць без дна,

Ды флiртаваць жадае з берагамi.

 

Калi б дно вельмi кепскае было,

Ручай ператварыўся б у балота,

Але вада журчыць i робiць зло,

Бо ёй прыгожай вышынi ахвота.

 

18.01.1999

 

File 9     Home Page

 

3129     ПРЫПРАВА

 

Калi ёсць хлеб – ў вадзе патрэба,

I солi хочацца заўжды,

А як няма скарынкi хлеба,

Не трэба солi i вады.

 

Як мець не ў змозе хлеба лусту,

Не вабiць дзiўны смак прыпраў,

Наогул, хоць яны па густу.

Ды хто без хлеба соль жадаў?

 

Таму, хто жонку сваю мае,

Каб надта хлеб не быў сухi,

Яшчэ прыправу мець жадае,

Шукае флiрт абы якi.

 

22.04.1999

 

File 9     Home Page

 

3250     КАХАННЕ АДЦВIЛО

 

Адцвiталi яблынi i слiвы,

I квiтнела палкая любоў,

Але болей не прыходзiць мiлы,

Хоць ужо iдзе сезон грыбоў.

 

Сэрца ўсё пакуль яшчэ чакае:

Для яго былое не прайшло,

Але паступова адчувае,

Што каханне наша адцвiло.

 

Абдымацца болей ўжо не стану,

Цалаваць не буду уначы,

Не было каб горкага падману,

Каб сабе каханне зберагчы.

 

23.06.1999

 

File 9     Home Page

 

3257     ЧУЖОЕ ШЧАСЦЕ

 

Чужое шчасце я спаткала,

Але не трэба мне яно,

Мець толькі частку – вельмі мала,

Аб поўным мару я даўно.

 

Ды не зрабiлiсь мары явай,

Хоць немагчымае раблю,

Мець шчасце стала цяжкай справай,

Чужое шчасце не люблю.

 

Я шчасця не хачу чужога,

Ды не валодаю сваiм,

Каб не гiбець ад лёсу злога,

Патрэбна скарыстацца iм.

 

25.06.1999

 

File 9     Home Page

 

3947     ГАНЕБНАЯ ЗДРАДА

 

Хто здрадзiў раз, той здрадзiць i другi,

Хоць верным быць даў ганарова слова,

Ўсё прыйдзе з часам на свае кругi,

Калi ў маралi кепская аснова.

 

Пыхлiвы звонку, нiбы джэнтлемен,

Ды трэба невялiкая прынада,

Загаварыў каб зноў ганебны ген,

I паступова саспявала здрада.

 

Калi ваўка удосталь накармiць,

Не страцiць ён драпежнiцкiя вады,

Хто годнасцю зусiм не даражыць,

Заўжды гатовы да ганебнай здрады.

 

7.07.2000

 

File 9     Home Page

 

4072     ЖАХЛIВЫ ВIР

 

Як шмат гадоў з ракой знаёмы,

Бо ў ёй купаешся штодня,

Сакрэты ўсе яе вядомы,

Дзе мелiна, дзе глыбiня.

 

Калi сваё не да спадобы,

I новы знойдзецца кумiр,

Адной, напэўна, хопiць спробы,

Папасцi каб ў жахлiвы вiр.

 

12.08.2000

 

File 9     Home Page

 

4186     ПЛАТА ВЕРНАСЦЮ

 

Хоць з болем, ды без злоснасцi сачу,

Разойдуцца цi не ў жыццi дарогi?

Я вернасцю за здраду заплачу,

Нягледзячы на горкiя трывогi.

 

Ад сораму я галаву схiлю,

I ад людзей у дол схаваю вочы,

Цябе дасюль аддана я люблю,

Бо жонцы шкодзiць гонар мець дзявочы.

 

12.09.2000

 

File 9     Home Page

 

4452     ЦЯЖКАЕ РАЗВIТАННЕ

 

Ты для мяне быў лепш, чым нагарода,

Але сапраўдны апынуўся зух,

Агiдная i ласка, i пяшчота,

Калi яна падзелена на дзвюх.

 

Мне грэлi сэрца словы аб каханнi

I былi значна саладзей, чым мёд,

Не думала аб цяжкiм развiтаннi,

Халодным стала сэрца, нiбы лёд.

 

4.11.2000

 

File 9     Home Page

 

4455     СВОЙ ПЕВЕНЬ

 

Пытаўся певень малады старога:

«Навошта столькi мець табе праблем?

Курэй цудоўных ў статку вельмi многа,

Як у султана, у цябе гарэм».

 

Ды певень у адказ яму смяецца

I кажа: «Мне хапiла б i адной,

Але без пеўняў iншым куды дзецца?

Не ў кожнай ў хаце пабач певень свой».

 

5.11.2000

 

File 9     Home Page

 

4525     САЛОДКI МЁД

 

Шэдэўры-кнiгi значна лепш, чым слоўнiк,

Таму шукаюць ўсе iх нездарма,

Бо цуд, як муж адразу палюбоўнiк,

Але шэдэўраў ўсiм, на жаль, няма.

 

Бясконца вельмi цяжка пiць атруту,

Не полымя ў душы насiць, а лёд,

Не утрымацца ад распусты бруду,

Бо клiча да сябе салодкi мёд.

 

13.11.2000

 

File 9     Home Page

 

4527     ЧУЖЫ КАСЦЁР

 

Згараюць хутка тонкiя лаўжы,

Для полымя патрэбны толькi дровы,

Цяпла заўсёды хочацца душы,

Ды не заўжды ёсць для яго умовы.

 

Халоднай дачакалiся пары,

Наперадзе зiмовыя дрогi,

Хачу пагрэцца на чужым кастры,

Хачу сагрэць душу ад сцюжы трохi.

 

13.11.2000

 

File 9     Home Page

 

4534     СВЯТОЕ

 

Каханне дзiва залатое,

Ў жыццi людзей найбольшы цуд,

Кiдаем самае святое

Без роздуму у чорны бруд.

 

Пiць кепска змалада атруту,

Святое лепш цанiць заўжды,

Бо не ачысцiцца ад бруду,

Хоць мыла ўдосталь i вады.

 

13.11.2000

 

File 9     Home Page

 

4843     ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ

 

Шукаю спякотныя губы,

Цалую пакуль дзе-нiдзе,

Вядзе мяне шчасце да згубы,

Хай гонар мой ў бруд упадзе.

 

Няхай амаральны кiрунак,

Хай кажуць, а я памаўчу,

Жаданы хачу пацалунак,

Жаночага шчасця хачу.

 

1.01.2001

 

File 9     Home Page

 

4889     ХЛЕБ КАХАННЯ

 

Хто мае хлеба добрага ў дастатку,

Не хоча шчодрай быць яго рука,

Не згодны змянiць сталага парадку,

I зразумець не здатны жабрака.

 

Але жабрак таксама хоча хлеба,

А хлеб кахання вольна не ляжыць,

Таму яго украсцi толькi трэба,

Бо лёс няўмольны, як цягнiк, бяжыць.

 

8.01.2001

 

File 9     Home Page

 

4935     ГРЭШНАЯ ЛЮБОЎ

 

Была стройнаю фiгура,

Як у травеньскiх бяроз,

А цяпер гляджу панура,

Пячэ студзеньскi мароз.

 

Травень цёплы ўспамiнаю,

Кветкi жоўтыя лугоў,

Ды да пекла, не да раю

Вядзе грэшная любоў.

 

15.01.2001

 

File 9     Home Page

 

4968     ХАЧУ ПАГРЭЦЦА

 

Мяне сцяжынка завяла

Праз замець i сумёты ў сцюжу,

Хачу душэўнага цяпла,

Ды лета не хапае мужу.

 

Застыла, нiбы лёд, душа,

I да цяпла, як птушка, рвецца,

Ды ёсць трываласцi мяжа,

Хачу на сонейцы пагрэцца.

 

20.01.2001

 

File 9     Home Page

 

5006     СКАЖУЦЬ РАМОНКI

 

Да каханкi шлях трымаць,

Цi дамоў да жонкi?

Каго лепей абдымаць,

Скажуць хай рамонкi.

 

25.01.2001

 

File 9     Home Page

 

5130     ЛАНЦУГI ШЛЮБУ

 

Да мяне каханне тлее,

Хай бы лепш кахаў другi,

Ды душа не разумее,

Што ёсць шлюбу ланцугi.

 

18.02.2001

 

File 9     Home Page

 

5395     СЛАБЫ КОНЬ

 

Конь слабы i рыпяць калёсы,

Ды на гасцiнцы ў гразь улез,

Як град, бягуць ад пугi слёзы.

Мо перасесцi ў «Мерседэс»?

 

30.03.2001

 

File 9     Home Page

 

5748     СЦЯЖЫНКI

 

Бяжыць ўдалечыню жыцця шаша,

Вакол сцяжынак розных безлiч ўецца,

Але не стане горшаю душа,

Калi прайсцi сцяжыначкай ўдаецца.

 

13.05.2001

 

File 9     Home Page

 

5792     АДЗIНЫ ШЛЯХ

 

Няшчасце з хаты выгнаць не магу,

Вiсiць на мне, як доўгая спаднiца,

На радасцi хачу змянiць тугу,

Адзiны шлях мець лепшае – ўлюбiцца.

 

19.05.2001

 

File 9     Home Page

 

5831     ЧУЖОЕ ШЧАСЦЕ

 

Цягнусь рукой, чужое вабiць шчасце,

Сваё даўно пакiнула мяне,

Я не iмкнусь зусiм яго украсцi,

Няхай цяплом душу маю кране.

 

24.05.2001

 

File 9     Home Page

 

5853     ПАЦАЛУНАК

 

Цалаваў мяне палка другi,

Але быў, як цудоўны дарунак,

Сапраўды для душы дарагi

Сцiплы, iншы зусiм, пацалунак.

 

29.05.2001

 

Апошні верш     File 9     Home Page